• Часопісы
  • Запісы 39 дыск у дадатку

    Запісы 39

    дыск у дадатку

    Памер: 781с.
    Мінск, Нью Йорк 2017
    205.84 МБ
    3 нагоды маіх Саракавін прашу ветліва ўсіх добрых людзей на гэтую інтэнцыю маліцца да Сьвятога Духа!
    кс. П. Т.
    24 Магчыма, тут маецца на ўвазе як заснаваньне кляштару марыянаў біскупам Чаславам Сіповічам у Марыян-Хаўзе ў Лёндане, гэтак і адкрыцьцё на пачатку 1960-х гг. Беларускай школы-інтэрнату імя сьв. Кірылы Тураўскага тамсама.
    Мітрапаліт Андрэй Шэптыцкі25 ў маіх успамінах26
    Сёлета мінае акурат 55 год ад памятнай гістарычнай хвіліны назначэньня на Галіцкі Мітрапаліцкі Пасад у Львове Яго Эксцэленцыі Мітрапаліта Андрэя Шэптыцкага. Шмат пісалася ды йшчэ пішацца
    аб гэтым Вялікім Гэрарху ў прэсе з нагоды леташніх дзясятых угодкаў ягонай сьмерці; але ня будзе лішнім, калі й “Зьніч” да багатага памінальнаглёрыфікацыйнага акорду дакіне свой прынагодны голас. Аўтор яго, каб не паўтараць ужо сказанага, агранічыцца толькі да скромнага ўспаміну ўражаньняў із свайго асабістага сутыку зь Вялікай Асобай пакойнага Мітрапаліта падчас ягонай ідэйнай дзейнасьці.
    * * *
    Памятны 1917 год. На вуліцах Петраграду разам із зімою лютуе лютаўская рэвалюцыя. Стары імпэр’ялістычны расейскі молёх, выдабываючы із-пад сваіх румовішчаў апошнія сілы (врэменныя правіцельствы), адчайна змагаецца за ўладу з будучым імпэр’ялістычным молёхам, бальшавізмам. Лёзунгі, мітынгі, маніфэстацыі, вулічныя ростыркі й баі, грабяжы й арышты, выбары й антывыбары, камітэты й антыкамітэты!...
    Насельніцтва наагул зьбянтэжанае й стэррорызаванае. Сям-там толькі трымаюцца сярод яго оазы спакайнейшыя людзей, не ўтануўшых у вулічнай рэвалюцыйнай атхлані й дызор’ентацыі, здольных вычуваць па-над гэнай лютаўскай негадзьдзю сакавіковыя, аб-
    25 Андрэй Шаптыцкі (укр. Андрей Шептйцькйй, 1865—1944), дзеяч ГрэкаКаталіцкай царквы, мітрапаліт Галіцкі й арцыбіскуп Львоўскі ў 1901— 1944 гг.
    26 Друкуецца паводле: Z. [Татарыновіч, Пётра]. Mitrapalit Andrej Septycki й maich uspaminach // Znic. № 34—35. Cervien — Vierasien 1955. C. 3—5.
