Памер: 781с.
Мінск, Нью Йорк 2017
За кароткімі біяграфічнымі згадкамі хаваецца бадай самы ведамы беларус другой паловы XX cm. у Рыме. Выдаваныя ім кнігі й часопіс чыталі суродзічы ў ЗША й Канадзе, Аўстраліі й Вялікабрытаніі. Беларусы, што адведвалі Рым, абавязкова гасьцявалі ў Пётры Татарыновіча ці прынамсі тэлефанавалі да яго.
Лісты ды іншыя матэрыялы з творчай спадчыны Пётры Татарыновіча, што публікуюцца ў гэтым разьдзеле “Запісаў”, маюць на мэце прыцягнуць адмысловую ўвагу дасьледнікаў і зацікаўленых чытачоў да гэтай недастаткова ацэненай сёньня ў Беларусі асобы.
Roma, via Corsica, 1;
24. VIII.1952
Паважаны Спадар Доктар1,
Выбачайце, што крыху спазьніўся з падзякай Вам за прысланы мне 1-шы Номер “Запісак”2. Дзякуй і прашу высылаць наступным тутэйшым установам: Pontificio Institute Orientals, Roma, Piazza S. Maria Maggiore, 7 (Biblioteca) i паасобнік: Biblioteca Vaticana, Citta del Vaticano — 1 паасобнік. Апрача таго прысылайце мне 3 паасобнікі, зь якіх я два яшчэ ў іншыя навуковыя ўстановы, можа, на Ўнівэрсытэт і Бібліятэку Публічную Італійскую тут зарэкамэндаваную. А калі-б
1 Лісты адрасаваны Вітаўту Тумашу. Арыгіналы захоўваюцца ў БДАМЛМ.
2 Маюцца на ўвазе “Запісы БІНіМ”.
можна было, дык яшчэ паасобнік у бібліятэку аа. Марыянаў і студэнту Янку Садоўскаму31 паасобнік. Усё знача было-б 8 паасобнікаў. За паасобнік высланы мне і Садоўскаму Вы атрымаеце з “Зьнічы”. Ці ня будзе крыўды? А рэшту Вам хіба аплачвацьмуць.
Што да крытыкі, якое дамагаецеся, дык Вы яе хіба ўжо мелі ад іншых: пісала-ж і “Бацькаўшчына”4. Я наагул ня надта ахвоч чужога мазалю занадта крытыкаваць, асабліва першыя выпускі, якімі нельга паказаць ідэалу. Трэба заўсёды разумець, што людзі, абмеркаваўшы сваю працу, і самі ведаюць, што добра, а чаго недахоп. Крытыка найчасьцей адно з толку зьбівае, бо часта ня ведае інтэнцыяў і магчымасьцяў іх зьдзяйсьненьня. Калі пазволіце, дык пару славец дам у наступным Номеры “Зьнічу”. Дый я-ж ужо пару славец аб гэтым пісаў сп. Арсеньневай5. Падам тут толькі тое, што мяне вельмі ўсьцешыла назова ангельскае “Whiteruthenian”, а гэтага фатальнага монстру “Byelorussian ” ня трэ было нат і ў дужках даваць, яно нам надта шкодзіць, усюды разумеюць яго як “беларасейскі”. Чыстая бяда з гэтым. I які гэта дурэнь абдарыў нас гэткай “кветкай’І Фармат быў-бы мо практычнейшы — на мой пагляд — гэткі, як калісьці меў журнал “Калосьсе”6. Друк дужа добры, старанна карыгаваны, мусіць, маеце тэхнікаў, разумеючых мову і альфабэт наш? Ці ня добра было-б даваць сягды-тагды што-небудзь лацінкай? Асабліва артыкулы з шырэйшым пазначэньнем. Лацінкі мы нізашто ня можам выводзіць з ужыцьця, асабліва тут на Захадзе. Дый яна сяньня мае асаблівае значэньне яшчэ й з увагі на большае адмежаваньне ад расейцаў, якія намагаюцца інфармаваць загранічную палітыку аб нашай тоесамасьці зь імі. Мова часапісу ня дрэнная наагул: у ёй мала сьлядоў бальшавізацыі правапісу і слоўніка ды перасоленае эксперыментацыі, на манер “Веды”7. Праз гэта не байкатую гэтай апошняй, хай яна сабе робіць пошукі старога й новага й заспакойвае нашыя пякучыя патрэбы тэрмінологічныя, але каб не гыпнатызавалася чужымі ўплывамі, напрыклад, чэскімі
3 Янка Садоўскі (1926—1982), грамадзкі дзеяч, гісторык, аўтар манаграфіі “Byelorussians in Canada” (1982). У1949—1961 гг. ён вучыўся ў Рыме.
4 Маецца на ўвазе публікацыя: Ст. Ст. Новыя беларускія часапісы // Бацькаўшчына. 1952. № 28 (107). 13 ліпеня. С. 4.
