Памер: 781с.
Мінск, Нью Йорк 2017
Перад выступленьнем скаўтаў зьмястоўны рэфэрат аб сьв. Юр’і і скаўцкай арганізацыі прачытаў сьцяжны 6-га Сьцягу М. Беля-
433 СІС. № 15. Сакавік 1949. — A. В.
434 СІС. № 12. Сакавік 1948. — A. В.
435 СІС. № 13. Травень 1948. — A. В.
436 “Беларускія сыны” — верш Янкі Купалы.
мук437. Пасьля ў вясёлым кругу скаўцкай моладзі адбылася скаўцкая вечарынка.
Юбілей Беларускай Гімназіг імя Янкі Купалы
26 сьнежня 1948 году вучні, скаўты і ўсе жыхары лягеру Віндзішбэргэрдорф урачыста адзначылі з-я ўгодкі існаваньня і працы Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. Гімназія была заснаваная ў 1945 годзе, хутка пасьля капітуляцыі Нямеччыны, і за тры гады ахвярнай і выдатнай працы зрабіла вялікі ўклад у нашую культуру і нацыянальныя дасягненьні, да што найважнейшае — здолела выхаваць значную колькасьць моладзі ў нацыянальным духу. За тры гады гімназія мела тры выпускі матурыстаў, большасьць якіх студыюе вышэйшыя навукі ў розных нямецкіх унівэрсытэтах і палітэхніках, ды курсаў замежных моваў з выдатнымі посьпехамі.
Скаўты, гадунцы гімназіі, выявілі ня раз сваю нацыянальную стойкасьць і выдатную спраўнасьць у розных спаборніцтвах і гэтым самым даюць надзею, што будуць добрымі сынамі нашай Бацькаўшчыны.
Пасьля ўрачыстай афіцыйнай часткі, у якой выступаў рад прамоўцаў, адбыўся канцэрт. У праграму канцэрту ўвайшлі: мэлядэклямацыя пад хор вершу Я. Купалы “Нёман”, дэклямацыі вершаў у беларускай, нямецкай, лацінскай, ангельскай і францускай мовах, клясычныя і народныя скокі, вакальныя выступленьні ды ўрэшце п’еса са сьпевамі і скокамі — “’Модны шляхцюк”438.439
Ад 27 сьнежня 1948 г. да 5 студзеня 1949 г. мае адбыцца курс для дружыновых і зьвязовых. Курс мае за заданьне падрыхтаваць малодшых кіраўнікоў (паводле абежніка Гал. Кват. ЗБСЧ)440.
Міттэнвальд
ДП-лягер Лютэнзээ
У сувязі з ліквідацыяй Беларускага ДП-лягеру ў Вогэнштраўсе, частка жыхараў гэтага лягеру пераехала ў ДП-лягер Лютэнзээ, каля
437 Міхась Белямук (1924—2014), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі афіцэр беластоцкага батальёну Самааховы. Ад лета 1944 г. на эміграцыі, ад 1949 г. у ЗША. Узначальваў Згуртаваньне беларускай моладзі ў Амэрыцы. Адзін з заснавальнікаў часопісу “Полацак”. Аўтар кніг “Вытокі беларускіх пячаткаў” (Кліўлэнд, 1986), “Свайго лёсу не мінеш” (Вільня, 2006), “Нумізматыка. Сфагістыка. Успаміны” (Мінск, 2010).
438 “Модны шляхцюк” — вадэвіль Каруся Каганца.
439 СІС. № 15. Сакавік 1949. — A. В.
440 Наперад. № 15.1949. Бач. 39. — A. В.
Міттэнвальду, дзе з-ці Сьцяг беларускіх скаўтаў працягваў сваю працу на новым месцы.
22 лютага 1948 г. у з-м Сьцягу нашых скаўтаў адбылася ўрачыстасьць складаньня прысягі. Прысягу злажыў адзін старэйшы скаўт, a 14 “Ваўчанят” і 7 “Пралесак” — прырачэньне. Прысягу прымаў заступнік штандаровага сябра В. Кіпель і Штаб Штандару.
Гэтая ўрачыстасьць з нагоды ўгодкаў з дня нараджэньня Бадэн Поўэля сталася агульналягернай урачыстасьцю. Прымалі ўдзел таксама 10 скаўтаў ад Штандару “Баварыя”, дэлегацыя ад украінскіх “Пластуноў”441 і расейскіх “Разьведчыкаў”442. Пасьля ўрачыстага падняцьця нацыянальных сьцягоў госьці і 3-ці Сьцяг перайшлі ў мясцовую царкву на малебен і ўрачыстае пасьвячэньне сьцягу, падараванага мясцовым старэйшым грамадзтвам. Пасьвячэньне сьцягу даканаў беларускі сьвятар, які пры гэтай нагодзе сказаў цёплую і прыгожую пропаведзь да моладзі.
