• Часопісы
  • Запісы 39 дыск у дадатку

    Запісы 39

    дыск у дадатку

    Памер: 781с.
    Мінск, Нью Йорк 2017
    205.84 МБ
    часткі. На адну, якая стаіць на становішчы Галоўнага кіраўніцтва, і на другую, якая раней знаходзілася пад уплывам або беспасрэдным кіраўніцтвам успомненых палітычных партыяў (Міхэльсдорф, Ватэнштэт, Гановэр, Манлёйз). Гэтыя апошнія адзінкі на Канфэрэнцыі выбралі свайго Кіраўніка, які на працягу 2-х месяцаў мае быць лучнікам пры ДП-аддзеле БСІБ. Становішча гэта яны імкнуцца выкарыстаць, каб апанаваць усе адзінкі ЗБСЧ і падпарадкаваць “ад гок” створанаму свайму Кіраўніцтву з самай моладзі”...
    У выніку гэтай сытуацыі сп. Монэ 13 сакавіка 1949 г. прыслаў у новую Галоўную кватэру ліст наступнага зьместу:
    13.III.1949 г.
    Да ўсіх скаўтмайстраў беларускіх скаўцкіх групаўДП
    Дарагія скаўтэры!
    Як рэзультат 3-й Канфэрэнцыі беларускіх скаўтмайстраў, адбытай пад маім кіраўніцтвам у ДП-лягеры Шляйсгайм каля Мюнхэну, я маю радасьць паінфармаваць Вас, што новым шэфам для беларускіх ДП-скаўтаў у Нямеччыне і Аўстрыі ёсьць сп. Ю. Сенькоўскі, пражываючы ў ДП-лягеры “АБЦ” (20) Імэндорф бай Браўншвайг.
    Гэтае назначэньне было прынятае і таму ня можа быць ніякіх пытаньняў, што да жаданьняў беларускіх скаўтаў адносна гэтай справы. Дайшло, аднак, да майго ведама, што папярэдні шэф беларускіх скаўтэраў мае прэтэнсыі да гэтага становішча.
    Гэты ліст мае выясьніць, што Скаўцкае Інтэрнацыянальнае Бюро, праз свой ДП-Аддзел, будзе прызнаваць толькі сп. Ю. Сенькоўскага за Шэфа скаўтаў і даваць яму кажную дапамогу, якую ён патрабуе пры выкананьні сваіх абавязкаў у такі самы спосаб, як мы падтрымоўвалі і падтрымоўваем усіх свабодна выбраных рэпрэзэнтантаў ДП-скаўтаў, зарэгістраваных у ДП-аддзеле Скаўцкага Інтэрнацыянальнага Бюра.
    Ваш аданы Й. Р. Монэ Падарожнічаючы Камісар для ДП-скаўтаў у Нямеччыне іАўстрыі507.
    Заўвага: Пачынаючы ад № 16 СІС выходзіла падвойна. Выдавала яго па-старому Галоўнае кіраўніцтва, выбранае на 2-м Скаўцкім Зьездзе ды прызнаванае і цяпер скаўцкімі адзінкамі, што лічылі Канфэрэнцыю ў Шляйгайме неправамоцнай, і выдала яе Галоўнае Кіраўніцтва, выбранае ў Шляйсгайме. Гэта апошняе выдавала сваю СІС пад такім
    507 СІС. № 16. Красавік 1949. — A. В.
    “Матар’ялы да гісторыі беларускага скаўтынгу” самым ад рукі скапіяваным загаловачным штампам, прычым першы свой нумар адзначыла толькі агульнай датай “Сакавік 1949”, не падаючы ніякага чарговага нумару, а пачынаючы ад красавіка далучылася да нумарацыі, ведзенай сп. Пануцэвічам”.
    Розэнгайм
    Горад Розэнгайм знаходзіцца на беразе ракі Інн5°8, пры чыгуначнай лініі Мюнхэн-Зальцбург509, у Баварыі. На краю гораду, у мураваных двухпавярховых “Піянэр-казармах” быў Беларускі ДП-лягер. Сюды былі прывезены беларусы з лягераў Віндзішбэргэрдорф, Остэргофэн, Альтэнштат і Шляйсгайм. Разам і з жыхарамі былі прывезеныя і скаўцкія адзінкі, якія тут злучыліся і ўтварылі 6-ты Сьцяг ЗБСЧ.
    Ад 27 ліпеня да 7 жніўня Галоўная кватэра правяла ў Розэнгайме спэцыяльны курс для Старэйшых скаўтаў (ровэр-скаўтаў) дзеля падрыхтоўкі старэйшай моладзі да самастойнай працы па-за межамі Нямеччыны. Курсы праслухала 15 чалавек.
