• Часопісы
  • Запісы 39 дыск у дадатку

    Запісы 39

    дыск у дадатку

    Памер: 781с.
    Мінск, Нью Йорк 2017
    205.84 МБ
    47 Вінцэнт Гадлеўскі (1888—1942), нацыянальны дзеяч, каталіцкі ксёндз. Адзін з заснавальнікаў і лідараў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У міжваенны час за беларускую нацыянальную дзейнасьць арыштоўваўся польскімі ўладамі. У другой палове 1930-х гг. быў выдаўцом і рэдактарам газэты “Беларускі фронт”. 3 пачаткам Другой сусьветнай вайны пераехаў у Коўна, ад чэрвеня 1940 г. — у Варшаве. Заснавальнік і ідэоляг Беларускай незалежніцкай партыі. Ад верасня 1941 г. у Менску, прызначаны галоўным школьным інспэктарам пры Генэральным камісарыяце Беларусі. Арыштаваны й расстраляны немцамі.
    мусеў ратавацца бясьследнай эміграцыяй, то гэта нічуць ня зьменшвае заслугаў ягоных ды вартаснай істотнасьці справы.
    Ад часу тае эміграцыі ня было дагэтуль ніякіх слухаў аб С. Васюкевічу. I толькі аж сёлета вясною, з прычыны ніжэй апісанага выпадку, змусіўшага шукаць помачы ад суродзічаў духоўных, аб якіх насіў у сэрцы найлепшую памяць, собіла яму даведацца ад слухачоў радыя і скантактавацца з тымі духоўнымі, пакладаючы ў іх надзею на выбаўленьне з кадуковага доўгу ды ідэйнай самоты. Для характарыстычнейшага прадстаўленьня справы, цікавай такжа і сваёю гістарычнаю рэвэляцыйнасьцю, пазволім сабе зацытаваць тут даўжэйшыя выняткі з карэспандэнцыі гэтага заслужанага небаракі.
    “Любань Сл. дн. 2.IV—1965 году.
    Найдаражэйшы Ксенжа Татарыновіч,
    Недаапісаньня як вялікую радасьць прынясла мне вестка з Рыму, што Кс. Т[атарыновіч]... жывы і здаровы... Мінула 23 гады, калі-то мыразам для хвалы Божай й свайгоБеларускага Народу ахвяраваліся і працавалі ў Менску. Вы як ксёндз, а я як катэхэта законьнік Францішканін; але праклятыя сілы нацызму перарвалі душпастырскую працу; зглумілі маладое жыцьцё Кс. Др. Станіслава Глякоўскага48, Кс. Мальца49, Кс. Рыбалтоўскага50, а потым страшэнна Кс. Гадлеўскага. Гэтыя мучанікі Беларусы злажылі з сябе ахвяру Найвышэйшаму. Вы цудоўна ў астатні мамэнт вырваліся зь бязбожных рук. Калі ў Менску ністала Ксяндза, залегла жалоба і смутак. Нават арганісты і закрыстыян уцяклі, астаўся я адзінокі. У сьвецкім адзеньні, пры замкнёных галоўных дзьвярах катэдры, бяз прэрвы катэхізаваўмаладзеж, меўшы іскру ў душы нейкай надзеі. Iз ласкі Бога сталася так, што да Літоўскага войска, якое стацыяна-
    48 Станіслаў Глякоўскі (1896—1941), рэлігійны й грамадзкі дзеяч, каталіцкі сьвятар. У 1921 г. рукапакладзены на сьвятарства. Закончыў Грыгарыянскі інстытут у Рыме са ступеньню доктара тэалягічных навук. Ад 1929 г. працаваў у Вільні, выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. У часе нямецкай акупацыі быў пробашчам касьцёла Сымона й Алены ў Менску. Арыштаваны паліцыяй у сьнежні 1941 г.
    49 Дзяніс Малец (1909—1941), рэлігійныя дзеяч, каталіцкі сьвятар. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1937 г. У1938 г. быў прэфэктам мясцовых школаў у Пінску, вікарыем пры Пінскай катэдры. У1941 г. быў арыштаваны разам з Станіславам Глякоўскім на канфэрэнцыі ў Менску.
    50 Казімір Рыбалтоўскі (1909—1943), рэлігійныя дзеяч, каталіцкі сьвятар. Рукапакладзены на сьвятарства ў 1935 г. Служыў вікарыем у в. Камень Івянецкага дэканату. У часе Другой сусьветнай вайны арыштаваны нямецкімі ўладамі й расстраляны.
    вала у Менску, на стала прыехаў вайсковы Кс. Капэлян; ён ахвярна далей павёў Божую Службу. Працаваў я зьім з годы, абслужвалі ня толькі Менск, але і суседнія парахвіі. А перад самым фронтам Немцы пазволілі прыехаць да Менска кс. Шутовічу51; зь ім то я перажыў страшны фронт у Менску, a па фронце спакойна адпрацавалі 4 месяцы. Па гэтым Кс. Шутовіч апынуўся далёка на Усходзе, а мне цудам (удалося апынуцца) ў Польшчы. Тут на захадзе шмат нашага народу і з прыемнасьцю можна пагаварыць у роднай мове.
