• Часопісы
  • Запісы 39 дыск у дадатку

    Запісы 39

    дыск у дадатку

    Памер: 781с.
    Мінск, Нью Йорк 2017
    205.84 МБ
    Вось одклік у рэлігійнай нашай справе быў вельмі ўпапад, і я яго, як мо ўжо чыталі, належна падтрымаў у “Зьнічы”; спадабаўся ён такжа й Біскупу. У травені, калі ладзіцімем тутака кангрэс наш і Марыянскую імпрэзу54, можа што пачуеце больш канкрэтнае ў гэтай справе.
    Я сам рвуся ўсьцяж у Амэрыку, бо ня толькі карціць мне нашы рэлігійна-арганізацыйныя там справы пякучыя, але і з увагі на маё тутака жаласнае матарыяльнае палажэньне, якое навет пачало дзеець ужо і на маё здароўе: перадчасна не хацелася-б стацца інвалідам. Я Вам здэцца крыху ўжо пісаў аб працэдуры майго прыняцьця ў ЗДА55; залежыць яно ад тамтэйшага епіскапату і іхняга ашурансу56. Трэба, каб вы закідалі там усюды, дзе ёсьць нашы людзі, пісьмовымі заявамі й просьбамі даць вам духоўнага вашай нацыянальнасьці і языка. Паводля пазалеташняе Энцыклікі “Exu familia”57 ўсе Біскупы Ордынарыі абавязаны даваць душпастарства людзем зь іхняю моваю. На гэту Энцыкліку ў заявах трэба паклікацца. Біскуп Слосканс назначаны толькі для Эўропы. Пэўне-ж, Вас мо гэтыя справы мала
    53 Вітаўт Тумаш быў рэдактарам газэты “Беларус” (Нью-Ёрк) толькі кароткі час у 1952 г. Калі пісаўся ліст, выданьнем згаданага пэрыёдыка займалася рэдкалегія на чале з Натальляй Арсеньневай.
    54 Магчыма, маецца на ўвазе Тыдзень студыяў Беларускага акадэміцкага каталіцкага аб’еднаньня “Рунь” і Міжнародны марыялягічны й марыянскі кангрэс. Аднак яны адбываліся ў Рыме не ў траўні, а ў кастрычніку (24 кастрычніка — 1 лістапада) 1954 г.
    5S ЗДА — Задзіночаныя Дзяржавы Амэрыкі — Злучаныя Штаты Амэрыкі (ЗША).
    56 Assurance (анг.) — гарантыя.
    57 Маецца на ўвазе Апостальская Канстытуцыя ад 1 жніўня 1952 г. “Exsul familia”, дзе выкладзеныя нормы арганізацыі душпастырства ўцекачоў і эміграцыі.
    цікавяць, маеце й без таго шмат клопатаў, але трэба заахвочваць да гэтага людзей больш маючых магчымасьцяў; трэба папросту да гэтай справы выдэлегаваць чалавека. Др. Грынкевіч58 нейкі ня сталы, раз ударыць у хамут, а другі раз астыне.
    Канчаю, пажадаючы ўсяго найлепшага!
    [Татарыновіч]
    Roma, via Traspontina 18
    21.VI.1954
    Паважаны Спадар Доктар,
    Пішу да Вас як да старшыні БІНіМ, бо ня ведаю, хто ім зьяўляецца сяньня фармальна59, а ведаю, што Вы фактычна зьяўляецеся душою яго.
    Справа ў тым: наш славуты бас, сп. Пётра Конюх6°, рыхтуецца із сваім турнэ к вам у Амэрыку, каб правесьці рад канцэртаў. Ён просіць напісаць беларускім арганізацыям і дзеячам, каб былі ласкавы яму арганізацыйна памагчы зладзіць свае імпрэзы, г. зн.: заладзіць усе фармальнасьці публічна-праўнага характару, локалу81, аўдыторыі і т. п. Пэўне-ж не абыйдзецца тут мусіць і бяз помачы фінансовае на дарогу, бо сядзіць небарака “на бабах”. Але гэта хіба ня будзе так трудна, узяўшы пад увагу магчымыя пазьнейшыя даходы з імпрэзаў. Яму лягчэй тут будзе дастаць візы ўездныя, калі атрымае ад вас запросіны адтуль.
    Ён мае дакуманты прафэсіянальнага артысты, зь якімі публічна выступае. Канцэртаў вылучна сваіх солёвых, як калісь у нас Забэйда62,
    58 Станіслаў Грынкевіч (1912—1966), грамадзкі дзеяч, колішні рэдактар бэрлінскіх пэрыёдыкаў “Раніца” й “Беларускі работнік”. Ад 1950 г. жыў у Кліўлендзе (ЗША).
    59 20 студзеня 1954 г. старшыня БІНіМу Янка Ліманоўскі зрокся свае пасады й ягоныя функцыі сапраўды стаў выконваць віцэ-старшыня — Вітаўт Тумаш, які ў 1955 гуж° афіцыйна быў абраны на кіраўніка Інстытуту (заставаўся ім да 1982 г.).
