• Часопісы
  • Запісы 39 дыск у дадатку

    Запісы 39

    дыск у дадатку

    Памер: 781с.
    Мінск, Нью Йорк 2017
    205.84 МБ
    33 Сумптам — выдаткам.
    34 Пётар Сталыпін (рас. Пётр Столыпйн, 1862—1911), расейскі дзяржаўны дзеяч, у 1906—1911 гг. старшыня Савету міністраў і міністар унутраных справаў Расейскай імпэрыі.
    ініцыятыве на нашу бацькаўшчыну35, дык хто ведае, ці дагэтуль ня сталася б яна гэткім рэлігійным і нацыянальным монолітам, як была ўкраінская Галічына за яго душпастыраваньня.
    Для бліжэйшага зацікаўленьня ўнійнымі мэтадамі Я. Э. Мітрапаліта Шэптыцкага далі мне пасьля нагоду спатканьні на Пінскіх Канфэрэнцыях, у якіх ён удзейнічаў беспасярэдна ці пасярэдна праз сваё духавенства, якое, хоць не насіла бародаў, ады-ж рэпрэзэнтавала праўдзівы дух унійны, абаснаваны на глыбейшым узаемазразуменьні, і элімінацыі дзелячых прычын антаганізмаў, на крыштальнай справядлівасьці й спагаднасьці да здарова адраджаючыхся заінтэрэсаваных народаў, a — не на дробнадэвоцкім абстракцыйным душахвацтве. Аб ягоных дачыненьнях да канфэрэнцыйнага руху во што піша найбліжэйшы ягоны супрацоўнік, Я. Э. Архб. Іван Бучко36, былы Суфраган Львоўскі:
    “Мітрапаліт Андрэй быў сутным ініцыятарам новага напрамку ўнійнай дзейнасьці сярод каталікоў і некаталікоў розных нацыяў. Даволі ўспомніць аб Велеградзкіх Зьездах, зь якіх першы адбыўся ў 1907 г. пад асабістым правадніцтвам Мітрапаліта Андрэя пры многалікім удзеле вучоных духоўных і сьвецкіх унійных дзеячаў рожных нацыянальнасьцяў ды веравызнаньняў. У сваіх пісьменных ці вусных рэфэратах, выглашаных на тых Зьездах, Мітрапаліт Андрэй захапляў усіх сваёй колёсальнай тэолёгічнай ведай ды агульнай асьветай, вялікім зразуменьнем рожніц, дзелячых хрысьціян з’адзіненых ад нез’адзіненых; такжа ясным і рэзкім прадстаўляньнем страшнае злыбяды хрысьціянскага раз’адзіненьня й ягоных пагубных наступстваў. Таму ніякая ахвяра не павінна ўважацца завялікай дзеля направы таго страхотнага ліха й павароту тае адзінасьці. На ўсіх тых Зьездах унійных Мітрапаліт Андрэй прадстаўляў сабою традыцыю й будучыню Каталіцкага Ўсходу з усімі дарагацэннымі скарбамі тае традыцыі. Прызнаньне для яго міжнароднага аўтарытэту ня мела граніц. Некаторыя з чужынцаў ня сумлеваліся назваць яго гэніем, не адзін сказаў, што такога друтога цяжка знайсьці ў нашых часах, а трэ было-б шукаць хіба між даўнымі Сьвятымі Айцамі, як Атаназ37, Базылі38, ці
    35 Гл.: Станкевіч, А. Хрысьціянства і Беларускі Народ. Вільня, 1940. С. 167. — П. Т.
    36 Іван Бучко (1891—1974), украінскі рэлігійны й грамадзкі дзеяч, архіяпіскап Украінскай грэка-каталіцкай царквы.
    37 Напэўна, маецца на ўвазе Афанасій Вялікі (каля 295 — 373), адзін з айцоў царквы, архіяпіскап Александрыйскі.
    38 Маецца на ўвазе Васіль Вялікі (330—379), сьвяціцель, багаслоў, архіяпіскап Кесарыі Кападокійскай.
    Залатавусны39.1 перад Сьв. Апост[альскім] Пасадам у Рыме аўтарытэт і заслугі Вялікага Мітрапаліта мелі найвышэйшае прызнаньне, як гэта сьцьвярджае шчырая прыязьнь Сьвятога Папежа Піуса Х-га4° ды найвышэйшыя эклезіяльныя паўнамоцтвы на тэрэны вялізнае царскае імпэрыі, даныя Мітрапаліту Андрэю. Толькі будучая гісторыя дасьць належную ацэну й скажа пра вялікае значэньне ды ўплывы на стварэньне новае эпохі змаганьня за адзінства Сусьветнае Цэрквы, а можа й пра ўплывы на іншых дзялянках культуры Мітрапаліта Андрэя”.
