Памер: 781с.
Мінск, Нью Йорк 2017
2 Друкуецца паводле: Miadzviedzionak [Татарыновіч, Пётра]. Pomnik апtyrusyfikacyjnaj stojkasci. (U 50-ja uhodki jaho pabudovy) // Znic. № 50. Luty — Krasavik 1959. C. 3—6.
3 Чырвоная змена. 1958. 5 студзеня.
фактаў нашай далейшай ды сьвяжэйшай адраджэнска-змагальнай мінуўшчыны, так прыгожа ўпамяткаванай монумэнтальнымі сьвятынямі, як — для прыкладу — і гэны “рэмантаваны школьнікамі Мядзьведзіцкі касьцёл”.
Пав[ажаныя] Чытачы нашы адумысна могуць ім любавацца на залучанай вось тут здымцы. Парываючая рэнэсансавая стройнасьць яго — сьмеем спадзявацца — здолее захапіць навет і найбольш тонкі мастацкі смак, узгадаваны мо ўжо на архітэктанічных цудах найбольш культурных цэнтраў, агляданых нашай беларускай эміграцыяй. Ня дзіва тады, што і шчыра-ўражлівая пабожнасьць вышуспомненых маладых Мядзьведзічан захапілася яго красою аж да такое адданасьці, ад якое вось ня можа адарваць іх і крывое камісарскае вока бязбожнага зьдзеку.
Ады-ж ня самая толькі маладая эстэтычная ўражлівасьць тлумачыць гэткую прывязанасьць да свае роднае сьвятыні й абраду. Тут ігралі ролю й глыбейшыя матывы, добра ведамыя аўтару гэтых слоў, як сыну тых-жа Мядзьведзіч: пабуджаў іх той магутны ўплыў спадчыннага прыкладу дружнай непахіснай стойкасьці іхніх бацькоўзмагароў проці абмаскальваньня іхняй натуральна ды рэлігійна апрычонай, шчыра каталіцкай, беларускай душы праз накіданьне нялюбае “казённае” веры і абраду. Гэты касьцёл для мядзьведзіцкае (дый ці толькі для мядзьведзіцкае) моладзі гэта ня голая архітэктанічная, мілая воку, беленькая цацка ў зялёным вянку ліпаў — акрашаючая шэрую манатонію саламяных стрэх — гэта найдаражэйшы, глыбокапавучаючы, карануючы гісторыю гэройскіх родзічаў, запісаўшуюся ў дзеях краю рэлігійна й этнічна абаронным гартам, ахвярна-творчым потам і шчырапаручаючайся Богу сьлязою.
Гадоў за пяцьдзясят таму на тым-жа ўсьвячаным узгорку, дзе сяньня красуецца новы — у цяню тых-жа стараветных ліповых прысадаў яшчэ таіўся пад саламянаю, украдкам крытаю страхою стары касьцёл, прыгорблены, з бусьліным гняздом, заміж крыжа, на вежы ды празорліва сьцеражоным Найсьвяцейшым Сакрамантам у аўтары... Ён ад 1882 г. быў разам з парахвіяй закрыты царскім ваюючым праваслаўем. Ім — як тыя школьнікі сяньня новым — даўнейшыя Мядзьведзічане апякаваліся дзень і ноч праз 19 год — вартуючы, (схаваўшы ключы ў рэчцы), рэмантуючы ды ўладжваючы для вонкавых пад сьценамі набажэнстваў (саматужных, бо каталіцк[ія] духоўнікі былі забароненыя) — аж пакуль Японская вайна ня змусіла гэнае “гурамісіянарства” да талеранцыі й не атрымана дазвол на абнаўленьне парахвіі й сьвятыні дэкрэтам з 28 кастрычніка 1905 г. Узброеныя шчырай верай у блізкую прысутнасьць між імі Ўсемагутнага Збавіцеля (Сакрамантальных Пастацяў Якога бяз ключоў схаваных нельга было вынясьці з аўтара пры апячатваньні сьвятыні), не баяліся
Мядзьведзічане крывога вока маскальскага начальства, забараняючага “no высочайшему повеленйю” гэны (калоўшы ім тое вока) помнік лацінскае культуры зь незалежніцкіх часаў Літвы-Беларусі аднаўляць; каб хутчэй, бач, на яго месцы ў зьлітнай блізу шасьцітысячнай чыста каталіцкай ды чыста беларускай гушчы — як ня даўшайся апалячыць, так не даваўшайся, дзеля свае абароннае, па духу інтэрнацыянальнае лацінскасьці, і русыфікаваць — каб хутчэй у гэткім вось месцы згарусьціць сваю, гэрархічнай дысцыплінай, духам, моваю ды цыбулястым стылем русыфікатарскую царкву. Кажам “згарусьціць”, — часта бо на стылы сваістым лацінскай сьвятыні (адабранай) тыя цыбулястыя надбудоўкі, што меліся “обязательно” надаваць ёй “йстйннорусскйй”характар, выглядалі — даруйце за слова — як на вярбе дулі...
