Памер: 781с.
Мінск, Нью Йорк 2017
схс
У канцы нарадаў было разгледжанае пытаньне арганізацыі беларускіх скаўтак. Прынятая была пастанова згодная з дасюлешняй практыкай, што з прычыны недахопу скаўцкіх кіраўнічак і ў дальнейшым не выдзяляць дзяўчат у самастойную арганізацыю, але разглядаць іх як сэктар ЗБСЧ.
Урэшце было абгаворанае праўнае становішча ЗБСЧ з пункту гледжаньня пастановы 11-й Міжнароднай скаўцкай канфэрэнцыі 1947 г. (у Шато дэ Росны ў Францыі) і прынятыя пастановы пададзены ніжэй.
Канфэрэнцыя закончылася нацыянальным гімнам “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.
Пастановы 4-й Скаўцкай канфэрэнцыі ЗБСЧ
1. 4-я Скаўцкая канфэрэнцыя ЗБСЧ заклікае ўсіх скаўцкіх кіраўнікоў навязваць лучнасьць і фактычнае супрацоўніцтва з усімі беларускімі і іншымі скаўцкімі адзінкамі на прынцыпе скаўцкай ідэалёгіі.
2. 4-я Скаўцкая канфэрэнцыя ЗБСЧ заклікае ўсіх скаўтаў і скаўтак зьбіраць адрысы і навязваць лучнасьць з беларускай моладзьдзю і старэйшымі беларусамі ўва ўсіх краінах ды прымаць актыўны ўдзел у грамадзкай працы.
3. 4-я Скаўцкая канфэрэнцыя ЗБСЧ, прыймаючы пад увагу існуючыя цяжкія абставіны для скліканьня старэйшых скаўтаў і кіраўнікоў з розных краінаў, выразіла прызнаньне дасюлешняму Галоўнаму кіраўніцтву і даручыла яму выконваньне далейшай дзейнасьці да часу скліканьня наступнай канфэрэнцыі.
4. 4-я Скаўцкая канфэрэнцыя ЗБСЧ даручае Г алоўнаму кіраўніцтву выдаваньне скаўцкага часапісу і неабходнай скаўцкай літаратуры, а таксама справу выкарыстаньня існуючых няскаўцкіх часапісаў і газэтаў для пашырэньня скаўцкай ідэалёгіі.
5. 4-я Скаўцкая канфэрэнцыя ЗБСЧ даручае кіраўніцтву на Нямеччыну выяўленьне ўсей беларускай моладзі, якая астанецца ў Нямеччыне пасьля ліквідацыі ІРО, і арганізаваньне новых скаўцкіх адзінак.
6. 4-я Скаўцкая канфэрэнцыя ЗБСЧ заклікае ўсе скаўцкія адзінкі, якія знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі, перасылаць архівальныя матар’ялы ў Скаўцкі архіў у Лондан на адрыс др. Ч. Сіповіча. Скаўцкія бібліятэчкі і дапаможыя матар’ялы перасылаць, дзе ўжо праводзіцца ці мае праводзіцца далейшая скаўцкая дзейнасьць.
7. 4-я Скаўцкая канфэрэнцыя ЗБСЧ заклікае ўсіх сяброў да ахвярнасьці і дзейнага падтрыманьня ўсіх пачынаньняў Галоўнага і мясцовага кіраўніцтва ЗБСЧ ды да паглыбленьня ідэйнага ўзроўню праз здабываньне скаўцкіх спраўнасьцяў і кіраўнічага вышкаленьня.
Угодкі нарадзінаў заснавальніка скаўтынгу Б. П.
У прысутнасьці Галоўнага кіраўніцтва ЗБСЧ адбылося 22 лютага 1950 г. у Розэнгайме скаўцкая ўрачыстасьць у чэсьць заснавальніка скаўтынгу Бэйдэн Поўля. Папалудні 5 сябровак і адзін юнак злажылі скаўцкія пробы на з-ю і 2-ю ступені перад экзаменацыйнай камісіяй, a вечарам гэтага ж дня пры скаўцкім вогнішчы злажылі ўрачыстую прысягу. Гутарку аб скаўцкім шляху Б. П. меў скаўтмайстар П. Манькоўскі.
Чацьвёртыя ўгодкі ЗБСЧ
Кажная скаўцкая група старалася з нагоды чацьвертых угодкаў існаваньня ЗБСЧ наладзіць у залежнасьці ад сваіх мясцовых умоваў і сілаў адпаведную ўрачыстасьць. 3 найбольшым размахам заладзілі гэтае сьвята скаўты ў Бакнангу і Ватэнштэце, хаця стараліся ад іх не адставаць нашыя скаўты ў іншых беларускіх асяродках як Нямеччыны, так і другіх краінаў.