5 Натальля Арсеньнева (у шлюбе Кушаль, 1903—1997). паэтка, грамадзкая дзяячка, у той час выконвала функцыі сакратара ў Беларускім інстытуце навукі й мастацтва.
6 “Калосьсе” — літаратурна-навуковы часопіс, што выдаваўся ў Вільні Ў1935-1939 гг.
7 “Веда” — навукова-літаратурны часопіс, орган Крывіцкага (беларускага) навуковага таварыства імя Пранціша Скарыны. Выдавец Янка Станкевіч. ВыходзіўуЗШАў 1951—1954 і 1973—1975 гг.
(“а” замест лучніковага “і” і т. п.) ды больш лічылася з аўтэнтычнай чыстай жывой мовай роднай сучаснай. Ад аўтара “Веды” трэба гэтага болей вымагаць, чым ад нас, неспэцыялістаў. Крыху зьвягавалі там некаторыя на мае неологістычныя спробы, але-ж яны ў мяне, здаецца, ня так густыя й частыя ды дзікія, а проста падыктаваныя тэхнічнарэторычнымі патрэбамі, на якія мала ў нас дагэтуль зьвяртана ўвагі; a калі возьмем крычачыя недахопы рэлігійных тэрмінаў, дык хіба лягчэй будзе зразумець гэныя спробы; хто-б запраэктаваў нешта лепшае ад іх, заўсёды гатоў з удзячнасьцю прыняць.
Тэматыка “Запісак” дужа мне падабалася, а стылістычная апрацоўка яшчэ болып. Зьмест даволі ядраны. Шкада толькі, што ў зацемцы аб адкрыцьці партрэту Скарыны гаворыцца, што “справа гэтая тады, аднак, ня была пададзена да ведама агульнага”, бо друкавала аб гэтым “Хрысьціянская Думка”8 ў маёй брашурцы “Шляхом дзіваў і ўражаньняў” (ня маю тут на вакацыях пад рукою таго Н. “Хр. Д.”, магу пасьля яго падаць). Але гэта малаважна.
Цікавіць мяне яшчэ адно: чаму др. Станкевіч Янка9, пералічаючы ў сваім артыкуле часопісі, ня ўспомніў аб “Запісках” нічога? (у “Бацькаўшчыне”).
I яшчэ адно пытаньне: хто такі праф. Леў Акіншыц10? Ці ня мае гэта якое сувязі з Акінчыцам11 нябошчыкам?
Але мушу канча[ць], бо і папер скончыўся.
8 “Хрысьціянская Думка” (“Chryscijanskaja Dimka") — рэлігійны часопіс беларусаў-каталікоў, што выходзіў у Вільні пад рэдакцыяй кс. Адама Станкевіча ў 1928—1939 гг.
9 Янка Станкевіч (1891—1976), грамадзкі дзеяч, мовазнавец, журналіст, Ад 1949 г. жыў у ЗША. Ён быў стваральнікам Крывіцкага навуковага таварыства імя Праньціша Скарыны, што адчувала канкурэнцыю з боку Беларускага інстытуту навукі й мастацтва.
10 Пётра Татарыновіч няправільна прачытаў прозьвішча аднаго з аўтараў першага нумару “Запісаў БІНіМ” Льва Акіншэвіча (1898—1980), гісторыка, публіцыста, крытыка, які ад 1949 г. жыў у ЗША. У 1951— 1954 гг. выкладаў у Калюмбійскім унівэрсытэце. Займаўся дасьледаваньнем праблемаў нацыянальных меншасьцяў, савецкай юрыдычнай сыстэмы, гісторыі Беларусі й Украіны XVI—XVII стст.
11 Маецца на ўвазе Фабіян Акінчыц (1886—1943), грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, рэдактар, адзін са стваральнікаў Беларускай нацыяналсацыялістычнай партыі.
Пётра Татарыновіч у сваім кабінэце ў Рыме. 1950-я гг.
Roma, v. Corsica 1;
22.ІХ.52.
Паважаны і Дарагі Спадар Доктар.
Выбачайце за крыху прымаруджаны адказ: я быў по-за домам і пазьней атрымаў Ваш апошні ліст дый пашло крыху часу на мае пошукі прошанай Вамі здымкі “Мужыцкай Праўды”12. Перашукаў тутака і ў бібліятэках дый у маіх калекцыях і нідзе не знайшоў. Вельмі прыкра мне Вам гэта паведамляць. Тут сталася адна рэч, якая мяне вельмі задзіўляе, але можа калі пазьней аб гэтым напішу, бо можа яшчэ выясьніцца. Пытайце ў айца Рэшаця ў Лісьле13, St. Procopius Abbey, III., можа яны маюць Адамкавы выданьні14. Або дзе там у літоўскіх бібліятэках у Чыкаго ці ў каго з нашых старых эмігрантаў.
12 “Мужыцкая Праўда” — нелегальная газэта, якая выдавалася лацінкаю ў 1862—1863 на Гарадзеншчыне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Першая беларускамоўная газэта.
