• Часопісы
  • Запісы 39 дыск у дадатку

    Запісы 39

    дыск у дадатку

    Памер: 781с.
    Мінск, Нью Йорк 2017
    205.84 МБ
    409 СІС. № 14. Лістапад 1948. — A. В.
    Янка410 (Міхэльсдорф), Карніловіч Сяргей411 (Міхэльсдорф) і Дунец Уладзімер412 (Віндзішбэргэрдорф).
    У плаваньні малодшых скаўтаўусе тры першыя месцы занялі таксама нашыя скаўты: Паланевіч413, В. Ковэль414 і А. Гарох.
    У кухарскім змаганьні Міхэльсдорфскія скаўты занялі 2-е месца. Такое-ж месца нашыя скаўты занялі ў бегу на 2 клм ды ў спаборніцтве спраўнасьці. Лягер адбыўся ва ўмовах сапраўднага ляснога жыцьця (у шалашох і вымагаў ад удзельнікаў выяўленьня максімум фізычнага й духовага высілку)415.
    Трэйцяя канфэрэнцыя Галоўных кіраўнікоў
    27 і 28 жніўня адбылася ў Касэль-Валенродзе з-я канфэрэнцыя Дарадчага камітэту пры ДП-аддзеле ІБ.
    Ад ЗБСЧ прысутнічаў штандаровы Францускай зоны д-р В. Войтанка. На канфэрэнцыі абгаворвалася выкананьне летняга пляну, справы эміграцыі, адзнакаў і легітымацыяў, скаўцкага часапісу, матар’яльнай дапамогі і інш.
    Было пастаноўлена наступнае:
    а)	Кажная нацыянальная арганізацыя абавязана плаціць гадавую складку ў ІБ у вышыні 50 пфэнігаў ад асобы.
    б)	Усе скаўты, зарэгістраваныя ў ІБ, павінны насіць адумысныя адзнакі і мець легітымацыю ІБ (якімі забяспечыць ІБ).
    в)	Mae быць выданы ў ангельскай мове скаўцкі часапіс, у якім кажная нацыянальнасьць будзе мець адведзенае месца.
    г)	Трох сталых скаўтаў ад кажнай арганізацыі маюць быць аплачваны праз ІРО.
    д)	Што тры месяцы ўсе арганізацыі абавязаны здаваць рапарт і лічбовы стан сваёй арганізацыі.
    ІБ зрабіла захады ў Амэрыканскай скаўцкай арганізацыі, каб атрымаць дапамогу ва ўніформах.
    410 Янка Молаш, навучэнец Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне.
    411 Сяргей Карніловіч (1929—1993), грамадзкі дзеяч. У 1944 г. вывезены на прымусовыя работы ў Нямеччыну. Навучаўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У 1949 г. выехаў у ЗША. Быў старшынём БеларускаАмэрыканскага грамадзкага цэнтру “Полацак”, сябрам БАЗА. Удзельнік Першага зьезду беларусаў сьвету ў Менску (1993).
    412 Уладзімер Дунец, навучэнец Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне.
    413 Магчыма, маецца на ўвазе Віталь (Вінцэнт?) Паланевіч, дзеяч СБМ у Менску, навучэнец Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне.
    414 Магчыма, маецца наўвазе Віктар Ковель, навучэнец Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне.
    415 СІС. № 14. Лістапад 1948. — A. В.
    Чацьвертая канфэрэнцыя Галоўных кіраўнікоў
    Гэтая канфэрэнцыя адбылася 2 і з кастрычніка 1948 г. у Айхштэце416. Пасьля разгледжаньня канфэрэнцыяй бягучых спраў апошняга кварталу 1948 году, прадстаўнік ІБ сп. Монэ падаў да ведама наступнае:
    а)	Для скаўтаў ДП прыслана з Амэрыкі тысячу капелюшоў і тры тысячы портак. Наша арганізацыя атрымала 75 капелюшоў і іоо портак.