    “Сьвет абыдна ацэньвае веліч якое гістарычнае асобы паводле вонкавых слаўных чынаў, бліскучых дасягненьняў, а недахоп такіх дасягненьняў урахоўвае на зьменшаньне тае велічы. Сьвет не зьвяртае ўвагі на жыцьцё ўсабешняе чалавека, жыцьцё надпрыроднае ласкі Божай, безь якое наагул чалавек зьяўляецца бязвартасным. Праўдзівая веліч чалавека непрамінальная, не залежыць ад вонкавага выгляду, ні ад багацьця, ні ад тытулаў і годнасьці, ані навет ад вонкавых чынаў і заслугаў, яна залежыць выключна толькі ад дасканальнага выконываньня волі Божай і сьвятасьці жыцьця. Усё, што робім з Божае волі ды з намерам падабацца Богу незалежна ад таго, ці ўдаецца, ці не, пабольшвае тую веліч ды памнажае заслугі. Нам ведама зь біблійнае ды царкоўнае гісторыі аб Сьвятых, што падчас свайго зямнога жыцьця даканалі на хвалу Божу вялікіх чынаў, ады-ж ня ў тых вялікіх дакананьнях прычына іхняй сьвятасьці. Ёсьць вялікія Сьвятыя, што зусім мала, або й цалком не адзначыліся вялікімі слаўнымі чынамі, аднак заслужылі сабе называцца Сьвятымі за сваю безгранічную ахвяру самаадданасьці Богу на службу ды найдасканальнейшае выкананьне Божае волі. I самжа Хрыстус Сын Божы даканаў найвялікшае справы праслаўленьня Бога ня дзівоснымі цудамі, а ахвяраю сьмерці на Крыжы”41.
    * * *
    1943 год. Над Эўропай лютуе бура Другое сусьветнае вайны. Грыміць бомбардацыя, валяцца ў грузы гарады, льецца кроў і сьлёзы ў фронтавых баёх і позафронтавых рэпрэсыях; акупацыі нахлынаюць за акупацыямі, заганяючы тубыльчае вольнае жыцьцё ў падпольле. Над Беларусьсю й Украінай ўжо ўсьпела зьмяніцца іх тры ды пагражала чацьвёртая, найстрашнейшая, бо выглядаючая на рэзультатную. Ваенная бо фортуна здрадзіла немцаў: сьмяротна ўдараныя дэсан-
    39 Іаан Залатавусны (каля 347 — 407), сьвяціцель, архіяпіскап Канстанцінопальскі.
    40 Пій X (1835—1914), Папа Рымскіў 1903—1914 гг.
    41 Хрысьціянскі Голас. № 44. 1954. — П. Т.
    там на Захадзе, яны былі змушаныя кранацца назад і на Ўсходзе, адкрываючы паваротную дарогу чырвонай навале.
    Невясёлы то быў час, поўны канстэрнацыі42, нэрваў і трывог. .
    У гэткім вось часе зноў мне надарылася адведаць Львоў ды пабываць на аўдыенцыі ў Я. Э. Мітрапаліта Андрэя. Было гэта і верась-
    ня, падчас майго павароту з карпацкага летнішча. Ня той быў ужо Львоў, што перад вайною, і ня тая Сьвятаюрская Палата. Памутнеў ейны выгляд і настроі. Рабіла ўражаньне здэваставанай, асабліва бібліятэка, неўпарадкавана яшчэ пасьля нядаўнай гэстапаўскай рэвізыі. Пасумнеў ды моцна пастарэў і сам ейны Высокадастойны Гаспадар. Больш мо ад страхотных падзеяў і моральнага болю, чым ад хваравітага глыбокага веку (78 год) пастарэў. Зь перасоўным фотэлям сваім не расставаўся. Удухоўлены твар ягоны амаль гэткі белы стаў, як валасы. У вачах аднак іграла яшчэ інтэлектуальная бадзёрасьць і пагода духа, хоць стаўся больш усабешнім, маўклівым. У гутарцы — лёгкая крытыка сытуацыі, пэрспэктываў, але ані ценю нараканьня й пэсымізму, поўная рэзыгнацыя хрысьціянская.
    Прыняў мяне, пэўне-ж, ня з гэткай жывасьцю, як даўней, але ня зь меншай міласпагаднасьцю, запрашаючы пасьля гутаркі на абед. Я рэпрэзэнтаваў тады ня толькі наша беларускае духавенства, але й ідэйна-грамадзкі рух, як рэфэрэнт культуры й асьветы Беларускага Камітэту43. Жыва цікавіўся Яго Эксцэленцыя нашымі справамі, асабліва гэрархічнымі, расказваючы мне аб трагічных пэрыпэтыях на граніцы і ў львоўскай бальшавіцкай вязьніцы нашага архімандрыта а. Ф. Абрантовіча44 й шкадуючы, што нельга было яму
    42 Канстэрнацыя — замяшаньне.
