Памер: 781с.
Мінск, Нью Йорк 2017
У днях ад 15 да 20 лістапада 1948 г. адбылося ўва ўсіх скаўцкіх адзінках урачыстае сьвяткаваньне з-й гадавіны існаваньня ЗБСЧ.
На асаблівую ўвагу заслугоўваюць урачыстасьці, наладжаныя ў Міхэльсдорфе, Віндзішбэргэрдорфе, Маервіку478 і Остэргофэне. Адбыліся там скаўцкія вогнішчы, мастацкая самадзейнасьць і адпаведныя гурткі.
Кандыдаты злажылі скаўцкую прысягу.
3 нагоды з-х угодкаў былі апублікаваныя ў Беларускай прэсе абшырныя матар’ялы аб дзейнасьці і пляне далейшае працы ЗБСЧ.
Ніжэй падаем вытрымкі з справаздачы Галоўнага кіраўніка В. Пануцэвіча, зьмешчанай з нагоды трэціх утодкаў ЗБСЧ у Скаўцкай інфармацыйнай службе № 14,1 лістапада 1948 г.:
...3 нагоды трэйціх угодкаў схарактарызуем найважнейшыя і істотныя мамэнты нашага скаўцкага руху і накрэсьлім нашыя вытычныя на будучыню.
Лічбовы стан ЗБСЧ
На сёньняшні дзень ЗБСЧ налічвае 512 сяброў і сябровак, зарганізаваных у 5 штандарах у ангельскай, амэрыканскай і фран-
Паўлюк Дуброўскі.
475 Рыд (ням. Ried іт Innkrei) — горад на поўначы Аўстрыі, у зямлі Верхняя Аўстрыя.
476 Аляксандр Яцэвіч (псэўд. Алесь Змагар, 1903—?), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, выдавец. Браў удзел у Слуцкім паўстаньні й антысавецкай партызанцы. Падчас нямецкай акупацыі працаваў настаўнікам. Быў дэлегатам Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад 1944 г. на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, Аўстрыі. У 1949 г. пасяліўся ў Францыі, быў сябрам Рады БНР. У 1956 г. выехаў у ЗША. Быў актывістам Беларускага вызвольнага руху. Сябра літаратурнай сустані “Баявая ўскалось”. Аўтар кніг: “Рэпка” (1946), “Случчакі” (1947), “Да згоды” (1962,1963), “Змагарны шлях” (1962), “Дзень маці” (1964), “Вызвольныя шляхі” (1965), “Лесавікі” (1973), “Mae ўспаміны” (1985), “Случчына ў вагні” (1986).
477 СІС. № 15.1949. — A. В.
478 Маервік (ням. Meienvik) — мястэчка па поўначы Нямеччыны, у зямлі Шлезьвіг — Гальштэйн.
цускай зонах Нямеччыны. Апрача гэтага існуюць нашыя аддзелы ў
Аўстрыі і Англіі.
Паводле веку налічваецца: Ваўчанятаў 8о. Пралесак 50.
Юнакоў 8о. Юначак 55.
Скаўтаў 75. Скаўтак 25.
Ст. скаўтаў 8о. Ст. скаўтак 30.
Сталых скаўтаў 35. Сталых скаўтак.... 12.
Падрыхтоўка кадраў
За тры гады існаваньня праведзена ў рамках арганізацыі 5 курсаў для дружыновых і зьвязовых, якія закончыла агулам 55 асобаў. 4 асобы закончылі ў гэтым годзе Гільфэрскія курсы на скаўтмайстраў.
У праграме працы на 1948 г. намечаны яшчэ адзін курс для дружыновых і зьвязовых на 20 удзельнікаў. Усё гэта далёка недастаткова для ахапленьня ўсяе моладзі скаўцкім рухам, за што прыйдзецца змагацца ў наступным пэрыядзе існаваньня ЗБСЧ.
Удзел у міжнародных выступленьнях
Побач агульна-выхаваўчай працы ЗБСЧ мае за заданьне быць жывым пашыральнікам нашага нацыянальнага імя, нашай культуры і традыцыяў, нашых нацыянальных эмблемаў, нацыянальнага гонару і вартасьці сярод розных заходня-эўрапейскіх народаў. На гэтым палягае пакуль-што тут, на чужыне, наша служба адносна Бацькаўшчыны.
Сьведамая гэтага вялікага заданьня наша арганізацыя ўжо ад першых дзён свайго існаваньня не абмінула амаль ніводнай большай нагоды, каб ня выступіць пад сваімі скаўцкімі і нацыянальнымі сьцягамі побач іншых народаў у розных урачыстасьцях і змаганьнях ды ў гэтых змаганьнях заваявала не апошняе месца для свайго народу.
Успомнім толькі аб нашым удзеле ў Міттэнвальдзе на ўкраінскім вялікім Зьлёце, у Вільдфлекэн або сталых выступах нашае моладзі з Міхэльсдорфу, Віндзішу і Остэргофэну ў міжнацыянальных змаганьнях і ўрачыстасьцях у Рэгэнсбургу, дзе заўсёды наша моладзь выходзіла пераможнай.
