Памер: 781с.
Мінск, Нью Йорк 2017
26 чэрвеня 1949 г. адбыліся спартовыя спаборніцтвы з немцамі ў футбол і валейбол. I на гэты раз перамога была за беларускімі скаўтамі.
Ад 1 да 15 ліпеня 1949 г. скаўткі ў ліку 25 асобаў адбывалі летні лягер ІВКА ў Прыне519.
Ад 1 да 15 жніўня 1949 г. таксама ў Прыне 24 нашых скаўтаў адбылі лягер ІМКА. У першым тыдні быў наладжаны Беларускім хорам з Бакнангу канцэрт, які карыстаўся вялікім посьпехам. У другім тыдні было адслужана набажэнства, на якім прысутнічала каля іоо асобаў.
У днях ад 15 да 17 кастрычніка 1949 г. у Беларускім лягеры Бакнанг скаўты і скаўткі мясцовых сьцягоў зладзілі скаўцкае спатканьне, на якое запрасілі беларускіх скаўтаў з Ватэнштэту і Розэнгайму ды суседніх украінцаў, палякаў і армянаў.
У праграму спатканьня ўвайшлі: скаўцкі марш, а вечарам вогнішча ды пасьля яго канцэрт, зладжаны ў лягернай тэатральнай залі з удзелам скаўтаў і скаўтак з Бакнангу.
Пасьля канцэрту скаўцкая вечарына. Спатканьне праходзіла ў сяброўскай атмасфэры і пакінула прыемныя ўспаміны ўудзельнікаў520.
Спатканьне 4-х угодкаў ЗБСЧ з найболыпым размахам зладзілі скаўты ў Бакнангу і Ватэнштэце521.
519 Маецца на ўвазе Прын-ам-Хімзі (ням. Prien am Chiemsee) — мястэчка ў Нямеччыне, у зямлі Баварыя на возеры Хімзі.
520 СІС (Сянькоўскага) № 18. Студзень 1950. — A. В.
521 СІС (Сянькоўскага) № 18. Студзень 1950. — A. В.
АНГЕЛЬСКАЯ ЗОНА АКУПАЦЫІ НЯМЕЧЧЫНЫ
Міжнародная канфэрэнцыя скаўцкіх кіраўнікоў у Горнэбургу5--
Ад 21 да 24 студзеня 1949 г. адбылася Міжнародная канфэрэнцыя скаўцкіх кіраўнікоў (скаўтэраў) з Брытанскай зоны Нямеччыны ў Горнэбургу, каля Гамбургу. На Канфэрэнцыі прысутнічалі скаўтмайстры ад 7-мі нацыянальнасьцяў, У тым ліку і наша дэлегацыя, гэтым разам найболып колькасная, бо аж 13 чалавек.
На Канфэрэнцыі былі праслуханыя кароткія справаздачы аб гісторыі і дзейнасьці паасобных нацыянальных скаўцкіх арганізацыяў і цэлы рад рэфэратаў:
“Месца ДП-скаўтынгу ў сям’і сусьветнай скаўцкай моладзі”, “Супрацоўніцтва паміж скаўцкімі арганізацыямі”,
“Плян працы на 1949 год”.
На тэму рэфэратаў і корэфэратаў разгарнулася шырокая і актыўная дыскусыя, якая прынясла шмат новых і карысных думак, зьмешчаных у канцовай рэзалюцыі. Разам з нашай дэлегацыяй на канфэрэнцыі быў Шэф ЗБСЧ, які выступаў са справаздачай аб ЗБСЧ і з рэфэратам “Плян працы на 1949 год”. Нарады вяліся ў нямецкай мове.
Кажны вечар ладзілася скаўцкае вогнішча, поўнае вясёласьці і тэмпэрамэнту. Нацыянальныя песьні, гульні, паказы й сьмех былі іх зьместам. На заканчэньне было зроблена шмат здымкаў. Канфэрэнцыя пакінула як найлепшае ўражаньне на ўсіх удзельнікаў, была вялікім укладам у скаўцкай працы.
Ватэнштэт
Сьвяткаваньне ўгодкаў Слуцкага Паўстаньня
У апошніх днях лістапада 1949 г. усе адзінкі беларускіх скаўтаў урачыста адзначалі 29-я ўгодкі Слуцкага Паўстаньня. Скаўты і скаўткі з Ватэнштэцкіх Сьцягоў сьвяткаваньне распачалі вечарам напярэдадні вялікай гадавіны вогнішчам, прысьвечаным памяці герояў Слуцкага Паўстаньня. Прамовай, адчытаньнем ведамых імёнаў загінуўшых у змаганьні за незалежнасьць Бацькаўшчыны, адсьпяваньнем жалобнага маршу скаўты аддавалі заслужаную пашану тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Беларусь.
522 Горнэбург (ням. Horneburg) — камуна на поўначы Нямеччыны, у зямлі Ніжняя Саксонія.
