Памер: 781с.
Мінск, Нью Йорк 2017
Прыбывае лорд Роўвэлен і дае загад распаліць вогнішча. 30 украінскіх скаўтаў, выконваючы сымбалічны танец, нясуць запаленыя сьветачы. Як агністы вуж бяжыць украінская моладзь да піраміды дроў, каб яе падпаліць. Ужо акружылі яе і — выбухае падліты бэнзынай агонь, сымбаль жыцьця і маладосьці, а зь ім зашумела песьня “Моладзь кліча”... Потым зноў супольная песьня, потым пяюць французы, нарвэгі, амэрыканцы... аж тут сьпікер паведамяе:
— Выступаюць Беларусы!
Песьня “Пагоня”. Чуваць тупат конскіх капытоў і ўдары мячоў аб панцыры... Нехта запальвае магнэзію і робіць здымак... He прагучэлі яшчэ конскія капыты Пагоні, раздаецца другая беларуская песьня, поўная народнага гумару й весялосьці: “Баба Еўка, дзед Тамаш”4б°.
Вэры, вэры гуд! — грыміць моладзь.
Трашчыць дагараючае вогнішча і паддаецца начной цемры. Прамаўляе яшчэ раз Галоўны скаўт, дзякуючы арганізатарам зьезду за пазытыўную скаўцкую працу ў Нямеччыне. На разьвітаньне яшчэ адна песьня для ўсіх народаў: Гуд бай, Амэрыка,
Гуд бай, Уайтрутэнія,
Гуд бай, Украіна, Гуд бай, Брытанія...
Як прыемна было перажыць гэты мамэнт, калі вялікае братэрскае кола ўсіх нацыянальнасьцяў з Галоўным скаўтам пяяла цёплыя нам словы разьвітаньня: Гуд бай, Уайтрутэнія! У розных адценях і варыянтах!
Так закончылася вялікае скаўцкае вогнішча 29 сакавіка 1948 г. Яно й папярэднія мамэнты незвычайна падбадзёрылі нашых скаўтаў да яшчэ болып напружанай працы на карысьць Бацькаўшчыны461.
Сьвяткаваньне г8-х угодкаў Слуцкага Паўстаньня
У Ватэнштэце, у сыботу вечарам, 27 лістапада 1948 г. вячэрні змрок разагнала сьвятло паходняў, з якімі скаўты абодвых Сьцягоў зьявіліся на лягерны пляц. На асьветленым пляцы відаць была калёна, якая шчыльнымі радамі, роўным крокам і з бадзёрай песьняй крочыла цераз лягер. Моцна трымаючы высока ўзнятыя паходні, скаўты горда маршыравалі наперад. На іх асьветленых маладых юнацкіх тварах выразна вырысоўвалася павага з адценкам суму. 3 іх кажны ўсьведамляе чаму ён узяў у гэты вечар паходню і якую гэтым самым дае сабе заруку.
У іх сьведамасьці выразна рысуецца абраз сёньняшняга вечару, якім ён быў 28 год таму назад. Гэты абраз малюе ім геройскіх Случчакоў, якія падобна ім, пайшлі калёнамі са стрэльбамі ў руках і панесьлі паходні сьвятла для Маці-Беларусі. Шмат паўстанцаў загінула, аднак паходня змаганьня за незалежнасьць Бацькаўшчыны не згасае. Яе падхопліваюць іншыя, яна множыцца. I так ўяўляецца, што частку гэтага самага агню маюць гонар сёньня нясьці і яны тут на
460 “Баба Еўка, дзед Тамаш” — беларуская народная песьня.
461 СІС. № 13.1948. — A. В.
CL
далёкай чужыне. Скаўты не заўважылі, як апынуліся на месцы, дзе быў прыгатаваны Скаўцкі зьніч. Сюда паволі падыходзілі жыхары лягеру. Скаўт і скаўтка падпалілі паходнямі зьніч.
Скаўцкі вечар, прысьвечаны памяці Слуцкіх Паўстанцаў распачаўся прамовай апекуна скаўтаў сп. Каўша462. Хвілінай маўчаньня ўшанавалі прысутныя загінуўшых паўстанцаў. Пасьля адпяваньня скаўтамі некалькіх патрыятычных песьняў, адбылася пераклічка ведамых прозьвішчаў герояў, загінуўшых у змаганьні за незалежнасьць Бацькаўшчыны. Адсьпявалі жалобны марш: “Сьпі пад курганам герояў”... Вечар закончыўся паўторным маршам скаўтаў з паходнямі па лягеры.
Назаўтра, 28.11 а гадзіне 8.30 скаўтамі быў падняты да паўмашты, у знак жалобы, перавязаны чорнай стужкай, нацыянальны сьцяг.
