• Часопісы
  • Запісы 39 дыск у дадатку

    Запісы 39

    дыск у дадатку

    Памер: 781с.
    Мінск, Нью Йорк 2017
    205.84 МБ
    480 Задзіночаньне беларускіх ветэранаў (ЗБВ) — арганізацыя беларускіх вайскоўцаў, створаная 16.08.1947 г. у Міхельсдорфе пад кіраўніцтвам Ф. Кушаля.
    481 СІС. № 16. Травень 1949. — A. В.
    482 Розэнгайм (ням. Rosenheim) — горад у Баварыі, цэнтр раёну, недалёка ад возера Хімзэе.
    483 СІС. № 17. Верасень 1949. — A. В.
    484 “Сьпеце ўсе тыя, хто праўды на сьвеце шукалі” — жалобны марш на словы Я. Купалы, музыка М. Куліковіча.
    485 Маецца наўвазе Францішак Кушаль (1895—1968), вайсковы і грамадзкі дзеяч, муж Н. Арсеньневай. У 1915—1917 гг. служыў у царскім войску. У1919—1920 гг. быў сябрам Беларускай вайсковай камісіі, якая займалася стварэньнем беларускіх вайсковых адзінак у складзе польскага войска. У 1924—1939 гг. кадравы афіцэр польскага войска. Увосень 1939 г. трапіў у савецкі палон, у красавіку 1941 г. выпушчаны пад нагляд НКУС. У 1941— 1943 гг. займаў розныя вайсковыя пасады ў Менску: быў кіраўніком
    змаганьня нашага народу за незалежнасьць і ўспомніў тых змагароў, што злажылі сваё жыцьцё ў барацьбе з ворагам.
    25	сакавіка Багаслужба ў царкве, а пасьля яе перад скаўцкай моладзі і мясцовага аддзелу Згуртаваньня Беларускіх Ветэранаў. Вечарам гэтага дня сіламі скаўтаў у рамах агульнага канцэрту была пастаўленая п’еса “Кастусь Каліноўскі”486.
    3	красавіка 1949 г. адбылася вялікая скаўцкая гульня Зьвязу Кастуся Каліноўскага.
    14 красавіка 1949 г. — начная скаўцкая гульня з удзелам усяго Сьцягу.
    18 красавіка 1949 г. — урачыстае сьвяткаваньне 2-й гадавіны 6-га Сьцягу.
    24 красавіка 1949 г. — лятарэя і валобнічаньне з нагоды Велікодных сьвятаў.
    6 траўня 1949 г. — 6-ты Сьцяг адзначыў дзень сьв. Юр’я, патрона скаўцкага руху (сапраўдная дата гэтага дня 23 красавіка. Бадэн Поўэль наказваў, каб усе скаўты ў гэты дзень насілі на чэсьць свайго патрона ружу і разьвівалі свае сьцягі) скаўцкім бегам з перашкодамі на 5 клм і ўрачыстым вечарам з мастацкай часткай, зложанай з песьняў, скэчаў, дэклямацыяў487.
    14 травеня 1949 г. беларускі лягер Віндзішбэргэрдорф урачыста адзначыў важную падзею ў эміграцыйна-лягерным жыцьці — чацьверты выпуск матурыстых, скаўтаў 6-га Сьцягу. Матуру здало гэтым разам 6 юнакоў. Выпускная ўрачыстасьць, як і заўсёды ў Гімназіі імя Янкі Купалы, адбылася ў цёплай і ўрачыстай атмасфэры ў прысутнасьці настаўнікаў, бацькоў і шматлікіх гасьцей.
    У чэрвені 1949 году лягер Віндзішбэргэрдорф і скаўты разам былі перавезены ў Розэнгайм488.
    Міттэнвальд
    У беларускай групе ДП-лягеру Міттэнвальд скаўцкая моладзь так, як і ў іншых асяродках, урачыста адзначыла Нацыянальнае сьвята. 24 сакавіка вечарам перад беларускімі блёкамі сабраліся скаўты са
    афіцэрскіх курсаў, начальнікам штабу Самааховы. У лютым 1944 г. стаў камандзірам Беларускай краёвай абароны. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. У Нямеччыне стаў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларускіх ветэранаў. У 1950 г. выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. Браў актыўны ўдзел у працы Рады БНР, БАЗА (у 1952—1954 г. старшыня арганізацыі). У1967 г. пераехаў з жонкай да сына ў Рочэстэр.
    486 Відаць, маецца на ўвазе п’еса Еўсьцігнея Міровіча.
    487 СІС. № 16. Травень 1949. — A. В.
    488 СІС. № 17. Верасень 1949. — A. В.
    сьцягам, моладзь пачатковае школы і мясцовае жыхарства, каб пайсьці да помніка Слуцкім Паўстанцам, пабудаванага летась высока ў горах каля дарожкі над возерам Лютэнзээ жыхарамі лягеру Міттэнвальд і Лютэнзээ. Ва ўрачыстасьці складаньня вянкоў каля помніка прынялі ўдзел таксама і ўкраінскія скаўты і скаўткі, якія злажылі ад сябе вянкі на сымбалічнай магіле. Пасьля адбылася паніхіда па загінуўшых.
