• Часопісы
  • Запісы 39 дыск у дадатку

    Запісы 39

    дыск у дадатку

    Памер: 781с.
    Мінск, Нью Йорк 2017
    205.84 МБ
    Апроч дэлегатаў, прыбыло шмат гасьцей ад старэйшага грамадзтва (сп. сп. Коўш, Сабалеўскі499, У. Сенька500, Я. Кіпель501, Манькоў,
    497 Глюксбург (ням. Gliicksburg) — горад на поўначы Нямеччыны, у зямлі Шлэзьвіг — Гальштэйн.
    498 Цюбінген (ням. Tubingen') — горад у паўднёва-заходняй Нямеччыне, у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг.
    499 Маецца наўвазе Юры Сабалеўскі (1889—1957), грамадзкі дзеяч.У 1922— 1926 гг. пасол польскага сейму, у 1924—1926 гг. сябра і адзін з кіраўнікоў БСРГ. Некалькі разоў арыштоўваўся польскімі ўладамі. Падчас нямецкай акупацыі займаў пасаду бурмістра Баранавічаў. Ад лета 1943 г. да студзеня 1944 г. старшыня Беларускай самапомачы. У студзені 1944 г. стаў віцэпрэзыдэнтам БЦР. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, ЗША, ад 1955 г. зноў у Нямеччыне. Рэдагаваў газэту “Беларускае Слова”. Браў актыўны ўдзел у грамадзка-палітычным жыцьці. Быў актывістам БЦР.
    500 Уладзімер Сенька (1918—1997), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў гімназіі ў Стоўпцах і Віленскім унівэрсытэце. Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. Закончыў школу афіцэраў рэзэрву ў Замброве й быў прыпісаны да баранавіцкага палка пяхоты. У 1939—1941 гг. працаваў настаўнікам. Быў начальнікам паліцыі ў Стоўпцах. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Працаваў з прафэсарам фон Мэндэ ў Службе досьледаў Усходняй Эўропы. Быў настаўнікам у Беларускай гімназіі лягеру Ватэнштэт, а пасьля яе дырэктарам і кіраўніком лягеру да канца яго існаваньня. Рэдагаваў часопіс “Жыве Беларусь!”, а пасьля выдаваў “Інфармацыйныя сшыткі” ў нямецкай мове аб палітычным і эканамічным жыцьці ў БССР. Служыў у Бундэсвэры. У рангу маёра выйшаў на пэнсію.
    501 Яўхім Кіпель (1898—1969), грамадзкі дзеяч, бацька Вітаўта Кіпеля. Паручнік царскай арміі, ваяваў на Румынскім і Паўднёвым франтах. У 1918—1921 гг. у Чырвонай арміі. Ад 1921 г. жыў у Менску, быў сябрам Тэрміналягічнай камісіі Наркамату асьветы, працаваў у Інстытуце беларускай культуры. Арыштаваны ў 1930 г. па справе “Саюзу вызваленьня Беларусі” й высланы на 5 гадоўу Вяцкую вобласьць, у 1935 г. арыштаваны паўторна і высланы на Далёкі Ўсход. У1942 г. вярнуўся ў Менск, працаваў у Галоўным школьным інспэктараце, рэдакцыі газэты “Голас вёскі”, займаўся падрыхтоўкай падручнікаў. Старшыня Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. на эміграцыі, спачатку ў Нямеччыне, потым у ЗША. Браў удзел у грамадзка-палітычным руху, уваходзіў у кіраўніцтва БЦР, рэдагаваў газэту “Беларускае Слова”, быў сябрам БККА. Стварыў Асацыяцыю былых палітвязьняў савецкіх лягераў.
    Родзевіч502, Кушаль і інш.).
    Для разгляду разыходжаньняў паміж скаўцкімі групамі сп. Монэ прыступіў у наступны спосаб: ён хацеў напачатку зарыентавацца, як скаўцкія адзінкі падзяляюцца на праціўныя сабе лягеры... з боку непасрэдных кіраўнікоў скаўцкіх адзінак паступіла асьветчаньне, у якім выясьнена, што ў самай скаўцкай моладзі няма нічога, што-б яе падзяліла, а ёсьць толькі шчырае жаданьне як найцясьней з сабою супрацоўнічаць і -што дасюлешні падзел503 быў штучны, унесены ў скаўцкую арганізацыю асобамі з асяродзьдзя старэйшага грамадзтва, якія імкнуліся ператварыць беларускі скаўтынг у экспазытуру сваіх партыйна-груповых органаў. Далей прадстаўнікі моладзі дамагаліся, каб старэйшых асоб, якія таксама прыбылі на Зьезд, пазбавіць усякага рашаючага голасу ў скаўцкіх справах, што мелі быць абгавораныя на Зьезьдзе, і каб іх пазбавіць наагул ўсялякай магчымасьці ўплыву на ход нарадаў Зьезду, паколькі большасьць з іх ужо раней выявіла сваё нежаданьне да якога колечы аб’яднаньня, і што іх удзел у Зьезьдзе быў бы ізноў перашкодай у асягненьні галоўнай мэты Зьезду... Для пэўнасьці Старшыня Зьезду зажадаў, каб тыя, хто падзяляе пагляды асьветчаньня Кіраўніка моладзі паднялі ўверх рукі. Падаўляючая колькасьць “за” зьдзівіла Старшыню і ад таго часу ўся справа была разгляданая ўжо ў новай плошчы.
