• Газеты, часопісы і т.д.
  • Запісы 39 дыск у дадатку

    Запісы 39

    дыск у дадатку

    Памер: 781с.
    Мінск, Нью Йорк 2017
    205.84 МБ
    У эпізодзе трэйцім на пляцы паяўляюцца “ваўчаняты”. Камантатар апавядае, як паўстаў рух “ваўчанятаў” у часе Першай сусьветнай вайны ў Вялікай Брытаніі. Першы раз публічна выступілі яны ў 1914 г. у вялікім скаўцкім зьлёце. Немалую ролю ў гэтым руху адыграў побач Бі-Пі (Бадэн Поўэль) Кіплінг455 сваімі цудоўнымі кніжкамі аб жыцьці і прыгодах у джунглі. Вялікае выцьцё “ваўчанятаў” сымбалізуе джунглю Кіплінга, а гульні і танцы “ваўчанятаў” выражаюць зьмест заняткаў дзяцей. Вітае іх Шэф-скаўт і прамаўляе аб вялікім значэньні ваўчаняцкага руху ў выхаваньні моладзі.
    У 1918 г. скаўцкі рух разрастаецца, прыбываюць старэйшыя скаўты па-над 18 год. Заданьнем іх ёсьць практычна рэалізаваць
    453 Маецца на ўвазе кніга “Scouting for boys”, якая ўпершыню выйшла ў 1908 г.
    454 Уільям Дыксан Бойс (анг. William Dickson Boyce, 1858—1929), амэрыканскі выдавец, бізнэсовец, заснавальнік скаўцкага руху ў ЗША.
    455 Радзьярд Кіплінг (анг. Joseph Rudyard Kipling, 1865—1936), ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1907).
    ідэалы скаўцкага выхаваньня. Вось групы старэйшых скаўтаў дэманструюць розныя віды грамадзкае службы: нясуць санітарную і пажарную службу, школяць малодшае пакаленьне.
    У 1920 г. скаўтынг ужо запусьціў глыбокія карэньні сярод моладзі ўсіх краінаў сьвету. Склікаецца яго заснавальнікам першае сусьветнае джэмбары, на якім Бі-Пі выбіраецца Шэфам сусьветнай скаўцкай моладзі. Сымбаль гэтага джэмбары: карабель, кіраваны моладзьдзю ўсяго сьвету, паказваюць юнакі.
    Наступнае Джэмбары адбылося ў 1924 г. у Копэнгазе456, дзе прымала ўдзел бооо скаўтаў ад 34 народаў. У 1925 г. скаўтынг ахапіў хлопцаў-калекаў.
    У 1929 г. Бі-Пі прысутнічаў на трэйцім сусьветным Джэмбары ў Ароў Парку каля Біркэнгэду457 ў Англіі з удзелам 50 тысяч моладзі ад 41 народу. Сымбалем яго была залатая страла, якую нясуць юнакі праз пляц паказу.
    У1933 г— чацьвертае Джэмбары на Вугоршчыне з сымбалем белага аленя — выражэньне чыстага скаўцкага духу, які нясецца ўдаль, нягледзячы на ніякія перашкоды.
    I урэшце пятае і апошняе Джэмбары, на якім прысутнічаў вялікі заснавальнік, у 1937 г. у Галяндыі з сымбалем “Палка сьв. Якуба”.
    Скаўцкі рух не спыніўся і пасьля сьмерці свайго заснавальніка 8 студзеня 1941 г. У1947 г. у Францыі моладзь усяго сьвету на шостым Джэмбары дэманстравала свае далейшыя дасягненьні і працу ў справе сусьветнага міру ды збліжэньня ўсіх народаў у адзіную сям’ю чалавецтва. За іо год існаваньня скаўцкі рух ахапіў 5 мільёнаў моладзі розных нацыянальнасьцяў і расаў.
    Пасьля сьмерці Бі-Пі скаўтынг перажыў цяжкія выпрабаваньні. У акупаванай Эўропе прымушаны былі прадаўжаць сваю дзейнасьць у падпольлі. Францускія скаўты ілюструюць гэты пэрыяд сцэнамі змаганьня з акупантам. Скаўты атрымліваюць баявыя заданьні, распазнаюць аб’екты ворага і іх узрываюць, нясучы пры гэтам крывавыя ахвяры.
    Ангельскія скаўты ў часе Другое сусьветнае вайны выконвалі адказныя дапаможныя службы, а перш за ўсё нясьці матар’яльную і маральную дапамогу ахвярам вайны. Урэшце вайна скончылася. Старэйшая моладзь усіх народаў маршыравала са сваімі нацыянальнымі песьнямі (сярод іх гучэла і нашая “Мы бойкая моладзь”458), каб злу-
    456 Капэнгаген (дац. Kabenhavn) — сталіца Даніі.
