Памер: 781с.
Мінск, Нью Йорк 2017
Ёсьць яшчэ адна рацыя, змушаючая заашчадзіць усебаковы аўтарытэт кніжкі: яна была спрэзэнтаваная Папе78, які — як бачыце ў “Зьнічы” — выказаў сваё зь яе задавальненьне. Гэта для нас вельмі важнае як з гледзішча рэлігійнага, так і палітычнага. Ці выпадае пасьля гэтага публічна яе дыскваліфікаваць? Дэфэкты хай астаюцца між
74 Ст. Ст. — крыптанім Станіслава Станкевіча.
75 Маецца на ўвазе тэкст: Ст. Ст. “Сьвятая Эванэлія і Апостальскія Дзеі”. Пераклаў і падаў выясьненьні кс. др. Пётр Татарыновіч. Рым, 1954, 636 с. // Бацькаўшчына. 1955. № 25 (255). 19 чырвеня. С. 3.
76 Марцін Лютэр (ням. Martin Luther, 1483—1546), нямецкі багаслоў, пачынальнік рэфармацыйнага руху ў Эўропе ў XVI ст.
77 Ад defetyzm (пол.) — паражэнства.
78 Маецца на ўвазе Папа Рымскі Пій XII (сьвецкае Eugenio Maria Giuseppe Giovanni Pacelli, 1876—1958), які займаў сьвяты пасад у 1939—1958 гг.
намі inforo inferno79 дзеля направы іх у наступным выданьні, асабліва тыя няпрыкметныя для чужынцаў.
Гэтую просьбу маю прасіў-бы захаваць у сакрэце, асабліва перад Ст. Ст. Прасіў-бы толькі яе пераказаць у адпаведны спосаб, не нарушаючы сакрэту, рэдакцыі “Беларуса”, баюся бо, каб там жыўцом не перадрукавалі зацемкі Ст. Ст.
А цяпер крыху з жыцьця. Забралі Вам цэннага супрацоўніка Казака80. Шкада і для Рэдакцыі і для яго самога, бо-ж Радыё — гэта казённая (хоць добраплатная) проза. Цікава, хто ў вас будзе на ягоным месцы?
Я апошнім часам пачаў крыху прыхворваць і сяджу цяпер у горах, бяда, што разам з грудзьмі дый кішэнь недамагае. He знаю, што такое, так мала плацяць нашы людзі за газэту: і Амэрыканцы нашы нешта зьбяднелі. Прыходзіцца з жабрачага собскага граша цягнуць гэтае няшчаснае выдавецтва. Пакуль меў помач на Эвангелію, дык пры ёй і газэта трымалася, а цяпер...
Атрымаў новыя кніжкі нашых Амэрыканскіх маладых паэтаў, якія просяць па-магчымасьці аплочваць. Пэўне-ж, плаціць трэба, але пасылаць эўропейскія грошы вам, дык гэта тое самае, што проці ветру мыльныя пузыры пушчаць. Я магу толькі адплаціцца сваім выданьнем кніжак, якія так магчымуць прадаць і выручыць грошы. Вось-жа прашу, калі ласка, сказаць гэта сп. Пеляса81, які хіба-ж належыць да Інстытуту. Я пісаў яму праз Казака, і пісьмо вярнулася. Выбачайце, што пазваляю сабе выручацца праз Вас, Сп. Доктар, раблю гэта таму, што ня маю тут пад рукою іхняга адрэсу.
У нас тут бальшавікі прабавалі рассылаць “напаміны”, каб вярталіся дамоў з эміграцыі; атрымаў і я, разам з газэтай бэрлінскага Камітэту “Возврашення на Роднну”82. Адрэсы ўсёж-такі ад нейкага нашыя маюць.
Вернемся можа і бязь іх...
На гэтым і канчаю. Усяго Вам найлепшага, Сп. Доктар.
Татарыновіч.
79 Inforo inferno (іт.) — даслоўна: ва ўнутранай адтуліне; тут: унутры.
80 Рыгор Казак каля 1955 г. паехаў у Мюнхен працаваць у Беларускай рэдакцыі Радыё “Вызваленьне”.
81 Уладзімер Пеляса (1918—2004), грамадзкі дзеяч. Ад 1949 г. жыў у НьюЁрку (ЗША). У 1950-я гг. заснаваў уласнае выдавецтва, у якім выдрукаваў за ўласны кошт некалькі кніг беларускіх пісьменьнікаў-эмігрантаў.
82 Маецца на ўвазе заснаваны ў Бэрліне ў 1955 г. Камітэт “За вяртаньне на Радзіму” (“За возвраіценйе на Родйну”), у 1959—1963 гг. — Камітэт “За вяртаньне на радзіму і разьвіцьцё культурных сувязяў з суайчыньнікамі”.