А шчэ горшую карыкатуру тая-ж русыфікацыя вытварала з арыгінальнае душы беларускае, зь ягонай сваістай асцэтычнай псыхікі, мовы, часта фатальна кантрастуючай і эстэтычнасьцю фонэтыкі і адваротнасьцю этымолёгіі з выгадаванай на дыялектычным макэдонскім прымытывізме расейшчынай. Няграматнаму ў гэтай (не ў пагарду кажучы, бо-ж мо каму й надта мілай) мове каталіку беларусу дык страшна было, напрыклад, праслаўляць Бога літургічным эпітэтам “Преблагій”, бо пабеларуску фонэтычнаідэнтычнае слова сынонімізуе із словам “самы дрэнны”. Беларусу прыкра выгаварыць і тое, што Маці Божа “во чреве” (у чэраве) насіла Сына Божага, бо-ж у ягонай мове слова гэтае не належыць да далікатных. Яму такжа трудна вырабіць эстэтычны смак, пашану і да фонэтычнасьлізкага слова “non” або хоцьбы й “цар-ква”, фонэтычна й палітычна яму нагадваючая хутчэй цара маскоўскага (што квапіцца так на іхні касьцёл), чым Цара Нябеснага. Псыхолёгічна тут трэ было беларуса разумець ды не ставіць яму таго
ў віну й не караць арыштамі, высяленьнямі (бацька аўтара гэт[ага] арт[ыкулу] апрача вастрогу быў 2 гады на высяленьні), насыланьнем казакоў (у Мядзьведзічах нешта зь месяц стаялі) ды бізуновымі “хрэзьбінамі Мацюкоў”, за тое, што бараніўся ад накіданьня яму гэнае мовы “как родной”, маючай замяняць сваю матчыную. Лягчэй ужо яму было згадзіцца з чужонасьцю, хоць далейшай, мовы літургічнай, тэолёгічнай, ці адміністрацкай, як напрыклад, лацінскай, (старэйш[ыя] мэтрыкі былі пісаныя па-лаціне) паколькі прышчапляньне яе ня было заквашана падступным шовінізмам, а абсалютная рожнасьць проста дамагалася перакладу на мову матчыную, дый паколькі культурнасьць яе мела куды вышэйшае й шырэйшае, інтэрнацыянальнае значэньне; ня кажучы ўжо аб тым, што гэта была мова ягонай веры.
Забарона разьвіцьця тае дапаможнае матчынае мовы ды накіданьне этнічна й вызнаньнява нямілай — маскоўскай уганяла беларусаў каталікоў у другую шавіністычную небясьпеку, польскую, якая выдавалася ім нагэтулькі меншай, наколькі была бліжэйшай і вераю, зь ейнай лацінскай культурай, і палітычным паняволеньнем пад супольным акупантам.
Але былі гэта ўжо часы нацыянальна-адраджэнскага прадвесьня; часы ня толькі казачых, але й Багушэвічавых “Хрэзьбінаў Мацюка”, г. зн. сьведамага змагальнага цярпеньня за сваю веру і мову, якое ўжо не забівала, а гартавала ідэйнага духа, так дабітна адлюстраванага ў патэтычных радкох вышмянаванага вершу —
“Ах бійце ж, бійце мацней, — Мацнейшы ад веры вашай Мацей!”.
Народ ужо, як бачым, натхняўся сваімі пакутамі і да ўзгадаваўчалітаратурнага, паэтычнага, і да арганізацыйна-актыўнага адраджэнскага ўздыму, што-раз болей абяззбройваючы й кампрамітуючы перад сьветавай апініяй суседнія шовінізмы ды змушаючы іх да талеранцыі. Хоць талеранцыя тая з боку расейскіх уладаў была яшчэ даволі зыгзагаватая, то ўсё-ж упусьціла крыху жыцьцядайнага паветра і Мядзьведзічы яе, можна сказаць, наўзорна выкарысталі: адважна, дзейна, ахвярна, пэрспэктыўна. Калі, напрыклад, нельга было просьбы на “высочайшее ймя” аб узнаўленьні парахвіі й касьцёла падаць праз круцельскае начальства, дык пасылаюць яе праз свайго сярмяжнага дэлегата (бацьку аўтара гэтых слоў) аж у самы “Зймніш Дворец” даручыць асабіста. Калі “становой npucmae” у адкрытай зараз-жа пасьля касьцёла і парахвіяльнай школе сканфіскаваў лемэнтары (між імі былі ўжо й беларускія друк[аваныя] лац[інкай]) дык зьбегшыяся зь дзяцьмі на руках парахвіянкі адабралі іх назад, шчэ й вышпарыўшы канфіскатара дубцамі, што аж стыдаўся прызнавацца да свае бяс-
слаўнае капітуляцыі; так, як стыдалася потым уезднае начальства даўжэй трымаць за гэта тых “мяцежніц” у Слуцкай вязьніцы, бо няўпынна пяялі там свае пабожныя . песьні. Калі на пабудову новага касьцёла, на месцы згрыбелага ад вякоў (пры разьбіраньні прызнавалі старабудульцу найменш 200 год, а грубезнай мо ў
5 абхватаў ліпе ля клябані — да 400), ды забарону рэмонту старога, нельга было спадзявацца на казну (фінансаваўшую толькі цэрквы), дык дружнадзейныя мядзьведзіцкія сярмяжнікі пабудавалі яго сваімі мурашкавымі ахвярнымі складкамі і працаднямі пры прадукцыі й даставе будульцу ды мулярцы.