    б)	Атрымана ўжо з Канады значкі і легітымацыі для ўсіх скаўтаў. ЗБСЧ мае прыдзел боо штук.
    в)	Першы нумар скаўцкага часапісу павінен выйсьці на Каляды. Галоўным рэдактарам выбраны сп. Міхэльсон (эстонец).
    г)	Дырэктар Міжнароднага Бюра (ІБ) у Лондане плк. Вільсан у часе ад 8-га да 22 лістапада наведае Нямеччыну і скаўцкія адзінкі.
    Вызначаны наступныя месцы спатканьня: Мюнхэн, Аўгсбург, Нюрэнбэрг417, Рэлінген418, Фрайбург419, Ганаў420, Франкфурт421, Кёльн422, Дзюсэльдорф423, Дэтмольд424, Гановэр, Гамбург, Любэк425, Брэмэн426, Ольдэнбург427 і Оснабрук428.
    416 Айхштэт (ням. Eichstatt) — горад у Нямеччыне, у зямлі Баварыя.
    417 Нюрнбэрг (ням. Niirnberg) — горад у паўднёвай Нямеччыне, у зямлі Баварыя.
    418 Рэлінген (ням. Rehlingen-Siersburg) — мястэчка на захадзе Нямеччыны, у зямлі Саар.
    419 Фрайбург (ням. Freiburg іт Breisgau) — горад у паўднёва-заходняй Нямеччыне, у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг.
    420 Ганаў (ням. Hanau am Main) — горад на захадзе Нямеччыны, у зямлі Гесэн.
    421 Франкфурт (ням. Frankfurt am Main) — горад у заходняй Нямеччыне, у зямля Гесэн.
    422 Кёльн (ням. Кбіп) — горад у заходняй Нямеччыне, у зямлі Паўночны Рэйн — Вэстфалія.
    423 Дзюсэльдорф (ням. Dusseldorf) — горад у заходняй Нямеччыне, сталіца зямлі Паўночны Рэйн — Вэстфалія.
    424 Дэтмольд (ням. Detmold) — горад на захадзе Нямеччыны, у зямлі Паўночны Рэйн — Вэстфалія.
    425 Любэк (ням. Liibeck) — горад-порт на поўначы Нямеччыны, у зямлі Шлезьвіг-Гольштэйн.
    426 Брэмэн (ням. Bremen) — горад у паўночна-заходняй Нямеччыне, у зямлі Брэмэн.
    427 Альдэнбург (ням. Oldenburg) — горад у паўночна-заходняй Нямеччыне, у зямлі Ніжняя Саксонія.
    428 Оснабрук (ням. Osnabriick) — горад у заходняй Нямеччыне, у зямлі Ніжняя Саксонія
    Да спатканьня паважанага госьця рыхтуюцца ўсе скаўцкія адзінкі. Ад ЗБСЧ будуць зьвязы скаўтаў і “Ваўчаняты” ў Нюрэнбэргу 9 лістапада, у Фрайбургу н і ў Гановэры 16 лістапада. Адпаведныя інструкцыі ўжо разасланыя.
    д)	Да першага лістапада ўсе нацыянальныя арганізацыі павінны пераслаць дакладны сьпісак паводле існуючых груп, прычым павінна быць зазначана, колькі і куды выехала скаўтаў з Нямеччыны і Аўстрыі.
    е)	ІБ арганізуе міжнацыянальную скаўцкую выстаўку ў Мюнхэне, якая мае быць часова адкрыта для сп. Вільсана, а ў студзені 1949 г. для публічнага наведваньня. Выбраны Выставачны камітэт у ліку 4-х асобаў. Кожны экспанат павінен быць падпісаны, кім зроблены і з якой групы. Усе кіраўнікі павінны далажыць усіх стараньняў, каб якнайлепш наладзіць свой аддзел.
