Памер: 781с.
Мінск, Нью Йорк 2017
Наступна Галоўны кіраўнік даў агляд, у якіх арганізацыйных умовах прайшоў справаздачны год дзейнасьці ЗБСЧ.
“Мінулы год быў пачаткам усіленай эміграцыі з Нямеччыны і Аўстрыі ў розныя краіны, а ў сувязі з гэтым і пачаткам ліквідацыі многіх лягераў, дзе знаходзіліся нашыя скаўцкія адзінкі. Так перасталі існаваць скаўцкія групы ў Аўстрыі, Францускай зоне Нямеччыны ды многія ў Амэрыканскай і Ангельскай зонах. Асталіся толькі наступныя: у Розэнгайме, Марбургу, Бакнангу, Ватэнштэце і часткова ў Ганновэры. Адначасна пачалася арганізацыйная праца па-за межамі Нямеччыны. I так за справаздаўчы год паўсталі новыя групы ў Францыі, Бэльгіі, Бразыліі. У стадыі арганізацыі знаходзяцца скаўты ў Злучаных Штатах Амэрыкі, Аўстраліі і Аргэнтыне. На перашкодзе арганізацыйнай дзейнасьці стаяць: распыленасьць нашай эміграцыі, адсутнасьць матар’яльных сродкаў і розныя іншыя дзейнікі.
У сувязі з зьменнымі абставінамі зьмяніліся формы і спосабы дзейнасьці скаўцкай моладзі па-за Нямеччынай. Ва ўсіх краінах нашай моладзі прыходзіцца ўжо самастойна праводзіць у жыцьцё
нашыя скаўцкія і нацыянальныя ідэалы. Многія працуюць над павышэньнем сваіх ведаў і ўмеласьцяў, вывучаюць чужыя мовы, вучацца канкрэтнай спэцыяльнасьці, а вольны свой час аддаюць на грамадзка-нацыянальную працу для сваіх суродзічаў ці на ўсьведамленьне чужынцаў аб нашым народзе. Гэта ёсьць практычная служба нашай старэйшай моладзі свайму народу — аснаўны наказ скаўцкага права.
Формы гэтай службы — розныя, у залежнасьці ад мясцовых абставінаў. Там — дзе гэтага патрэба — нашая моладзь кіруе ці ўдзельнічае ў іншых грамадзкіх арганізацыях ці моладзі, выдае часапісы і гуртуе вакол сябе моладзь і старэйшых. Гэткую дзейнасьць праводзяць нашыя старэйшыя скаўты ў Бэльгіі, Англіі, Францыі, Злуч. Штатах Амэрыкі і ў Бразыліі. Усюды старэйшая скаўцкая моладзь стаіць непахісна пры нацыянальных і скаўцкіх ідэалах і гэтым dae падставу думаць, што наш скаўцкі рух перахавае на чужыне сваю ідэалёгію і перадасьць яе вызваленай Бацькаўшчыне.
У Нямеччыне скаўцкая моладзь у мінулым годзе праводзіла хоць абмежаваную, але пасьлядоўную выхаваўчую працу згодна з агульным выхаваўчым плянам. Сярэдняя і старэйшая моладзь актыўна ўдзельнічала ў розных курсах і навучальных установах, павышаючы свае веды і ўмеласьці. Летні сэзон правяла ў інтэрнацыянальных ІМКА-ўскіх лягерох, дзе ў сусьцягах змагалася за гонар свайго Народу. Дзеля павышэньня скаўцкага вышкаленьня наладжаныя былі курсы для старэйшых скаўтаў у Амэрыканскай і Ангельскай зонах Нямеччыны, якія скончыла 30 асобаў. He адбылося ў Нямеччыне ніводнай беларускай імпрэзы, сьвяткаваньня ці ўрачыстасьці без самага актыўнага ўдзелу нашай скаўцкай моладзі. Апрача гэтага было праведзена цэлы pad самастойных скаўцкіх імпрэзаў, агульны лік 50. Усіх скаўцкіх зборак праведзены было 356, уступіла ў ЗБСЧ 57 новых сяброў і сябровак.