    Наступнага дня, 25 Сакавіка, была ўрачыстая акадэмія, ладжаная кіраўніцтвам пачатковае школы. Апрача прамоваў і прывітаньняў старэйшых беларусаў, выступала скаўцкая моладзь, якая выканала некалькі песьняў, патрыятычных дэклямацыяў і інсцэнізацыю “Пагоні”489.
    Курсы для скаўцкіх кіраўнікоў над возэрам Вальхэнзээ
    Ад 29 жніўня да 15 верасьня 1949 г. адбываўся міжнацыянальны курс скаўцкіх кіраўнікоў. На курсе былі скаўты беларусы, чэхі, расейцы і сэрбы. Агульная колькасьць курсантаў 6о асобаў. Курс праводзіўся высока кваліфікаванымі скаўцкімі кіраўнікамі. Праграма была даволі шырокая і ахоплівала ўсе галіны скаўцкага ўзгадаваньня.
    Адбываліся паходы на цэлую пару па горах з рознага віду заданьнямі. Цікава адбываліся вогнішчы, якія кожны вечар мелі іншы характар. Гэты курс узбагаціў удзельнікаў практычнымі і тэарэтычнымі ведамі, ды даў уяўленьне, як трэба весьці скаўцкую працу ў сяньняшніх абставінах штораз узрастаючай эміграцыі да расьцярушанасьці нашай моладзі па сьвеце490.
    Першы вышкалянёвы лягер дружыньнікаў “Альгерд”
    Ад 27 верасьня да 5 кастрычніка 1949 г. у Міттэнвальдзе адбыўся Першы вышкалянёвы лягер ЗБСЧ “Альгэрд” для старэйшых скаўтаўдружыньнікаў. Сярод гораў на ўлоньні прыгожай альпэйскай прыроды скаўты ад ранку да вечару праводзілі розныя тэарэтычныя і практычныя заняткі, якія толькі магчымыя ў скаўцкім жыцьці. Асаблівы націск быў зроблены на мэтады працы са скаўтамі-адзіночкамі.
    Акрамя гэтага, быў зладжаны 24-гадзінны індывідуальны паход з рознымі заданьнямі. Вечарамі вогнішчы. Гучаць беларускія песьні і жарты рэхам сярод гор, лесу і рачнога шуму.
    Кажны раз пры вогнішчы зьбіраюцца таксама нашы суродзічы, беларусы з Міттэнвальду, якія прыходзяць нас наведаць. Некаторыя
    489 СІС. № 16. Травень 1949. — A. В.
    490 СІС. № 17. Верасень 1949. — A. В.
    знаходзяць знаёмых з Бацькаўшчыны ці блізкіх суседзяў, дзеляцца сваім нядаўна перажытым і думкі з Альпаў імкнуцца стралой на сьцежкі дзяцінства.
    Апэтыты ўва ўсіх, як ніколі! Прывезеныя харчы хутка нікнуць. Прыходзіцца абмяжоўвацца, але тут прыходзяць з дапамогай нам нашыя міттэнвальдзкія суродзічы, за што ім шчырае нашае скаўцкае дзякуй.
    Недалёка ад нас, бо ўсяго за якія дзьве сотні мэтраў, Саюз Украінскай Моладзі491 (СУМ) мае свой таксама вышкалянёвы лягер. 3 гэтай нагоды ладзім супольнае вогнішча, пры якім украінская і беларуская моладзь дзеляцца ўспамінамі з нядаўна мінулай ды й цяпер праводжанай вызвольнай барацьбы сваіх народаў. Пасьля чаргуюцца беларускія і ўкраінскія песьні492.
    Увосені 1949 г. ДП-лягер у Міттэнвальдзе (Лютэнзээ) быў зьліквідаваны. А разам зь яго ліквідацыяй перасталі існаваць школьныя ўстановы і арганізацыя беларускіх скаўтаў.
    Шляйсгайм
    Скаўцкі Зьвяз у Шляйсгайме быў зарганізаваны ў канцы лістапада 1948 г. У часе скаўцкай канфэрэнцыі ю сакавіка 1949 г. Шэф ЗБСЧ прыняў прысягу ад скаўтаў і скаўтак тамтэйшага Зьвязу. Агулам злажыла прысягу н хлапцоў і дзяўчат. Урачыстасьць адбылася ў прысутнасьці прадстаўнікоў ад старэйшага грамадзтва і закончылася гульнямі і песьнямі моладзі, пакідаючы глыбокае ўражаньне.
    У сувязі зь ліквідацыяй ДП-лягероў і перавязеньнем беларусаў у два асноўныя лягеры ў Амэрыканскай зоне — у Розэнгайм і Бакнанг493, наступіла ліквідацыя Штандару ‘Тэсыя” ды рэарганізацыя паасобных скаўцкіх адзінак.