    г) Ад з да 6 сьнежня 1948 г. адбудзецца ў Міттэнвальдзе канфэрэнцыя сталых скаўтаў (скаўтэраў) розных нацыянальнасьцяў. У ёй, як і ў наступнай, што адбудзецца ў студзені 1949 г., будзе ўдзельнічаць наша дэлегацыя з 8—ю скаўтэраў.
    Наступная 5-я канфэрэнцыя Галоўных кіраўнікоў адбудзецца 30 кастрычніка 1948 г. у Ганаў, у якой удзельнічаць будзе таксама наша дэлегацыя429.
    Новы Падзел ЗБСЧ
    На аснове распараджэньня ІБ з дня 6 кастрычніка 1948 году Галоўная кватэра ЗБСЧ правяла новы падзел арганізацыі. Замест дагэтуль існуючага аднаго Штандару “Баварыя” ў Амэрыканскай зоне створаны тры штандары: “Франконія”, “Баварыя” і “Гэсыя” (паводле паштовых акругаў). Такім чынам, маем цяпер 5 штандараў і самастойныя зьвязы ў Ангельшчыне і Аўстрыі430.
    17 кастрычніка 1948 г. адбыліся ў Рэгэнсбургу скаўцкія змаганьні розных нацыянальнасьцяў. Ад ЗБСЧ прымалі ўдзел 24 асобы з Міхэльсдорфу і Віндзішбэргэрдорфу. Наша рэпрэзентацыя, як і раней, выявіла сябе з найлепшага боку431.
    У сувязі з рэарганізацыяй лягероў у Міхэльсдорфе і Віндзішбэргэрдорфе, у Міхэльсдорфе створаны 7-ы Сьцяг ЗБСЧ.
    429 СІС. № 14. Лістапад 1948. — A. В.
    430 СІС. № 14. Лістапад 1948. — A. В.
    431 СІС. № 14. Лістапад 1948. — A. В.
    Візытацыя плк. Вільсана скаўтаў у Нямеччыне
    9 лістапада 1948 г. у Нюрэнбэргу адбылася вялікая скаўцкая ўрачыстасьць у часе спатканьня скаўтаў з дырэктарам скаўцкага Інтэрнацыянальнага бюро ў Лондане палкоўнікам Вільсанам.
    На ўрачыстасьць прыбылі дэлегацыі скаўцкай моладзі ад усіх нацыянальнасьцяў, якія знаходзяцца ў Рэгэнсбургскай акрузе. Сярод іх была і беларуская дэлегацыя на чале з Галоўным кіраўніком ЗБСЧ.
    Пасьля афіцыйнага прывітаньня кіраўнікамі розных нацыянальных групаў адбылася сустрэча на лясной паляне моладзі з дастойным госьцем. Паказы скаўцкіх спраўнасьцяў, скаўцкія і нацыянальныя песьні злажыліся на праграму сустрэчы.
    Нашыя скаўты пры наведваньні іхняга лягеру плк. Вільсанам уручылі яму па-мастацку выкананы падарунак. Позна вечарам закончылася ўрачыстасьць.
    Падобнае спатканьне скаўцкай моладзі, а ў тым ліку і нашай, і ангельскай зоны адбылося 16 лістапада 1948 г. у Гановэры.
    Остэргофэн
    На працягу вясны і лета 1948 г. скаўты з Остэргофэну апрача працы ў сваіх адзінках, прымалі ўдзел ува ўсіх супольных скаўцкіх спаборніцтвах і імпрэзах. Гэтак у днях ад 28 чэрвеня да 6 ліпеня 1948 г. група старэйшых скаўтаў з Остэргофэну прыняла ўдзел у скаўцкім маршы Кам — Бэртэсгадэн (каля 450 клм), зарганізаваным скаўтамі з Міхэльсдорфу пад кіраўніцтвам сьцяжнога Вітаўта Кіпеля.