    457 Беркенхэд (англ. Birkenhead) — горад у паўночна-заходняй Ангельшчыне, у графстве Мэрсісайд.
    458 Песня “Мы бойкая моладзь” зьмешчана ў “Зборніку песьняў” (Фленсбург, 1948).
    чыцца ў вялікім братэрскім коле супрацоўніцтва і далейшай працы на карысьць чалавецтва.
    Прыходзіць чарга і да нашых скаўтаў. Вось у эпізодзе шостым камантатар апавядае аб узбуджэньні і росьце скаўцкага руху сярод розных нацыянальнасьцяў, якія ў апошнюю вайну апынуліся ў Нямеччыне. На арэну выбягаюць украінскія, латыскія і нашыя скаўты. Украінцы займаюць месца на левым, латышы — на правым баку арэны, беларусы — пасярэдзіне. Пачынаецца паказ.
    Украінцы выконваюць скаўцкі танец, спалучаны з сьпевам, латышы танцуюць народныя танцы пад губны гармонік, а нашыя дэманструюць сцэны з скаўцкага жыцьця.
    Вось усе ляжаць покатам на зямлі — сьпяць. Пабудка. Устаюць і выціраюць вочы кулакамі. Сьвісток — раньняя гімнастыка. Энэргічнымі рухамі становяцца ў рады і выконваюць, як адзін, рад практыкаваньняў. Ужо скончылі. Ракета — бум! I выбухла з гукам.
    Цяпер палявыя заняткі. Кіраўнік разлажыў карту, нешта тлумачыць, паказвае кірунак і высылае выведнікаў. Пабеглі, пакідаючы за сабою ўмоўныя знакі. Раптам неспадзеўка. Адзін з выведнікаў упаў, відаць ранены. Знаходзяць яго сябры, даюць першую дапамогу ды пераносяць у заімправізаваны лягер. У лягеры вогнішча. Мігам вырасла куча паліва, разьвіваецца нацыянальны танец Лявоніха, зьвяртаючы ўвагу публікі і рэпартэраў. Потым зноў песьня і малітва. Вогнішча зьліквідавана і паказ скончаны. Пасыпаліся воплескі гледачоў за Галоўным скаўтам, які ўважна прыглядаўся нашай моладзі.
    I ўрэшце заканчэньне ўрачыстасьці. На сярэдзіну арэны ставіцца падвышэньне для Галоўнага скаўта і да яго з усіх бакоў зьбягаецца моладзь ды ўстаўляецца ў форме вялікай зоркі. Сьплятаецца вялікае братэрскае кола Джэмбары, а на падвышэньне ўваходзіць лорд Роўвэлен. Каралеўскі скаўт уручае яму падарунак ад ангельскіх скаўтаў. За ім дэлэгацыя ад беларусаў з сваімі падаркамі: прыгожым альбомам з рознакаляровай саломы ў народным стылю са скаўцкай лілейкай, перавязаным ня менш прыгожым беларускім поясам з лілейкай і Пагоняй.
    Шэф-скаўт дзякуе Галоўнаму кіраўніку ЗБСЧ за падарунак, падкрэсьліваючы, што ў наступным сусьветным Джэмбары беларусы як вольны народ будуць удзельнікамі разам з усімі народамі сьвету. За беларусамі даюць свае падарункі ўкраінцы, латышы, нарвэгі і ўрэшце моладзь узносіць вокліч на чэсьць Шэфа-скаўта ды з песьняй разьвівае вялікае братэрскае кола ў паход — сымбаль запраўднай дружбы моладзі ўсіх народаў.
    Так скончылася ўрачыстасьць “Саракагодзьдзе скаўтынгу” на Гамбурскім зьлёце. Як вялікая была радасьць нашых скаўтаў, калі на другі дзень лорд Роўвэлен, наведваючы выстраеных ў шэрагу скаўтаў усіх нацыянальнасьцяў, публічна падзякаваў нашай моладзі за па-
    каз на арэне: “Дзякую вам, Беларусы, за ўчарайшае выступленьне. Вельмі прыгожыя паказалі заняткі”. Гэта была вялікая ўзнагарода для нашага ўсяго скаўтынгу.
    У спаборніцтвах.
    Апрача паказаў прыйшлося і спаборнічаць. Гэтым разам ДП-скаўты супольна баранілі свой гонар і ня ўсе, але па трох з кажнай нацыянальнасьці, творачы адну дружыну супроць 7-мі падобных ангельскіх дружынаў старэйшых скаўтаў...
    Напружаньне вялікае. Родзіцца ДПіская салідарнасьць у змаганьні за кажны пункт. I дарма, што ў лягерох ДП атрымоўваюць паўгалодныя харчы. He зраўняцца зь імі ангельскім скаўтам. Увесь час маюць найбольшую колькасьць пунктаў, і толькі ў апошняй пробе даганяе іх адна ангельская дружына. Сярод ДП найбольшую колькасьць пунктаў атрымоўваюць беларусы459.