У дзень гадавіны быў падняты нацыянальны сьцяг. Скаўты са сьцягамі прынялі ўдзел у паніхідзе ў лягернай цэркві. Вечарам у Народным Доме адбылася зладжаная скаўтамі і скаўткамі Акадэмія. Пасьля рэфэрату скаўты прадэманстравалі адпаведныя гадавіне паказы.
3 нагоды угодкаў Слуцкага Паўстаньня, група беларускіх скаўтаў з Фэрдэна наведала беларусаў, пражываючых у мяшаным лягеры Фішбэк, каля Гамбурга, дзе супольна з мясцовай беларускай моладзьдзю зладзілі сьвяткаваньне523.
Ува ўсіх асяродках беларускай эміграцыі 29-я ўгодкі Слуцкага Паўстаньня адзначаліся ўрачыстымі зборкамі, паніхідамі і Акадэміямі. Асабліва ўрачыста праведзены былі ўгодкі ў Розэнгайме, Міттэнвальдзе, Бакнангу, Шляйсгайме, Парыжу, Торонто, Лондане і Лювэне. Сьвяткаваньне адбылося ў розныя дні сьнежня 1949 г. у залежнасьці ад мясцовых умоваў.
У Парыжы 4 сьнежня 1949 г. у памешканьні Хрысьціянскага сындыкату адбылася акадэмія, на якой удзельнікі гэтага Паўстаньня і скаўцкі кіраўнік з Рыд (Аўстрыя) зрабіў кароткі і зьмястоўны даклад аб гісторыі паўстаньня.
Заснаваньне Першай Дружыны Беларускіх Марскіх Скаўтаў
29 лістапада 1949 г. пры і-м Сьцягу “Ватэнштэт” заснавалася першая ў гісторыі беларускага скаўтынку дружына марскіх скаўтаў. Дружына інтэнсыўна разгортвае сваю працу. Выпрацоўвае свае традыцыі. Mae сваю сьвятліцу. Выдае свой часапіс — “Нашыя ветразі”524. Нядаўна атрымалі з Аддзелу БСІБ скаўцкую марскую ўніформу525.
Згуртаваньне Беларускіх Скаўтаў на Чужыне Штандар “ГАРЦ” і-шы Сьцяг Ватэнштэт”
Ватэнштэт 29.11.1949 г.
Загад № 235.
3 сяньняшнім днём зацьвярджаю пры і-м Сьцягу “Ватэнштэт” новасфармаваную дружыну марскіх скаўтаў “Пірат”у складзе на-
523 СІС (Сянькоўскага). № 18. 1950. — A. В.
524 “Нашыя ветразі” — часопіс беларускіх марскіх скаўтаў, дружыны “Пірат”. Выйшаў толькі адзін нумар у сьнежні 1949 г.
525 СІС (Сянькоўскага). № 18.1950. — A. В.
ступных сяброў: Шнэк Уладзімер526, 2) Шнэк Алег527, з) Ражановіч
Анатоль, 4) Калесьніковіч Мікола528,5) Гарачка Арсень, 6) Мірановіч
526 Уладзімір Шнэк (псэўд. Случанскі, 1927—1995), пісьменьнік, грамадзкі й вайсковы дзеяч, сын Сьцяпана Шнэка, брат Алега Шнэка. Вучыўся ў Менскай афіцэрскай школе БКА. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны апынуўся ў лягерах ДП у Нямеччыне. У Ватэнштэце вучыўся ў Беларускай гімназіі й актыўна ўдзельнічаў у скаўтынгу, надрукаваў першае апавяданне ў лягерным часопісе пад псэўданімам Уладзімер Случанскі. У1950 г. выехаў у Аўстралію. У1958—1961 гг. завочна вучыўся ў Мастацкім інстытуце ў Мэльбурне, сябра Згуртаваньня мастакоў у Вікторыі. У 1969— 1972 гг. закончыў Каралеўскі інстытут тэхналёгіі ў Мэльбурне з дыплёмам мэханічнага чарцёжніка. Хутка па прыезьдзе ў Аўстралію далучыўся да беларускай грамады ў Мэльбурне, стаў сябрам аддзелу Беларускага аб’яднаньня ў Вікторыі, узначаліў скаўцкі Зьвяз “Усяслаў Чарадзей”. Шмат займаўся літаратурнай дзейнасьцю, выдрукаваў у 1958—1960 гг. гістарычную аповесьць “Драбы”, а таксама ўласным коштам выдаў паэму Лявона Случаніна “Рагнеда”. Сябра Беларускага вызвольнага фронту, займаў розныя пасады ў гэтай арганізацыі ў Аўстраліі. Выдаваў часопіс “На варце” як орган Краёвага штабу БВФ і гумарыстычны дадатак “Ёрш”. Ад 1982 г. у рангу маёра БКА стаў кіраўніком Краёвага штабу БВФ, а ў 1986 г. ужо як палкоўнік вызначаны заступнікам начальніка Галоўнага штабу БВФ. Падрыхтаваў і выдаў альбом "Беларуская краёвая абарона” (1984). Удзельнічаўу канфэрэнцыях Сусьветнай антыкамуністычнай лігі ў Тайпэі (1987,1989), Ю-м Пленуме БЦР (1988). Ад 1990 г. сакратар управы БЦК у Вікторыі. Удзельнік Першага зьезду беларусаў сьвету ў Менску.