А гадзіне іо-й праваслаўныя скаўты накіраваліся ў царкву, a каталікі — у касьцёл. У абодвых сьвятынях былі адслужаныя паніхіды па загінуўшых змагарох за незалежнасьць Беларусі. Глыбокія патрыятычныя прамовы сьвятароў расчулілі вернікаў да сьлёз.
А гадзіне 15-й новаўступіўшыя ў арганізацыю скаўты і скаўткі, што адбылі пробны пэрыяд, злажылі Скаўцкую прысягу.
У праграму сьвяткаваньня Слуцкага Паўстаньня ўвайшлі спаборніцтвы паміж старэйшымі скаўтамі і юнакамі, што адбыліся а гадзіне 16-й. Спаборніцтвы паказалі, што скаўты адносна сваіх спраўнасьцяў стаяць на адпаведным узроўні.
Вясёлымі клічамі і песьнямі закончыліся спаборніцтвы на карысьць старэйшых скаўтаў. Вечарам у Народным Доме адбылася агульная ўрачыстая Акадэмія, прысьвечаная Слуцкаму Паўстаньню. У мастацкай частцы актыўны ўдзел прымалі скаўты і скаўткі463.
462 СьвятаслаўКоўш(1917—1997),рэлігійныйграмадзкідзеяч,праваслаўны сьвятар. Закончыў факультэт права Віленскага ўнівэрсытэту, сябра Беларускага студэнцкага саюзу. У1938 г. высьвячаны на дыякана. У1938— 1939 гг. псаломшчык у Засульлі (Стаўпецкі раён), у 1939—1941 гг. працаваў тамсама настаўнікам. Падчас нямецкай акупацыі быў начальнікам Клецкага павету. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне быў камэндантам беларускага лягеру ў Ватэнштэце. У 1949 г. выехаў у ЗША. Адзін з ініцыятараў стварэньня беларускай праваслаўнай парафіі ў СаўтРывэры. У 1951—1957 гг. быў віцэ-старшынём Галоўнай управы БККА. У 1969—1976 гг. настаяцель парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў РычмандГіле, у 1976—1986 гг. — парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Па сьмерці а. Мікалая Лапіцкага, ад 1976 г., быў адміністратарам беларускіх (кананічных) парафій у Паўночнай Амэрыцы. Аўтар кніг: “Тры легенды” (1946), “Запавет бацькі” (1948), “Лягер Ватэнштэт” (1976), “Русальчына баляда” (1980), “Беларускі лягер у Ватэнштэт” (1981).
463 Скаўцкі Бюлетэнь Штандару Гарц. № 10.10.12.1948. — A. В.
У часе надыходзячых Калядных сьвятаў, дзе скаўты, якія ў большасьці зьяўляюцца вучнямі пачатковых і сярэдніх школаў, будуць вольнымі ад заняткаў у сувязі з зімовымі канікуламі, кіраўніцтва Штандару “ГАРЦ” арганізуе курсы малодшых скаўцкіх кіраўнікоў. Курс будзе трываць тыдзень.
У абодвых сьцягох скаўтаў Ватэнштэту адбываецца інтэнсыўная падрыхтоўка скаўтаў да здачы пробаў на адпаведныя зоркі, якія скаўты атрымаюць ужо да Калядаў.
Успамінаюцца ліне дні...
Я ўжо, здаецца, зусім дарослы, многія называюць мяне навет старым, аяк убачу я нашых скаўтаў, мнетак хочацца стаць разам з імі ў рады, весела і бадзёра шагаць, пяяць звонкія песьні і зноў быць маладым, як у тыя часы, калі і я быў скаўтам.
Гэта было ў 1921—1922 гг., калі я быў вучнем 2-й клясы Віленскае Беларускае Гімназіі, але ўспаміны аб тых сьветлых і радасных днях не зацерліся ў маёй памяці і будуць заўсёды вытканы з найясьнейшых колераў.
У той час Віленская Беларуская Гімназія была сапраўднай беларускай кузьняй, дзе каваліся маладыя сілы для працы на нашай роднай ніве. Тут былі ў той час настаўнікамі выдатныя беларускія дзеячы, пісьменьнікі й вучоныя, як Антон Луцкевіч464, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Аркадзь Смоліч465, Максш Гарэцкі і іншыя. Яна мелі вялікі ўплыў на моладзь. Пасьля вайны і рэвалюцыі моладзь, вярнуўшыся з бежанства, пасьля доўгага перапынку ў навуцы кінулася з запалам у родную школу. Вучні старэйшых класаў былі зусім дарослыя людзі, а некаторыя з іхмелі навет і бародкі. Усе былі захоплены беларускай нацыянальнай працай. У Гімназіі чыталіся часта рэфэраты, ладзіліся літаратурныя суды, спэктаклі. Самі вучні зрабілі ў Гімназіі прыгожую сцэну, залажылі Драматычную Студыю, якою кіравалі выдатныя артыстыя, як Францішак
464 Антон Луцкевіч (1884—1943), грамадзка-палітычны дзеяч, гісторык. Брат Івана Луцкевіча. Адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху XX ст. Быў сярод заснавальнікаў газэтаў “Наша Доля” і “Наша Ніва”. Старшыня Рады й міністр замежных спраў БНР. Арыштаваны савецкімі органамі ў 1939 г. Памёр у турме ў Саратаўскай вобласьці (Расея).