    надзейваючыя вясною, павевы. Да такіх оазаў належала й каталіцкая Духоўн[ая] Сэмінарыя. У гэткую пору выпалі там вялікапосныя рэкалекцыі. Поўны патрасаючых уражаньняў алюмнат з асаблівым энтузыязмам слухае канфэрэнцыяў, чакаючы ад іх нечага надзвычайнага, актуальнага. I трэба-ж — на апошнюю зь іх, заміж абыднага сэмінарыйнага айца духоўнага, неспадзевана зьяўляецца, як-бы тымі прадвясьнянымі мроямі выкліканы, нейкі магутнай маестатычнай паставы зь існа Майзееўскай барадою, канфэрэнтыст. Сэнсацыя маланкаю зэлектрызавала ўсю дзьвесьцеасабовую рознанацыянальную аўдыторыю; асабліва перад малодшымі курсамі, менш асьведамленымі з апошнімі вонкавымі падзеямі, стаў жывы пытальнік: хто гэта? Ужо самы толькі вонкавы выгляд ягонай вялічавай фігуры будзіў дагадку, што гэта нейкі надта высокі й выдатны, дый мусіць загранічны, гэрарх; адсутнасьць аднак усякіх інсыгніяў27 на простай манашай адзежы ягонай — ні пурпуры, ні бліскучага крыжа на грудзях, ні посаха ў руках — аслабляла ўпэўненасьць у гэтым. Ня было як і дапытвацца падчас рэкалекцыйнага silentium2S дый пачаўшайся канфэрэнцыі. Ня помню ўжо сяньня дэталічна ейнага зьместу, ведаю толькі, што павучала яна аб хрысьціянскай стойкасьці й надзейнасьці ў небясьпеках ды ідэйных змаганьнях і дзялілася на тры пункты; зафіксаваў мне гэта ў памяці забаўны інцыдэнт: вычарпаўшы першыя два з заложаных пунктаў, новы канфэрэнтыст (на твары якога відны былі сьляды прынесенага сюды змучэньня), зьвяртаецца зь ветлівай прастатою да прысутнага ў капліцы айца духоўнага, каб дакладна прыпомніў запавешчаны трэці пункт; айцец-жа духоўны зьнячэўку вырваны із свае задумы, пачырванелы адказвае: даруйце, Ваша Эксцэленцыя, я так здыстрактаваны цікавым Вашым выкладам першых 2-х пунктаў, што зусім упусьціў з памяці трэці. Ня гледзячы на павагу хвіліны і месца, маладой уражлівай аўдыторыі трудна было ўтаіць вулькан гумару; але памагла да пэўнай меры ўтамаваць яго цікавая мімаходная рэвеляцыя аб высокай годнасьці канфэрэнтыста, быў знача біскупам. Ён шчэ з большай сілай духовай дапоўніў тэму хутка прыгаданым трэцім пунктам, і мы — помню — выходзілі з гэнай канфэрэнцыі з такім настроем, як тыя, нераўнуючы, першабытныя хрысьціяне зь Пятровай казані ў Острыянум, аб якой піша Quo Vadis29. Выйходзілі ў пошуме, раскрываўшых сакрэт шэптаў: “Шэптыцкі! Вяртаючыся із
    27 Інсыгніі — вонкавыя знакі сану.
    28 Silentium — маўчаньне, ціша.
    29 “Quo Vadis” — кніга Генрыка Сянкевіча, перакладзеная ў 1950-я гг. кс. П. Татарыновічам на беларускую мову й выдадзеная ў Рыме.
    Суздальскай царскай цюрмы грэка-каталіцкі Мітрапаліт Галічыны, Граф Шэптыцкі”...
    У гэткіх вось асаблівых абставінах я меў гонар першы раз пазнаць гэтага вялікага чалавека. Пасьля крыху болей цікавасьць маю аб Яго Эксцэленцыі, дый наагул аб усходнім каталіцтве, заспакоіліўкраінскія эвакуаваныя алюмны, якіх закватаравалі на час іхніх высьвяцін пры нашай сэмінарыі. Было іх пяцёх, галіцкіх абсольвэнтаў тэолёгіі, надта сымпатычных ды цікавых духоўных юнакоў, будзячых найбольшую сэнсацыю між намі лаціньнікамі тым, што быццам усе ўжо пажэненыя. Гэткім чынам паняцьці нашы аб унівэрсальнасьці каталіцтва і ягонай рожнаабраднай гэрархіі расшыраліся.
    Але гэтае першае абзнаямленьне, хоць сільна даймаючае, было прыпадковае, як-бы сказаць, здалёку.
