Памер: 781с.
Мінск, Нью Йорк 2017
— Ня дзіва! Гэткая галадэча скрозь! — дасказвае дыскрэтна ксёндз, — ні на полі бо не ўрадзіла, ні начальства помаччу не ўгадзіла.
— Народ той, дык проста й гаворыць, — цягне далей разгутараная жанчына. — “Во, каб нам гэткага начальства, як кс. Гарасімовіч”. Я то не пасьпела зь ім гутарыць, чула толькі, што такі-ж ужо высока навучаны, а да простага народу — нейк аж дзіва — гэтак во, як вы, панок, прыветны. У нашай-жа вёсцы, хоць і праваслаўнай, а ўсе аб ім гавораць. Гэтаж ня жарты — гэткі касьцёл для цярпеўшага народу выстройваць! Ды гэтулькі людзей накарміць!
— Кабета, кабета, каму ты гэта гаворыш! — ня ўцерпяў, наслухаўшыся ўсяго гэтага, фурман, які маніўся мусіць яе настаўляць, але яна перарвала, зьвяртаючыся да “пана”:
— Выбачайце, ваша скародзе, можа й вы які начальнік ды вам прыкра ад мяне, простае, гэта ўсё было слухаць, але хацелася толькі сказаць, што на душы было.
— Я гэткі “начальнік”, якога ня трэ’ баяцца, а толькі маліцца, каб яму Бог памагаў, — закончыў ксёндз.
Гэтага аднак замала было той жанчыне, каб дагадацца каго хваліла й каму дзякавала, злазячы з воза ля свае вёскі. “Qui pro quo”5
5 Qui pro quo (лац.) — Хто замест каго. Тут азначае непаразуменьне, блытаніну, здарэньне.
ёй раскрылі толькі потым — таму й дайшла гісторыя гэтага праўдзівага эпізоду да нас.
Такою вось моральнаю нагародаю ўдзячнага народнага прызнаньня абдарыла нагода гэтага выбітнага ідэйна-грамадзкага дзеяча. Затое інакш яго “абдарыла” пасьля паганае начальства: ссылкі (у Архангельск) усёж-такі змусіла пакаштаваць. Але гэта зрабіла яго шчэ болып папулярным, а адраджэнска-ідэйны засевак яго болын ураджайным.
У народзе, талкова настаўленым абясьпечаным рэлігійна, запульсавала і культурна-асьветнае ды сацыяльнае жыцьцё ў духу нацыянальнага адраджэньня тагдышняе “Нашаніўскае пары”. Падрастала душпастырамі (пераваж[на] белар[усамі]) выцягваная із шэрай вёскі ў гарады патрыятычна-інтэлігэнцкая моладзь, навет духоўніцкая. Аўтар гэтых слоў, напрыклад, таксама заўдзячвае сваё пакліканьне ініцыятыўнаму кс. Гарасімовічу. Першая сусьветная вайна (трохгадовым сваім фронтам над акрываўленай Шчарай) ды рэвалюцыя хоць знурыла народ матарыяльна і моральна, то ўсё-ж разварушыла ідэйна. Так што ў 1918 г. Мядзьведзічы ўжо патрапілі паслаць свайго бойкага дэлегата (Язэпа Сьвірэпу) на Ўсебеларускі Кангрэс; а пасьля “Акту 25 Сакавіка”, калі творчанезалежніцкая ідэя магутным струмам пайшла ўсюды ў народ, яны пад правадніцтвам свайго пробаршча — адчайнага дэмакрата — кс. А. Хрулевіча6 з падручнымі студэнтамі, ставаліся адным з наўзорных каталіцкіх бастыёнаў Беларусі. Казнадзейства й поза-імшальныя набаж[энствы], школьніцтва, гмінны самаўрад, каапэратыўная акцыя, разрыўковыя імпрэзы і г. д. — так асвоіліся былі ўжо зь беларускай мовай, што ніхто й піснуць проці яе ня сьмеў. Тая ж мова й бараніла на мітынгах незалежніцкую ды хрысьціянскую ідэю Беларусі проці бальшавіцкіх подступаў, сулячых “сваю” Беларусь. Яна фактычна валадарыла над душою Мядзьведзічан, хоць ужо неафіцыяльна, і праз увесь пэрыяд польскага гаспадараваньня, даючы галасы на беларускіх парлямантарыстаў, увайходзячы ў школу, як утраквістычная7, ды вядучы беларускія арганізацыі. Цэнтральны лёкаль іх падаём вось тут на здымцы — пры касьцельным пляцы, уладжаны наўзорна: зь бібліятэкай, заляй для паседжаньняў і спэктакляў, а ў ёй фартап’ян ды настраёвы камінак; навонкі даволі прасторная вэранда ў зелені й гэктаровы пляц, могучы эвэнтуальна служыць і для спартовых уладжаньняў. Пабудаваны ў 1935—1936
6 Маецца на ўвазе ксёндз Аляксей Дэвольда-Хрулевіч, які быў пробашчам у Мядзьведзічах у 1914—1918 (?) гг.
