Памер: 781с.
Мінск, Нью Йорк 2017
Вы хіба чыталі ў “Б[ацькаўшчы]не” артык[ул] Др. Дуніна21 (ці не Грышкевіч22 гэта?). Тэма вельмі па часе, я ў Н. 18 (у перадавіцы) “Зьніча” ініцыяваў шмат падобных, і шкода, што мала хто цікавіцца імі глыбей. Але ня тое тут хочу адцяміць. Сп. Д[унін] закрананае справу ўсталеньня нацыянальнага назову (Ластоўскі23 піша: “назоў, не назва”). Справа вельмі на часе! Толькі баязно, каб яе замест палепшыць не пагоршылі. Навуковымі інстытуцыямі, як Ваш Інстытут, або Станкевічава24, або гісторыкаў нашых і чужапрыяцельскіх
21 Маецца на ўвазе публікацыя: Дунін, А., др. Аб патрэбе інфармацыі. Пытаньне нашай нацыянальнай назвы // Бацькаўшчына. 1952. № 42 (121). 19 кастрычніка. С. 6; № 43 (122). 26 кастрычніка. С. 2, 4; № 44 (123). 2 лістапада. С. 3—4; № 45—46 (124—125). 16 лістапада. С. 5.
А. Дунін — псэўданім Аўгена Вярбіцкага (1922—1986), грамадзкі дзеяч, навуковец, хімік, сябра БІНіМу. Жыў у ЗІПА, спэцыялізаваўся ў хіміі мясной прадукцыі. Дасягнуў посьпехаў у галіне кансэрваваньня харчоў шляхам ірадыяцыі, стваральнік касьмічнай ежы, што выкарыстоўвалася ў палётах амэрыканскіх астранаўтаў.
22 Пётра Татарыновіч мае на ўвазе Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903— 1989), грамадзкага дзеяча, пэдагога, у 1970—1982 гг. старшыні Рады БНР. У1952—1954 гг. ён жыў у Канадзе, у Атаўскім унівэрсытэце абараніў доктарскую дысэртацыю “Лірыка Янкі Купалы”.
23 Вацлаў Ластоўскі (1883—1938), грамадзкі дзеяч, празаік, паэт, этнограф, мовазнаўца, мэмуарыст. Аўтар першай “Кароткай гісторыі Беларусі” (1910).
24 Маецца на ўвазе заснаванае Янкам Станкевічам у 1946 г. у Рэгенсбургу з мэтай аб’яднаньня вучоных-беларусаў для навуковай працы ў галіне беларусазнаўства Крывіцкае навуковае таварыства імя Праньціша Скарыны. Зь Нямеччыны дзейнасьць таварыства разам з стваральнікам перамясьцілася ў ЗША.
(Энгельгардт25), справа гэта фактычна ўжо вырашана. Вы зусім добра назваліся “Whiteruthenian (Byelorussian)”, кепсьцяць гэта толькі нашы палітыкі. Дунін рэкамэндуе Інстытуту Навукі й Мастацтва, каб рабіў плебэсцыт ды нармаваў справу пераназову, а скарэй замацаваньня ўпадабанага сабою “Byelorussia”. Вось-жа не дапусьцеця, калі Інстытуту ў рэчы самай прыйдзецца справу гэту вырашаць, каб гэта компрамітуючая нас аномалія надалей асталася. He негую тутака слова “Беларусь”, негую толькі фатальны пераклад ад гэтага па-ангельску, утоесамляючы нас з Расеяй. Расейцы гэта выкарыстоўваюць усюды. Пішу з горкага досьведу. Трэба ясна ў назове разрозьнівацца. “Whiteruthenian” усё-ж выглядае як нешта іншае. Дзеля паказаньня самога аб’екту “Беларусі”, залегалізаванай у ОНУ26, можна прыстаўляць у дужках “Byelorussia”, але называцца першым тэрмінам такім, які-б паказваў, што наша Беларусь па ідэі, па форме і назову гэта не камуністычная краіна. Спадзяюся, Вы гэта разумееце.
Бывайце. Чакаю слова.
Татарыновіч.
Roma, v. Corsica, 1.
22.V.1953.
