Памер: 781с.
Мінск, Нью Йорк 2017
92 Маецца на ўвазе выстава беларускіх лацінкавых друкаў у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы ў 1959—1960 гг.
93 Ілля Шляпкін (рас. Млья Шляпкйн, 1858—1918), расейскі філёляг, палеограф, гісторык старажытнарускага мастацтва. Тут маецца на ўвазе публікацыя: Шляпкнн, Н. К бнографнн Францнска Скорыны // Журнал Мнннстерства народного просвеіцення. 1892. № 4. С. 382—385.
Радыя ды Рэдакцыі яшчэ вось прысыіеў і той Кангрэс Eucharyst[yczny] у Мюнхэне94, не кажучы ўжо аб іншай тут сутаргні.
He судзіце за маю “выскачку” з гэтым артыкулам аб Скарыне ды здымкамі95. Ніякім там “адкрыцьцём” не хваліўся я, паверце — ня рупіла тут мне “як найхутчэй пахваліцца” (як і з тамтымі калісь здымкамі, што падаў Вам, зусім ня думаючы аб уводжаньні іх у Вашу навуковую манаграфію) — а проста не хацелася, як публіцысту, “сьвятла трымаць пад накрыўкаю”. Тым-болей, што сёй-той з важнейшых чужынцаў прыглядаецца “Зьнічу” тут...
Аб ролі маёй асабістай у гэтых росшуках можаце зусім не спамінаць, як і публікацыі наагул Скарынаўскае праблемы ці інш. Пра славу маю асабістую я зусім не зайздросны, ня ласы на пахвальную паднету, затое — дрыжу за добрую славу “Зьнічу”, тут не асабістая, a ідэйная амбіцыя. Таму, выбачайце, што разьлічаў тут на Вашую выразумеласьць, застаўляючыся сям-там “нашай Рэдакцыяй”.
Вялікая шкода, што мой люксусовы паасобнік “Эванэліі” не пабачыў выставы96 — як пішаце. Захавайце яго ў Інстытуце — нейкую ролю яму прыдумаем. Відно, зь якімі труднасьцямі й недахопамі Вы там змагаецеся і таму — нажаль — гэтак мала было экспанатаў. Няўжо лацінству на Беларусі прыдзецца зусім загавець? Духавенства нашае, таўкачы, не разумее свае ролі: замест адрожнівацца культураю ад Маскальшчыны — сьляпцом лезе ў вабоймы ёй, цягнучы за сабой і народ, на які Хрушчоў97 із сваімі цянётамі толькі й чакае...
Але годзі, каб не сказаць зашмат. Пішэце! Ледзь не забыўся: грошай (40), аб якіх пісалі, не атрымаў. Таксама не атрымаў — скажэце Шукелойцу98 — і тых абецаных ю брашур.
Усяго вам найлепшага!
Татарыновіч.
94 Маецца на ўвазе 37-ы Міжнародны эўхарыстычны кангрэс, які адбываўся ў Мюнхене 31 ліпеня — 7 жніўня i960 г.
95 Маеццанаўвазетэкст:Т. [Татарыновіч, Пётра]. Baraniemnasychvuconych// Znic. № 56. Travien — Lipien i960. C. 7—8. У публікацыі падаваліся выявы знойдзеных у Падуі дакумэнтаў і партрэту Францыска Скарыны.
96 Маецца на ўвазе згаданая вышэй выстава беларускіх лацінкавых друкаў у Нью-Еркскай публічнай бібліятэцы.
97 Мікіта Хрушчоў (рас. Ніікйта Хруіцев, 1894—1971), дзяржаўны дзеяч СССР, Першы сакратар ЦК КПСС у 1953—1964 гг. Старшыня Савету Міністраў СССР у 1958—1964 гг.
98 Антон Шукелойць (1915—2017), грамадзка-культурны дзеяч. Ад 1952 г. жыўу Нью-Ёрку. Сябра Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня.
Пётра Татарыновіч. 1960-я гг.
Roma, via Trionfale 6415
11.XI.1966 Паважаны i Дарагі Спадар Доктар,
Шчыра дзякую Вам за падасланы матарыял ды запросіны да ўдзельніцтва ў юбілейным выданьні Скарынаўскім". Пастараюся Вам перакладзікі зрабіць, абагнаўшы крыху мае тут напалеглыя работы выдавецкія ды радыёвыя.
Малатыцкая “базыліка”шо — сапраўды сэнсацыя. У 1916 летам я прыяжджаў на вакацыі з Петраграду да Славутыч у Магілёўшчыне і крыху тады знаёміўся з гэнай правінцыяй, але пра Малатыцкі кур’ёз не давялося мне ад каго-небудзь даведацца, нешта ня ў памяці мне. Распачаў пошукі ў Ватыканскай бібліятэцы праз аднаго там працуючага знаёмага; калі не напаткаю нічога, дык прабаваціму ў Інстытуце Ўсходнім, і бязумоўна, пушчу гэта на найвіднейшае месца ў “Зьніч” ды нараблю гуку на ўвесь Рым. Хай ведаюць, што Беларусь — гэта не Гонолулу101.