465 Аркадзь Смоліч (1891—1938), навуковец, нацыянальны дзеяч. Сябра Беларускага сацыялістычнай грамады. Сябра ўраду БНР, намесьнік старшыні Рады БНР. Вярнуўся ў Менск у 1922 г. Працаваў у Наркамаце земляробства БССР, выкладаў у БДУ, быў намеснікам старшыні Інбелкульту й кіраўніком Цэнтральнага бюро краязнаўства. Арыштаваны па справе “Саюзу вызваленьня Беларусі” й асуджаны на 5 гадоў высылкі. Паўторна арыштаваны ў 1937 г. Расстраляны.
Аляхновіч466, Л. Родзевіч467 і інш. Студыя выяжджала на правінцыю, дзе ладзіла спэктаклі, рабіла беларускія пастаноўкі ў Гарадзкой Залі. Вучні старэйшых класаў арганізавалі беларускую вясковую моладзь, прымалі дзейны ўдзел у грамадзкай працы (у Беларускім Пасольскім Клюбе468, у выбарах), выдавалі друкаваны часапіс і г. д.
А мы, вучні малодшых класаў? Нам ўсё гэта было яшчэ недаступна. Але мімаволі тое, чым жылі старэйшыя вучні, пранікала і да нас. На перапынках мы падслухоўвалі іхнія гутаркі, хоць нас часта адганялі, з зайздрасьцю слухалі іхнія дружныя сьпевы. I мы стараліся насьлядоўваць іх yea ўсім так, як гэта робяць звычайна дзеці. Мы зьбіраліся ў грамадку асобна і з важнымі мінамі пачыналі сьпяваць. Але ў нас неяк выходзіла інакш, як у іх! I мы спрабавалі выдаць свой часапіс. Выдаць у друкарнімы немаглі, дык пачалі на шапірографе. Памятую, як мы друкавалі яго да позьняй ночы. I калі я позна прыйшоў дахаты, то дастаў добрую навучку ад бацькоў.
Галоўна часапіс наш быў гатовы'. Вушы гарэлі, і я доўга ня мог заснуць. А назаўтра, як пярун з яснага неба, усіх нас аглушыла забарона і канфіската нашага часапісу. Аказалася, што “перадавіца” ў ім была замоцна напісана, і інспэктар, выклікаўшы ўсіх маладых выдаўцоў, прачытаў нам натацыю:
— Палітыкай пачалі займацца, малакасосы!
Мы выйшлі з канцылярыі, як пабітыя.
Мы чуліся пакрыўджаныя. Нашы спробы не ўдаваліся, нас ніхто, здавалася, неразумеў. А мырваліся па-дзіцячаму да працы.
Але я ведаў больш, чым іншыя мае аднакласьнікі. Вось да майго старэйшага брата часта прыходзілі ягоныя сябры, і яны,
466 Францішак Аляхновіч (1883—1944), тэатральны дзеяч, драматург. У 1926 г. выехаў у Менск, дзе быў арыштаваны й высланы ў лягер на Салаўках. У 1933 г. быў абменены савецкімі ўладамі на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча. Ад сакавіка 1942 г. рэдактар тыднёвіка “Bielaruski Holas”y Вільні. Забіты ў сваёй кватэры, як мяркуецца, савецкімі спэцслужбамі.
467 Леапольд Родзевіч (1895—1938?), пісьменнік, дзеяч КПЗБ. Рэпрэсаваны.
468 Беларускі польскі клюб — нацыянальная пасольскай фракцыя ў польскім сейме ў 1922—1928 і 1928—1930 гг. Пасьля выбараў 1922 г. у БПК уваходзілі 11 паслоў (А. Аўсянік, П. Мятла, Б. Тарашкевіч, Ф. Ярэміч, А. Станкевіч, С. Баран, У. Каліноўскі, С. Якавюк, С. Рак-Міхайлоўскі, М. Кахановіч, В. Рагуля). Клюб займаў становішча апазыцыі да польскай дзяржаўнай палітыкі. У1925 г. левае крыло БПК стварыла сваю фракцыю. А пасьля выбараў 1928 г. клюб складаўся з прадстаўнікоў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і Беларускага сялянскага саюзу, якія выступалі супраць прысутнасьці камуністаў у нацыянальным руху.