Pamiaci Darahich Braltni u Chryscte, Pijanieraii / Zmahnrou-Mufanikaii za rodtia-iclihijnajt adradiennte Back uiscyny, paiviaiaju —
Pierak^adCyk
e^Ly"i *>■/**■ *"*■>' ’ *•"S‘‘ '}/сыЛу K ’ U /v
Кніга Г. Сянкевіча “Quo Vadis” y перакладзе Пётры Татарыновіча (Рым, 1956) і дароўны надпіс перакладчыка на яе тытульным лісьце
Roma, v. Camilluccia 24
7.IV.1960
Паважаны Спадар Доктар,
Учора нарэшце выслалі Вам жаданыя здымкі, датычныя Скарыны. Нядаўна толькі далося іх выканаць, таму так позна адпісваем Вам ды высылаем. Дзякуючы ахвочасьці ды спрыту майго тут ідэальнага супрацоўніка а. Янкі Садоўскага83, справу гэту далося неяк залагодзіць. Падабраўшы свабаднейшы час у сваіх унівэрсытэцкіх студыях, ён паехаў у Падую і іншыя гарады — аб чым хіба сам Вам пісаціме — на гэныя пошукі. Збавіў нешта 8 дзён. I прывёз 22 фільмовыя здымкі, рэестар якіх ён Вам залучыў. Ці ўсё гэта задаволіць Вашыя патрэбы, дык пабачыце. Пэўна-ж — недахопы будуць. Віндакевіча84, то тут знайшлі толькі ў старой дзяржаўнай акадэміцкай польскай бібліятэцы, у іншых няма. Ну й расейскіх біографаў ёсьць пара здымак, але-ж іх Вы маеце. Нажаль, перакладаў ня ўсьпелі Вам зрабіць. Але й самы выканаеце, бо няма нічога труднага. Калі-б што дзе яшчэ недаставала, дык пішэце. Я сабе перафатаграфаваў у значна пабольшанай форме, можа сёе-тое дзе выкарыстаю. Партрэт-фрэск паднішчаны85, дык лепш яго зьняць бадай нельга. Але ён ня ёсьць нейкай старыною — перад сарака гадамі быў выкананы. Аўтар мо шчэ нат жыве. Цікава толькі, на чым ён абасноўваў падобу свайго малюнку.
Экспэдыцыя гэта каштавала каля 40 д[а]л[яраў] усё з усім разам. Вы ўжо прыслалі мне 5 д[а]л[яраў]. Стыдна дамагацца нам усяго (ён Вам напэўна рахунку не падасьць цэлага), бо-ж невядома, колькі з гэтага будзе карысьці, але калі маеце там нейкія магчымасьці хоць часткова зьвярнуць, дык будзем удзячны, бо ён бедны студэнт.
Што да іншых пошукаў — тае катахізмоўкі віленскага выданьня — дык дагэтуль безрэзультатныя. Вось і сяньня капаўся цэлы дзень у вадной бібліятэцы важнейшай і дарэмна. Задробная рэч, каб яе тут сквапна бібліятэкі перахоўвалі. Буду яшчэ ў ватыканскай бібліятэцы шукаць
83 У часе свайго больш як ю-гадовага навучаньня ў Рыме Янка Садоўскі зацікавіўся Скарыніянай і актыўна дапамагаў у пошуку зьвязаных са Скарынам дакумэнтаў. Пазьней у Канадзе ён абараніў дысэртацыю, прысьвечаную кнігам Скарыны.
84 Станіслаў Віндакевіч (пол. Stanislaw Windakiewicz, 1863—1943), польскі навуковец, дасьледнік гісторыі польскай літаратуры, прафэсар Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве. Тут, відаць, маецца на ўвазе праца: Windakiewicz, Stanislaw. Materialy do historyi Polakow w Padwie // Archiwum dla dziejow literatury i oswiaty w Polsce. T. VII. Krakow, 1892.
85 Маецца на ўвазе партрэт Францыска Скарыны ў “Залі сарака” Падуанскага ўнівэрсытэту.
і спрабую шчэ ў польскіх, напрыклад, Змартыхвастанцаў. Але надзея слабая. Эванэлю і Quo Vadis тут апраўляўю, можа й “Зьніч” нарыхтую. Але-ж я дагэтуль усё чакаў на тыя запросіны той вашай бібліятэкі, аб якіх Вы пісалі — нажаль, не атрымаў. Ці перасылаць тады праз Вас? Можа і лепш было-б гэтак адрэваць? На люксус трудна спадзявацца, калі за аправу скураную запрасілі тут 6 тыс[ячаў] лір (іо дл), дык раблю скромную аправу, але прызваітую (калі італійцы не падгадзяць). Маю тут яшчэ пару кніжак “Казаньні” кс. Бобіча86, Станкевіча87, “Сьледам за Хрыстусам” перакл. С. Грынкевіча88, монограф[ія] Кірылы Тураўскага89 (яе хіба маеце) і “La Letteratura Bielorussa” G. Messina90 ў італійскай мове (філософецкая) і яе хіба маеце ў Інстытуце? А кніжак а. Германовіча91, дык штурмуйце Марыянаў. Я баюся пасылаць цэнных рэчаў, як, напр[ыклад], “Сьледам за Хрыстосам”, каб не прапалі. Гэта сяньня “белы крук”1 Нідзе не знайдзеце! Прыдзецца Вам яшчэ зараз напісаць, што з гэтага Вы маеце, што даслаць Вам. I прыдзецца мусіць выставу адлажыць, бож калі пачнеце, як пісалі: за паўтара месяца (лічачы ад 1 сакавіка), дык знача позна. Я абсалютна ня мог за гэтыя справы брацца раней, бо тут прыдушаны быў іншымі справамі. Наагул я так ушрубаваны тут, што трудна думаць аб справах вонкавых.
