Памер: 781с.
Мінск, Нью Йорк 2017
Фатаграфіі прышлю, як мецьму што добрае, цяпер няма грошай рабіць дый часу недахоп.
Так, "Quo Vadis”36 і “Эванэліа”37 зьбліжаюцца да канца, але ведаеце якога? Да банкроцкага. Грошай — ані граша. Яшчэ выйдзе адзін нумар, і далей ня ведаю, што рабіць. Чытачы нашы ў бальшыні ня плацяць. Праўда, зашмат маюць розных складак, але каб усе далі хоць мінімум, дык і гэта ўжо дало-б хоць скромную магчымасьць давесьці да канца імпрэзу, каб хоць не змарнавалася тое, што ўжо зроблена. Будзьце ласкавы, закіньце там між нашымі ці можа й чужымі дзе слаўцо — буду вельмі ўдзячны.
36 Маецца на ўвазе праца Пётры Татарыновіча над беларускім перакладам раману Генрыка Сянкевіча “Quo vadis”. Выданьне пабачыла сьвет у Рыме 1956 г.
37 Маецца на ўвазе пераклад Пётрам Татарыновічам Эвангелля. Пабачыў свет як: Sviataja Evanelija і Apostalskija Dziei / pieraklau i padau vyjasnienni Ks. Dr. Piotr Tatarynovic. Rym, 1954. — 636 s.
Прашу напісаць канкрэтней аб той праэктаванай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Ці гэта вы робіце на модэль тае інтэрнацыянальнае, аб якой мне пісалі, ды з мэтай уступіць туды? Я напісаў Б[іску]пу Сл[оска]ну38. Паглядзімо, што скажа ён. Я ня проціў салідарызму з праваслаўнымі ў палітычнай дзялянцы. Пісаў аб гэтым у апошнім “Зьнічы”.
Бывайце! Шчасьлівых каляд!
Татарыновіч.
Беларускія сьвятары ў Рыме. Сядзяць: аа. Леў Гарошка, Пётра Татарыновіч, Францішак Чарняўскі, Часлаў Сіповіч, Уладзімер Тарасэвіч; стаяць: Аляксандар Надсан, Кастусь Маскалік, Янка Садоўскі. Рым, 1954 г.
Rome, v. Traspontina 18
21.1.1954
Паважаны й Дарагі Спадар Доктар.
У адказ на ваша Інстытуцкае пісьмо з 22.ХП.53 паведамляю, што за гэты час я ператрос у Рыме бібліятэкі й нідзе не напаткаў жаданых Вамі кніжак. Шукаў навет і ў знакомых прыватных славістаў, як, на-
38 Маецца на ўвазе Баляслаў Слосканс (лат. Boleslavs Sloskans, 1893— 1981), каталіцкі ярарх (біскуп) латыскага паходжаньня. Ад 1952 г. быў апостальскім візытатарам для беларусаў-каталікоў у Эўропе.
прыклад, праф. Сальвіні39, і, нажаль, такжа не знайшоў. Апошні мае групу нашых кніжок: ‘Тісторыя літаратуры” Гарэцкага40 й жменьку савецкіх навейшых выданьняў, між якімі ёсьць дзьве рэчы, зьмяшчаючыя такжа даволі значныя разьдзелы аб нашым мастацтве (пэўне-ж, у савецкім духу): гэта: “Зьяднаньне беларускага народу ў адзінай сацыялістычнай дзяржаве”41 — аўтар нейкі Гарбуноў42, выданьне 1952 г. Менск. Ну і хіба ўжо ведамая Вам “Болыпая Савецкая Энцыклапедыя”, vol. II, бачына 514 — пасьвячае аж 10 бачын беларускаму мастацтву. Вы гэтыя рэчы напэўна знойдзеце ў Нью Ёрку. Прынагодна я прасіў праф. Сальвіні, каб запатрабаваў зь Менска Шчакаціхіна43, як будзе сабе выпісваць адтуль матар’ялы для студыяў, і ён абяцаў. Малая аднак надзея, ці і там гэта знойдзецца, бо-ж калі была пісана за нацдэмаўшчыны, дык “вычышчана”.
Што да выбранай паэзыі Я[нкі] Купалы, дык не разумею, ці Вы разам друкуеце із Станкевічам44, які расьпісваецца аб гэтым у “Бацьк[аўшчы]не”, ці нешта апрычонае45? Бо і ён закідае тут мяне рознымі загадамі бібліятэчных пошукаў. “Зборніка Твораў” Я[нкі] Купалы т. VI з 1932 такжа не знайшоў. Было калісь у Russicum “Шляхам Жыцьця”46, але апошнімі часамі недзе “ў ваду канула”...
39 Маецца на ўвазе Луіджы Сальвіні (іт. Luigi Salvini, 1911—1959), італьянскі мовазнаўца, славіст. Ад 1949 г. выкладаў у Папскім Усходнім інстытуце ў Рыме.
40 Маецца на ўвазе адно з выданьняў працы Максіма Гарэцкага ‘Тісторыя беларускай літаратуры” (Вільня, 1920).