    Наступна разглядалася справа: хто з прыбыўшых на Зьезд дэлегатаў ад скаўцкіх адзінак мае права рашаючага голасу. На гэтым тлеўзьніклі паважныя разьбежнасьці... Сп. Пануцэвіч з прыхільнікамі (г. зн. дэлегатамі скаўцкіх адзінак з Остэргофэну, Маервіку і Мюнхэну) намагаўся пераканаць прысутных, што права рашаючага голасу могуць мець толькі прадстаўнікі адзінак, паданых ім у ДП-аддзел БСІБ да рэгістрацыі... Палк. Монэ не згадзіўся з поглядам сп. Пануцэвіча і задэцыдаваў аб прызнаньні права рашаючага голасу ўсім існуючым,
    502 Магчыма, маецца на ўвазе Ўсевалад Родзевіч (1916—1998), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага вайсковага сьвятара. Вучыўся ў Гандлёвай акадэміі ў Львове. У 1939 г. быў мабілізаваны ў польскую армію, трапіў у палон. Пазьней утрымліваўся ў канцэнтрацыйным лягеры ў Трыры, адкуль здолеў вырвацца. У 1944 г. ад’ютант прэзыдэнта БЦР, лейтэнант БКА, удзельнік Другога Усебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 гна эміграцыі. Спачатку быў у Нямеччыне, у Мюнхене. У 1949 г. выехаў у Аўстралію. Жыў у Сыднэі, дзе браў удзел у жыцьці беларускай дыяспары. Быў сябрам Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі. Пазьней удзельнічаў у нацыянальных мерапрыемствах, ладжаных Беларускім культурна-грамадзкім клюбам.
    503 Падзел скаўтаў быў зьвязаны з падзелам уцекачоў-беларусаў наогул у 1947—1948 гг. на два лягеры: прыхільнікаў Рады БНР і прыхільнікаў БЦР.
    хоць і незарэгістраваным адзінкам, апроч Ватэнштэту, права якога вырашалася пазьней...
    Справа Ватэнштэту была вырашана галасаваньнем, у выніку якога дзевяцьцю галасамі супраць трох пастанова аб разьвязаньні ватэнштэцкай адзінкі была анулявана. Пасьля такога вырашэньня справы Ватэнштэту прадстаўнік быўшага Галоўнага кіраўніцтва пачаў тлумачыць, што яны не маюць нічога супроць скаўтаў Ватэнштэцкага Сьцягу...
    Наступна Зьезд прыступіў да выбараў Галоўнага кіраўніцтва. Перад выбарамі было загадана ўсім старэйшым (гасьцям) пакінуць салю. Госьці пакорна выканалі загад і на салі асталіся толькі прадстаўнікі ад адзінак, маючыя права рашаючага голасу. Быў дадзены некалькі мінутны перапынак для нарадаў. Перад прыступленьнем да галасаваньня на прапанову Монэ а. Лапіцкім была сказана малітва. Галасаваньне адбылося тайна. Удзел у выбарах бралі прадстаўнікі усіх 13 прысутных на Зьездзе дэлегатаў скаўцкіх адзінак. На Галоўнага кіраўніка быў выбраны сп. Ю. Сянькоўскі, на першага заступніка сп. М. Белямук, на друтога заступніка сп. Р. Завістовіч, усе той самай колькасьцю галасоў (8 супраць, 5 паўстрымаўшыхся).
    Старшыня Зьезду сп. Монэ, апавясьціўшы вынік галасаваньня, апавясьціў канец нарадаў першага дня. Далейшае вядзеньне Зьезду сп. Монэ даручыў нававыбранаму Галоўнаму кіраўніку сп. Ю. Сянькоўскаму, зажадаўшы пасьля заканчэньня працы Зьезду справаздачы.
    На заканчэньне ўзяў слова сп. Ф. Кушаль, які, між іншым, горача прывітаў новавыбранае Галоўнае кіраўніцтва.
    Другі дзень нарадаў.
    Адкрыў паседжаньне новы Галоўны кіраўнік сп. Ю. Сянькоўскі.
    Як і ў папярэднім дні, а. Лапіцкім была сказана малітва, пасьля чаго сьвятар заняў сваё старое месца дарадчыка Старшыні Зьезду...