    Скора па Вашым выезьдзе зь Менска, ад бандыцкае кулі згінуў прафэсар Іваноўскі52, потым Контаўт53 і другія54. Многа, многа магу чаго расказаць, усякіх дзеяў (якіх) — я ёсьць адзіны навочны сьведак...
    Я па вайне ня мог вучыцца далей, цяпер маю сваю сям’ю: жонку і аднаго сына 8 год. Дасюль жылося срэдня, хлеб і да хлеба было, а цяпер перажываю страшну часіну, спаткала мяне вялікае няшчасьце ў гэтым годзе...”.
    51 Віктар Шутовіч (1890—1960), рыма-каталіцкі сьвятар, пэдагог, публіцыст. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1913 г. у Вільні. Быў вікарыем у парафіях Барадзенічы Браслаўскага павету, у польскай парафіі Тжцянэ, у Харошчы пад Беластокам (да 1943 г.). Пасьля адступленьня немцаў пераехаў у Менск, дзе стаў пробашчам катэдральнага касьцёла. Арыштаваны бальшавікамі ў студзені 1945 г., да 1956 г. знаходзіўся ў лягерах Комі АССР. Апошнія гады быў пробашчам у Барысаве.
    52 Вацлаў Іваноўскі (1880—1943), палітычны й грамадзкі дзеяч, выдавец, доктар тэхнічных навук. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларускай сацыялістычнай грамады. Кіраваў выдавецкай суполкай “Загляне сонца і ў наша аконца” ў Пецярбургу. У Вільні кіраваў Беларускім выдавецкім таварыствам. Быў міністрам асьветы ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі, які ўзначальваў Антон Луцкевіч. Пасьля Рыскай мірнай дамовы адышоў ад палітычнай дзейнасьці. У 1922—1939 гг. працаваў на пасадзе прафэсара Варшаўскага політэхнічнага інстытуту. У часе Другой сусьветнай вайны кіраваў Беларускім нацыянальным камітэтам у Вільні, ад 1942 г. — бургамістар Менску. Быў старшынём Беларускай рады даверу, Беларускай народнай самапомачы. Загінуў у выніку замаху невядомых.
    53 Мечыслаў Контаўт (1908—1943), палітычны й культурны дзеяч. Перад Другой сусьветнай вайной жыў і вучыўся ў Варшаве, арганізоўваў беларускія тэатральныя пастаноўкі. У 1941 г. сябра Беларускага камітэту ў Варшаве. Ад канца 1941 г. займаў пасаду старшыні Менскага павету. Увосені 1943 г. быў забіты партызанамі.
    54 Пра Казлоўіпчыка не спамінае. — П. Т.
    “Любань Сл. 25.V. 1965 г.
    Найдар...
    Як вялікую ласку аказаў нам Усёмагутны Бог, што пазволіў скантактавацца з Вамі па гэтулькіх гадох ды перажыцьцях. Хвала Яму за гэта! Цяпер я чуюся не адзінокі, вялікая радасьць і надзея ўступае ў сэрца маё, горам прыгнечанае...
    Пасылаю Вам у пісьме фатаграфію Кс. Гадлеўскага, за якога (глядзі здымку 5) сьмерць вінаваты іскарыёты бязбожныя (ваўкі ў авечай скуры); па фронце аказалася, хто кім быў, каб замаскаваць сваю цёмную работу; пазбыліся шчырага праўдзівага беларускага дзеяча. Помню той дзень, як вечарам пад’ехаў “wilis”55 пад плябанію,
    увайшоў Кс. Гадлеўскі ў асысьце двух... гэстапоўцаў і сказаў да мяне: “Стаська, я прыехаў разьвітацца з табою, я арыштаваны, павязуць мяне празь Вільню, Коўна, Рыгу, да Эстоніі, бо ўзналі, што не магу я тут быць (гэстаповец у гэтым часе, стоячы за лячамі Ксяндза, скрывіўся шыдэрча і паківаў галавою). Стаська, дай мне ключы ад катэдры, зараз табе я прывязу”. Я даў ключы і ўкленчыў, Ксёндз мяне пабагаславіў. “Стаська, завязеш валізкі мае і сутану маме маёй — бывай
    з Богам!”3а пятнаццаць мінут зноў заехаў гэты самаход, гэстаповец аддаў мне ключы, і я больш Ксяндза Гадлеўскага, ані ніхто, ня бачыў. Калі дастарчыў матцы яго валізкі і сутану, старушка рукі заламала, патом кінулася мне на шыю і стала галасіць... “Скажы... скажы, дзе мой сынок!..” (Мы ёсьць з аднае парахвіі Кс. Гадлеўскі, Глякоўскі і я.)