41 Маецца на ўвазе выданьне: Гарбуноў, Ц. Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай Савецкай Сацыялістычнай дзяржаве. 2-е выд. Мінск: Дзяржвыд БССР, 1952. — 219 с.
42 Маецца на ўвазе Цімафей Гарбуноў (1904—1969), дзяржаўны й партыйны дзеяч, гісторык, доктар гістарычных навук, акадэмік АН БССР. У 1941—1947 і 1950—1960 гг. быў сакратаром ЦК КПСС, у 1955—1963 гг— старшынём Вярхоўнага Савету БССР.
43 Маецца на ўвазе выданьне: Шчакаціхін, М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т. 1. Курганная старажытнасці Беларусі. Царкоўная архітэктура XI—XII ст. Замкавае і ваеннае будаўніцтва Беларусі ў XIII—XVI ст. Менск, 1928. — 279 с.
44 Маецца на ўвазе Станіслаў Станкевіч (1907—1980), грамадзкакультурны дзеяч, літаратуразнаўца, публіцыст, крытык, выдавец. У той час (1948—1962) быў рэдактарам газэты “Бацькаўшчына” ў Мюнхене.
45 У гэты час Вітаўт Тумаш супольна з Станіславам Станкевічам рыхтавалі да выданьня зборнік Янкі Купалы “Спадчына”, які пабачыў сьвет у Мюнхене Ў1955 г.
46 Маецца на ўвазе выданьне: Купала, Я. Шляхам жыцьця. Пецярбург, 1913. — 264 с.
Памойму, том той VI, які Вы знайшлі ў NY, быў туды прысланы ўжо з падчысткамі, бо немагчыма, каб гэта зрабіў нехта ў данай бібліятэцы: таму пошукі нецэнзураваных экзэмпляраў, здаецца, дарэмныя. Няўжо міншчукі (як, напрыклад, Адамовіч47) ня знаюць тых вершаў? У “Шляху Моладзі”, які тут знаходзіцца ў аа. Марыянаў, жаданых артыкулаў з патрабаванай цытатай аб “Мужыцкай Праўдзе” пасьля другіх пошукаў — таксама не знайшлі.
Дык выбачайце за гэткія сумныя паведамленьні. Будзем шукаць яшчэ, спадзяючыся ўжо на “авось”, але малая надзея. Такая наша доля.
He зважаючы на гэткія бясплодныя мае ўслугі, а цяпер асьмелюся і ў Вас, г. зн. Інстытуту, аднае рэчы папрасіць. Я тут належу, як вам ужо ведама, да Інтэрнацыянальнага Інстытуту Студыяў Праблем Этнічных і Мяншыняў, належу навет да Рады Прэзыдэнцыяльнай (на маю бяду). Вось-жа на днях гэты Інстытут зажадаў ад кожнай нацыі, да яго належачай, каб у працягу пару месяцаў даручыла яму кароткі, але зьмястоўна апрацаваны навукова артыкул студыюм этнічнае свае нацыянальнасьці, якое будзе навукова-дакумантальным абгрунтаваньнем нашых вызвольна-палітычных асьпірацыяў. Для канкрэтнейшага прадстаўленьня справы падаю ніжэй даручаны ISPEMzm мне праспэкт у перакладзе.
Студыюм этнічнай праблемы Беларусі: а. з гістарычнага пункту гледжаньня (аб першай аселасьці Краю, уфармаваўш[ай] цяпер беларускі народ, этнічную групу, стабілізац[ыі] іхн[яга] асена данай тэрыторыі, разьвіцьцё і склад сучасны і г. д; Ь. з лінгвістычнага пункту гледжаньня: апрычонасьць; с. з пункту гледзішча рэлігійнага фактара; d. з пункту гледжаньня антропонічнага; е. з гледзішча этнічнай масы; атрыбуты характ[ару] сялян і іхні быт і г. д., усё тое, што пазваляе акрэсьліць чалавека ці даную этн[ічную] групу выявай інстынктоўных.
Пэўне-ж гэта толькі накід агульна наводзячых думак. Аўтар даных студыяў можа іх улажыць паводля пляну ды ідэйных мяркаваньняў. Дык вось, не ўзяўся хто з вашых спэцыялістаў этнографаў і лінгвістаў ці хоць і гісторыкаў гэта салідна апрацаваць мне ад якіх месяцаў з? Можа праф. Акіншэвіч? Гэта рэч вельмі важная і патрэбная. Мы [дамо] раз назаўсёды аўтарытэтна апублікаваны (ISPEM будзе гэта публікаваць) наш дакумант, нашу сказаць-бы мэтрыку ці пашпарт навукова-палітычны. Тут, у Цэнтры нашым, ён сапраўды болей патрэбны, чым усюды. Гэта ў вялікай меры аблягчыць і нам вызвольна-
47 Антон Адамовіч (1909—1998), грамадзкі дзеяч, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст, літаратар, аўтар вялікай колькасьці літаратуразнаўчых прац.