У выдавецкім напрамку, ня гледзячы на цяжкія матар’яльныя ўмовы, Галоўная кватэра змагла выдаць цэлы pad брашур і скаўцкіх бапаможнікаў, як Рэгуляміны і Статут ЗБСЧ, скаўцкі сьпеўнік, бапаможнік dля кіраўнікоў скаўтаў і старэйшых скаўтаў, скаўцкія гульні і розныя іншыя інфармацыйныя матар’ялы. Адначасна пабрыхтаваныя da dpyKy матар’ялы dля працы з dзяцьмi башкольнага веку, пабручнік dля старэйшых скаўтаў і npaвadнiкoў ваўчанятаў...”
У дыскусыі над справаздачай Галоўнага кіраўніка было закранутае пытаньне аб ліквідацыі вытварыўшагася падзелу арганізацыі, як шкоднага зьявішча. Галоўны кіраўнік, а таксама іншыя прамоўцы былі ўсе адной думкі, што гэтае становішча ёсьць непажаданым і
шкодным для скаўцкага руху, ды адначасна падкрэсьлівалі, што ліквідацыя гэтага падзелу сёньня напатыкае яшчэ на значныя перашкоды, асабліва ў Нямеччыне, дзе моладзь апазіцыйнага ўгрупаваньня знаходзіцца пад ціскам старэйшых. У выніку дыскусыі была прынятая пастанова, каб навязаць і ўтрымліваць з усімі скаўцкімі групамі брацкі кантакт і супрацоўніцтва, а па-за Нямеччынай імкнуцца ўсімі сіламі, каб да падобнага падзелу не дайшло.
Адносна пытаньня, пастаўленага Галоўным кіраўніком аб перавыбарах Галоўнага кіраўніцтва, у выніку дыскусыі прынята была пастанова, каб з прычыны адсутнасьці на канфэрэнцыі прадстаўнікоў ад скаўцкіх адзінак, што знаходзяцца па-за Нямеччынай, не праводзіць перавыбараў і даручыць дасюлешняму Галоўнаму кіраўніцтву ЗБСЧ вядзенне далейшай дзейнасьці да часу скліканьня наступнай скаўцкай канфэрэнцыі.
Дзеля каардынацыі скаўцкай дзейнасьці ў розных краінах 4-ая Скаўцкая канфэрэнцыя аднагалосна ўпаўнаважыла наступных сяброў: Уладзімер Бакуновіч — Аўстралія, Аляксандар Бута — Англія, сп. Юзэфіч538 — Аргэнтына, Барыс Рагуля539 — Бэльгія, Антон Бакуновіч540 —
538 Відаць, маецца на ўвазе Генрык Юзэфовіч (?—?), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў гімназіі, а ў 1946 г. — у Рымскім унівэрсытэце. 3 Італіі перабраўся ў Вялікабрытанію. Ад 24 сьнежня 1946 г. належаў да Зіуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Быў сябрам Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня “Жыцьцё”. У 1949 г. выехаў у Аргентыну, дзе належаў да беларускіх нацыянальных арганізацый. Адтуль у 1952 г. выехаў на навучаньне ў Гішпанію.
539 Барыс Рагуля (1920—2005), вайсковы і грамадзка-палітычны дзеяч. Удзельнік нямецка-польскай кампаніі 1939 г., трапіў у нямецкі палон. Уцёкшы з палону, працаваў настаўнікам у Навагрудку. Арыштаваны органамі НКУС, але з пачаткам нямецка-савецкай вайны ўцёк з-пад варты. У часе нямецкай акупацыі працаваў выкладчыкам у Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі, перакладчыкам акружнога камісара. Адзін з акружных кіраўнікоў СБМ і БНС, намесьнік БЦР і камэндант БКА. Арганізаваў і ўзначаліў паліцэйскі батальён № 68. Адзін з кіраўнікоў разведвальна-дывэрсійнай школы ў Дальвіцы, маёр 30-й (беларускай) дывізіі войск СС. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. Спачатку быў у амэрыканскай зоне акупацыі Нямеччыны, ад 1949 г. — у Бэльгіі. Займаўся справамі беларускіх студэнтаў у Заходняй Эўропе. У 1954 г. пераехаў у Канаду. Пасяліўся ў Лёндане (Антарыа). Працаваў як мэдык, быў вядомым у краіне спэцыялістам па ракавых захворваньнях. Сябра Згуртаваньня беларусаў Канады. Ад 1971 г. намесьнік прэзыдэнта Рады БНР, адначасова Ў 1973-1989 гг. старшыня Каардынацыйнага камітэту беларусаў Канады.