Гэтак вось ізь непераможнай натуральнай тугі й любасьці да Бога ды ўсяго роднага; із прыкладнай самаабароннай дружнасьці (“адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!”) ды послуху свайму першаму, нязвычайна ініцыятыўнаму, пробаршчу4, кс. Вінцэнту Гарасімовічу, (беларусу: гл. “Хрысьціянства й Беларускі Народ” — кс. Ад[ам] Станкевіч, Вільня 1940, б. 167), з выслужанай за ўсё гэта Божай помачы — паўстаў той апісваны тут слаўны помнік.
На белым, зараз ад пасады ірвучымся ўвысь, бы “Вежа Эйфля”, фронтоне сьвеціць ён любуючамуся із галоўнай вуліцы местэчку сваім далёкапрыкметным падзячна-трыумфальным напісам “GLORIA DEO” (Хвала Богу!).
Сьвеціць вось ужо паўвеку. Летась на сьв. Пятра й Паўла, імям якіх сьвятыня гэта тытулуецца, мінула круглых 50 год ад таго вялікапомнага дня (29.VI.1908) ейных высьвяцін, у якім залітыя адусюль народам Мядзьведзічы рабілі ўражаньне хіба ўсебеларускага мора трыумфуючай аднадушнасьці. Гэта бо ня быў абыдны парахвіяльны фэст — гэта быў існы плебісцыт трапіўшай да пракананьня масам вызвольна-адраджэнскай, грамадзка-прасьветнай, харытатыўнай рэлігійнасьці, якою Мядзьведзічы, дзякуючы выбітнай актыўнасьці свайго шырокапапулярнага пробаршча ўсьпелі да гэтага дня адзначыцца і стацца атракцыйнымі. У галодным 1907 г., напрыклад, яны сваёй парахвіяльнай пякарняй кармілі недаядаючых із усёй ваколіцы; і кс. Гарасімовіч куды аўтарытэтнейшым стаўся тады ў народзе, чым
4 Так у тэксьце.
губарнатар. Зілюструе мо’ гэта наступны, хоць дробны, але вымоўны эпізод.
Вяртаецца ён раз нейк зімою ізь Мядзьведзіч да Клецка, другое свае парахвіі, дзе рэзыдаваў стала. Дарога ад сьнежнай намеці была цяжкавата. Клыгае па ёй, засопшыся, нейкая пажылая ўжо кабеціна.
— Садзіся, бабка, падвязём — кажа ёй, спыніўшы фурмана, кс. Г.
— Да хто яго, панок, дзякую! — цэрэмоніцца зьдзіўленая крыху жанчына — ці мне гэткай... на вашым возе... Хоць труднавата, але нейк дайду.
— Няма чаго саромяцца ў гэткай дарозе — асьмельвае небарачку непазнаны кс. дабрадзей — садзіся, бо-ж змаглася, ня дойдзеш.
— Мусіць-жа й здалёк недзе йдзеш? — заводзе па хвіліне (як у яго было ў звычаю) гутарку, калі ўкошкаўшаяся ў воз спадарожніца крыху адсаплася ды пасьмялела, пачуўшы “простую” мову.
— Хадзіла туды ў каталікі аж да Мядзьведзіч. Мо й дагадаецеся чаго, бо хіба-ж чулі пра тамашняга вельміж нейкага разумнага ксёндза, што выпісвае аднекуль муку ды раздае бедным, каб яму Бог шчасьце нябеснае даў! Узяла вось квіток на яе ды баханок хлеба ізь ягонай пякарні тамака — вось бачыце, які харошы, як сонейка! A народу-ж там, народу, ля тае кухні!