герархічную дзейнасьць, якую так фатальна тармозяць тут застарэлыя кансэрватызмы дыплёматычныя. Я ад імя нашай пякучай справы буду вельмі ўдзячны на гэту працу. Пэўне-ж добра адразу яе пералажыць на якую-небудзь дыплёматычную мову: ангельскую, французкую ці нямецкую. Будзьце ласкавы, сп. Доктар, папрасіць каго із знакомых ды напісаць мне (магчыма хутка) ад каго і калі яе магчыму спадзявацца. Я як не спэцыяліст крыху пабайваюся за гэта брацца, тут трэба сем раз адмераць, а адзін раз адрэзаць! Падобныя-ж рэчы, як мне паведамляла, а навет запрашала да супрацы (!) Абрамава (Тэодоровіч)48 з Мюнхэну, сьпяшае падрыхтоўваць (для Амэрыканцаў) расейскі Інстытут49. Вось-жа мы мусім упярэдзіць сваёй інфармацыяй сяньняшнія дэцыдуючыя дзейнікі сьвету, каб ізноў нас ня кляймілі “бела-расейцамі” ці нечым падобным. Спадзеюся, што Вы мяне зразумееце і паможаце. Тэма гэтая, калі-б выйшла ў выдавецтве Інстытуту Internac[ional], дык мела-б большую, аб’ектыўную, вартасьць, чым у выданьні нашых установаў аналогічных.
Маю яшчэ адну бяду: Вы, забіраючы сп. Казака (Крушыну)50 на Рэдактара Літаратурнай Газэты51, адцягнулі яго ад супрацы із “Зьнічом”, і даведзеная амаль да палавіны і ўжо ў 2х шаснаццатках прыгожа збрашураваная “Калыханка” яго ўвязла там недзе... і далей, паміма абяцанкаў Аўтара, болей не паказваецца52. Ці ня можна было-б гэта зрабіць, каб і вам, і мне ня было крыўды? Няўжо я не заслужыў у вас на тое? Калі ўважацімеце магчымым і згодным з ветлівасьцю закіньце там пры добрай нагодзе слаўцо за мяне Пав[ажанаму] Сп. Круіпыне. Але не прадстаўляйце справы так, як быццам-бы я на яго Вам скардзіўся. Гэта залатога сэрца чалавек, і я не хацеў-бы яму нічым зрабіць прыкрасьці. Скажэце мо так, што прынагодна перасылаю яму прывет і дапамінаюся працягу чароўнае (яна сапраўды мяне зачаравала) “Калыханкі”.
48 Надзея Тэадаровіч (да эміграцыі Абрамава, 1907—1979), грамадзкая дзяячка, лекар, навуковец-саветоляг. Ад кастрычніка 1942 г. узначальвала дзіцячы сэктар Беларускай народнай самапомачы, а ад чэрвеня 1943 г. — службу юначак Саюзу беларускай моладзі. Была пастаянным супрацоўнікам рэдакцыі часопіса “Жыве Беларусь!”. Дц 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Пасьля вайны працавала ў Інстытуце вывучэньня СССР у Мюнхене, займалася пытаньнямі рэлігіі й атэізму.
49 Маецца на ўвазе мюнхенскі Інстытут вывучэньня гісторыі і культуры СССР, які да рэарганізацыі 1954 г. складаўся пераважна з расейцаў.
50 Рыгор Казак (псэўд. Рыгор Крушына, 1907—1979), паэт, празаік, крытык, грамадзкі дзеяч. Ад пачатку 1950-х гг. жыў у ЗША. Быў адным з заснавальнікаў БІНіМу, уваходзіў у рэдкалегію “Конадняў”.
51 Напэўна, маецца на ўвазе часопіс “Конадні”.
52 У Рыме выданьні твораў Рыгора Крушыны не выходзілі.
Прашу такжа падаць у “Беларусе”53 аглашэньне, што ад лютага г[этага] г[оду] беларускія перадачы ў Радыё Ватыкана будуць надавацца 2 разы ў тыдзень: у сераду і ў пятніцу ў г[адзіне] 18.15 (паводле рымскага часу, у вас 6 ч[асоў] пазьн[ей]) на каротк[іх] хвалях: 49,75 (4М); 41,21; Зі,ю (Т), 25,67 і на сярэдніх — 196. У пятніцу будуць нядзельныя Гоміліі ці іншыя рэлігійныя перадачы, а ў серады — бягучыя весткі. Кажуць, што кароткахвалёвыя перадачы лепш чутны на далёкі дыстанс, дык прабуйце на добрых апаратах, можа, калі зловіце. Мне тут з тактычных матываў вельмі патрэбныя часамі якія-небудзь одзывы слухачоў нашых, гэта памагае тут трымацца. Пэўне-ж, радыёперадачы гэтыя болей мо прынцыповае тэорэтычнае маюць значэньне, чым практычнае (між намі толькі гаворачы); але вельмі важнае, гэта атэстат для нашае мовы і культуры.