    Былі разьвязаныя наступныя скаўцкія адзінкі: Остэргофэн, Міттэнвальд, Мюнхэн і Рэгэнсбург, а скаўты і скаўткі далучаны да Шостага Сьцягу ў Розэнгайме”494.
    491 Саюз украінскай моладзі (укр. Спілка укртнськоі молоді) — грамадзская арганізацыя, створаная ў 1925 г. Аднавіла сваю дзейнасьць пасьля Другой сусьветнай вайны на эміграцыі.
    492 СІС. № 18. Студзень 1950. — A. В.
    493 Бакнанг (ням. Backnang) — горад у Нямеччыне каля Штутгарту, у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг, дзе беларускі ДП-лягер. Тут апынуліся пераважна прыхільнікі БЦР. Лягер праіснаваў да 1950 г., калі апошнія жыхары выехалі ў ЗША.
    494 СІС. № 15.1949. — A. В.
    Скаўцкая Канфэрэнцыя ў Шляйсгайме. 3-ці Зьезд ЗБСЧ
    Камунікат Галоўнай кватэры ЗБСЧ
    У днях 9—10 сакавіка 1949 г. адбылася ў ДП-лягеры Шляйсгайм, каля Мюнхэну, беларускай скаўцкая канфэрэнцыя, заданьнем якой мела быць вырашэньне канфлікту з разьвязанай адзінкай Ватэнштэт за зламаньне Скаўцкага права і варожыя выступленьні супраць Галоўнага кіраўніцтва, далей прыняцьце Статуту і рэгулямінаў, абмеркаваньне пляну працы на бягучы год і ўрэшце перавыбары Галоўнага кіраўніцтва. У канфэрэнцыі мелі прыняць удзел, згодна з агульна прынятымі скаўцкімі прынцыпамі і пастановай Аддзелу ДП БСІБ, толькі скаўцкія старэйшыя кіраўнікі зарэгістраваных групаў пры абсалютным выключэньні няскаўтаў і прадстаўнікоў ад палітычных партыяў. 3 боку Галоўнай кватэры ЗБСЧ усё было зроблена, каб забясьпечыць ход канфэрэнцыі ў духу гэтых пастановаў і знайсьці найбольш нэўтральнае месца для адхіленьня ўсякіх уплываў збоку. Дзеля гэтых меркаваньняў раней вызначаная канфэрэнцыя скаўцкіх кіраўнікоўу Віндзішбэргэрдорфе (11.1.1949) была Галоўнай кватэрай ЗБСЧ адкліканая495.
    Справаздача з з-га Зьезду ЗБСЧ
    Першы дзень нарадаў.
    Першы дзень нарадаў 9-З.г.г. распачаўся роўна ў іо гадзін дня малітвай, якую на прапанову сп. Монэ сказаў а. Лапіцкі496. Адчыніў паседжаньне сп. Монэ, Падарожнічаючы Камісар для ДП-скаўтаў у Нямеччыне і Аўстрыі, кароткай уступнай прамовай, у якой паясьніў мэту, для якой канфэрэнцыя была склікана. Ен выразіў надзею, што мэта канфэрэнцыі — аб’яднаньне ўсіх скаўцкіх групаў пад адным скаўцкім Галоўным кіраўніцтвам будзе асягнена. Ролю пасярэдніка ў
    495 СІС. № 15.1949. — A. В.
    496 Маецца на ўвазе а. Мікалай Лапіцкі (1907—1976), рэлігійна-грамадзкі дзеяч, праваслаўны сьвятар, пэдагог. Закончыў тэалягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту, абараніў магістарскую дысэртацыю “Праваслаўе ў ВКЛ у часы вялікага князя Ягайлы”. Працаваў у прыходах у Ашмянах, Стэфанпалі Дзісьненскага павету. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Менску, быў актыўным прыхільнікам БАПЦ. Ад 1944 г. на эміграцыі. Настаяцель царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Рэгенсбургу — першай беларускай царквы на Захадзе. Выкладаў у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У1950 г. выехаў у ЗША. Арганізаваў парафію Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры і быў яе настаяцелем у 1950—1976 гг. Рэдактар часопіса “Царкоўны Сьветач”. У i960—1970-я гг. узначальваў ЗБАДК, браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, уваходзіў у кіраўнічыя структуры БККА.
    паразумяваньні паміж спрачаючыміся бакамі ўзяў плк. Монэ на сябе і дзеля гэтага дзеяў на Зьезьдзе ў якасьці Старшыні паседжаньня.
    На першы дзень прыбылі і бралі ўдзел у нарадах дэлегаты ад наступных беларускіх скаўцкіх адзінак з з-х зонаў Нямеччыны: Эльвангэн, Фэрдэн, Гібэльштат, Глюксбург497, Гановэр, Мэнхэнгоф, Мюнхэн, Міхэльсдорф, Остэргофэн, Шляйсгайм, Цюбінген498, Віндзішбэргэрдорф, Ватэнштэт.