99 Маецца на ўвазе юбілейны скарынаведны выпуск “Запісаў”, выданьне якога плянавалася на 1967 г., але пабачыў ён сьвет толькі праз тры гады (№ 5 (11), Мюнхен, 1970).
100 Відаць, маецца на ўвазе касьцёл Сьвятога Станіслава ў в. Маляцічы (Крычаўскі раён Магілёўскай вобл.), які быў пабудаваны ў 1787— 1794 гг. паводле праекту архітэктара Лаўрына Стуока-Гуцэвіча на замову магілёўскага арцыбіскупа Станіслава Богуша-Сестранцэвіча. Лічыцца, што касьцёл быў паменшанай у 8 разоў копіяй сабору Сьвятога Пятра ў Рыме. Пасьля паўстаньня 1830—1831 гг. будынак быў перададзены праваслаўнай царкве, а ў 1934 г. — разбураны.
101 Ганалулу (анг. Honolulu) — горад на высьпе Ааху Гавайскага архіпэлягу, сталіца штату Гаваі ЗША. Тут Татарыновіч выкарыстоўвае гэтую назву як сынонім глухое правінцыі.
I ці Вы ня проці таго, каб зьмясьціць у “Зьнічы” і перакладзікі Скарынаўскіх litterae passus? Гэта мо ня выглядаціме на нейкія канкурэнцыйныя выперадкі, а толькі дапаўнаціме тое, што там ужо зьмешчана аб Скарыне? Разумеецца, будзе зазначана, што дакумэнты прыдбаныя БІНіМ’ам.
Нехта падкінуў мне тут брашуру аб нацыянальнасьці Ів[ана] Фёдарава102, першадрукара ў Маскве103, але так у нявідзімку, што ня ведаю, каму дзякаваць. Калі гэта Вы, дык дзякуй Вам. Мо зьявіцца магчымасьць гэта выкарыстаць. Я назарэз пераладаваны працай і пры фатальнай маёй адзіноце не хаджу, але бегаю ад справы да справы.
Прывет Вам усім! He забывайце!
Монс. Татарыновіч.
Roma, V. Trionfale 6381
20 чэрвеня 1971 Высокапаважаны Спадар Доктар,
Шчыра дзякую за ласкавую памяць і дабражаданьні маёй старэчасьці104!
Прызнаньні Вашыя маёй адданасьці ідэйнай, дык больш мяне застыдаюць, як цешаць — пры маёй далёкасьці ад тых ідэалаў, якіх ад мяне чакаеце. Падводжу вось падсумак маіх дасягненьняў, сьвяткуючы розныя ўгодкі, што зьбегліся ў гэтым годзе ды яшчэ ўкаранаваліся “Залатым Юбілеем Сьвятарства”, і сьцьвярджаю, што на завяршэньне іх патрэбная шчэ хіба “50”. Гэта знача веку майго дзядулі, сьв[ятой] п[амяці], які адмерыў сабе 96, або брата ягонага, што адлічыў сабе іоб.
Як Post scriptum паведамляю, што маю тут ад аднаго прафэсара зь Любліну цікавую нотатку для Вашых “Запісаў” датычна ўводжаньня “казённага рытуалу” каталіком-лаціньнікам на Беларусі. Калі не забудуся, дык перашлю праз чаканага тут “Госьця Сьвяткаваньня” Сп. А[нтона] Адамовіча.
3 узаемнай да Вас глыбокай пашанай, Монс. Татарыновіч.
102 Іван Фёдараў (каля 1510 — 1583), асьветнік, кнігавыдавец, заснавальнік рускага і ўкраінскага кнігадрукаваньня. Лічыцца, што паходзіць зь беларускага роду Рагозаў.
103 Маецца на ўвазе выданьне: Лукомскнй, Владнмнр. Нацнональность н родопронсхожденне Нвана Фёдорова, первопечатннка в Москве. [НьюЁрк]: нзданне эмнгрантов нз Вязьмы, 1955. — п с.
104 2 чэрвеня 1971 г. Пётра Татарыновіч адзначыў свой 75-гадовы юбілей.
PONTIFICIA COMMISSIONS PER LE COMUNICAZIONI SOCIALI
Permesso Nn 182
II Giornalista TATARYNOVIC Pietro
del Giornale (Agenzia, Radio TV)
RADIO VATICANA
e autorizzato ad accedere alia Sala
Stampa della Santa riodo del Sinodo
Vaticano, li
Пасьведчаньне Пётры Татарыновіча як супрацоўніка Ватыканскага радыё. 1969 г.
