Памер: 781с.
Мінск, Нью Йорк 2017
зачыніўшыся ў пакоі, доўга аб нечым гутарылі. Я ўкрадкам паделухоўваў праз дзірачку ад замка іх гутарку. Шмат я ня мог зразумець, але даведаўся, што гутарка важная, і гавораць аб нейкіх тайнах справах. Часам брат з сябрамі кудысьці ішоў. Я бег за імі, a мяне гналі ісьці дахаты. Я спачатку ня слухаўся і сьпіраўся, але пасьля з глыбокай крыўдай у сэрцы, ішоў дамоў з вачмі, поўнымі сьлёз.
— Чаму яны ня хочуць узяць мяне? — думаў я з жалем. — Я-ж нікому нічога не сказаў-бы, а каб трэба было што зрабіць, я зрабіўбы гэта лепш, як дарослыя.
I я доўга плакаў, забіўшыся недзе ў куток двара. Але я сам прыдумаў, што зрабіць. Аднойчы за сцэнай у Гімназіі я сабраў чалавек пяць сяброў-аднакласьнікаў. Я гаварыў шопатам, азіраючыся, ці хто ня слухае нас, што мы павінны быць сапраўднымі беларусамі і за Беларусь памерці. Каб клятва стала моцнай, кожны з нас пракалоў палец іголкай і крывёй паставіў знак на паперы. Аб гэтай клятве нехта з нас вычытаў у нейкай кнізе. Таму і зрабілі таксама. Паперу перахоўваў я пад страхой складзіка на нашым панадворку. Але ўсё-ж я адчуваў, што гэта ўсё ня так, як у дарослых.
Аднойчы ў нашу клясу прыйшоў наш настаўнік “навукі абрэчах” (фізыкі) сп. Рак-Міхайлоўскі з адным вучнем старэйшай клясы. Яны расказалі нам аб скаўтынгу і аб тым, што ў нашай Гімназіі таксама арганізуецца беларускі скаўтынг. Мы ператварыліся ў слух і лавілі кажнае слоўца, як найсьвяцейшы закон для нас. Цяпер пачыналася нашае жыцьцё! Мы будзем вычыцца быць разьведчыкамі, знаходзіць па зорках і знаках дарогу, памагаць раненым, вучыцца сыгналізацыі, знакаў Морзэ, каб быць карыснымі БацькаўшчынеБеларусі.
I калі настаўнік спытаўся, ці хочам мы належаць да скаўтынгу, усе як з гарматы дружна сказалі:
Так!
Пасьля лекцыяў была вызначана першая зборка ў залі. Мы не маглі дачакацца званка і канцы лекцыяў. I як толькі скончыліся лекцыі, усе, як віхор, паімчаліся ў вялікую залю. Тут ужо было поўна вучняў. Было весела, кожны чакаў нечага незвычайнага, што адрозьнівалася ад школьнага шэрага жыцьця.
Хутка мы стаялі ў двух шэрагах ўздоўж усяе залі. Кожны стараўся стаяць, як жаўнер. Каманды вучылі вучні старэйшых клясаў — беларускія вайскоўцы. Нас падзялілі на дружыны, вызначылідружыновыхіўжо пасьля першай зборкіўсе выйшлі на школьны пляц. Нас было шмат, і мы чулі, якая вялікая сіла ў нас. Кажны стараўся ісьці ў ногу, роўна, бо з вокнаў трэцяга паверху выглядалі цікавыя твары вучняў Праваслаўнае Духоўнае Сэмінарыі. Так пачаў сваю працу беларускі скаўтынг у Віленскай Беларускай Гімназіі.
Мы хутка вывучалі скаўцкае права, вязалі вузлы, хадзілі на экскурсыі, ладзілі вечары, зьбіраліся. Уся праца так падыходзіла да нашых дзіцячых імкненьняў, што мы аддаваліся ёй усёй душой і целам.
Прайшлі гады, але пасеянае ў нашых душах не заглохла. Яно знайшло новыя шляхі для свайго росту. I калі, бывала, даводзілася мне прыпадкова спатыкацца з быўшымі сябраміў цягніку, на вуліцы, на якім-небудзь сходзе, мы заўсёды з асаблівым, часта дзіцячым, захапленьнем успаміналі нашыя скаўцкія часы. У кажным з насмоцна трымалася грамадзкая настроенасьць, кажны з нас заўсёды горача адгукаўся на ўсялякі грамадзкі пачын, і сам часта быў зачыншчыкам працы, а галоўнае, кажны любіў аддана сваю Бацькаўшчыну. Гэта ўсё быў уплыў грамадзкае школы, якую прайшоў кажны з нас у скаўтынгу.