    60 Пётра Конюх (1910—1994), грамадзкі дзеяч, сыіявак. У 1945 г. атрымаў стыпэндыю для навучаньняў Рымскай акадэміі мастацтваў, якую закончыў у 1951 г. Пазьней удзельнік хору данскіх казакоў пад кіраўніцтвам Сяргея Жарава. Езьдзіў з гастролямі па Эўропе й Амэрыцы.
    61 Маецца на ўвазе месца жыцьця на час паездкі.
    62 Міхась Забэйда-Суміцкі (1900—1981), сьпявак і пэдагог, які ў 1932— 1934 гг. вучыўся ў Італіі. Пасьля вайны жыў у Празе. Тут Татарыновіч, відаць, мае на ўвазе сольныя канцэрты Міхася Забэйды-Суміцкага, якія ён даваў у Беларусі ў 1935—1936 гг.
    іх тут яшчэ ня ладзіў, але гэта залежыць хіба ад абставін, якія яму створыце. Прафэсары тутэйшыя як галасы рэцэнзыйна-кампэтэнтныя маюць, праўда, засьцярогі некаторыя што да яго субтэльнасьці й фінэзыі63 выкананьня, аднак ставяць сілу і арыгінальнасьць голасу ягонага як фэномэн нязвычайны, які пры дабраным рэпэртуары можа выклікаць нязвычайнае ўражаньне. Прафэсар Карповіч64 Вам акрэсьліць яго болып фахова, ён і дарадзіць вам, якога характару могуць быць імпрэзы. Ён тут рэпэртуар беларускі мае, праўду сказаць, ня надта багаты, усё намагаецца пераклады рабіць з расейскага, але ў вагульным трэба сказаць — мае з чым выступаць. Аб гэтых рэчах зрэшты магчымем пасьля напісаць абшырней і канкрэтней. Цяпер галоўна падрыхтоўваць магчымасьці арганізацыйныя, тэхнічныя далейшыя. Добра было-б, каб гэта правёў Інстытут: бо калі-б ініцыятыва вашая аказалася няздатнаю, дык ён шукаціме помачы на старане або ў нашых опозыцыяністаў, сярод якіх мае прыяцеляў, або ў палякаў, якія, між іншым, ужо пісалі яму, радзячы, каб без свайго імпрэсарыя ня ехаў. Цяпер тымчасам ён чакае надзейна помачы ад беларусаў і мае найшчырэйшую інтэнцыю прыслужыцца беларускай справе: трэба восьжа гэты настрой у яго ўтрымаць. Можа Вы напішаце яму слоў пару і наагул распачнеце зь ім арганізаваць усю справу. Я тымчасам на два месяцы выяжджаю з Рыму, бо вельмі дрэнна чуюся, хачу адпачыць. Адрэс ягоны: Roma, via Lucrezio Caro 51, presso la Signora Borucchia. Паведамце наша грамадзтва тамашняе, каму трэба, хай справу абмяркоўваюць, асабліва сілы артыстычныя, як кампазытара Куліковіча65. Можа-б ён яму прыслаў што адпаведнае для вашай аўдыторыі арыгінальнае беларускае. Карповіч прыслаў быў тут яму свае апрацоўкі “Курган”66. Рэч трудная, але яшчэ здаецца яны тут яе выконваюць кампазыцыйна.
    Трэба вашае грамадзтва там крыху падварушваць, бо ўсякне ў той тамашні бабілёнскі пропасны грунт і загіне для бацькаўшчыны.
    63 Finezja (пол.) — вытанчанасьць.
    64 Алесь Карповіч (1908—1992), кампазытар, грамадзкі дзеяч, сябра БІНіМу. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Заходняй Нямеччыне, дзе працаваў як выкладчык у музычнай школе ў Альдэнбургу. Пазьней пераехаў у ЗША, жыў у Нью-Ёрку.
    65 Мікола Куліковіч-Шчаглоў (1893—1969), кампазытар, музыка, музыказнаўца, грамадзка-культурны дзеяч. Ад 1950 г. — у ЗША. Сябра БІНіМу. Спачатку жыўу Нью-Ёрку, дзе кіраваўхорам. Пазьней перабраўся ў Кліўленд, а ад 1959 г. жыў у Чыкага й кіраваў хорам беларускай грэкакаталіцкай царквы Хрыста-Збаўцы.
    66 Маецца на ўвазе паэма Янкі Купалы.
    Мяне запрашаў Амэрыканскі (а фактычна расейскі) Інстытут дасьледваньня URSS67 да супрацы, але я адказаўся. He пайду, пакуль на кіравецкіх становішчах сядзецьмуць расейцы. Др. Стась Станкевіч там ужо супрацуе быццам68. Плацяць ня дрэнна. Мусіць-жа і ў вас там нехта ўдзельнічае ў гэтым Інстытуце?
    Мюнхэнскага радыя беларускага69 ў нас зусім ня чуваць, заглушае пякельная машына бальшавіцкая.