    43 Маецца на ўвазе Беларускі камітэт у Варшаве, створаны ў 1940 г. для апекі над беларусамі ў Польшчы ў часе Другой сусьветнай вайны.
    44 Фабіян Абрантовіч (1884—1946), каталіцкі сьвятар, адзін з ідэолягаў і заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1908 г. пасьля заканчэньня духоўнай акадэміі ў Пецярбургу. Вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце ў Бэльгіі, працаваў сьвятаром і выкладчыкам у Пецярбургу (Петраградзе). Яшчэ падчас вучобы ў Пецярбургу належаў да
    памагчы эфэктыўней, ды што згінулі аб ім чуткі ў апошніх месяцах бальшавіцкай акупацыі. Вычувалася, што зацікаўленьне гэнае было сумыснае: задумоўваў нешта канкрэтнае, дэцыдуючае; пякучая бо збаўленная патрэба, кан’юктуры ды ўцякаючае жыцьцё да гэтага панукалі. Ня мог ня думаць аб блізкім сваім адыходзе ў вечнасьць45 пры гэткіх акупанцкіх небясьпеках, пры сваёй ідэйнай гатоўнасьці (прасіў-жа Айца Сьвятога багаславіць яго на мучаніцкую сьмерць), ды пры відавочнай старчай немачы (таго-ж дня зараз пасьля яды й задрамаў пры абедным стале).
    Ах, каб яшчэ Бог зашчадзіў пры жыцьці гэты сапраўдны эпоковы Аўтарытэт — уздыхаў я ў цягніку, расстаючыся зь ягонай рэзыдэнцыяй, — нябытнасьць яго ў гэткім ліхалецьці магла-б спрычыніць катастрофу!..
    He далей як цераз год, нажаль, катастрофа гэна ўжо была (сяньня нам ведамым) фактам гістарычным...
    Як дзіўнымі дарогамі вядзе Бог народы да іхняга празначэньня!
    Z. [кс. Пётра Татарыновіч]
    Адгалосак мінуўшчыны46
    Хто цікавіўся падзеямі беларусаў каталікоў у Менску з часаў апошняе вайны, той, напэўна, чуў, або мо і спатыкаў, аднаго ціхага, але ідэйна-цэннага працаўніка на ніве рэлігійнай асьветы, выдатна памагаўшага беларускаму духавенству пры цяжкой заснове душпастырства на парэвалюцыйных ды ваенных румовішчах духовы і матарыяльных, часова адслоненых пракаціўшымся фронтам, нібы абецываючым магчымасьці нейкай рэвіндыкацыі й адбудовы квітнеючага калісь там каталіцка-рэлігійнага, з адраджэнскабеларускімі пэрспэктывамі, жыцьця. Гэта быў малады законны клерык, студэнт францішканін, родам з тае-ж парахвіі, адкуль паходзіў і
    культурна-асьветнага гуртка беларусаў-клерыкаў, адзін з заснавальнікаў Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай злучнасьці. Пасьля рэвалюцыі 1917 г. працаваў у Менску, на пачатку 1920-х гг. — выкладчык эвакуяванай зь Менску ў Наваградак, а пазьней у Пінск каталіцкай сэмінарыі. У1929— 1938 гг. узначальваў каталіцкую місію ўсходняга абраду ў Маньчжурыі й Кітаі. Улетку 1939 г. знаходзіўся ў Польшчы. Арыштаваны савецкімі ўладамі, памёр ад катаваньняў у Бутырскай турме ў Маскве.
    45 Мітрапаліт Андрэй Шаптыцкі памёр 1 лістапада 1944 г.
    46 Друкуецца паводле: Р. Т. [Татарыновіч, Пётра]. Adhalosak minuuscyny // Znic. № 82—83. Krasavik — Znivien 1965. C. 3—5.
    Hramadka mienskich dzietak iz svaim Katechetam S.V.
    сь. п. Kc. B. Гадлеўскі47, a прозьвішчам Станіслаў Васюкевіч. Пакліканы ён быў на катэхэту менскае каталіцкае моладзі, масава горнучайся да ўцалеўшых і наскара адноўленых сьвятыняў. Бачыце яго тут у вянку тае моладзі на нашым здымку (4). Із шчыра энтузыястычнага заінтэрэсаваньня рэлігійнай ведай тае першапачатнае аўчаранькі, моў тых першабытных хрысьціян, можна быць пэўным аб глыбокіх сьлядох незацёртых і дасяньня тае вытужанае народам, асьвячанае ідэйнаахвярным законніцкім мазалём ды мучаніцкай крывёю, катэхэтыкі. А хоць брутальныя падзеі скалочанай сяньняшняй гісторыі не далі ёй пашырацца і нармальна ўкараняцца даўжэйшы час, бо маладзенькі апостал наш, падзяліўшы крутую долю сваіх кіраўнікоў духоўных,