13 Язэп Рэшаць (1890—1958), рэлігійны дзеяч, пэдагог. У 1938 г. прыехаў у ЗША. У 1941 г. быў адным з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскай нацыянальнай рады. Жыў у бэнэдыктынскім кляштары Сьв. Пракопа ў Лайлі [Lisle, Ілінойс).
14 Маецца на ўвазе брашура кс. Адама Станкевіча: Kastus Kalinouski “Muzyckaja Prauda” i ideja Nezaleznasci Bielarusi. Wilnia, 1933. — 58 s.
Тут у Італіі заложаны Інстытут Навукова-этнаграфічных студыяў, да якога належаць усе нацыі, папрасілі й мяне туды рэпрэзэнтаваць беларусаў. Прадбачыцца навуковыя даклады з нашай этнаграфіі, геаграфіі, гісторыі, палітычнай эканоміі. Восьжа будзьце ласкавы зьмясьціць у “Запісках” тэмы, паважна апрацаваныя з гэтых галінаў веды, бо будуць хутка і незадоўга патрэбныя. Я ані ў ваднэй з гэтых галіноў не спэцыялісты, а толькі “за не іменіем рыбы” стаўся “рыбай”... спадзяючыся на падпору нашых спэцыялістых. Рэч вельмі важная й патрэбная. Тут вытрымаць стойка нашы пазыцыі трэба канечне дзеля асаблівага значэньня Рыму, дзе нам прыходзіцца адваёўваць правы ў галіне герархічнай. Патрэбны на скорую руку ведамкі аб беларускасьці Вільні, Горадні, Ліды, наагул статыстычныя дадзеныя насельніцтва Беларусі, гэта — sine qua non15'. Дайце мне гэта з найнавейшых крыніц. Статыстыка нашай новай эміграцыяй (старой то хіба трудна) павінна такжа аглашацца. Ну і языковыя праблемы... Др. Станкевіч16 шмат працуе, але, выбачайце, — inter nos loquendo17 — гэта нейкая дзікалінгвістыка: як зь ёю трудна выступаць на шырэйшым форуме. Такжа ведамкі з гэноцыдзыму ёсьць вельмі патрэбныя, брашуркі канадыйскае сп. Абр[амчы]ка18 аднае замала. Весткі аб сучасным стане краю пад бальшавіяй. Прысылайце ўсё, што толькі можа быць карысным для дакумэнтацыі нашых незалежніцкіх дэзытэратаў19. Гэту просьбу маю прашу трактаваць зусім канкрэтна і паважна. Як Вам падабаўся жыцьцяпіс сп. Прэзыдэнта ў вапошнім Н. “Бацькаўшчыны”?20 На мяне ён зрабіўуражаньне хутчэй фэльетону, чым паважнага дыплёматычна-рэклямановага артыкулу. Але мушу канчаць. Бывайце й не забывайце.
Ваш.
15 Sine qua non (лац.) — тут у значэньні: без чаго нельга.
16 Маецца на ўвазе Янка Станкевіч.
17 Inter nos loquendo (лац.) — паміж намі кажучы.
18 Маецца на ўвазе выданьне: Abramcyk, Mikola. I accuse the Kremlin of genocide of my Nation. Based on the secret documents of the Military Prosecutors and N.K.V.D. of the U.S.S.R. Toronto, 1950. — 36 p.
Мікола Абрамчык (1903—1970), палітык, грамадзкі дзеяч, публіцыст, Прэзыдэнт Рады БНР (1947—1970). Жыўу Парыжы.
19 Dezyderat (пол.) — жаданьне.
20 Маецца на ўвазе артыкул: Рыдлеўскі, Лявон. 3 жыцьця й дзейнасьці М. Абрамчыка // Бацькаўшчына. 1952. № 36—37 (115—116). 7—14 верасьня. С. 3-4.
Roma, v. Corsica, 1;
14.XI.1952 r.
Паважаны сп. Доктар,
Выбачайце за маё марудства з адказам, я задушаны працай. Пажаданыя Вамі лацінскія пісьмы аб Скарыне я знайшоў і дзеля недахопу мне часу аддаў іх пералажыць аднаму тутэйшаму студэнту, спадзяючыся, што на кухонную лаціну ня трэба спэцыяльнага зуба. На жаль, ён ня могтое “кухоншчыны” агрысьці: масса спэцыяльных тэхнічных сказаў старазагабоннае канцэлярскае ветлівасьці паставілі хлопца ў тупік, тымболей, што й беларускі слаба знае. Дык вось мушу брацца сам, але ў данным мамэньце не магу, бо акурат я рыхтую матар’ял у газэту дый падасьпелі іншыя справы ўрадавыя. Ці Вам гэта вельмі тэрмінова патрэбнае? Калі не, дык па якіх тыдняў два я Вам гэта пералажу й прышлю. Брала мяне [с]пакуса пусьціць гэта ў “Зьніч”, але пасаромеўся заганяць Вам дарогу...