540 Магчыма, Антон Бакуновіч (1923—?), грамадзкі дзеяч. Паходзіў зь вёскі Ярэмічы (сёньня Карэліцкі раён). Быў сябрам Задзіночаньня беларусаў Вялікай Брытаніі з 1947 г.
Бразілія, Міхась Наумовіч541 — Францыя, Раіса Жукоўская — Канада, Міхась Белямук — Злучаныя Штаты Амэрыкі, Пётра Манькоўскі — Нямеччына.
У дыскусыі над прыняццем гадавога пляну на 1950 год Скаўцкая канфэрэнцыя прыняла і зацьвердзіла агульны плян дзейнасьці ЗБСЧ, апублікаваны Галоўнай кватэрай у Скаўцкай Інфармацыйнай Службе № 18 з наступнай папраўкай: месяц верасень прызначыць на зборку матар’яльных сродкаў ва ўсіх краінах на рукі вышэй названых упаўнамочаных. Зборка павінна быць разгорнута сярод усіх беларусаў і ахапляць усялякія ахвяры, неабходныя для праводжаньня далейшай дзейнасьці ЗБСЧ.
Ніжэй падаем гэты плян у цэласьці:
Плян скаўцкай дзейнасьці ЗБСЧ на 1950 год.
8 студзеня — Угодкі сьмерці заснавальніка скаўцкага руху Бадэн Поўля.
18 лютага — Нарада скаўцкіх кіраўнікоў Амэрыканскай зоны Нямеччыны ў Розэнгайме (замест яе адбылася 4-ая Канфэрэнцыя).
22 лютага — Дзень нарадзінаў Б. П.
26 лютага — Нарада скаўцкіх кіраўнікоў у Парыжы.
5 сакавіка — Нарада скаўцкіх кіраўнікоў у Лювэне (Бэльгія).
іо сакавіка — Гадавіна сьмерці Кастуся Каліноўскага. Урачыстыя вечары ўва усіх адзінках.
24/25 сакавіка — Нацыянальнае сьвята. Складаньне прысягі. Вялікія скаўцкія ўрачыстасьці і нацыянальны чын.
9 красавіка — Сьвята Ўваскрашэньня Хрыста і Вясны. Добры ўчынак для сіротаў, вязьняў і г. д.
23 красавіка — Дзень Патрона скаўтынгу сьв. Юр’я.
20—24 красавіка — Скаўцкі лягер ў Бразыліі (Апукаране542).
7 травеня — Нарада скаўцкіх кіраўнікоў у Новым Ерку.
7 травеня — Нарада скаўцкіх кіраўнікоў у Аўстраліі.
14 травеня — Нарада скаўцкіх кіраўнікоў у Англіі.
21—28 травеня — Тыдзень ЗБСЧ ува ўсіх краінах.
іо чэрвеня — 950-я ўгодкі ад дня сьмерці княгіні Рагнеды.
23 чэрвеня — Сьвята Купалы (Купальле).
541 Міхась Наўмовіч (1922—2004), мастак, грамадзкі дзеяч. ГІадчас акупацыі навучаўся ў Школе афіцэраў БКА. У 1944 г. апынуўся ў Нямеччыне. У складзе Другога польскага корпусу генэрала Андэрса ваяваў у Італіі. Пасьля вайны жыў у Францыі. Закончыў факультэт скульптуры Нацыянальнай вышэйшай школы мастацтваў у Парыжы (1953). Браў удзел у беларускім нацыянальным жыцьці, спрычыніўся да стварэньня Беларускага незалежнага аб’еднаньня моладзі, выдаваў часопіс “Моладзь”.
