• Часопісы
  • Запісы 39 дыск у дадатку

    Запісы 39

    дыск у дадатку

    Памер: 781с.
    Мінск, Нью Йорк 2017
    205.84 МБ
    Прадстаўнікі ЗБСЧ, пачынаючы ад з-га Зьезду ЗБСЧ у Шляйсгайме, рэгулярна ўдзельнічалі ўва ўсіх канфэрэнцыях. Аднак з прычыны сталай эміграцыі скаўтаў ДП з Нямеччыны і Аўстрыі лік скаўтаў у ДП-лягерах хутка памяншаецца і апошні падлік паказаў наяўнасьць толькі 3600 ДП-скаўтаў усіх нацыяў. У сувязі з гэтым трэба лічыцца з хуткай ліквідацыяй ДП-аддзелу БСІБ. Дакладней аб гэтым падана ў вытрымцы з пратаколу апошняга паседжаньня Дарадчага камітэту. Гучыць гэта наступна: “Справа ДП-аддзелу: Падарожнічаючы Камісар падсумаваў працу ДП-аддзелу БСІБ ад заснаваньня да сёньняшняга дня. Паколькі ДП-аддзел быў створаны толькі для нацыянальнага заданьня, цяпер прыйшоў час, каб ужо падрыхтавацца да ліквідацыі яго. Падарожнічаючы Камісар зьвярнуўся да Дырэктара Інтэрнацыянальнага Скаўцкага Бюро з інфармацыяй Інтэрнацыянальнаму камітэту аб сучасным стане ДП-скаўтаў у Нямеччыне і Аўстрыі, прапануючы спыненьне працы ДП-аддзелу з днём 30 чэрвеня 1950 году "s50.
    Разьвязаньне ДП-аддзелу ў Мюнхэне
    У сувязі з афцыяльным заканчэньнем дзейнасьці ІРО з днём 1 ліпеня 1950 г. закончыў сваю дзейнасьць ДП-аддзел Інтэрнацыянальнага Скаўцкага Бюро ў Мюнхэне. Апошняя канфэрэнцыя Галоўных
    549 Маецца на ўвазе Пэорыя (анг. Peoria) — горад у штаце Ілінойс (ЗША).
    550 СІС (Пануцэвіча). № 18. Студзень 1950. — A. В.
    кіраўнікоў адбылася ў сакавіку гэтага году. За час сваёй дзейнасьці ад 1947 г. ДП-аддзел ІБ правёў шырокую скаўцкую дзейнасьць у заходніх зонах Нямеччыны і Аўстрыі, арганізуючы штогод цэлы рад міжнацыянальных лягероў, зьлётаў, курсаў, паказаў, выставак і іншых імпрэзаў, прычыняючыся гэтым да выдатнага росту ўсіх скаўцкіх арганізацыяў, у тым ліку і ЗБСЧ.
    Дзякуючы ДП-аддзелу ІБ і нашая скаўцкая моладзь магла шырока рэпрэзэнтаваць нашае нацыянальнае імя, нашыя нацыянальныя эмблемы ды нашыя дасягненьні сярод розных нацыянальнасьцяў у Нямеччыне і Аўстрыі551.
    Стан скаўцкіх адзінак ЗБСЧ
    3 прычыны далейшай эміграцыі з Нямеччыны і Аўстрыі ў розныя краіны шмат скаўцкіх адзінак ЗБСЧ разьвязалася, а архівы пераслалі ў Галоўны скаўцкі архіў ЗБСЧ ў Лондане. На сёньняшні дзень існуюць яшчэ дзьве скаўцкія адзінкі ў Заходняй Нямеччыне: у Розэнгайме і Зээдорфе каля іоо сяброў і сябровак. У іншых краінах існуюць: у Парыжы (Францыя), Лювэне (Бэльгія), Апукаране (Бразылія). У апошнім часе зроблены захады дзеля арганізацыі нашай скаўцкай адзінкі ў Новым Ёрку.
    Рэшта сябровак і сяброў ЗБСЧ расьцярушаная ў розных краінах, галоўным чынам у Злучаных Штатах Паўночнай Амэрыкі, Канадзе, Англіі, Аўстраліі, Аргентыне, Новай Зэляндыі. Заданнем Галоўнай кватэры ЗБСЧ, а абавязкам гэтых сяброў ёсьць устанавіць зноў арганізацыйную лучнасьць з усімі і далей працягваць скаўцкую дзейнасьць552.