    Добры артыкул зьмясьцілі вы ў апошнім нумары “Запісаў” аб правільным назове Беларусі ў іншых мовах. Новы доктар наш маладзец70! Трэба гэтую справу каваць далей, мусім-жа нарэшце гэтых варонаў наіўных нашых п[е]раканаць. У мяне тут у Рыме афіцыяльна настаўлена гэта справа добра, нажаль псуюць яе некаторыя із студэнтаў, як, напрыклад, Надсон71, што недаўна прыехаў з Лондыну. Баюся, што іх “кангрэс” Руні72 (Pax Romana73), які рыхтуюць тутака ў канцы верасьня, папсуе мне тут усе парадкі. Пішу “іх” кангрэс, бо я да “Руні” дзеля яе неправільнага “беларасейскага” назову не належу. Але пабачым. Здаецца, і Прэзыдэнт наш паважаны ў гэтай справе шмат вінават. Наагул, ня цікава неяк яно ўсё ў нас ідзе, Беларусь уместа эўропеізавацца, абмаскальваецца, ніяк ня можам выкараскацца з тае “славяншчыны” старабаўгарскае зь ейнымі грубымі тэрмінамі... Заданьні нашых навукоўцаў на гэтым полі вельмі вялікія.
    Тымчасам канчаю. Пішэце мне да 29.VI. г. г. на вышэй паданы адрас, а ад 30.VI на: Italia, Baldissero Canavese (Torino) Castello “Maria Consolata”Don P. T.
    Усяго Вам найлепшага i ўсім Вашым супрацоўнікам.
    Татарыновіч.
    67 Маецца на ўвазе ўжо згаданы вышэй Інстытут вывучэньня гісторыі й культуры СССР у Мюнхене.
    68 Станіслаў Станкевіч супрацоўнічаў зь мюнхенскім інстытутам ад 1953 г. A13 ліпеня 1954 г. на генэральнай асамблеі сябраў інстытуту ён увайшоў у склад навуковай рады гэтай установы.
    69 Беларуская рэдакцыя Радыё “Вызваленьне” ў Мюнхене афіцыйна пачала сваю працу 20 траўня 1954 г. Трансляцыя перадачаў была скіраваная на савецкую тэрыторыю, але моцна глушылася.
    70 Маецца на ўвазе артыкул: Дунін, А. Др. Да пытаньня Whiteruthenia ці Bye­lorussia // Запісы БІНіМ. № 1 (5). Нью-Ёрк, 1954. С. 44—48. Аўтарам яго быў доктар хімічных навук Аўген Вярбіцкі.
    71 Аляксандар Надсан увосень 1953 г. паехаў вучыцца ў Грэцкую калегію ў Рыме.
    72 Маецца на ўвазе 5-ы зьезд (кангрэс) Беларускага акадэміцкага каталіцкага аб’еднаньня “Рунь”, які адбыўся 27 кастрычніка 1954 г. у Рыме.
    73 Pax Romana — Міжнародны рух каталіцкіх інтэлектуалаў.
    Roma, v. Transpontina 18.
    7.VII.1955.
    Паважаны Спадар Доктар.
    Маю да Вас адну просьбу. Чыталі Вы хіба ў “Бацькаўшчыне” рэцэнзыю Ст. Ст.74 майго перакладу “Эванэліі” і “Апост. Дзеяў”75, у якой ён праз неабдуманасьць і бязь ніякай патрэбы ўставіў адну нефортунную засьцярогу, вяжучы слова “рэформамі” з Эванэліяй: “хаця далёка ня з усімі “рэформамі” перакладчыка можна згадзіцца”. Калі восьжа і Вы ўважацімеце за патрэбнае пісаць у “Запісах” што-небудзь аб гэтым перакладзе й выданьні, дык прашу гэткіх зацемак высьцерагацца; гэта бо можа фатальна падзеяць на некаторых чытачоў, якія гатовы зрабіць зь мяне другога Лютэра7б-псэўдарэфарматара або яшчэ што горшае. Як бо можна Эванэлію рэфармаваць? Наагул прасіў-бы не чапаць квэстыі языковае, каб не накладаць нашым раскапрышаным чытачом акуляраў упярэджаньня да гэткай кнігі. Каму гэта патрэбнае? Адным хіба ворагам нашым, сеючым дэфетызм у нашым народзе да ягонае роднае мовы й дэградуючы яе перад чужым культурным сьветам. Mae мовы гэткімі заўвагамі вышупомнены рэцэнзар не направіць; сьмею сьцьвердзіць, што яна ня горшая, калі ня лепшая, за мову “Бацькаўшчыны”. Інавацыі, аб якіх успамінае, дагэтуль крытыкавалі толькі пустагоны, паважаныя-ж языкаведы мне ўводзіць іх памагалі. Бо-ж кожны паважны адраджэнец бачыць тую крычачую неабходнасьць арыгінальнай тэрміналогіі, вызваляючай нас ад няволі суседніх шавінізмаў, асабліва на полі рэлігійным. Пэўне-ж, не ўважаюся за неабмыльнага ў маіх экспэрыментах; але калі хто бачыць іх нятрапнасьць, дык хай кампэтэнтна паможа замест негатыўнадэфетыстычнай77 галаслоўнай крытыкі.