Год 1948 прынёс яшчэ болыпыя магчымасьці для пашырэньня імя нашага народу і собскай арганізацыі, пачынаючы ад нашага ўдзелу ў вялікім міжнародным зьезьдзе ў Гамбургу (25—31 сакавіка), дзе прысутнічаў Шэф-скаўт Брытыйскай імпэрыі лорд Роўвэлен, які асаблівую зьвярнуў увагу на нашу дэлегацыю, далей наша моладзь прыняла актыўны ўдзел у часе летняга сэзону ў міжнародным лягеры, арганізаваным Інтэрнацыянальным бюро ў Касэлі ды іншых зьездах і канфэрэнцыях. Перад намі яшчэ ў гэтым годзе сустрэча дырэктара Інтэрнацыянальнага бюра сп. Вільсана, удзел у канфэрэнцыях сталых скаўтаў (скаўтэраў), у скаўцкай выстаўцы. Падобнае заданьне ляжыць
перад нашымі адзінкамі ў Ангельшчыне і Аўстрыі, ды прыдзецца ў хуткім часе разгарнуць працу ў Францыі, Аргэнтыне і Бразыліі...
Скаўцкае выдавецтва
Важным фактарам у агульным выхаваньні моладзі і пашырэньня нацыянальнай сьведамасьці сярод старэйшых зьяўляецца скаўцкае выдавецтва ў Нямеччыне і Англіі. За тры гады існаваньня ЗБСЧ было выдана:
Скаўцкіх часапісаў 6 (іо тыс. экзэмпляраў),
Скаўцкай літаратуры 15 кніжачак,
Нацыянальнай літаратуры 25 кніжачак,
Каляндар на 1948 г.,
Розныя паштоўкі, скаўцкія і нацыянальныя значкі.
У Англіі скаўцкае выдавецтва “Крыніца”479 працягвае выдаваць месячнік для моладзі “Наперад”, вакол якога гуртуецца штораз больш Беларускай моладзі.
479 Беларускае скаўцкае выдавецтва “Крыніца” выдавала часопісы “Напагатове”, “Наперад!”, “Сакавік”, “У Выраі” і інш.
1949 г.
АМЭРЫКАНСКАЯ
ЗОНА АКУПАЦЫІ НЯМЕЧЧЫНЫ
Штандар “Баварыя”
Міхэльсдорф
7 студзеня 1949 г. нашы старэйшыя скаўты, выконваючы наш адвечны звычай, прайшлі па лягеры з Каляднай зоркай. Жыхары лягеру ахвотна прымалі іх, дзякуючы чаму каса Першага Сьцягу атрымала прыбытак у суме по нямецкіх марак.
9 студзеня 1949 г. адбылася скаўцкая ялінка з удзелам шырэйшага жыхарства Міхэльсдорфу. Скаўты й скаўткі выступілі з новай цікавай праграмай, пасьля чаго былі ўрачыста раздадзены скаўцкія падарункі.
19 студзеня 1949 г. у лягеры Міхэльсдорф адзначаліся трэція ўтодкі існаваньня Першай Беларускай гімназіі ў Нямеччыне. Нашы скаўты, якія ў бальшыні зьяўляюцца вучнямі гэтай гімназіі, прынялі ў святкаваньні актыўны ўдзел.
21 студзеня 1949 г. адбыўся скаўцкі вечар. Сярод цікавейшых нумароў гэтага вечару быў “скаўцкі фільм” пад загалоўкам “Скаўткаўбой”. Апрача гэтага было прапяяна шмат песьняў і расказана некалькі апавяданьняў. Вечар пры вогнішчы закончыўся супольнай скаўцкай малітвай.
Скаўцкі тыдзень у Нямеччыне
Ад 20—27 лютага 1949 г. ува ўсіх зонах Заходняй Нямеччыны і Аўстрыі, а таксама і ў некаторых іншых краінах (Канада) скаўцкі тыдзень. Былі апрацаваныя ў паасобных асяродках, або акругах Міжнародным камітэтам дакладныя праграмы на кожны дзень тыдня, а Галоўны камітэт выдаў спэцыяльны плякат для ўсіх нацыянальнасьцяў.
У агульным праграма тыдня прадстаўлялася наступна: кожны дзень праводзіўся пад іншым клічам, узятым з наказаў скаўцкага права, падымаліся і апускаліся ўрачыста нацыянальныя сьцягі, ладзіліся супольныя вогнішчы, выстаўкі і спаборніцтвы скаўцкія і спартовыя. Моладзь праводзіла калектыўна або індывідуальныя добрыя ўчынкі для хворых, калекаў, дзяцей і г. д.