Вось, чаму мне цяпер часта хочацца шагаць разам з маладымі скаўтамі, вось чаму я і чуюся маладым, калі пабачу зялёныя гальштукі. Мне здаецца тады, што гэта паднялася маладая беларуская рунь. I ідзе яна ў нашу будучыню, сьветлую і ясную, як іх юнацкія сны. Я таксама быў скаўтам і хачу калыхацца ў гэтай руні — нашай надзеі.
Стары Скаўт (Хведар Ільляшэвіч469).
Сьветлай памяці Хведар Ільляшэвіч зьгінуў у нешчасьлівым аўтамабільным выпадку 6 лістапада 1948 году недалёка Ватэнштэту470.
Нашы скаўты, так, як і ўсё грамадзтва найвялікшага ў Ангельскай зоне згрупаваньня Беларусаў — лягеру Ватэнштэт, перажылі перад некалькімі тыднямі трывогу з прычыны гвалтоўных намаганьняў некаторых варожых беларускасьці польскіх шавіністычнаімпэрыялістычных ворганаў, якія імкнуліся гвалтам пераіменаваць жыхароў лягеру з беларусаў на палякоў. Гэтая акцыя польскіх імпэрыялістых была талераваная, а ў поўнай меры і падтрымоўваная
469 Хведар Ільляшэвіч (псэўд. Сьвятаслаў Залужны, 1910—1948), грамадзкі дзеяч, журналіст, пісьменьнік. Закончыў гістарычны факультэт Віленскагаўнівэрсытэту. Падчас нямецкай акупацыі — у Беластоку, кіраваў Беларускім камітэтам, рэдагаваў штотыднёвік “Новая Дарога”. У ліпені 1944 г. выехаў у Бэрлін, працаваў у рэдакцыі газэты “Раніца”. У 1944 г. выдаў восем кніг з сэрыі “Народная бібліятэчка”. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны жыў у лягеры Ватэнштэт, настаўнічаў у беларускай гімназіі, апекаваўся беларускім скаўтынгам. Аўтар кніг “Навагоднія запросіны” (1946), “У Купальскую ноч” (1946), "Песьні выганьня” (1947), “Апавяданьні” (1948). Загінуў у аўтакатастрофе. У 1981 г. выйшла кніга “Недапетая песьня. Жыцьцё і творчая спадчына Хведара Ільляшэвіча”.
470 Скаўцкі Бюлетэнь Штандару Гарц. № 10.10.12.1948. — A. В.
ўрадоўцамі ІРО. Аднак, дзякуючы нацыянальнай сьведамасьці і стойкасьці жыхароў лягеру, гэтыя намаганьні польскім шавіністым не ўдаліся і лягер Ватэнштэт і далей з посьпехам рэпрэзэнтуе паміж чужынцамі беларускасьць471.
Другі Сьцяг Гановэр
28 лютага 1948 г. у Гановэрскім лягеры Лысенка адбылася скаўцкая ўрачыстасьць з нагоды нараджэньньня Бадэн Поўэля. Удзел бралі ангельскія, беларускія, украінскія і іншыя скаўты. Беларусаў рэпрэзэнтавалі скаўцкія мужчынскія і жаночыя сьцягі з Гановэру і Ватэнштэту. Была наладжана скаўцкая выстаўка. Беларускі аддзел быў аформлены з добрым густам.
Дня 16 лістапада 1948 г. адбылося спатканьне плк. Вільсана ў асысьце плк. Монэ з ДП і нямецкімі скаўтамі, якое мела месца ў Гановэры. У спатканьні з боку скаўтаў ДП бралі ўдзел групы скаўтаў з Гановэрскай правінцыі ад усіх нацыянальнасьцяў — жыхароў мясцовых лягероў. Між імі сваёю колькасьцю і ўніформаю вызначаліся беларусы, прыехаўшыя з Ватэнштэту, і мясцовыя Гановэрскія.
Скаўты кожнай нацыянальнай групы мелі свае асобныя палаткі, якімі быў акружаны пляц скаўцкага лягеру, дзе рыхтавалася спатканьне дастойных гасьцей. Вонкавы выгляд палаткі меў гаварыць аб скаўцкіх спраўнасьцях той групы, якая яе займала. Таму жыхары часовага лягеру стараліся якнайхітрэй упрыгожыць свае палаткі, трымаючыся якнайдакладней найбольш моднага скаўцкага стылю.
Унутры палаткі скаўты кожнай нацыянальнай групы рыхтавалі выстаўку сваіх уласнаручных вырабаў.
Каля з-й гадзіны па абедзе прыехаў плк. Вільсан з асыстай. Адрэзак вуліцы, які дзяліў пляц скаўцкага лягеру з месцам высадкі гасьцей з прывёзшай іх машыны, быў абстаўлены штафэтай з скаўтак.