527 Алег Шнэк (1930—2005), грамадзкі дзеяч, брат Уладзімера Шнэка. Нарадзіўся ў Ленінградзе ў сям’і беларускага вайскоўца Сьцяпана Шнэка. Разам з бацькамі колькі часу жыў у Чыце, а ў 1939 г. прыехаў у Слуцк. У часе вайны быў дружыновым СБМ. Летам 1944 г. разам зь сям’ёй апынуўся ў Нямеччыне. У беларускім лягеры Ватэнштэт удзельнік Першага сьцягу беларускіх скаўтаў і Беларускага спартовага аб’еднаньня пры YMCA. Ад 1950 г. у Аўстраліі. У Мэльбурне далучыўся да беларускага скаўцкага Зьвязу “Усяслаў Чарадзей”. Быў сакратаром Спартовага клюбу БВФ “Зубр”. Актыўны сябра Беларускага вызвольнага руху (Фронту), дзе ад 1992 г. быў начальнікам Краёвага штабу, а ад 1993 г. — і ўсяго БВФ. Сябра Беларускага Цэнтральнага Камітэту ў Вікторыі, старшынём якога абраны ў 2003 гДоўгагадовы заступнік старшыні Фэдэральнай Рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі, дэлегатам якой быў на Першым зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску ў 1993 г.
528 Мікола Калесьніковіч (Колес, нар. 1932), грамадзкі дзеяч, малодшы брат Уладзімера Калесьніковіча. У 1946—1947 гг. вучыўся ў польскай школе лягеру Маервік блізу Фленсбургу, пасьля чаго ўся сям’я перабралася ў беларускі лягер Ватэнштэт, дзе закончыў чатыры клясы Беларускай гімназіі. У 1950 г. пераехаў у Аўстралію. У 1987—1999 гг. узначальваў Беларускае аб’еднаньне ў Паўднёвай Аўстраліі. У часе яго кіраўніцтва была адчыненая беларуская экспазыцыя ў Этнічным музэі ў Адэляйдзе,
Сяргей, 7) Троіцкі Міхась, 8) Навумчык Сьцяпан529, 9) Дашкевіч Станіслаў.
Камандзерам дружыны Пірат назначаю сябру Шнэка Уладзімера.
Загад № 236.
3 сяньняшнім днём зацьвярджаю наступныя адзнакі марскіх скаўтаў дружыны Пірат:
1) Сьцяг: колер чорны, з аднаго боку пірацкі татом, з другога — лілія.
2) Уніформа: цёмна-сіняя, нагавіцы марскога крою, блюза, бэрэт.
3) Адзнакі: на бэрэце лілія, ззаду дзьве чорныя ленты; чорная хустка (гальштук) з белай акантоўкай; белы шнур праз шыю ў абедзьве кішэні, таксама як і хустка; над правай кішэняй нацыянальны сьцяжок; на левым рукаве зьверху надпіс “Пірат”, над ім эмблема марскога скаўтынгу.
4) Адзнакі функцыяў: заступнік дружыновага — адна белая стужка навакол ніжняй часткі абодвых рукавоў; дружыновы — дзьве такія стужкі.
Кіраўнік 1-га Сьцягу Ватэнштэт СКМ. М. Ігнатовіч530.
а таксама пабудаваны сумесна з харватамі й украінцамі хастэль Сьвятой Ганны (дом для састарэлых).
529 Сьцяпан Навумчык (1933—2006), грамадзкі дзеяч. 3 1944 г. у Нямеччыне з бацькамі. 3 1950 г. у ЗША. Служыў у амэрыканскай арміі ў Нямеччыне. Жыў у Саўт-Рывэры. Браў удзел у жыцьці парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, у 1980-я гг. належаў да рады БККА.
530 Міхаіл Ігнатовіч (?—?), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Празе. У Нямеччыне быў камэндантам лягеру ў Міхэльдорфе. У 1946 г. уваходзіў у склад управы Беларускага праваслаўнага аб’еднаньня на чале з a. М. Лапіцкім. У 1947 г. стаў на чале міжлягернай Рады ў амэрыканскай зоне акупацыі Нямеччыны. У 1948 г. пераехаў у ЗША. Быў адным з заснавальнікаў Злучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту. Заснаваў разам зь беларусам Бішнеўскім фабрыку вырабу вокнаў — IgWis. Памёр адраку.
Песьня Марскіх Скаўтаў
Сл. і муз.
П. Звонны531
Кладзе пазалоту на ветразях сонца, Калыша віхор на бакі.
Кругом нас бурлівае мора бясконца: “Чакайце! Куды юнакі?!”