Дзеля прыкладу падаем рапарты з некаторых адзінак:
Рэгэнсбург: 20 лютага, у першы дзень скаўцкага тыдня, адбыліся змаганьні паміж дружынамі розных нацыянальнасьцяў (беларусы,
украінцы, расейцы, латышы, немцы). Ад ЗБСЧ выступалі па дзьве дружыны з Міхэльсдорфу і Віндзішбэргэрдорфу, і ў змаганьнях нашы дзяўчаты асягнулі нядрэнныя месцы. Хлопцы дзеля таго, што ў апошнім часе спынілі актыўную штодзённую падрыхтоўку, гэтым разам не асягнулі ніводнага месца.
Міхэльсдорф: 22 лютагаўдзень нарадзінаў БП (Бадэн Поўэля) адбылося скаўцкае вогнішча, якое прысьвечана было памяці Галоўнага скаўта. Запалены агонь перахоўваўся праз увесь тыдзень, а кажны вечар моладзь зьбіралася пры агні, пяялі песьні і праводзілі гутаркі. 27 лютага была зарганізаваная лятарэя.
Віндзішбэргэрдорф: Скаўцкі тыдзень прайшоў у нас пасьпяхова. Наладжаных было некалькі гульняў, колькі вогнішчаў, на заканчэньне канцэрт. Кажны дзень рана падымаўся сьцяг і праводзілася гімнастыка. Тыдзень стаўся для нас далейшым этапам на скаўцкім шляху.
Гановэр: 20 лютага нашыя скаўты разам з украінскімі пачалі скаўцкі тыдзень урачыстым падняцьцем нацыянальных сьцягоў, набажэнствам у сьвятынях. Пасьля абеду адбыўся конкурс песьні між дружынамі і грамадамі Ваўчанятаў, а таксама скаўцкія спаборніцтвы. Нашыя скаўты асягнулі ў гэтых спаборніцтвах два першыя месцы.
Маервік (над Флёнсбурскім фіёрдам): Скаўцкі тыдзень прайшоў тут міма неспрыяльнага надвор’я ўдала. Нашы скаўты і Ваўчаняты ўпершыню спрабавалі сваіх сілаў у змаганьнях з іншымі нацыянальнасьцямі. Кажны дзень урачыста паднімаўся, а вечарам апускаўся нацыянальны сьцяг кажнай прымаючай удзел у тыдні нацыі. Да найбольш эфектоўных вогнішчаў трэба залічыць 25 і 27 лютага, дзе нашы скаўты, скаўткі і Ваўчаняты паказалі з вялікім посьпехам рад цікавых нумароў, інсцэнізацыяў (полька “Бульба”), гульняў і г. д. На вогнішчах былі прадстаўнікі ад ангельскіх уладаў. Брытыйскі Чырвоны Крыж наладзіў 25 лютага для ўсіх скаўтаў падвячорак з падарункамі, дзе моладзь яшчэ раз мела нагоду прапяяць рад песьняў і супольна перажыць шчасьлівыя хвіліны. 27 лютага пасьля абеду пры сьнежнай завеі з дажджом адбыліся скаўцкія спаборніцтвы між дружынамі. Наша дружына здабыла першае месца.
Остэргофэн: Скаўцкі тыдзень не ўдалося нам поўнасьцю выкарыстаць на скаўцкую прапаганду з розных прычынаў. Тым ня менш наладжаныя былі гульні, зборкі і на заканчэньне невялічкі канцэрт. Тыдзень даў нам добрае заахвочаньне да далейшай працы на карысьць нашай Бацькаўшчыны”.
Остэргофэн
Сьвята 25 Сакавіка 1949 г. і гадавіну сьмерці нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага адзначыла тут скаўцкая моладзь і Згуртаваньне Беларускіх Ветэранаў480 вельмі ўрачыста.
23 сакавіка наладжаны быў ранішнік у чэсьць Каліноўскага з нагоды 85-й гадавіны ягонай сьмерці. Быў прачытаны рэфэрат і пастаўлены літаратурны мантаж з паэмы М. Машары “Сьмерць Кастуся Каліноўскага”.
24 сакавіка вечарам у прыгожа ўдэкараванай залі адбылася ўрачыстая Акадэмія ў памяць нашых герояў.
25 сакавіка адбылося падняцьце сьцягу на гарадзкім пляцы, a вечарам Акадэмія, на якой быў прачытаны рэфэрат, выступленьні хораў, дэклямацыі й народныя танцы481.
У палавіне чэрвеня 1949 годы жыхары Беларускага ДП-лягеру ў Остэргофэне, а разам зь імі і скаўты былі перавезены ў Розэнгайм482, каля Мюнхэну483.
Віндзішбэргэрдорф
23 сакавіка Ваўчаняты 6-га Сьцягу складалі пробу на першую зорку. 24 і 25 сакавіка лягер Віндзішбэргэрдорф урачыста адзначаў Нацыянальнае сьвята. 24 сакавіка на пляцы лягеру было запалена вялікае вогнішча, сьцяг апушчаны на паўмашты пад гукі песьні ў памяць герояў “Сьпеце ўсе тыя, хто праўды на сьвеце шукалі”484. Наступна галоўны апякун скаўтаў на амэрыканскую зону палк. Ф. Кушаль485 у каротка і прыгожай прамове зрабіў агляд гісторыі