    Укладаньне парадку дня нарадаў было пярэрвана просьбай старэйшых гасьцей, каб ім дазволілі прывітаць Зьезд. Прывітальнае слова гасьцям было дазволенаю першы з прывітаньнем выступіў сп. Я. Кіпель. Наступна ўзяў слова сп. Пануцэвіч, які асьветчыў, што ён і ягоная група не пагаджаюцца са Зьездам, бо зьезд, па-іхняму, ня скаўцкі, а палітычны, партыйны да гэтага не дэмакратычны, і таму ён не прызнае яго абавязваючым і сваё дасюляшняе становішча Галоўнага кіраўніка захоўвае за сабою. Слова ў вадказ Пануцэвічу заняў сп. Коўш, які падкрэсьліў нізкасьць поступу сп. Пануцэвіча. У сувязі з асьветчаньнем сп. Пануцэвіча зрабіў паясьненьні Старшыня Зьезду Ю. Сянькоўскі, які заклікаў прадстаўнікоў не прыдаваць вялікай вагі асьветчаньню сп. Пануцэвіча... Сп. Пануцэвіч пакінуў салю паседжаньня...
    Колькасьць удзельнікаў у галасаваньні зьменшылася да адзінаццаці ў сувязі з адсутнасьцю прадстаўнікоў ад Остэргофэну, Глюксбургу і Мюнхэну. Сьвежа прыбыўшаму прадстаўніку ад Міттэнвальду быў даны голас і ён прымаў удзел у галасаваньні. Закончыўшы выбары рэфэрэнтаў:
    Арганізацыйны	М. Сенько Выхаваўчы	a. М. Лапіцкі Сувязі	К. Вайцяхоўскі505
    Прапаганды	В. Кіпель, Г аспад арчы	Пілеса504,
    Рэф. Ваўчанят	Калоша506,
    Пярэйдзена да прыняцьця рэзалюцыі Зьезду... яна была аднагалосна прынята.
    Увечары адбылося вогнішча.
    Шкада, што сп. Монэ не паклікаў сакратара канфэрэнцыі. Аўтэнтычны пратакол быў-бы цікавейшым дакумантам, чымся справаздача, зрэдагаваная ўжо толькі ў вадказ на справаздачу, змешчаную ў СІС № 15, бач. 2—3, у якой чытаем:
    “...Канфэрэнцыя такім чынам ня толькі не ліквідавала Ватэнштэцкага канфлікту, але прывяла да разьбіцьця ЗБСЧ на дзьве
    504 Маецца на ўвазе Уладзімер Пеляса (1918—2004), грамадзкі дзеяч. Закончыў Віленскую беларускую гімназію. Падчас нямецкай акупацыі працаваўу структурах БНС. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. У Заходняй Нямеччыне браў удзел у грамадзкім жыцьці, беларускім скаўтынгу. У1949 г. пераехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. Працаваў апэратарам машынаў у кампаніі “Атланта-Карпарэйшн”. Узначальваў Нью-Ёркскі аддзел ЗБАДК, уваходзіў ва ўрад БККА. Належаў да Амэрыканскіх прыхільнікаў БЦР і Амэрыканскіх прыхільнікаў АБН. Актывіст парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. У 1950-я гг. заснаваў выдавецтва, у якім выдрукаваў за ўласны кошт некалькі кніг беларускіх пісьменьнікаў-эмігрантаў.
    505 Кастусь Вайцяхоўскі (на эміграцыі Кон Ворт, нар. 1926), грамадзкі дзеяч. Сын сьвятара Ксэнафонта Вайцяхоўскага. У 1942 г. паступіў у Баранавіцкі дарожна-будаўнічы тэхнікум, затым вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Нясьвіжы. Быў сябрам СБМ. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Закончыў Беларускую гімназію імя Я. Купалы. У 1949 г. пераехаў у ЗША. Там прызваны ў войска, служыў у вайсковай выведцы ў Карэі. Закончыў Ратгерскі ўнівэрсытэт. Сябра Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Жыве ў Каліфорніі.
    506 Відаць, маецца на ўвазе Кастусь Калоша (1924—2004), грамадзкі дзеяч. Закончыў бухгальтарскія курсы ў Баранавічах (1942), там жа гандлёваадміністрацыйную школу (1944). Належаў да СБМ. Выехаў у Нямеччыну. У 1950 г. выправіўся ў ЗША. Закончыў Унівэрсытэт штату Мічыган (1955) па спэцыяльнасьці інжынэра-будаўніка. Сябра БАЗА і царкоўнай рады парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ у Кліўлэндзе. Адзін з заснавальнікаў і стваральнікаў Беларуска-Амэрыканскага грамадзкага цэнтру “Полацак”. Заснавальнік выдавецкай суполкі “Пагоня”.