86 Магчыма, маецца на ўвазе выданьне: Bobic, I. Niadzielasnija Ewanhielii і nawuki / pad redakcyjaj Ad. Stankiewica. Wilnia, 1921.
87 Відаць, маецца на ўвазе Адам Станкевіч.
88 Маецца на ўвазе выданьне: Kempijski, Т. Sledam za Chrystusam: Catyry knizki / Zlacinskaj pieraklau St. Hrynkiewicz. Wilnia — Lwou: Wyd-nie “Chryscijanskaj Dumki”, 1934. — 176 s.
89 Магчыма, маецца на ўвазе выданьне на падставе дысэртацыі самога Пётры Татарыновіча: Tatarynovic, Pietro. S. Cirillo vesc. Di Turov e la sua dotrina spiritual. Roma, 1950. — 94 p.
90 Messina, Giuseppe L. La letteratura belorussa. Firenze: Valmartina, 1952. — 147 P-
91 Язэп Германовіч (1890—1978), рэлігійны дзеяч, пісьменьнік, пэдагог. Друкаваўся ў беларускіх выданьнях “Крыніца”, “Хрысьціянская думка”, пісаў пад псэўданімам Вінцук Адважны. У 1932—1936 і 1938—1948 гг. працаваў у Харбіне ва Ўсходняй місіі. У1948 г. быў арыштаваны кітайскімі камуністычнымі ўладамі й выдадзены Саветам, асуджаны на 25 гадоў прымусовых лягерных работ. Адбываў пакараньне ў лягерах Сібіры. Па вызваленьні ў 1955 г. выехаў у Польшчу, адтуль у 1959 г. пераехаў у Рым і далей у Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Лёндане ў Марыян Хаўзе.
Тут ГІётра Татарыновіч, відаць, мае на ўвазе даваенныя выданьні Язэпа Гэрмановіча “Jak Kaziuk sabrausia da spowiedzi’’ (Wilnia, 1928), “Hanuliny klopaty” (Wilnia, 1935), “Dobramu i Boh pamahaje” (Vilnia, 1939) i інш.
3 высылкай буду чакаць Вашага паведамленьня, каб мець пэўнасьць, ці выстава тая будзе92. Кніжкі папрашу пад абсалютным забавязаньнем адаслаць мне назад! Гісторыя літаратуры італійскай толькі можаце забраць для інстытуту, калі ня маеце.
На гэтым і канчаю. Шчыры Вялікодны прывет і пажаданьні!
Татарыновіч.
Roma, V. Camilluccia 24
19.VI.1960
Паважаны Спадар Доктар,
Вось аж калі адказваю Вам на апошняе (з 26.IV) пісьмо. Мо што й благое ўсьпелі за гэткі час падумаць. Найгалаўнейшай прычынай гэткага марудзтва дык гэта тое, што ня люблю абычаго пісаць — хацелася ўжо нечым рэальнейшым пацешыць.
Расшыфроўку восьжа ня толькі тае адцемленае Вамі “знаходкі” Біск[упскай] Курыі, але і ўсіх дакумантаў, маем: і то не абыякую, a — куды саліднейшую за ўсе шляпкінскія93... Прышлося крыху на старасьць прысхнуць над гэтым герагліфічным калупайствам ды ня раз патрывожыць майго прафэсара-карэктара, каб нарэшце даць нешта аўтарытэтнейшае. Розжніцу із цытатамі Шляпкіна ўбачыце самі: як на твор навуковы, дык недакладнасьці ня гэткія ўжо й пусьценькія...
У нашым адчытаньні і адпісе ўсе адносныя скароты паданы поўнаслоўна дзеля лепшае арыентацыі чытача. I тэкст навет памагчымасьці разложаны так, як у арыгіналах. Нажаль, у друку паданым зьнічавым, нельга было ўсіх знакаў зьмясьціць, як бачыце із залучніка. Падам іх паводля слоўніка цяпер: на здымцы дакуманту ледзь прыкметная групка літар (над тытулам) абазначае: Jesus Cristus. На маргінэсе зьлева верхні закрунтас абазначае “Egsamen”, а ніжэйшы: “Testes”. У іншых дакумантах яны ў мяне напісаны так, як у арыгінале на маргінэсе. He прыслаў Вам дагэтуль, бо зьбіраўся перакладаць на беларускі, так як пераложаны гэты надрукаваны. А калі-б сапраўды мелі час Вы там зрабіць гэта самы, дык мо прыслаць зараз? Я — прызнаюся — прыдушаны тут працай, бо апрача таго