    Нашыя скаўты з лягеру Куфштайн у Аўстрыі, вяртаючыся з летняга лягеру ў Ройтэ510, даведаліся, што Розэнгаймскія беларускія скаўты знаходзяцца ў лягеры ІМКА каля аўстрыяцкай мяжы, не маглі прапусьціць гэтай нагоды, каб не сустрэцца са сваімі братамі. Хутка атрымалі пропуск у Нямеччыну і наведалі гэты лягер, а потым Розэнгайм, дзе мелі магчымасьць пабываць у беларускім большым асяродзьдзі. Былі яны ў лягерным тэатры, пазнаёміліся з моладзьдзю, атрымалі скаўцкія лілейкі і адзнакі.
    Поўныя энтузіязму, вярнуўшыся, так пісалі: «Мы цяпер утрох, але трымаем наш нацыянальны сьцяг моцна ў сваіх руках і ня змогуць яго вырваць ворагі. Праводзім дыскусыі сярод чужынцаў, асабліва з расейцамі, якія стаяць за “едіную і неделімую”. У прошлую нядзелю да нас далучыліся ўкраінцы і мы атрымалі перамогу, у выніку чаго расейцы, ня маючы ніякіх аргумэнтаў, прымуйшны былі пакінуць дыскусыю, называючы нас “самастыйнікамі”. Мы ведаем, што гэткім спосабам мы выпаўняем свой абавязак перад сваёй Баькаўшчынай і будзем за яе ўсюды змагацца, каб ня сьмелі яе паніжаць усякія ворагі»5".
    508 Ін (ням. Inn) — рака, якая пачынаецца ў Швайцарыі, працякае па Аўстрыі і ў Нямеччыне ўпадае ў Дунай.
    509 Зальцбург (ням. Salzburg) — горад у Заходняй Аўстрыі, сталіца зямлі Зальцбург.
    510 Ройтэ (ням. Reuthe) — мястэчка ў Аўстрыі, у зямлі Тыроль.
    511 СІС. № 17. Верасень 1949. — A. В.
    У лягеры Розэнгайм скаўты зарганізавалі вялікую бібліятэку для жыхароў лягеру, якая налічвае каля іооо кніжак. Зацікаўленасьць кніжкамі ў жыхароў даволі вялікая. Прыклад Розэнгаймскіх скаўтаў павінны пераняць і іншыя асяродкі512.
    У рамах Калядных сьвяткаваньняў адбылася ў Беларускім ДП-лягеры Розэнгайм урачыстасьць злажэньня прысягі новазарганізаванай грамады Ваўчанятаў, правадніком якой зьяўляецца ведамы ў нашым руху скаўтмайстар Пётра Манькоўскі513.514
    12 ліпеня 1949 гнаша каманда выяжджала ў Міттэнвальд на Міжнароднае спартовае спаборніцтва ІРО Акруга 6. У спаборніцтве прымала ўдзел 12 народаў. Наша каманда мела добрыя вынікі.
    У лістападзе 1949 г. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Розэнгайме адзначала вялікую ўрачыстасьць 5-га выпуску матурыстых, старэйшых сяброў ЗБСЧ. Ня гледзячы на прысьпешаныя тэмпы працы, узровень ведаў нашых матурыстых быў добры. Пажадаем новым абсальвэнтам найлепшых посьпехаў у іхняй далейшай працы на вышэйшых навучальных установах на карысьць нашага Народу.
    Ува ўсіх мясцовасьцях беларускай эміграцыі 29-я ўгодкі Слуцкага Паўстаньня адзначаліся ўрачыстымі зборкамі, малебнамі і Акадэміямі. Асабліва ўрачыста былі праведзены ўгодкі ў Розэнгайме з актыўным удзелам скаўцкай моладзі. Прамовай, апэлем загінуўшых за незалежнасьць Бацькаўшчыны і адсьпяваньнем жалобнага маршу скаўты аддалі пашану тым, што “пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына”, вечарам у Народным доме адбылася Жалобная Акадэмія з рэфэратам, скаўцкай мастацкай часткай.
    3 нагоды Слуцкай гадавіны група беларускіх скаўтаў з Фэрдэна515 наведала беларусаў у мяшаным ДП-лягеры Фішбэк516, каля Гамбургу, дзе разам з мясцовай беларускай моладзьдзю адзначылі ўгодкі.
    512 СІС. № 17. Верасень 1949. — A. В.
    513 Пётра Манькоўскі (1916—2002), грамадзкі дзеяч, публіцыст. Вывучаў юрыспрудэнцыю ва ўнівэрсытэтах Вільні, Мюнхену, Нью-Ёрку. Ачольваў Беларускую студэнцкую асацыяцыю ў ЗША. У 1980—1990-я гг. быў скарбнікам Кансысторыі БАПЦ. Пасьля Міхася Міцкевіча рэдагаваў часапіс “Голас царквы”. Хварэў на манію перасьледу. Жыў адзін, у 1990-я гг. быў накіраваны на прымусовае лячэньне і догляд у дом для старых у Wayne, NJ, дзе і памёр.
    514 СІС. № 18.1949. — A. В.
    515 Фэрдэн, таксама Вердэн (ням. Verden) — горад у паўночна-заходняй Нямеччыне, у зямлі Ніжняя Саксонія.