7 Утраквістычны (пол. utrakwistyczny) — двухмоўны.
паводля пляну інж. Дубейкоўскага8, ведамага беларускага дзеяча зь Вільні. Станавіў уласнасьць кс. П. Татарыновіча. За кароткі час свайго, хоць путанага польскім шовінізтычным урадам, функцыянаваньня стаўся ён праўдзівым сэрцам беларускага грамадзка-патрыятычнага дый рэлігійнага жыцьця, асабліва моладзі пад верхаводзтвам мясцовай студэнтэрыі. Слаўная моладзь! Яе ўжо нельга было зьвязаць паліцыйным пужалам. Калі Баранавіцкі стараста апячатаў бібліятэчныя шафы (лёкаванага там Белар[ускага] Інст[ытуту] Гасп[адаркі] і Культуры9), дык праз плечы гэных шафаў даставалі хлопцы кніжкі ды чыталі. Сяньня гэты цэнтр ужо ня існуе. Стаўся балючай ахвярай бальшавіцкага агню ненавісьці. На месцы яго згарусьціў сабе інтымную “рэзыдэнцыю” нейкі насланы маскаль.
Нашчасьце, уцалеў і дагэтуль функцыянуе, як відно з уступное зацемкі, найдаражэйшы тамтэйшы скарб — касьцёл, і аддана яму гэройская моладзь. Тая моладзь, што ня толькі ўладжвае яго, як гавора зацемка, але й абараніла ад бязбожнае канфіскаты на кіно і камсамольскі клюб.
Праз тры месяцы трывала абароннае змаганьне. Народ, днямі й начамі вартаваў яго, як калісь іх бацькі-дзяды — той стары (таксама схаваўшы ключы ў рэчцы). На трывогу, падчас наступу канфіскатараў, зьбягаліся таксама жанчыны зь дзяцьмі й крычалі: “na mpynax нашых толькі ўвойдзеце й заграбіце нам гэту дарагую сьвятасьць мучаніцкіх бацькоў нашых!”. Із старэйшых абаронцаў найгарачэйшым быў сьляпы званар Кастусь, які адчайным сваім прыкладам заахвочваў да адвагі й іншых.
Да сьлёз кранаючая вера ў Бога й любасьць да ўсяго сьвятога і роднага! I выслужыла-ж яна ледзь ня цуд — “крануліся” ёю й канфіскатары ды адступілі.
Мядзьведзёнак [Кс. Пётра Татарыновіч.]
8 Лявон Дубейкаўскі (1869—1940), грамадзкі дзеяч, публіцыст, архітэктар. Ад 1890-х гг. ён займаўся аднаўленьнем каталіцкіх храмаў на Магілёўшчыне, Смаленшчыне ды інш.
’ Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК) — культурнаасьветная арганізацыя ў Заходняй Беларусі, якая дзейнічала ў 1926— 1936 гг.
3 нагоды саракавін майго сьвятарства10
Ёсьць у людзкім ідэйна-дзейным жыцьці мамэнты, даты, мацней прыцягаючыя нашу ўвагу, будзячыя глыбейшы сэнтымэнт ды арыентацыйную застанову; зь імі бо зьвязаны часта дэцыдуючыя11 для таго жыцьця (адзінкі ці народу) падзеі. I чым болей аддаляюцца яны ў гісторыю, тым урачысьцей звычай сьвяткуе іхнія ўспаміны, юбілеі, каб не аслаб уплыў гэтых падзеяў на жыцьцё.
Саракавіны! Праўда гэта йшчэ не “залаты” юбілей (пяцьдзесяцігодзьдзя), а тымболей ня “брылянтовы”. А ўсё ж блізкі ўжо “залатому”, з вышыні бо яго на пройдзеным шляху ўжо відна тая бялеючая верхавіна жыцьця, да якое ўздыбаемся рэшткаю нашых сіл... I як той альпіністы, усьпінаючыся да сьнежных верхавін гары, час-
ад-часу кідае вокам уніз, каб налюбавацца штораз шырэйшаю панорамаю пад сабою, так і юбіляту карціць зірнуць з вышыні свае гадавіны на панораму пражытага шляху, у даным выпадку ідэйнасьвятарскага шляху.