У нашых сябровак
Нарэшце справа дзявочага скаўтынгу скранулася з месца. Прычыніўся да гэтага прыезд у Мюнхэн кіраўнічкі ад Інтэрнацыянальнага Бюра скаўтак міс Свэнсон. Хаця яна прыехала ў той час, калі шэрагі ДП-скаўтак у Нямеччыне ў сувязі з эміграцыяй радзеюць з кажным днём, усё-ж наколькі гэта было магчыма, яна здолела ажывіць дзейнасьць скаўтак на міжнацыянальным форуме. Кіраўніцтва беларускіх скаўтак трымае з міс Свэнсон цесную лучнасьць з моманту яе прыезду ў Нямеччыну.
Ад з да іо студзеня гэтага году ў Прыне каля возера Хімзээ адбыліся міжнацыянальныя курсы кіраўнічак дружын. Прысутнічалі на іх таксама беларускія скаўткі... Скаўткі вярнуліся з даволі вялікім запасам тэарэтычных і практычных ведаў, што безумоўна павысіла ўзровень іхняй працы ў адзінках.
У хуткім часе беларускія скаўткі атрымаюць ад Інтэрнацыянальнага Бюра скаўтак скаўцкія адзнакі. Адпаведныя сьпіскі ўжо высланыя ў Інтэрнацыянальнае Бюро скаўтак у Мюнхэне.
Даводзіцца да ведама ўсіх беларускіх скаўтаў, што назначаныя наступныя краёвыя прадстаўнікі Галоўнай кватэры ЗБСЧ, праз якіх Галоўная кватэра будзе ўтрымоўваць лучнасьць з беларускімі скаўткамі па асобных краін сьвету: на ЗША с. К. Вайцяхоўскі, на Аўстралію с. М. Зуй544. У іншых краінах такія прадстаўнікі будуць у будучыні назначаныя.
544 Міхась Зуй (1909—1995), палітычны й грамадзскі дзеяч. У1932 г. у роднай вёсцы Вялікае Сяло (цяпер Шаркаўшчынскі раён) арганізаваў асьветны
Галоўная кватэра ЗБСЧ прыпамінае тым сябрам, якія да гэтага часу не падалі яшчэ сваіх новых адрасоў у краінах свайго новага пасяленьня, каб яны найхутчэй прыслалі іх на адрас сваіх краёвых прадстаўнікоў...
Заклік
Незважаючы на расьцярушанасьць у выніку эміграцыі сяброў ЗБСЧ з Нямеччьсны і Аўстрыі ў іншыя краіны, Галоўная кватэра ЗБСЧ заклікае ўсіх сяброў не перарываць ні на адну хвіліну скаўцкай дзейнасьці. Няхай далёкі ад нашай Бацькаўшчыны сьвет больш дакладней знаёміцца з беларусамі і Беларусьсю. Гэта нашае заданьне мы павінны выконваць ня менш пасьпяхова, як мы яго выконвалі на працягу нашага жыцьця ў Нямеччыне. Усе павінны памятаваць, што прадумовай пасьпяховай дзейнасьці зьяўляецца аб’яднаньне высілку праз арганізацыю. Таму моцна трымайся нашай арганізацыі, якая, паміма часта тысячакілямэтровых адлегласьцяў, будзе нас лучыць і надалей у аднэй сям’і. Толькі супольным скаардынаваным высілкам зможам вытрымаць пробу часу, выканаць заданьні і апраўдаць надзеі нашага Народу і Бацькаўшчыны. Няхай ніякія сілы ня здолеюць болыа нарушаць гармонію ў нашай сям’і, сеяць узаемны недавер і нянавісьць у нашых маладняцкіх радох. Няхай адзінства тых, хто хоча шчыра і аддана працаваць для Радзімы стане моттам кожнага новага дня. Хай атрута прапаведнікаў розных “фільстваў”, якая атручвала нашыя маладыя здаровыя душы і раз’ядала нашыя шэрагі, не знаходзіць між намі больш посьпеху... Наша мэта — Незалежная Беларусь і мы сьвята верым, што сягнем яе толькі праз адзінства.
Няхай жыве нацыянальнае адзінства ўсяе Беларускай моладзі!
Галоўная Кватэра ЗБСЧ545.
гурток “Кола беларускай моладзі”. Ад 1942 г. працаваў у Беларускай народнай самапомачы, павятовы кіраўнік Шаркаўшчынскага павету. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі. Дэлегат Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. Быў у складзе беларускага батальёну Дальвіц. У жніўні 1949 г. выехаў у Аўстралію. Удзельнік першага сходу сяброў надпартыйнага Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі (1950), пазьней стваральнік і нязьменны старшыня Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі. У 1950—1960-я гг. арганізатар і кіраўнік беларускага драматычнага гуртка ў Сыднэі. Кіраўнік Дэлегатуры БЦР у Аўстраліі. У 1978 г. старшыня Беларускага культурна-грамадзкага клюбу ў Сыднэі. Ha XIX Пленуме БЦР абраны прэзыдэнтам БЦР.