Вечарам Міхэльсдорфскія скаўты задэманстравалі свае мастацкія здольнасьці ў невялікай, але разнаякай праграме, на якую злажыліся: народныя песьні пад акампанэмэнт акардыёну, дэклямацыі, вясёлыя скэчы, танцы і маленькі сцэнічны абразок. Дарма, што некаторыя нумары праграмы былі апрацаваныя толькі “на хаду”, у цягніку па дарозе ў Міттэнвальд, усё выконвалася з ведамым ужо бадзёрым настроем нашай скаўцкай групы з Міхэльсдорфу.
He асталіся ў даўгу і мясцовыя “Ваўчаняты” ды “Пралескі”, яны таксама зьявіліся на сцэне з “Крыжачком”443.
Міжнародная Канфэрэнцыя скаўцкіх кіраўнікоў у Міттэнвальдзе
Ад 3 да 6 сьнежня 1948 г. адбывалася ў Міттэнвальдзе Міжнародная канфэрэнцыя сталых скаўтаў (скаўтэраў) ад 7 нацыянальнасьцяў, у тым ліку і дэлегацыя ад ЗБСЧ. Гэта была першая канфэрэнцыя скаўцкіх кіраўнікоў у Амэрыканскай зоне Нямеччыны. На ёй было прачытана рад рэфэратаў на інструктарскія тэмы і справаздачы з дзейнасьці паасобных нацыянальнасьцяў.
Кажны вечар удзельнікі канфэрэнцыі ладзілі скаўцкае вогнішча. Канфэрэнцыя злучыла ў цесную сям’ю скаўцкіх кіраўнікоў і накрэсьліла вытычныя далейшай працы супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі арганізацыямі.
441 Пластун — сябра Пласту — нацыянальнай скаўцкай арганізацыі Ўкраіны.
442 Разьведчык — тут: сябра скаўцкай Арганізацыі расейскіх юных разьведчыкаў.
443 СІС. № 12.1948. — A. В.
Наша “Дванаццатка” ў Ангельшчыне наперадзе
Выехаўшы ў Ангелынчыну на працу, група старэйшых скаўтаў з штандаровым А. Бутай на пачатку гэтага году выявіла сябе з найлепшага боку ў новых умовах эміграцыйнага жыцьця і здабыла разгалос слаўнай “Дванаццаткі” (ад іхняга ліку — 12). Група выдае рэгулярна сваімі сіламі прыгожы часапіс “Наперад”444 для беларускай моладзі (выйшла 8 нумароў) і ў апошнім часе прыступіла да арганізаваньня беларускага скаўтынгу ў рамах Нацыянальнай Ангельскай Скаўцкай Асацыяцыі.
Сваю грамадзкую і нацыянальную падрыхтоўку выявіла “Дванаццатка” асабліва ў часе апошняга Зьезду Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі”445.446
АНГЕЛЬСКАЯ ЗОНА АКУПАЦЫІ НЯМЕЧЧЫНЫ
Штандарт “ГАРЦ”
Ватэнштэт
27 студзеня 1948 г. у спартовай салі Іммэндорф447 адбыліся спартовыя спаборніцтвы ў ігры ў пінг-понг. У спаборніцтве прыймалі ўдзел дзьве дружыны Нямецкага Спартовага Таварыства Іммэндорф і дзьве дружыны з Беларускага лягеру АБЦ. Спаборніцтвы закончыліся бліскучай перамогай Беларусаў. Першая дружына ІМКА выйграла ў першай дружыны НСТ з вынікам 8:1. Другая дружына скаўтаў-юнакоў у другой нямецкай дружыны з вынікам 7:2. Агульны вынік 15:3448.
31 студзеня 1948 г. Зьвяз імя Каліноўскага ладзіў сяброўскі вечар. На вечар былі запрошаныя хросныя бацькі сьцягоў, Зьвяз імя Гры-
444 “Наперад!” — моладзевы часопіс, орган “Дванаццаткі”, які выходзіў у 1947—1953 гг., спачатку на шляху ў Вялікабрытанію, потым у Брытаніі, а ў 1953 г. — у Бэльгіі. Выйшлі 26 нумароў.
445 Маецца на ўвазе Другі зьезд Згуртаваньня беларусаў Вялікабрытаніі, які прайшоў 2 траўня 1948 г.
446 СІС. № 13. Травень 1948. — A. В.
447 Імэндорф (ням. Immendorf) — горад у Нямеччыне, у зямлі Паўночны Рэйн — Вэстфалія.
448 Скаўцкі Бюлетэнь Штандару Гарц. № 2.14.2.1948. — A. В.