I там далёка яшчэ на розьвідні жыцьця сьведамага, у гаротнай вясковай сям’і роднае Случчыны, бача ён сябе — кволага фізычна, ўражлівага псыхічна — хлапчыну, цікавасьць якога не магла задаволіцца манатоніяй шэрых будняў вузкога сялянскага асяродзьдзя, а горш за ўсё — пастушынае самоты. Як рад быў сяброўскай кампаніі, сьвежаму госьцю, апрамяняючаму
10 Друкуецца паводле: ks. Р. Т. [Татарыновіч, Пётра]. Z nahody sarakavin majho sviatarstva// Znic. № 61. Krasavik — Cervien 1961. C. 1—3.
п Дэцыдуючы (ад пол. decydujqcy') — вырашальны.
будзёншчыну ў хаце, асабліва роднаму дзедухне зь ягоным існа пэдагогічным — вясёла заахвочваючым, а ніколі прынукаючым — падыходам да маладое лакнае цікавасьці, умела запладнянай і скіроўванай у жаданым (як потым аказалася) для бацькоў напрамку — духоўніцкім. Багаты й абызнаны (як калішняга закрыстыяна, блізкага сьветкі духоўніцкай працы, а за маіх часаў “бесксяндзоўя” — дарэктара сялянскае хатняе самаасьветы) дый хапаючы за сэрца быў рэпэртуар ягоных павучаючых гутарак і сапраўды талентных расказаў пра даўнасьць і нядаўнасьць, як багатай і валадаючай настроямі была й тагачасная неўгамонная гісторыя рэлігійнага змаганьня з чарнасоценскай неталеранцыяй у нашай Мядзьведзіцкай парахвіі, а навет у нашай хаце (сьв. п. мой тата быў дэпартаваны і вязьнены як “подстрекатель”), уходзячага ўжо ў фазу свайго пералому на карысьць прасьледаваных. Царскі маніфэст з 190512 палажыў канец неталеранцыі, зракаючыся беспадстаўных пратэнсыяў да так званых “замеченных прйходов”.
Неадрэчы мо будзе адцеміць, што падчас таго ж змаганьня за веру, сярод нас радзіўся і нацыянальны, хоць мо толькі шчэ падсьведамы, інстынктовы, дух; калі бо вёўся ў стылю мураўёўскім прасьлед з матываў ня толькі царкоўных, але й нацыянальна-русыфікацыйных, дык і адпорная рэакцыя разбуджалася й вялася з тых-жа двух пачуцьцяў. На іх потым базавалася адумысловая адраджэнскаўсьведамляючая акцыя нашаніўскай пары. Поруч з малітаўнікамі й катахізмоўкамі ў сялянскай парахвіяльнай самаасьвеце сям-там пачалі паказвацца й беларускія лемантары. Вышуспомнены “подстрекатель” — помню — прывёз із самага сталічнага Пецярбурга (куды вазіў “на высочайшее ймя” просьбу ад парахвіі на пабудову новае сьвятыні) між іншымі гасьцінцамі і гэткі лемантар.
Але гэта быў яшчэ толькі спорадычны прадвесьнік роднае асьветы. У школах прадсэмінарыйных прышлося гадаваць і “сьпяліць” інтэлігэнцыю на казёншчыне. Яна аднак ня здолела зацерці тых першаўспадобаў, што заложаны былі на дне ўражлівай душы тою, хоць прымітыўнаю, але натуральна шчыраю глыбокаўражліваю першаасьветаю роднае хаты.
На іх фактычна апіраў сваю рэлігійную пэдагогію і школьны Прэфэкт Кс. Ян Гродзіс13 (у Слуцку), малады надта інтэлігэнтны
12 Маецца на ўвазе Найвышэйшы Маніфест пра ўдасканаленьне дзяржаўнага парадку, выдадзены Мікалаем II 17 кастрычніка 1905 г. Сярод іншага дакумэнт абвяшчаў свабоду сумленьня, слова, сходаў і недатыкальнасьць асобы.
13 Ян Гродзіс (1881—1942), каталіцкі сьвятар. Рукапакладзены на сьвятарства ў 1908 г. Ад 1916 г. быў настаяцелем касьцёлу ў Слуцку. Ад 1920—1921 гг. быў дырэктарам гімназіі ў Нясьвіжы.
акадэмік, які сваёю ўдухоўлена-скромнай ды надта культурнай і сымпатычна-прыстойнай павярхоўнасьці, пэрсонаю ўасабляў той ідэал духоўніка, што ў маёй чыстай імагінацыі заснаваў слаўнай памяці дзед-першанастаўнік.
Ён, школьны Прэфэкт, непадзельна заваладаў маёю, дый наагул усіх каталіцкіх вучняў, душою. Ягоныя бязь лішніх слоў, а поўныя эрудыцыі, выклады, актуальныя тэматыкай, цікавыя й дарэчныя зьместам, а надусё — чаруючыя існа мастацкім