Памер: 781с.
Мінск, Нью Йорк 2017
Калышуцца ветразі, бельлю ірдзяцца, На маштах усходу агонь, На хвалях крыклівыя мэвы садзяцца: “За кім вы пайшлі у здагон?!”
Прыпеў: Нас штормам не разьбіць,
Нас бурай не спыніць, Нас горам не зламаць I ветрам не стрымаць. Дружыньнікі, гэй! гэй! Зважай! Прыбі! Ня стой! I у-ха-ха! і гэй! гэй! гэй! Агой! Агой! Агой! (2 разы).
Стагодзьдзі прайшлі, а Балтыцкае мора На хвалях ня бачыла нас.
Мы верым, што Заўтрам заменіцца Учора, Што хутка ўжо прыйдзе той час.
Такіх шмат, як кажуць, як быццам ніколі Ня мець нам да мора дарог, Ды заўтра надходзіць — мы скажам, — даволі! I хвалі заб’юцца ля ног.
Прыпеў: Нас штормам не разьбіць...
Нашыя “Ветразі”
Ад рэдакцыі.
Выпушчаючы ў сьвет першы нумар нашага часапісу “Нашыя Ветразі”, мы лічым патрэбным паясьніць нашым паважсшым чытачом некаторыя пытаньні адносна марскога скаўтынгу.
Аб тым, што ён існуе амаль у кожнай краіне, дзе наагул існуе скаўтынг, — мы гаварыць ня будзем. Аднак думаем, што знайдуцца
531 Пятро Звонны (сапр. Пётр Нядзьвецкі, 1918—2000), грамадзкі дзеяч. Быў намесьнікам кіраўніка СБМ у Вялейцы, настаўнікам сьпеваў у альбяртынскай краёвай школе СБМ. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Працаваў у лягеры Дэсаў. Па сканчэньні вайны жыў у беларускім лягеры Ватэнштэт, дзе кіраваў мужчынскім хорам. Пры канцы 1940-х гг. выехаў у ЗША.
людзі, якія захочуць спытацца: “Навошта нам марскі скаўтынг, калі мы мора ня маем?” Маем, ня маем, гэта пытаньне будучыні. Ды быць марскім скаўтам, гэта ня значыць, што мы павінны абавязкава плаваць на моры. Вады на Беларусі хапае і мы можам тварыць свае рэчныя флатыліі на рэках —Дзьвіне, Нёмане, Прыпяці ці Дняпры.
Сёньня, напрыклад, чэскі скаўтынг, які ў заходніх зонах Нямеччыны існуе толькі некалькі месяцаў, складаецца пераважна з адзінак марскіх скаўтаў. А мора яны, аднак, ня мелі і ня маюць. Вышкаленьне скаўтаў у марскім аборэчным напрамку амаль нічым ня розьніцца.
Сянняшняя нашая дружына марскіх скаўтаў пры 1-м Сьцягу “Ватэнштэт” (зарэгістраваная пры Інтэрнацыянальньім Бюры) складаецца пераважна са скаўтаў-дружыньнікаў (скаўт-дружыньнік, “Ровэр скаўт” — гэта ёсьць старэйшы скаўт, якога пасьля адпаведнай падрыхтоўскі дапушчаецца да ўрачыстай прысягі. Яго далейшы шляхмае характар чыста нацыянальнай працы. Ён ідзе гэтым шляхом сам, без кіраўніка і нясе ў жыцьцё скаўцкія ідэалы).
Вось-жа нашыя дружыньнікі, жадаючы, паколькі ёсьць яшчэ магчымасьць працаваць групова, пастанавілі вучыцца ў марскім напрамку, закладаючы гэтым самым перйіую ў гісторыі беларускага скаўтынгу марскую дружыну, якую назвалі дружынай “Пірат”. Магчыма, да нашага назову, які мы выбралі, будуць некаторыя засьцярогі, аднак мы яго выбіралі сьведама.
Піратамі былі людзі са своеасаблівай ідэяй, гэта праўда, але гэта былі людзі моцныя характарам і воляй, людзі, якіх спайвала сяброўства, людзі перадусім адважныя. He адзін прыгожы чын такіх людзей запісаны ў гісторыі некаторых народаў.
Бяручы пад увагу вось гэтыя рысы, характэрныя такім людзям, мы і выбралі гэты сабе назоў.
Быць піратамі ў моры сёньняшняй эміграцыі, стаяць на вахце нашай бел-чырвона-белай бандэры, несьці нашыя сьвятыя нацыянальныя ідэалы праз буру гэтага мора, даючы адпор усім параплавам, ці яны будуць плысьці з усходу, ці з заходу, — вось найіая мэта.
Узгадаваньне нашай дружыны мае два галоўныя кірункі: Скаўцкі-марскі і рыцарскі. Аднак галоўнай нашай мэтай ёсьць і будзе праца на карысьць нашага народу, нашай Бацькаўшчыны.