нявецкага449 і Зьвяз старэйшых скаўтак імя Цёткі. У праграму вечару ўвайшлі народныя танцы, песьні й гульні. Вечар закончыўся скаўцкай песьняй450 “Сонца ўжо адыйшло”.451
Наша дэлегацыя на зьлёце ангельскіх скаўтаў у Гамбургу
У днях ад 25 да 31 сакавіка 1948 г. адбыўся ў Гамбургу Вялікодны Зьлёт ангельскіх скаўтаў з удзелам Шэфа-скаўта Лорда Роўвэлэна452. На Зьлёце былі апрача ангельскіх скаўтаў: амэрыканцы, французы, нарвэгі, беларусы, украінцы і латышы, усяго каля 450 удзельнікаў. Наша дэлегацыя складалася з нагоды 40-х угодкаў скаўцкага руху і мела за сваю мэту паказаць у кароткіх вобразах гісторыю скаўтынгу Шэфу-скаўту. Вось, як апісвае наш рэпартэр гэтую скаўцкую ўрачыстасьць:
Падрыхтоўка да выступленьня й паказ.
26 сакавіка прызначаны на пробы для выступленьня перад Шэфам-скаўтам, якое вызначана на наступны дзень на 14.30. Зь якой выступіць праграмай, што паказаць Галоўнаму скаўту і высокім уладам, каб гонар свайго народу ўтрымаць высока?
Вось украінскія скаўты, удзельнікі апошняга Джэмбары ў Францыі, паўтараюць старыя нумары: танцы й песьні. Латышы мяркуюць выступіць з нацыянальнымі танцамі. Трэба нешта рознае, арыгінальнае, каб ня зьліцца з імі, бо ўсе маюць выступаць у тым самым часе.
Галоўны кіраўнік запрапанаваў:
Мы павінны выступіць са скаўцкімі сцэнамі, паказаць у кароткіх вобразах нашу працу на працягу аднаго дня: гімнастыку, заняткі, вогнішча зь песьнямі й танцамі. Гэта будзе згодна з духам усяго паказу. Прапанова гэтыя падабалася нам усім...
Наступнага дня а гадзіне 14.30 сабралася публіка на пляцы. Прыбываюць вайсковыя прадстаўнікі і Шэф Штабу скаўт Лорд Роўвэлэн.
449 Магчыма, маецца на ўвазе Ігнат Грынявіцкі (1855—1881), рэвалюцыянэр-народаволец, які забіў расейскага цара Аляксандра II.
450 “Сонца ўжо адыйшло” — словы зь песьні, якая ў “Зборніку песьняў” (Фленсбург, 1948) пазначаная як “Скаўцкая пры вогнішчы”. Аўтар невядомы.
451 Скаўцкі Бюлетэнь Штандару Гарц. № 2.14.2.1948. — A. В.
452 Лорд Роўвэлэн (анг. Thomas Godfrey Polson Corbett. 2nd Baron Rowallan, 1895—1977), вайсковы, грамадзкі й скаўцкі дзеяч. У 1945—1959 гг. быў шэфам скаўтаў Брытанскай садружнасьці і імпэрыі. У 1947—1953 гг. уваходзіў у кіраўніцтва Сусьветнай арганізацыі скаўцкага руху.
Аркестр грае марш. Урачыстасьць “Саракагодзьдзя скаўтынгу” пачынаецца дэфілядай. Калона за калонай пад сваімі нацыянальнымі сьцягамі йдуць скаўты: ангельцы, амэрыканцы, французы, а за імі павявае і наш бел-чырвона-белы сьцяг. Ідуць стройна, як старыя жаўнеры. За беларусамі крочаць украінцы, нарвэгі, латышы і доўгай істужкай прабягаюць “Ваўчаняты” з воклічамі, шумам і сьмехам, перакідаючыся з разьбегу.
Пачынаецыа паказ.
Камантатар перадае па радыё гісторыю скаўцкага руху ад пачатку яго заснаваньня да сёньняшніх дзён, а скаўты розных нацыянальнасьцяў ілюструюць даклад рознымі сцэнамі на вялікім пляцы.
Вось ангельцы паказваюць “нараджэньне скаўтынгу”. 12 хлапцоў у цывільнай вопратцы паяўляюцца на сцэне. Чытаюць яны кніжку “Скаўтынг для хлапцоў”453. Да іх далучаюцца іншыя, вучацца гульняў і нясуць дапамогу іншым. Гэта 1908 год, пачаткі скаўтынгу ў Англіі на аснове падручніка Бадэн Поўэля і ягоных папярэдніх досьледаў. Сцэна канчаецца сымбалічнай скаўцкай прысягай першых скаўтаў перад старэйшымі, якія ў 1907 г. адбылі дасьледчы лягер у Ісляндыі.
Наступна амэрыканскія скаўты адыгрываюць сцэну, як паўстаў скаўтынг у Амэрыцы. Хлопец гадоў 16 стругае палена і калечыць палец. Прыбягаюць іншыя, іх выхоўваў Вільям Бойд454, нясуць яму першую дапамогу і вучаць, як правільна трымаць нож. Гэта быў 1909 год. У гэтым годзе паўсталі марскія скаўты ў Англіі. Некалькі хлапцоў паказвае сцэну з пачаткаў гэтае працы пры марскім маяку.