    Ад 19 да 31 жніўня 1948 г. сярод нашых 19 скаўтаў, што прынялі ўдзел у Інтэрнацыянальным скаўцкім Зьлёце ў Касэлі — Валенродзе, былі таксама і скаўты з Остэргофэну.
    Ад 6 да 13 верасьня 1948 г. адбыўся у Остэргофэне тыднёвы скаўцкі курс для дружыновых і зьвязовых. 3 прычыны эпідэміі дзіцячага паралюшу на курсе, не змагла прыняць удзелу прадбачаная колькасьць кандыдатаў з усіх скаўцкіх адзінак. Курс наведала 15 асобаў з Остэргофэну і Майнлёйзу.
    У праграму курсу ўваходзілі тэарэтычныя і практычныя заняткі, змаганьні і спаборніцтвы, начныя і дзённыя гульні ў прасторы, а на заканчэньне было зладжанае для жыхароў лягеру скаўцкае вогнішча, на якім скаўты выступілі са сваёй багатай праграмай.
    Пасьля трох месяцаў індывідуальнай працы і падрыхтоўкі ўдзельнікі курсу зложаць прадбачаныя рэгулямінам экзамэны і атрымаюць пасьветчаньні432.
    432 СІС. № 14. Лістапад 1948. — A. В.
    У днях ад 15 да 20 лістапада ў Остэргофэне, як і ва ўсіх іншых асяродках, скаўты адзначалі з-ю гадавіну ЗБСЧ433.
    Віндзішбэргэрдорф
    8 лютага скаўты з Міхэльсдорфу разам з 6-м Сьцягам (Віндзіш) ладзілі ўрачыстасьць у чэсьць Цёткі з нагоды ўгодкаў ейнай сьмерці. У скаўцкай сьвятліцы быў прачытаны кароткі рэфэрат аб жыцьці і творчасьці паэткі. Адначасова скаўты адзначылі дзень нараджэньня ведамага нашага пісьменьніка і гісторыка літаратуры Максіма Гарэцкага. Аб жыцьці і дзейнасьці М. Гарэцкага расказаў скаўтам адзін з старэйшых жыхараў лягеру434.
    Скаўткі і скаўты 6-га Сьцягу ў Віндзішбэргэрдорфе падрыхтоўваюцца да злажэньня прысягі, якая адбудзецца ў пачатку сакавіка 1948 г.435.
    Першым прыгожым дасягненьнем пасьля злажэньня прысягі быў удзел у міжнацыянальных скаўцкіх спаборніцтвах, якія адбыліся 25 красавіка 1948 г. у Рэгэнсбургу. Скаўты з Віндзішбэргэрдорфу здабылі ў гэтым спаборніцтве дыплём за першае месца ў пабудове шатра.
    Юр’еўскі Дзень нашыя скаўты ў Беларускім лягеры Віндзішбэргэрдорф сьвяткавалі ў нядзелю 9 траўня 1948 г. (Дзень Юр’я 23 красавіка). А 10-й гадзіне адбылася агульная зборка Сьцягу скаўтаў і скаўтак, падняцьце нацыянальнага сьцягу і малітва. А 12-й гадзіне богаслужба ў мясцовай царкве.
    Папаўдні адбыўся скаўцкі канцэрт з удзелам некаторых школьнікаў, якія выявілі жаданьне стаць у рады нашых скаўтаў. На праграму сцэнічных выступленьняў злажыліся наступныя нумары: 1) інсцэнізацыя “Змаганьне Ярылы з Юр’ем”, 2) сцэнка “Выгнанец і апякунчы дух Беларусі” пад дэклямацыю верша “Беларускія сыны”436, 3) скаўцкі эпізод “Спатканьне Беларускага эмігранта на чужыне з Беларускімі скаўтамі”, 4) сцэнка з жыцьця школьнікаў, 5) два народныя скокі: “Юрачка” і полька “Янка”.