Дня з сьнежня 1949 г. скаўтамі дружыны “Пірат” была ўладжана асобная сьвятліца (Штаб-Кватэра). Дэкарацыя выканана вельмі эстэтычна — усё ў марскім стылю. Цяпер нашыя марскія скаўты маюць свой уласны куток, дзе яны могуць праводзіць зборкі.
Дзень 6 сьнежня 1949 г. быў адным з сумных дзён нашых Піратаў. Вечарам гэтага дня адбылося разьвітальнае вогнішча
ад’яжджаючым скаўтам з нашага Сьцягу. Дружына Пірат разьвіталася з двума сваімі сябрамі — Гарачкам Арсенам і Дашкевічам Станіславам. Першы атрымаў воднае імя — Дэльфін, другі — Белы мядзьведзь. Такая ў нас існуе традыцыя: каліхто з нашых сяброў пакідае наш Сьцяг, ён пры заканчэньні разьвітальнага вогнішчы атрымлівае скаўцкае лясное імя — татэм. Татэм атрымлівалі марскія скаўты, толькі яно не называецца лясным, a водным імям.
Праграма вогнішча працягнулася больш за дзьве гадзіны. Яна перапляталася прамовамі, песьнямі й пажаданьнямі. Пры разьвітаньні нашыя сябры запэўнілі, што хоць яны і едуць далёка — у Аўстралію, аднак нас не разлучаць кілёмэтры, мы як былі, так і астанемся адной сям’ёй, з адной думкай, з адной ідэяй, праводзячы сваю нацыянальную працу далей.
Спадарожнага ветру, сябры!!!532.
532 Нашыя Ветразі. № 1.1949. — A. В.
1950 г.
ЗАКАНЧЭНЬНЕ
АРГАНІЗАЦЫЙНАГА ЖЫЦЬЦЯ I ДЗЕЙНАСЬЦІ ЗГУРТАВАНЬНЯ БЕЛАРУСКІХ СКАЎТАЎ
НА ЧУЖЫНЕ
На 18 нумары спыняецца выхад СІС, выдаванай сп. Сянькоўскім, бо СІС № 19 за люты 1950 г. сп. Пануцэвіча напісаў наступнае:
У друтой палавіне лютага 1950 г. наступіла ліквідацыя беларускіх лягероў у Бакнангу і Ватэнштэце. Адначасова перасталі існаваць тамтэйшыя скаўцкія групы і школьныя ўстановы.
Скаўцкі тыдзень
Падобна як у папярэднім годзе, у днёх 20—27 лютага будзе зладжаны ўсімі скаўтамі ДП “Скаўцкі тыдзень”. Хоць на такі посьпех, зь якім Скаўцкі тыдзень быў адначаны ў прошлым годзе, трудна разьлічваць з прычыны наяўнасьці меншай колькасьці скаўтаў, Галоўная кватэра ЗБСЧ заклікае аднак кіраўнікоў усіх адзінак правесьці належнуто падрыхтоўку, каб на працягу тыдня праявіць усебаковую дзейнасьць. Адначасова прыпамінаем, што дня 22 лютага 1950 г. прыпадаюць угодкі нараджэньня Бодэн Поўля533.
Ад 4 да 9 сакавіка 1950 г. у Бэртэсгэдэне адбудзецца інтэрнацыянальны курс кіраўнікоў дружын. У ім прымуць удзел скаўты ад 16 да 18 год ад усіх нацыянальнасьцяў ДП. Месцы падзеленыя між нацыянальнасьцямі прапарцыянальна да агульнага ліку скаўтаў534.
Заснаваньне новай адзінкі ў Фішбэку.
12 студзеня 1950 г. заснавалася новая беларуская скаўцкая адзінка ў лягеры Фішбэк. У склад яе ўваходзіць моладзь старэйшага веку. Адзінка ўжо зацьверджана праз ДП-Аддзел БСІБ.
У днях 28 і 29 студзеня прадстаўнікі Галоўнай кватэры наведалі новую адзінку ў Фішбэк. Хоць прысьпешаны тэмп эміграцыі забірае ўсё штораз болып старэйшых і малодшых больш-менш актыўных сяброў, жаданьне гуртавацца ў сваёй арганізацыі фішбэцкая моладзь паказала ня толькі на словах, але і на практыцы. На месцы былі абмер-
533 СІС. № 18. Студзень 1950. — A. В.
534 СІС. № 18. Студзень 1950. — A. В.
каваныя актуальныя справы і прадстаўнікі Галоўнай кватэры ЗБСЧ з добрым уражаньнем і надзеяй разьвіталіся з новымі сябрамі535.