    25 Сакавіка на Гамбурскім Зьлеце
    Дзень вялікага нацыянальнага сьвята, 30-я ўгодкі абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі і нашыя ўдзельнікі Гамбурскага Зьлёту.
    Пасьля багаслужэньня, адпраўленага ўкраінскім сьвятаром, сабраліся ў сваім памешканьні разам з прадстаўнікамі ад украінскай і латыскай моладзі, каб узмацаваць свае сілы й веру для далейшае працы й змаганьня за вялікія сакавіковыя ідэалы вольнасьці.
    Пасьля ўступнага слова Галоўнага кіраўніка і песьні “Пагоня” кароткі нарыс гісторыі барацьбы нашага народу за сваё вызваленьне даў старэйшы скаўт з Марбургу. У яркіх і моцных словах прадставіў ён шлях барацьбы, па якім непахісна крочыць Беларускі народ да вызваленьня.
    Жыве Акт 25 Сакавіка!
    Жыве Беларуская Народная Рэспубліка!
    Жыве! — Загучэла рэха па ўсім будынку.
    Зь вялікім нацыянальным сьвятам вітаюць прадстаўнікі ад украінскай моладзі. Яны апавядаюць аб супольнай барацьбе ўкраінскага і беларускага народу з супольным ворагам.
    Слава Беларускаму Народу ў дзень Яго Вялікага Нацыянальнага Сьвята! Слава!
    Жыве ўкраінскі і латыскі народ, злучаныя з намі супольнай гісторыяй і змаганьнем!
    Жыве!
    Песьня “У гушчарах” заканчвае нашую нацыянальную ўрачыстасьць. Разыходзіцца моладзь трох суседніх народаў з жадань-
    459 Шляхам Жыцьця. Ватэнштэт. Сакавік 1948. — A. В.
    нем цеснага супрацоўніцтва й барацьбы за супольны ідэал — вольнасьць. I кіруюцца нашыя думкі да ўсяго нашага народу, які, хоць распылены па ўсім сьвеце, у гэты вялікі дзень злучаецца адной думкай і адной любоўю — сакавіковым сонцам Адраджэньня...
    Наша сустрэча з Шэфам-скаўтам
    Ужо ў першыя дні прыбыцьця лорда Роўвэлена нашыя скаўты не прамінулі ніводнага мамэнту, каб з ім спаткацца. Зараз пасьля ўручэньня яму падарунку акружылі яго:
    — Просім з намі, беларусамі, зрабіць супольны фотаздымак. Наш рэпарцер быўужо напагатове. Шэф-скаўт згадзіўся.
    “Калі, кажа, вы гэткія спрытныя — то калі ласка”. Але не хапала ўсяе дванаццаткі. Іншым было крыўдна, што не прысутнічалі. Надарылася, аднак, новая нагода. У нядзелю пасьля набажэнства лорд Роўвэлен наведваў усіх скаўтаў і нас — беларусаў. Выразіў тады сваё прызнаньне за наш паказ на арэне... Упісаў у нашыя дзёньнікі сваё прозьвішча на памяць сустрэчы. Вечарам гэтага дня ўся беларуская група яшчэ раз спаткалася з Галоўным скаўтам і зрабіла супольную фатаграфію.
    Вось ягоны вобраз, які астаўся ў маёй памяці: Высокага росту, у шкоцкай спаднічцы і скромнай скаўцкай кашулі з закасанымі рукавамі ды скаўцкай адзнакай юнака 3-1 клясы. На грудзях вайсковыя адзначэньні ды на шыі завешаны на зялёна-бела-зялёнай істужцы сярэбраны воўк — найвышэйшая скаўцкая адзнака.
    Пастава й рухі бадзёрыя, хоць век пажылы, гадоў больш 6о. Супакой і роўнавага, выпрацаваныя рухі й жэсты сьветчаць аб лордаўскім выхаваньні. Узрок праніклівы, выказваньне думак свабоднае, лагічна сьветчаць аб высокай інтэлігэнцыі.
    Скаўцкае вогнішча
    29 сакавіка. На вялікім спартовым пляцы, дзе адбываўся паказ, устаўляюцца лаўкі й крэслы для гасьцей. Пасярэдзіне вялікая пірамідадроў. Грэнд кэмп фаер! Вялікае вогнішча з удзелам Галоўнага скаўта. Інсталююцца радыёвыя мікрафоны. Апошняя наша спроба ў ланцугу адбытых выпрабаваньняў. Каб толькі яна замацавала тыя дасягненьні, якія нам удалося здабыць на розных адрэзках нацыянальнай рэпрэзэнтацыі.