Паважаны Спадар Доктар,
Ня помню, ці я Вам адпісаў апошняе Ваша пісьмо. Дык пішу вось яшчэ раз. Адрас Ваш мы паправілі, і газэту выляцімем правільней. Тады мы ня зналі зьмены Вашага адрэсу. Цікава, якія рэзультаты таго паседжаньня, на якім мелася разглядацца справа “Whiteruthenian” і “Byelorussian”? Будзьце ласкавы, напішэце. Я дужа гэтым цікаўлюся. Дагадваюся, што гэта Прэзыдэнт зажадаў гэтае канфэрэнцыі. Дрэнна будзе, калі ўпірацімуцца на сваім каўтунскім “...russian”'. Напэўна, гэтым справы не паправялі. Найлепш так аставіць, як дагэтуль пісалі: “Whiteruthenian (Byelorussian)”. Я думаю, што некаму залежала на гэтым, каб перад вырашаньням гэтае справы паніжыць і “Зьніч" як прапагатар гэтага назову. Таму, бачыце, нехта махнулі ў “Бацькаўшчыне”
25 Маецца на ўвазе барон Аўген фон Энгельгардт (ням. Eugen von Engelhardt, 1899—1948), нямецкі гісторык. У гады Першай сусьветнай вайны быў дарадцам па беларускіх пытаньнях пры штабе іо-й нямецкай арміі Ўсходняга фронту. Ад канца 1930-х гг. кансультант па праблемах Беларусі ў нямецкім урадзе. Вывучаў гісторыю, геаграфію, эканоміку й літараіуру Беларусі. Аўтар працы “Weissruthenien: Volk und Land" (Berlin, 1943).
26 Маецца на ўвазе ААН.
артыкул “Ці можам быць незадаволенымі”27. Страшэнна глупы артыкул, і настолькі шкодны, наколькі глупы.
Буду Вам, сп. Доктар, вельмі ўдзячны за пару славец аб сяньняшніх тамашніх падзеях, аб дасягненьнях сп. Прэзыдэнта. Мушу мець тут сёе-тое для Радзія і наагул для арыентацыі. Мы тут зачалі старацца Радзія Італьянскага28, і нам ужо як-бы прыабяцана: кожны дзень 20 мінут. Толькі чалавека шукаем. Італійскае радзія мае большае значэньне, як Мадрыдзкае29.1 добра чутное ўсюды. Дый даволі лояльнае, не накідае свае цэнзуры і г. д.
Пішэце!
Кс. Татарыновіч.
Italia, Collalbo (Bolzano), Longostagno (Lengstein).
20.VII.1953
Паважаны й Дарагі Спадар Доктару,
Толькі сяньня злавіла мяне Ваша пісьмо ў тырольскіх горах, куды мусяў я ўцякаць ад страхотнае жары (430) ды ўсякага роду смуроду. Праседзіў тутака аж да першых дзён верасьня. Гэта знача, не магчыму, на вялікі жаль, выканаць тэрмінова Вашай просьбы. Таму сьпяшу парадзіць Вам, калі даведкі гэтыя вельмі сьпешныя, дык пішэце камунебудзь (напрыклад, а. Сіповічу30 ці Надсону31, якія жывуць у вадным
27 Маецца на ўвазе артыкул: Вярба, Мікола. Ці можам быць незадаволенымі? (Друкуецца ў парадку дыскусіі) // Бацькаўшчына. 1953. № 16 (147). 19 красавіка. С. 4.
28 Маецца на ўвазе Радыё Ватыкану.
29 Ад 1952 г. на Гішпанскім нацыянальным радыё ў Мадрыдзе з нагоды сьвятаў пэрыядычна гучалі беларускія перадачы ды рабіліся намаганьні наладзіць сталую беларускую праграму. Уласная Беларуская рэдакцыя гэтага радыё пачала працаваць у 1958 г.
30 Часлаў Сіповіч (1914—1981), рэлігійны дзеяч, грэка-каталіцкі біскуп. У 1947 г. быў прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі бізантыйска-славянскага абраду ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане, дзе стварыў Беларускі рэлігійна-культурны цэнтр, часткай якога пазьней стала Беларуская бібліятэка й музэй імя Ф. Скарыны. У i960 г. быў пасьвячоны на біскупа, пазьней прызначаны апостальскім візытатарам для беларусаў за мяжой.
31 Аляксандар Надсан (Надсон) (сапр. Бочка, 1926—2015), рэлігійны дзеяч. У 1946—1953 гг. жыў у Лёндане, пазьней паехаў вучыцца ў Рым, дзе атрымаў сьвятарскія сьвячэньні і адкуль ў 1959 г. зноў вярнуўся ў брытанскую сталіцу. Ад 1971 г. кіраваў Беларускай бібліятэкай-музэем імя Ф. Скарыны. У1986 г. быў прызначаны на пасаду апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоўу замежжы.