    Мінула пасьля гэтага каля дзясятка год. Шмат чаго за гэты час на сьвеце ды у нас перажылося й ператраслося, заціраючы прыгожыя маладыя ўражаньні. Краі нашы, выкарыстоўваючы нараўне з другімі “вясну народаў”, прайшлі былі не малы ўжо шлях вызвольнага змаганьня; ідэалу аднак проклямаванай (1918) самастойнасьці
    не ўдалося ім абараніць: Беларусь і Украіна — як ведама — былі разабраны між Бальшэвіяй і Польшчай. На гэтым, пэўна-ж, уцярпела ня толькі нацыянальная, але й рэлігійная самастойнасьць: Бальшэвія яе душыла, тамавала, а шовіністычная Польшча — дэнатурызавала. Гэткая паганая
    сытуацыя вельмі ўтрудняла жыцьцё й працу ідэйна-беларускаму, ня маючаму роднае гэрархіі, духавенству. А я ўжо тады меў за сабою гадоў 7 гэткай працы. Урэшце, сасланы на этнічна польскую частку новапаўсталай Пінскай дыецэзыі чуўся вельмі дрэнна. Для падтрымкі майго слабога здароўя дый для псыхічнага адсьвяжэньня крыху на свабодзе я пастанавіў паехаць на летнішча ў Карпаты і заікнуўся аб гэтым нашым беларускім верхаводам у Вільні, кс. Ул[адзіславу] Т[алочку] і кс. А[даму] Ст[анкевічу]. Яны назвалі маю пастанову вельмі трапнай ды забавязалі мяне пабываць ка-
    нечне ў Львове й завезьці ад усіх беларусаў найшчырэйшае homagium30 Я. Э. Мітрапаліту. З’амбіцыянавала — прызнаюся — мяне гэта крыху, але больш устрывожыла, не ўяўляў бо сабе, як я, загнаны патульны паляшук, патраплю справіцца ў гэткай місыі, вымагаючай ледзь не фамільярнага збліжэньня да так высокага аўтарытэту, веліч якога шчэ паболыпвалі тыя петраградзкія ўражаньні, ды пазьнейшы досьлед (я тады быў ужо сталым чытачом украінскае публіцыстыкі й літаратуры, а навет друкаваным перакладчыкам яе). “Нічога, нічога” — асьмельвалі мяне вышназваныя прыяцелі — “як пазнаеш бліжэй, дык іначай будзеш пачувацца”. Будучы пад уражаньнем, я ўпусьціў з увагі асаблівае значэньне гэтага нагавору і хваляваньня майго ён не ўспакоіў. Колькі трывожных думак, колькі імагінацыі31 перавярнулася ў маёй галаве тады перад гэнай аўдыенцыяй! I калі ўрэшце знайшоўся на парозе стройнай Сьвятаюраўскай Мітрапалічай Палаты ў Львове, дык сапраўды ня чуў ужо ні ног пад сабою, ні галавы на сабе, а толькі адзін вулькан растрывожанага сэрца ў грудзях. Калі-ж доўга не чакаючы, знайшоўся ў скромным на выгляд габінэце сам-на-сам перад Вялікім Гаспадаром гэтай Палаты, воблік якога адразу ўдарыў мяне сваёй ласкава-ветлівай дзіўна асьмельваючай да сябе, прастатою й беспасярэднасьцю, дык уцякла ад мяне ўся мая сарамяжлівасьць і здэтынаванасьць. Яго Эксцэленцыя, парываючыся ў сваёй параліжнай немачы як-бы ўстаць, ня даў сябе выперадзіць з прывітальным словам: спатыкае мяне шчэ ў дзьвярах айцоўскім мілапрыязным: “Вітаем, вітаем дорогіх білорусынів! Як міло нам бачыты й шчось доброго почуты”... Аказалася непатрэбным ні рэкамандавацца, ні каго іншага рэкамандаваць, усіх нашых перадавых дзеячаў, і духоўных і сьвецкіх, знаў паіменна й ведаў аб іхняй дзейнасьці; навет аб маёй мізэрнай асобе чуў ужо32, як аб сымпатыку ды пачаткуючым місіянары каталіцкага ўсходніцтва. Тым дзіўнейшым гэта мне здавалася, што я-ж тады яшчэ ўсяго ня ведаў аб ягонай асаблівай місыі на Беларусь. Але гутарка ягоная й прамянюючая ад яго сіла духа спагады давалі адчуваць, што ён зьяўляецца ідэйна-духовым айцом, патрыархам, адраджэнскім верхаводам ня толькі для ўкраінцаў, але і для нас беларусаў. Выслухаўшы мой прывет і кароткі даклад аб status quo на нашым адраджэнскарэлігійным полі, жыва інтэрэсаваўся настроямі й дэзыдэратамі нашага грамадзтва ды матарыяльнымі патрэбамі. “Як нацыянальна сьведамае духавенства (мы ўжо мелі блізу 200 сьвятароў), так і сьвецкае грамадзтва — запэўняўя — паміма балючай адсутнасьці роднае