545 СІС (Пануцэвіча). № 18. Студзень 1950. — A. В.
На прапанову Галоўнага кіраўніка моладзь аддала чэсьць Вялікаму скаўту скаўцкім клічам: “Напагатове! — Заўсёды!”. Наступна моладзь прасьпявала рад скаўцкіх, народных і патрыятычных песьняў, а юначкі выступілі з дэклямацыямі вершаў. Урачыстасьць закончылася гарачай разьвітальнай прамовай Галоўнага кіраўніка В. Пануцэвіча ды скаўцкай малітвай “Ноч ідзе”546.
Нашыя скаўткі даюць прыклад актыўнасьцг
Нашыя дзяўчаты за час сваёй дзейнасьці ў Нямеччыне не ўступілі ў сваёй актыўнасьці хлопцам, а навет у многіх міжнацыянальных змаганьнях здабылі першыя месцы. Цяпер даходзяць да нас чуткі аб іх далейшай актыўнай і прыкладнай дзейнасьці па-за Нямеччынай.
Ніжэй падаем вытрымкі з лісту нашай ватэнштэцкая сяброўкі Веры Ж. (Жызьнеўскай547), якая навет на пераплаве ў Амэрыку не забылася аб скаўцкім абавязку службы Бацькаўшчыне.
“У апошні вечар перад Нью-Еркам, — піша сяброўка Вера Ж., — усе нацыянальнасьці, якія там ехалі, ладзілі канцэрт для капітана і апякуючых уладаў. На маё стараньне, мы таксама бралі ўдзел у канцэрце, як асобная нацыя (беларусаў па пераплаве было ўсяго каля 40 чалавек). Перад нашым выступленьнем перакладчык сказаў коратка аб Беларусі і беларускім народзе. На заканчэньне я ўручыла для транспартнага маёра Сардона Смітса падарунак ад беларускай групы і ліст з падзякай за апеку. Ліст быў прачытаны публічна...”
“Цяпер я ў Амэрыцы. Працую 8 гадзін у дзень, а адзін дзень у тыдні маю вольны. Тут мной, як беларускай, вельмі цікавяцца. Прыходзіцца йімат расказваць пра наш край і народ. Амэрыканцы не разумеюць шмат чаго, і нямала трэба высілку, каб іх усьведаміць... Скаўцкай працай цікаўлюся далей, як толькі знайду магчымасьць, буду яе праводзіць. Цяпер шлю ў скаўцкі фонд два даляры”.
Актыўнасьць сяброўкі Веры Жызьнеўскай хай будзе добрым прыкладам для ўсяе нашае моладзі548.
Аб гэтай жа сяброўцы чытаем у СІС № 21 за ліпень 1950 г. на бач. 4-й:
546 СІС. № 19.1950. — A. В.
547 Вера Жызьнеўская (у шлюбе Рамук, 1931—2010), грамадзкая дзяячка, жонка доктара Вітаўта Рамука. У 1944 г. зь сям’ёй выехала на эміграцыю, ад 1949 г. у ЗША. Закончыла факультэт вольных навук ва ўнівэрсытэце Брэдлі (1954). 3 мужам узначальвала Беларускі каардынацыйны камітэт у Чыкага. Сябра Рады БНР.
548 СІС. № 19.1950. — A. В.
Сяброўка ЗБСЧ прамаўляе ў радыё
Наша сяброўка ВераЖ. ужо трыразы выступала ў радыёстанцыі Піоры549 (ЗША) з прамовай ад беларусаў, апавядаючы аб жудасным тэроры маскоўскіх бальшавікоў на нашай Бацькаўшчыне. Вера Ж. прамаўляла па ангельску да амэрыканскага жыхарства, каб гэтым пашырыць наша нацыянальнае імя сярэд амэрыканцаў ды выявіць тую нядолю, якую церпіць наш беларускі народ.
ДП-аддзел БСІБ
ДП-аддзел БСІБ сваю працу са скаўтамі ДП у Нямеччыне і Аўстрыі вёў і вядзе пры помачы адмыслова створанага Дарадчага камітэту, які складаецца з Шэфаўскаўцкіх арганізацыяўусіх нацыянальнасьцяў ДП. Дарадчы камітэт на працягу дзейнасьці ДП-аддзелу БСІБ прыблізна кажны месяц адбываў паседжаньні, на якіх Шэфы паасобных скаўцкіх арганізацыяў пры садзейнічаньні і падтрымцы прадстаўніка БСІБ каардынавалі сваю дзейнасьць у ДП-лягерах Нямеччыны й Аўстрыі і супольна абмяркоўвалі пытаньні скаўцкай працы ў будучыні ў краінах новага пасяленьня.