4-я скаўцкая канфэрэнцыя ЗБСЧ
Дня 19 лютага 1950 г. адбылася ў Розэнгайме 4-я Скаўцкая канфэрэнцыя ЗБСЧ. У Канфэрэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі ад ангельскай і амэрыканскай зонаў Нямеччыны ў агульным ліку 22 асобы. Пасьля праслуханьня ўрачыстай Божай Службы, выкананай Яго Прэасьвяшчэнствам япіскапам БАПЦ Васілём, удзельнікі сабраліся ў залі, упрыгожанай нацыянальнымі і скаўцкімі эмблемамі, дзе Галоўны кіраўнік ЗБСЧ В. Пануцэвіч уступнай прамовай адчыніў парадак нарадаў. На старшыню быў выбраны інж. Ханяўка536, а на сакратара заступнік штандаровага ст. скаўт У. Бакуновіч537.
Парадак нарадаў:
1. Справаздача Галоўнага кіраўніка з дзейнасьці ЗБСЧ за час ад апошняй канфэрэнцыі і дыскусыя над справаздачай.
2. Выбары Галоўнага кіраўніцтва.
3. Выбары ўпаўнаважаных на паасобныя краіны.
4. Плян і мэтады працы на бягучы год.
535 СІС. № 18. Студзень 1950. — A. В.
536 Відаць, маецца на ўвазе Часлаў Ханяўка (1909—1988), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі й на агранамічным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Браў актыўны ўдзел у Беларускім студэнцкім саюзе. Падчас Друтой сусьветнай вайны працаваў у Камітэце беларускай самапомачы ў Бэрліне, Беларускім камітэце ў Варшаве. Займаўся вызваленьнем беларусаў, што трапілі ў нямецкі палон. У паваеннай Нямеччыне займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. У 1950-я гг. выехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры. Сябра БАЗА, адзін з заснавальнікаў і сябра ўправы Нью-Джэрзійскага аддзелу арганізацыі.
537 Уладзімер Бакуновіч (1926—1992), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў польскай і савецкай школах. Ад 1944 г. разам зь сям’ёй бацькоў апынуўся ў Нямеччыне, дзе да канца Другой сусьветнай вайны працаваў у баўэра, a потым вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў беларускіх лягерах у Рэгэнсбургу і Віндзішбэргердорфе. У 1950 г. разам з бацькамі выехаў у Аўстралію. У Сыднэі браў удзел у арганізацыі Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі. Пазьней апублікаваў на старонках газэты “Бацькаўшчына” нататкі пра першыя гады беларускай прысутнасьці на пятым кантынэнце (друкаваўся пад псэўданімам Уладзімер Сьцяблевіч). У 1954 г. паступіў на эканамічны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі, дзе ў 1963 г. атрымаў ступень доктара эканомікі. ГІазьней пераехаў у ЗША. Жыў у НьюБрансьвіку (штат Нью-Джэрзі), а ад 1968 г. — у Дэтройце (Мічыган), дзе працаваў як спэцыяліст па падатковых справах. Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасьці БАЗА й Рады БНР.
5. Справа скаўцкіх архіваў і маёмасьці ў сувязі з ліквідацыяй скаўцкіх адзінак у Нямеччыне.
6. Скаўцкія часапісы і справы скаўцкага фонду.
7. Розныя справы.
8. Канцовыя пастановы.
У сваёй кароткай справаздачы дасюлешні Галоўны кіраўнік В. Пануцэвіч даў сынтэтычны агляд дзейнасьці ЗБСЧ за час між з-й і 4-ай скаўцкімі канфэрэнцыямі. (12.3.1949 — 19.2.1950).
“Трэйцяя скаўцкая канфэрэнцыя, — казаў ён, — што адбылася ў сакавіку мінулага году ў Шляйсгайме, запісана ў гісторыі нашага скаўцкага руху сумнымі літарамі, бо яна ня толькі ня вырашыла розных балючых пытаньняў, але з прычыны арганізаванага наступу ведамых партыйных ургупаваньняў на ЗБСЧ, дзякуючы іх інтрыганству і ператварэньню з-й канфэрэнцыі ў партыйны зьезд старэйшага грамадзянства з удзелам разагітаванай моладзі, сталася месцам заснаваньня апазыцыйнага Галоўнага кіраўніцтва і канчатковым падзелам арганізацыі на два ўгрупаваньні. Гэткае становішча не магло не адбіцца на далейшым нашым скаўцкім руху і ягонай дзейнасьці ў розных напрамках...
Міма вялізных перашкодаў, бо апазыцыйнае ўгрупаваньне здолела бруднымі спосабамі ўвесьці ў блед кіраўніка ДП-аддзелу Інтэрнацыянальнага Бюра сп. Монэ, міма ўсякіх спробаў апанаваньня скаўцкіх адзінак — ідэйная і пераважаючая частка моладзі дала станоўкі адпор дывэрсыі і абараніла ў аснаўным наш рух ад вялізнай небясьпекі, перад якой ён апынуўся год назад”.