    Пытаецца Ксёндз у мяне, ці помню гэну справу, як Кс. Глякоўскі хацеў сьцягнуць Біскупа Слосканса да Менска? Помню я аб тым.
    55 Маецца на ўвазе аўтамабіль амэрыканскай фірмы “Willys-Overland Mo­tors”.
    Помню, якяз Вамі па арыштаваньні Кс. Глякоўскага ламалі дзьверы да яго пакою, ламалі бюрка, шуфляды... і я ўканцы насіў хаваць да суседзяў: пячаткі, усякія пісьма, машыну да пісаньня і другія (рэчы)”.
    Гэта было выканана на заданьне арыштаванага, які ўсьпеў мне (П[ётры] Т[атарыновічу]), зблізіўшамуся ў адзявальні, яго высказаць. Менскі Тэатр, меода арышту — на здымцы (6). Адначасна тамжа быў і Кс. Гл[якоўскі] арышаваны і Кс. Дыонізы Малец, малады здольны вікары Пінскай дыец[эзыі], які меў пры сабе каля паўтараста рублёў золатам — ахвяр на патрэбы арганізацыйна-эклезіяльныя ад людзей, іх шчадзіўшых тады, як самы прыміралі з голаду падчас рэвалюцыйнае растрэскі...
    “Дарагі Ксенжа, — піша далей С. Васюкевіч, — 29.ІІІ. г.г. была справа ў судзе, гдзе ўзналі мяне вінаватым за катастрофу і здрузгатаньне друкарскай машыны: ашацавалі страту на 68 тысяч злотых; гэта для мяне рэч страшная, бо на месяц зарабіць можна да трох тысяч. Каб я ўсё папрадаваў сваё, што маю, ні пакрыў палавіны (таго), чым мне абцяжылі — папаў у верад, што ні ўзад, ні ўперад — роспач мяне праймае, для мяне надходзіць мусіць ужо KaHey... Каморнік забярэ ўсё, што маю, а за рэшту што ня хопіць, забяруць да абозу працы, там адрабіць мушу. Адно яшчэ добра, што гэту катастрофу мне суд ня прызнаў за сабатаж, а толькі за выпадак...
    Hi маю на сьвеце нікагусенька ані ў краю, ані заграніцай, хто-б мне мог памагчы ў гэту страшную для мяне гадзіну... О! Каб за Тваёй, Ксенжа... прычынай і Кс. Ігнатовіча56 знайшоўся хтось — можа якая каталіцкая дабрачынная арганізацыя мяне выратавала-б, прысылаючы грашавую запамогу, я быў-бы шчасьлівы. Гэтыя грошы я ў жыцьці зарабіў-бы і зьвярнуў-бы на найбяднейшых людзей, або на сіраты — гэта прысягаю зрабіць на сваё збаўленьне. Патрэбна мне на гэта праве адна тысяча даляраў (долёр у нас плаціцца 72 злоты).
    Справа гэта ёсьць вельмі пільнай, бо ляда дзень могуць зрэалізаваць пастанаўленьне суду. Людзі з-за граніцы сваімродным і знаёмым прысылаюць грошы ў “пісьмах вартосьцёвых” залякаваных, у гэткі спосаб прыйходзяць найхутчэй; а таксама прысылаюць на P.K.O.(Powszechna Kasa Oszczednosciowa); наша Экспозытура ёсьць у Вроцлавю, ул. Олаўска 84/87.
    Найдаражэйшы Ксенжа, абрадзь гэта з кім добрым і ратуйце мяне, бо гіну, малю Вас на міласьць Боскую. Я ў жыцьці многа што каму памог, можа і я помач атрымаю”.
    Дык вось такая гісторыя гэтага пачцівага і цэннага недабітка. Дапаўняць яе тут камэнтарам ня будзем, бо і так ужо публікацыя яе прыпозьненая, і мо будзе мець значэньне больш гістарычнай хронікі, чым закліку да помачы. Заклік той быў карэспандэнцыйна распачаты месяц таму, зараз па атрыманьні першага сьлёзнага лісту (нажаль, і той ліст быў мне дасланы праз пасярэдніка зь месячным апазьненьнем). I дзеля таго, што дагэтуль не атрымана ніякіх чутак аб актывізацыі дапамогавай гэтай справы, Дырэкцыя Эмігр[анцкага] Беларуск[ага] Душпаст[ырства] зьвяртаецца тут публічна да нашага паважанага грамадзства з просьбай аказаньня так заслужонаму суродзічу дапамогі. Асаблівай увазе дапамаговых арганізацыяў у ЗДА гэту справу шчыра паручаем. Спосабы здабыцьця вышмянаванай сумы паручаем кампэтэнцыі Загаду гэтых арганізацыяў, a — даручэньня (перасылкі) выказаны самым пэтэнтам. Усякімі бліжэйшымі інфармацыямі заўсёды гатова служыць ДЭБД і Рэдакцыя Зьнічу.