Беларускія скаўткі з Ватэнштэту ў сваіх сьветла-сініх блузах, як васількі ў жыце, кідаліся ярка ў вочы паміж скаўткамі іншых нацыянальнасьцяў. Плк. Вільсан накіраваўся да палатак, якія па чарзе аглядаў. Беларуская палатка зацікавіла гасьцей сваёй выстаўкай. Ручныя тканіны і вышыўкі часткі нацыянальных убораў зьдзіўлялі гасьцей сваім прыгаством. Як падарак ад беларускіх скаўтаў, плк. Вільсан атрымаў акуратна вышыты нацыянальнымі ўзорамі з беларускай лілейкай пасярэдзіне скаўцкі гальштук.
Пасьля візыты скаўцкіх палатак плк. Вільсан меў прамову да прысутных скаўтаў, у якой ён, між іншым, прывітаў новаўступіўшую ў скаўцкае жыцьцё нямецкую моладзь.
471 Скаўцкі Бюлетэнь Штандару Гарц. № іо. 10.12.1948. — A. В.
На просьбу скаўтаў плк. Вільсан запаліў скаўцкае вогнішча, разьвітаўся і пакінуў лягер.
Дзень скаўцкага лягеру ў Гановэру закончыўся апушчэньнем нацыянальных сьцягоў і адсьпяваньнем нацыянальных гімнаў472.
У 1948 годзе ў сьвятліцы ладзілі ялінку з адмысловай мастацкай часткай. Выканаўцамі яе былі выключна скаўты. На вечары прысутнічала старэйшае беларускае і ўкраінскае грамадзтва.
Сьцяговы В. Літаровіч
НОВЫЯ СКАЎЦКІЯ АДЗІНКІ Ў АЎСТРЫІ
Куфштайн473: Сярод групы беларусаў, якая знаходзіцца у ДПлягеры Куфштайн (француская зона Аўстрыі) і налічвае 300 асобаў, у верасьні гэтага году зарганізаваўся новы скаўскі сьцяг. Моладзь ахвотна горнецца да скаўцкае працы і ўжо на першай зборцы было 18 скаўтак і скаўтаў. Гэтая колькасьць, напэўна, з кажнай зборкай будзе павялічвацца, покуль не ахопіць усяе беларускае моладзі лягеру. Сьцяг складаюць цяпер: 1 дружына старэйшых скаўтаў, 1 дружына юначак і грамада Ваўчанятаў. Арганізатарам і апекуном Сьцягу зьяўляецца сп. Гуз Міхась474.
472 Скаўцкі Бюлетэнь Штандару Гарц. № ю. 10.12.1948. — A. В.
473 Куфштайн (ням. Kufstein) — горад на захадзе Аўстрыі, у зямлі Тыроль.
474 Наперад. № 13.1948. — A. В.
Маецца на ўвазе Павал Гуз (1924—2003), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Разам з братам Аляксандрам прайшоў цераз Дахаў і па капітуляцыі Нямеччыны апынуўся ў лягеры DP Куфштайн (Аўстрыя), займаўся арганізацыяй беларускага скаўцкага Зьвязу імя Івана Луцкевіча. У 1949 г. разам з жонкай выехаў у Аўстралію. У часе паездкі пазнаёміўся з М. Зуем і стаў сябрам Беларускай незалежніцкай партыі. У Мэльбурне адразу пачаў наладжваць беларускую грамадзкую дзейнасьць. Сакратар першага створанага ў Мэльбурне Беларускага клюбу, які арганізаваў у 1950 г. першае сьвяткаваньне ўгодкаў незалежнасьці БНР. Пазьней сябра ўправы й культурна-асьветны рэфэрэнт Беларускага аб’еднаньня ў Вікторыі. Дапамагаў у выданьні часопіса “Новае Жыцьцё” ў Мэльбурне, займаўся тэхнічнай працай. Доўгагадовы сакратар-скарбнік, а ў апошнія гады жыцьця й старшыня Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі. Ад 1989 г. сакратар Фэдэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Дэлегат на XIV—XIX пленумах БЦР, спрыяў абраньню М. Зуя на пасаду прэзыдэнта БЦР. Меў узнагароды ад БЦР. Падтрымліваў сувязі зь беларускімі эміграцыйнымі выданьнямі ў іншых краінах, друкаваў нататкі з жыцьця беларусаў у Мэльбурне й уласныя вершы пад псэўданімам
Рыд475: Дзякуючы актыўнай працы сябры Яцэвіча476 ў лягеры Рыд (Верхняя Аўстрыя) з пачаткам 1949 г. зарганізаваўся Зьвяз скаўцкай моладзі, які налічвае 17 сяброў. Зьвяз вядзе інтэнсыўныя заняткі і падрыхтоўваецца да злажэньня скаўцкай прысягі477.
ТРЭЦІЯ УГОДКІ ЗБСЧ