    № 21 Скаўцкай Інфармацыйнай Службы зьяўляецца апошнім. Пачынаецца ён паведамленнем-зваротам Галоўнай кватэры ЗБСЧ, у якім між іншага гаворыцца:
    «...3 прычыны далейшай эміграцыі Галоўная кватэра ЗБСЧ перанеслася ў Злучаныя Штаты Паўночнай Амэрыкі сваім Галоўным Бюром у Чыкаго. Адсюль будзе працягваць сваю дзейнасьць, вясьці і разьвіваць далей наш скаўцкі рух.
    Каб магчы далей праводзіць нашу скаўцкую дзейнасьць, абавязкам кожнага скаўта і кожнай скаўткі ёсьць навязаць і ўтрымліваць лучнасьць з Галоўнай кватэрай ЗБСЧ, вышукоўваць расьцярушаных сябровак і сяброў, дапамагаць ім ды сумленна выконваць усе даручэньні Галоўнага і мясцовага кіраўніцтва. Бяз гэтай арганізацыйнай дысцыпліны мы перастанем быць скаўтамі, бо бу-
    551 СІС. № 21. Ліпень 1950. — A. В.
    552 СІС. № 21. Ліпень 1950. — A. В.
    дзем у супярэчнасьці з нашай скаўцкай прысягай і скаўцкім правам, ды паадзіночку ня будзем прадстаўляць дзейнай сілы.
    Галоўным сродкам злучэньня між сябрамі ЗБСЧ будзе скаўцкі месячны часапіс “Беларускі Скаўт”. Хай гэты часапіс станецца сапраўды вашым часапісам, дарагія сяброўкі і сябры. Апісвайце ў ім свае радасьці і смуткі, свае дасягненьні і няўдачы — вучыцеся быць добрымі скаўтамі!
    Заснавальнік скаўцкага руху Байдэн Пауэль казаў: ’’Калі будзеце ў калатні з сабой, зробіце крыўду свайму краю. Мусіце здушыць ўсякія разьдзяляючыя васрозьніцы”.
    Калі была сярод нас якая-колечы калатня і нелады, яны мусяць быць забытыя і адкінены. Перад намі адзін ідэал, адна мэта: любая і дзейная служба для Бога, людзей свайго Народу. Што ж нас можа дзяліць, якія ж могуць быць нашыя ідэалы?
    Таму будзьце найлепшымі прыяцелямі ўсяго, што беларускае, найлепшымі сябрамі ў бядзе і няшчасьці. Судзіце аб іншых паводле іх учынкаў, навет тым, хто зрабіў нам крыўду, будзьце запраўднымі братамі, дзе толькі зможаце, давайце найлепшы прыклад добрай волі, згоды, зразуменьня і прыязьні. У гэтым заключаецца сутнасьць нашага скаўцкага руху і гэтым найлепш прыслужвайце свайму народу.
    Напагатове!
    В. Пануцэвіч Галоўны скаўт”.
    Ніжэй паданы новы адрас Галоўнай кватэры ЗБСЧ: “В. Пануцэвіч. 723 дэКовэн Cm., Чыкаго 7, Іль”. I далей: “На гэты адрас накіроўвайце ўсю вашу карэспандэнцыю. У Галоўнай кватэры ЗБСЧ можна атрымаць усякія скаўцкія інструкцыі, рэгуляміны, Статут ЗБСЧ, неабходныя скаўцкія падручнікі і дапаможнікі, а таксама агульнанацыянальную беларускую літаратуру”.
    Нягледзячы на ўсе гэтыя і рад іншых спробаў з боку абодвух Галоўных кіраўніцтваў, разбудаваць скаўтынг як такі ў краінах новай эміграцыі не ўдалося. Злажылася гэта праз шмат аб’ектыўных ад нас незалежных прычынаў. Галоўная з іх — вялікая расьцярушанасьць нашых кадраў амаль па ўсіх кантынэнтах сьвету: усюды новыя ўмовы жыцьця й працы, усюды цяжкі працэс акліматызацыі ў новым чужым, хаця і не варожым, але не заўсёды спрыяльным асяродзьдзі. Моладзь, аднак, у асноўнай масе асталася вернай сваім скаўцкім ідэалам — службы бліжняму і свайму Народу. Дзе б яна ні апынулася, на новым месцы актыўна ўлілася ў будаваньне беларускага арганізаванага і культурнага жыцьця.
    Камэнтары Сяргея Макарэвіча
    і Натальлі Гардзіенкі
    У Беларускім інстытуце навукі й мастацтва выйшлі наступныя кнігі:
    у “Бібліяграфічнай сэрыі”:
    1.	Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе. Нью Ёрк, 1985350 с.