542 Апукарана (парт. Apucarand) — муніцыпалітэт у штаце Парана ў Бразыліі.
23—30 ліпеня — Скаўцкі зьлёт у Амэрыканскай зоне Нямеччыны.
23—30 ліпеня — Скаўцкі лягер каля Парыжу.
6—13 жніўня — Скаўцкі лягер ЗБСЧ у Бэльгіі.
3 верасня — Зборка ахвяраў на ЗБСЧ ува ўсіх краінах на рукі вышэй названых упаўнамочаных
24 верасня — Нарада скаўцкіх кіраўнікоў ува ўсіх краінах.
15—22 кастрычніка — Тыдзень грамадзкай службы скаўта.
19 лістапада — Угодкі Слуцкага Паўстаньня.
24 сьнежня — 7 студзеня — Калядныя ўрачыстасьці. Добры ўчынак для дзяцей і патрабуючым дапамогі.
Увага: на сваіх нарадах скаўцкія кіраўнікі апрацуюць падробныя праграмы вышкаленьня і дзейнасьці сваіх адзінак у рамках гэтага агульнага пляну ды перашлюць свае пастановы ў Галоўную кватэру ЗБСЧ.
У справе скаўцкіх архіваў тых адзінак і маёмасьці, якія зьліквідаваныя, або знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі ў Нямеччыне, была прынятая пасьля кароткай дыкусіі пастанова, каб усе архівальныя матэрыялы былі перасланы ў скаўцкі архіў на рукі д-р Сіповіча543 ў Лондане, а першы і шосты сьцяг — перасланы ў Зл. Штаты Амэрыкі на рукі с. М. Белямука, дзеля дальнейшага забесьпячэньня да часу наладжаньня скаўцкай дзейнасьці ў ЗБСЧ у гэтай краіне.
Скаўцкія бібліятэчкі й дапаможныя матэрыялы, неабходныя для праводжаньня бягучай дзейнасьці, маюць перасылацца ў розныя краіны, дзе праводзіцца або мяркуецца праводзіць далейшую дзейнасьць...
543 Часлаў Сіповіч (1914—1981), рэлігійны дзеяч, біскуп. Вучыўся ў Друйскай гімназіі. У1934 г. пастрыжаны ў манахі. Вучыўся на факультэце філязофіі і тэалогіі ў Віленскім унівэрсытэце. У 1938—1947 гг. жыў у Рыме, дзе закончыў Папскі грыгарыянскі ўнівэрсытэт і Папскі ўсходні інстытут. У 1944—1946 гг. апекаваўся беларускімі жаўнерамі Арміі Андэрса, раскватараванымі па ўсёй Апэнінскай паўвысьпе. Праводзіў сярод іх дабрачынную і асьветніцкую працу. У 1947 г. прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі візантыйска-славянскага абраду ў Вялікабрытаніі. 9 красавіка 1947 г. прыбыў у Лёндан. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, у 1948 г. абіраўся на пасаду скарбніка арганізацыі. У 1948 г. стаў адным з ініцыятараў стварэньня БХАА “Жыцьцё”, а пазьней — БАКА “Рунь”. 4 жніўня i960 г. высьвячаны на біскупа, пазьней быў прызначаны апостальскім візытатарам для беларусаў за мяжой. У ліпені 1963 г. прызначаны генэралам ордэну марыянаў, на гэтай пасадзе заставаўся да 1969 г. У Марыян Хаўз заснаваў кляштар беларускіх марыянаў. Фактычна быўзаснавальнікам Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтру ў Паўночным Лёндане, часткай якога стаў інтэрнат Сьв. Кірылы для беларускіх хлапцоў, а таксама Беларуская бібліятэка і музэй імя Ф. Скарыны.