    516 Фішбэк (ням. Fischbeck) — мястэчка ў паўночна-ўсходняй Нямеччыне, у зямлі Саксонія-Анхальт.
    Высьвячэньне япіскапа беларускай праваслаўнай аутакефальнай царквы
    У днях 18 і 19 сьнежня 1949 г. праваслаўныя вернікі, а з імі і ўсё беларускае жыхарства лягеру ў Розэнгайме перажывалі вялікія дні ўрачыстасьцяў высьвячэньня а. іераманаха Ўладзімера Тамашчыка517 на япіскапа БАПЦ да Заснаваньня Сьвяшчэннага Сабору Япіскапаў БАПЦ. Высьвечаны Прэасьвяшчэннейшы япіскап Васіль ёсьць актыўным сябрай ЗБСЧ і дастойным духоўным апекуном нашай праваслаўнай моладзі. Жадаем яму вялікіх посьпехаў у душпастырскай працы, здароўя і сілаў на пасадзе Ўладыкі518.
    Штандар “Вюртэмбэргія”
    Бакнанг
    У чэрвені 1949 г. жыхары лягеру Міхэльсдорф, а разам з імі і скаўты былі перавезены ў ДП-лягер у г. Бакнанг, на поўнач ад Штутгарту, у Вюртэмбергіі. Сюды былі прывезены таксама беларускія жыхары й скаўты з Гібэльштату, якія яшчэ раней жылі ў Майнлёйз, а да лета 1947 г. у Гэррэнбэргу.
    517 Васіль (сьвецкае Ўладзімер Тамашчык, 1900—1970), рэлігійнаграмадзкі дзеяч, архіяпіскап БАПЦ. Паходзіў з заможнай сялянскай сям’і. У 1913 г. сям’я перабралася на нованабытую гаспадарку ў маёнтку Дубляны каля м. Вялікая Бераставіца. Вучыўся ў Вялікіх Азяранах, у Гародні. У 1915 г. разам зь сям’ёю як бежанец трапіў у Омск (Сыбір), дзе закончыў сярэднюю школу. У 1921 г. сям’я вярнулася ў Дубляны. Ад гэтага часу далучыўся да беларускага руху, належаў да КПЗБ. У1927 г. быў арыштаваны польскімі ўладамі й асуджаны на тры гады турмы. Ад 1930 г. жыў у Чэхаславаччыне. Закончыў агранамічны факультэт Пражскай політэхнікі, працаваў асыстэнтам у Праскім інстытуце заалёгіі. Браў удзел у грамадзкім беларускім жыцьці. Некторы час быў сакратаром старшыні рады БНР Васіля Захаркі. 3 пачаткам Другой сусьветнай вайны пераехаў у Беласток. Быў намеснікам рэдактара газэты “Новая Дарога”, працаваў у Беларускім камітэце. Ад 1944 г. на эміграцыі. Быў абраны старшынём Беларускага цэнтральнага камітэту — галоўнай арганізацыі беларусаў у Нямеччыне ў 1945—1947 гг. У 1948 г. пастрыгся ў манахі зь імем Васіль, a ў 1949 г. вышэйшымі іерархамі Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ўзьведзены ў сан япіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У 1951 г. закончыў Украінскую багаслоўскую акадэмію з дыплёмам магістра багаслоўя. У 1951 г. пераехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. Узначальваў епіскапат БАПЦ у Паўночнай Амэрыцы. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў ЗША. Узначальваў БІНіМ (1951). Забіты невядомымі ў сваёй кватэры ў Нью-Ёрку.
    518 СІС (Пануцэвіча). № 18.1959. — A. В.
    На новым месцы скаўты атрымалі пакой, уладзілі ў ім скаўцкую сьвятліцу, у якой стала вялі свае заняткі.
    5	чэрвеня 1949 г. у Бакнангу былі наладжаны скаўцкія спаборніцтвы, у якіх прымаліўдзел і скаўты іншых нацыянальнасьцяў, як: армяне, палякі і ўкраінцы. У праграму спаборніцтваў уваходзіў паход з перашкодамі, валейбол і футбол. Пасьля спаборніцтваўадбылося вогнішча, пры якім выхаваўчы рэфэрэнт ЗБСЧ зьвярнуўся да скаўтаў з прамовай, у якой заклікаў моладзь старацца перамагаць жыцьцёвыя перашкоды, нясьці ў сэрцах веру і надзею, што прыйдзе час, калі мы ўсе вернемся на родныя прасторы і там распалім свае вогнішчы.
    Пачас вогнішча адбылася раздача даплёмаў за першыя месцы, здабытыя ў спаборніцтвах. Пасьля вогнішча адбылася скаўцкая вечарына, у якой прымалі ўдзел усе прысутныя скаўты.
    11	чэрвеня 1949 г. адбылося спаборніцтва з немцамі ў футбол з вынікам 5:2 у карысьць беларускіх скаўтаў.