Roma, v. Trionfale 6381/8
3.VII.1971
В[ельмі] Паважаны й Дарагі Спадар Доктар,
Паўторна сыіяшу дзякаваць Вам за Вашыя паўторныя дабражаданьні з “цукеркаю” на “Зьніч”!
Міла й настройна адбылося тут маё сьвяткаваньне, акрашанае прысутнасьцю Вашай амэрыканскай дэлегацыі. Спадар Адамовіч — гэта сапраўды аўтарытэтны й адначасна дасьветчаны дзеяч нас на меру патрыархальную. Ня даўся ўпрасіць тут астацца крыху адпачыць, учора ўжо адляцеў у Мюнхэн на працу. Адкуль у яго тая вытрываласьць бярэцца і сіла ў гэтай фігуры скромнай? Падагрэў тут і мяне да вытрываласьці — панапісваў рэцэптаў сваіх кулінарскіх, заручаючы, што зь імі магу сьмела пачынаць наступную “50-ку”...
Дзякуй Вам, Амэрыканцам нашым, што настроілі яго сюды. Нагаварыў мяне адведаць Амэрыку. I ня выключана, што зьбяруся на сілах туды мо пад восень105.
А тымчасам — усяго Вам усім Дарагім найлепшага!
Ваш Монс. Татарыновіч.
105 Пётра Татарыновіч сапраўды ажыцьцявіў падарожжа ў ЗША, але не ў 1971, а ў 1972 г.
Roma, via Vergerio 16
20.II.1977
Illustrissimo Doktore‘°6,
Дзякуй за апошні Ваш водклік. Аб кніжках не журэцесь. На днях вось неколька пачкаў пайшло. Міхаліна малайчына! He дамо тут загінуць... Паволі разашле хіба ўсе. Пэўна-ж, на белетрыстыку то мы небагаты.
Дзякуй асабліва за ўспамін дваццаціпяцігодкавы Беларускага Інстытуту Мастацтва й Навукі107. Можа ўдасцца й з “Запісамі” бліжэй пазнакоміцца.
Здароўем пахваліцца не магу, яшчэ ўсё рэконваленсцэнцыя108.
Жадаю Вам далейшага добрага здароўя і ахвоты да памыснае працы.
Татарыновіч.
Падрыхтоўка да друку й камэнтары Лявона Юрэвіча й Натальлі Гардзіенкі
106 Illustrissimo Doktore (лац.) — выбітны доктар.
107 БІНіМ адзначыў сваё 25-годзьдзе ў сьнежні 1976 г.
108 Rekonwalescencja (пол.) — выздараўленьне.
Тэма нумару: Італійская мазаіка
Да творчай спадчыны Пётры Татарыновіча
Пётра Татарыновіч
СПОГАДЫ
Пётра Татарыновіч не пакінуў па сабе адмысловых пасьлядоўных успамінаў. Свае прынагодныя спогады-згадкі ён публікаваў у часопісе “Зьніч”. Некаторыя зь іх і прапануюцца тут увазе чытачоў1.
Помнік антырусыфікацыйнай стойкасьці2 (у 50-я ўгодкі яго пабудовы)
У нюёрскім часапісе “Беларус” № 65/1958, у ваддзеле “Весткі з БССР”, была зьмешчана зацемка —
“На берасьцейскай абласной камсамольскай канфэрэнцыі, у дакладзе сакратара абласнога камітэту, быў прыведзены факт, што вучні вёскі Мядзьведзічы, Ляхавіцкага раёну, у часе летніх канікулаў памагалі рэмантаваць і ўладжваць касьцёл. Дакладчык падаў гэты факт як адмоўную зьяву сярод савецкіх школьнікаў”3.
Гэтая зацемка нейк хутка ды амаль бяссьледна ўцякла з поля цікавасьці агулу беларускіх чытачоў, быццам падавала яна нешта занадта абыднае ды дробна-лёкальнае, ня маючае агульна-ідэйнага значэньня. Тады як бязбожніцка-русыфікатарскія дзейнікі, нябось, не ўважалі факту ў ёй зьмешчанага за лёкальную дробязь, калі не маглі аб ім дыплёматычна замаўчаць, а муселі публічна акляйміць яго “адмоўнасьць”...
Ці не панукае гэта і нас, Паважныя Чытачы, больш утаропна зацікавіцца гэным фактам. Тады б мо выкрылі мы пад гэтай іскровай зацемкай цэлую гісторыю агульнейшага, ўсенароднага значэньня,
1 Сярод спогадаў быў яшчэ тэкст: Dryhonic, Р. [?], Dryhvic, Р. [Татарыновіч, Пётра].ТгеЬа ich paznac (Uspaminy ab s. p. Ks Dr. Stanisl. Hlakoiiskim) // Znic. № 6—7. Luty — Sakavik 1951. C. 3—5. Ён быў перадрукаваны ў “Нашай веры” ў 1995 г.: http://media.catholic.by/nv/n1/art5.htm.