    30 Homagium — даніна павагі.
    31 Імагінацыя — уяўленьне, вобраз.
    32 Цэнтар наш усьпеў ужо паведаміць аб маёй асобе і візыце. — П. Т.
    гэрархіі, паміма шавіністычных акупанцкіх рэпрэсыяў, не пачуваемся ідэйна-духовымі сіратамі пакуль жыве й дзее Ваша Эксцэленцыя; пасьля гэтулькіх доказаў Вашага Высокааўтарытэтнага заступніцтва й падтрымкі і мы, беларусы, побач з украінцамі, чуемся дзяцьмі Вашай Эксцэленцыі, гэта нас і духова-моральна ратуе”. Заўвагі свае на мой даклад Мітрапаліт закончыў прыблізна такімі словамі: “Справа повного відроджэньня нашых народів та хрістіянськоі едності в ніх богато потрэбуватымэшчэ поту, крові й сьлез каяньня; та нэ трэба падаты духом — Бог з намі! I на нашу поміч в граныцях нашоі спомогі завжды можэтэ розлічаты. Завезіть цэ запэвнэньня своім суродічам”'...
    I так выйходзіў я з тае аўдыенцыі пацешаны, збудаваны, падрослы на духу, ды поўны подзіву для гэтага так вялікага, а так даступнага, аўтарытэту. I цяпер толькі дагадаўся, што значылі тыя выпраўляючыя мяне словы: “як пазнаеш бліжэй, дык іначай будзеш пачувацца”...
    Пасьля гэткай візыты ўцякае ўсякая маладушнасьць і чалавек падрастае, мацнее ідэйна, пачуўшыся на дарозе заапрабаванай праз так магутны вядучы аўтарытэт. Магутны ня толькі сваёй глыбокай удухоўленасьцю, сьвятасьцю, ды канонічнай над’юрыздыкцыяй, ці шырокай аўтарытэтнасьцю арыстакратычна-канвэнансавай, але і матарыяльнымі рэсурсамі. Імя “Шэптыцкі”, дзякуючы шырознай дабрадзейнасьці асобы, яго носячай, сталася нейкім сымбалем уасобленага жывога хрысьціянскага міласэрдзя, з’ішчальнага міласэрдзя, якое ўспамагала ня толькі голым салодка-спагадлівым словам, але й рэальнай матар’яльнай помаччу; якое дзеля гэтага было ведамым і ў найглушэйшых закутках усей Мэтраполіі, якога палата для ўсіх чыста была адкрыта (бачыў я там навет убогіх дзетак) і штодня штурмавана просячымі й дзякуючымі. Колькі школ усякай ступені — як даведаўся я пасьля на летнішчы — ды іншых узгадаваўчых установаў, колькі госпіталяў, прытулкаў для старцаў і сірот, колькі манастыроў ды іншых пабожных установаў ён фінансаваў! Уся багатая манаская спадчына ягоная сталася адной вялікай эканоміяй дабрадзейнасьці. He шкадаваў яе і для беларусаў. Пры рожных нагодах пасылаў падтрымку нашаму рэлігійнаму выдавецтву ў Вільні (не абыйшлася без таго й мая візыта) ды цэнтрам місыйным, асабліва на ўбогім Палесьсі, дзе не адна капліца паўстала ягоным сумптам33. А каб перадваеннае фанатычнае чарнасоценства (Сталыпін34) і паваенны бальшавізм не загарадзілі былі дарогі ягонай буйнейшай дабрадзейна-місыйнай