    2.	Byelorussian Statehood. New York. 1988. — 398 p.
    3.	Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. Нью Ёрк, 1989. — XXVIII+283 с.
    4.	Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Том I. Кн. 1—2. Вільня — Нью Ёрк — Менск — Прага, 1998. — 1721 с.
    5.	Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Нью Ёрк — Менск, 2002. ХХХІІІ+570 с.
    6.	Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданьні. Бібліяграфія. Нью Ёрк — Менск, 2003. — ХХІІ+582 с.
    7.	Belarusian Publishing in the West: A Bibliography — Periodicals = Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Бібліяграфія — Часапісы, газэты. New York, 2004. —ХХ+152 с.
    8.	Vitaut Kipel, Zora Kipel. Belarusian Publishing in the West: A Bibliography / Published by Belarusian Institute of Arts and Sciences; Institute of Slavic Studies, Polish Academy of Sciences. New York — Warsaw, 2006. — XVI+841 p.
    y сэрыі ‘Тісторыя эміграцыі”:
    1.	Ян Максімюк. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945—1950). Нью Ёрк — Беласток, 1994. —196 с.
    2.	Янка Запруднік. Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.). Нью Ёрк, 2002. — 510 с.
    3.	Лявон Юрэвіч. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус” (1947—2000). Менск: Беларускі кнігазбор, 2006. — 256 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 8).
    4-	Барыс Рагуля. Беларускае студэнцтва на чужыне. Выданьне другое, выпраўленае і дапоўненае. Менск: Беларускі кнігазбор, 2006. — 188 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. іо).
    5-	Алег Гардзіенка. Беларускі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі (БККА). Смаленск, 2009. — 428 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 16).
    6.	Юры Гарбінскі. Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: перыёдыка, графічныя друкі 1945—2005. Нью Ёрк — Варшава, 2009. — 884 с. + CD.
    7.	Лявон Юрэвіч. Шматгалосы эпісталярыум: Гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні. Менск: Кнігазбор, 2012. — 66о с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 20).
    8.	Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943—1947. Менск: Медысонт, 2012. — 334 с. (Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”, 23).
    9.	Лявон Юрэвіч. Жанры. Менск: Кнігазбор, 2013. — 528 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, кн. 21).
    іо.	Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. Рада БНР (1947— 1970): Падзеі. Дакументы. Асобы. Менск: Кнігазбор, 2013. — 648 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 22).
    11.	Jan Zaprudnik. Belarusian Festivals and Exhibitions in New Jersey: Political Information Through the Language of Art (1948—2011) = Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі: Палітычная інфармацыя моваю мастацтва (1948— 2011). New York: Belarusian Institute of Arts and Sciences, 2013. — 198 p.
    12.	Натал/ія Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. Рада БНР (1970— 1982): Падзеі і дакументы. Менск: Кнігазбор, 2014. — 300 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 23).
    13.	Лявон Юрэвіч. Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія. Мінск: Кнігазбор, 2015. — 624 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 25).
    14.	Янка Запруднік. Па гарачых слядах мінуўшчыны: Mae лісты 1952—1959 гт. Універсітэт у Бэльгіі, газэта “Бацькаўшчына”, радыё “Вызваленьне / Свабода” ў Мюнхэне й Нью-Ёрку / рэд. і прадм. В. Трыгубовіч. Мінск: Лімарыус, 2015. — 572 с.: іл. (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 26).
    15.	Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. Рада БНР (1982— 1997): Падзеі. Дакументы. Асобы. Мінск: Кнігазбор, 2015. — 224 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 28).
    16.	Алег Гардзіенка. Беларуская Цэнтральная Рада (БЦР): стварэнне — дзейнасць — заняпад (1943—1995). Мінск: Кнігазбор, 2016. — 480 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 29).
    17.	Кантакты: Сіла прыцягненьня Бацькаўшчыны (Да до-годзя Янкі Запрудніка) / укл. Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. Мінск: Кнігазбор, 2016. — 280 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 30).
    18.	Гардзіенка, Натальля; Юрэвіч, Лявон. Хронікі БІНіМу: Гісторыя Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў дакументах, лістах і ўспамінах. Мінск: Кнігазбор, 2017. — 352 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 33).
    у сэрыі “Беларускія паэты й пісьменьнікі”:
    1.	Натальля Арсеньнева. Між берагамі: Выбар паэзіі. Нью Ёрк — Таронта, 1979. — ХХХІХ+350 с.
    2.	Алесь Салавей. Нятускная краса: Збор твораў. Нью Ёрк — Мэльбурн, 1982. — XVI+373 с.