доме: Marian House, Holding Ave, London) y Англію. Там ня менш багатая бібліятэка на нашыя патрэбы. А калі можаце пачакаць, дык чакайце да восені, як вярнуся, можа тое-сёе й знайду. Трэба ведаць, што апошнімі часамі тут на беларускую літаратуру наложана нейкая “шапка-невідзімка”, кс. Адама32 кніжак ува Ўсходнім Інстытуце і з сьвечкаю ня знойдзеш. Я голаў скруціў, шукаючы ягонага “Родная мова ў сьвятыні”33 і ніяк ня мог знайсьці, а быў такі час, калі я яе ў руках туттрымаў. Гэтасама, баюся, спаткала і “Кастуся Каліноўскага”. “Шлях Моладзі”34, здаецца, недзе быў у бібліятэцы аа. Марыянаў тутака, дык зараз напішу, каб наш Янка Садоўскі перашукаў дый, перапісаўшы, што трэба, выслаў Вам. Але не запэўніваю, ці там напэўна знойдзе. Дзіўная рэч, што вы тамака гэтых польскіх рэчаў у амэрыканскіх бібліятэках ня можаце знайсьці. Амэрыка даволі засобная, трэба толькі зорыентавацца.
Што да інтэрнацыянальнасьці тае “Хрысьціянскай Дэмакрацыі”, дзе верхаводзіць паляк, дык сумніўна крыху. Гэткія і ў нас тут ёсьць “інтэрнацыяналы Імкабтолькіпаказаццаперадсьветам,што “інныя” народы ахвотна карыстаюць зь іхняга прадстаўніцтва, і зуснадаюцца на далейшыя іхнія “mnejszosci”35. А што да нашай Хрысьціянскай Дэмакрацыі, дык з кім тут яе аднаўляць? Дый як пры гэткай фатальнай дыяспоры? Адна толькі Амэрыка магла-б гэта зрабіць, калі-б мела ахвочых ды кампэтэнтных дзеячаў. Нягледзячы на гэта, усёж-такі спрабуем пасылаць тому Цэнтру Дэмхрысьціянскаму ў NY наш “Зьніч”. Палякі круціцьмуць насамі. Апошні нумар, напрыклад, бесцэрэмонна падняў голас проці іхных даўнейшых і цяперашніх закусаў.
“Запіскі” апошні нумар атрымалі. Дужа добрыя! Дзякуем! Прашу Вас толькі (ужо другі раз) высылайце адразу ў бібліятэкі, якіх адрэсы я Вам падаў, г. зн. Ватыканскую, Інстытут Усходні і Нацыянальную, бо мне, бяспомачнаму, сапраўды вельмі трудна тут рассылаць. Я-ж ня толькі вашу маю прэсу, але й цэлага сьвету. Я прыдушаны працай на ўсе бакі, бо памагчы тут, папраўдзі сказаўшы, німа каму. I калі высылаеце пачку з 5-ці паасобнікаў, дык яна важыць больш за паўкіля, і паштальон гэткае мае права на дом ня прыносіць, тады трэба самому асабіста ісьці на пошту забіраць. Аб гэтым я Вам ужо пісаў.
32 Маеццанаўвазе Адам Станкевіч (1891/1892 — 1949), грамадзка-палітычны дзеяч, каталіцкі сьвятар, выдавец, гісторык, публіцыст
33 Маецца на ўвазе выданьне: Станкевіч, Адам кс. Родная мова ў сьвятынях. Вільня, 1929. — 192 с.
34 “Шлях Моладзі” — моладзевы грамадзска-палітычны й літаратурнамастацкі часопіс, што выходзіўу Вільні ў 1929—1939 гг.
35 Mnejszosc (пол.) — меншасьць.
Перад выбарамі мы тут мелі ўжо так, якбы і прыабяцанае ўрадавае Радыё ў нашай мове, але цяпер справа скамплікавалася, трэба будзе зноў пачынаць яе.
За артыкул аб “Whiteruthenii” Вам астаецца толькі падзякаваць. Памятайце, гэтае справы ня можна закідаць!
На гэтым і канчаю. Пішэце.
Ваш Кс. Татарыновіч.
Roma, v. Traspontina 18
15.XII.1953
Паважаны Сп. Доктар,
Дзякую за пісьміцо. Ня меў часу паваротнай поштаю на яго адказаць. Выбачайце.
Цытаты Вашы трэба пералажыць наступна:
1. 1503 Біп. 8. Чурылка з пісьмамі ў Мадзяршчыну для хірурга Франціска дзьве Польскія Каралевы (спэц. назова грошай) і адсюль у Кракаў8флорэнаў.
Трэба заўважыць на дакладнае перапісваньне тэксту лацінкаю, бо ў слове “Literis” правідлова павінна быць 2 “t”. Таксама павінна быць “duae Reginae Poloniae”.
2. 15О5> Чурыла беларус (rutheno) калішні цытарыст за сукно... 1 флор. Можна сказаць: на сукно або адзежу. Ня можа быць тут “пан”, бо стаіць 2 “п”, ды ня мог ён атрымаць заплату тады, як іграў “каралевічу”, бож сказана “antique” — калішні. Ды чаму тут пішацца ўжо “Czurilo”, а ня “Czurilko”, як у першай пазыцыі? Ці дакладна цытата перапісана?