• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па фізіцы 8 клас

    Зборнік задач па фізіцы

    8 клас

    Памер: 144с.
    Мінск 2012
    33.01 МБ
    а	б
    Мал. 113
    475.	3 ніхромавага дроту сячэннем S = 0,40 мм2 трэба вырабіць спіраль для награвальніка магутнасцю Р = 600 Вт, які працуе пры напружанні U = 220 В. Вызначце даўжыню дроту, неабходную для
    вырабу спіралі.
    R, R
    Мал. 115
    476.	Участак электрычнага ланцу-га складаецца з двух паслядоўна злучаных рэзістараў (мал. 114), супраціўленні якіх Rx = 3,0 Ом і R2 = 6,0 Ом. Вызначце паказанні вальтметраў, калі амперметр паказ-вае сілу току / = 1,6 А. У якім з рэзіс-тараў вылучыцца большая колькасць цеплаты за адзін і той жа прамежак часу і ў колькі разоў?
    477.	Участак электрычнага лан-цуга складаецца з двух паралельна злучаных рэзістараў (мал. 115), супраціўленні якіх Rx = 8,0 Ом і
    92
    R2 = 2,0 Ом. Вызначце паказанні амперметраў, калі вальтметр паказвае напружанне U = 4,0 В. У якім з рэзістараў вылучыцца большая колькасць цеплаты за адзін і той жа прамежак часу і ў колькі разоў?
    478.	У сетку напружаннем U = 220 В уключаюць дзве лям-пы, магутнасці якіх Pt = 480 Вт і Р2 = 60 Вт, разлічаныя на гэта напружанне. Якая з лямпаў будзе гарэць ярчэй пры іх паслядоўным злучэнні? Пры паралельным злучэнні?
    479.	Дзве лямпачкі з намінальнымі магутнасцямі Р{ = 80 Вт і Р2 = 121 Вт, разлічаныя на напружанне U = 220 В, уключаны па-слядоўна ў сетку з такім жа напружаннем. Вызначце магутнасць, якая спажываецца лямпачкай з большай намінальнай магутнасцю.
    480.	Два нікелінавыя драты маюць аднолькавую плошчу па-пярочнага сячэння, але розную даўжыню. Драты ўключаны пара-лельна ў ланцуг электрычнага току. У якім з іх будзе вылучацца большая колькасць цеплаты? Чаму?
    481.	* Медны і алюмініевы драты аднолькавай даўжыні і плош-чы папярочнага сячэння злучаюць паралельна і падключаюць да крыніцы току. Адзін з дратоў перагарае. Які? А калі драты злучыць паслядоўна, то які дрот перагарыць у гэтым выпадку? Пачатковая тэмпература дратоў t0M = £Оал = 10 °C. Страты цеплаты не прымаць да ўвагі.
    482.	Чаму ніць напальвання электрычнай лямпачкі з цягам часу перагарае?
    483.	Электрычныя правады, з дапамогай якіх на ніць напальван-ня электрычнай лямпы падаецца напружанне, не награваюцца. У той жа час нітка лямпы напальваецца і свеціць ярка. Чаму?
    484.	Чаму пусты электрычны чайнік нельга ўключаць у сетку?
    485.	Чаму пры паслядоўным злучэнні мацней за ўсё награваецца праваднік, выраблены з рэчыва з найбольшым удзельным супра-ціўленнем? Які праваднік будзе мацней за ўсё награвацца пры паралельным злучэнні? Адказ абгрунтуйце.
    486.	Напружанне на клемах крыніцы току электрычнага лан-цуга, паказанага на малюнку 116, U = 5,0 В. Вызначце магутнасць
    93
    Мал. 116
    Мал. 117
    электрычнага току, які праходзіць па ланцугу, калі супраціўленні рэзістараў R{ = 6,0 Ом, R2 = 14 Ом, /?3 = 20 Ом і ю Я4 = 10 Ом.
    487.	Напружанне на клемах крыніцы току электрычнага ланцуга, паказанага на малюнку 117, U = 100 В. Вызначце магутнасць электрычнага току, які пра-ходзіць па рэзістары R6, калі супраціў-ленні рэзістараў Ri = 4,0 Ом, R2 = 6,0 Ом, R2 = 12 Ом, R4 ■ 14 Ом, R5 = 16 Ом, R6 = 8,0 Ом.
    488.	Награвальны элемент электрыч-най пліткі складаецца з дзвюх аднолька-вых паралельна ўключаных спіралей. Пры рамонце пліткі адну са спіралей прыйшлося ўкараціць на 25 %. Як і ў колькі разоў змянілася магутнасць пліт-кі пасля рамонту?
    489.	У сетку напружаннем U = 220 В уключана электрычная плітка з супраціўленнем спіралі 7? = 40 Ом. Праз які прамежак часу на гэтай плітцы закіпіць у каструлі вада, тэмпература якой £ = 20 °C, а аб'ём V = 2,0 л? Каэфіцыент карыснага дзеяння пліткі р = 60 %. Цеплаёмістасць каструлі не прымаць да ўвагі.
    490.	Спіраль награвальніка выраблена са сплаву, удзельнае . Ом • мм2	.	.
    супраціўленне якога р = 1,10------- . Даўжыня дроту спіралі
    м
    I = 22,0 м, плошча яго папярочнага сячэння S = 0,605 мм2. Вызначце напружанне, якое падаецца на награвальнік, калі яго магутнасць Р= 1,20 кВт.
    491.	* Электрычны чайнік мае дзве спіралі. Пры ўключэнні ад-ной з іх вада ў чайніку закіпае праз прамежак часу Tj = 10 мін, a пры ўключэнні другой — праз т2 = 15 мін. Праз які прамежак часу закіпіць вада ў чайніку, калі ўключыць абедзве спіралі: а) пасля-доўна; б) паралельна?
    94
    492.	Награвальнік са спіраллю супраціўленнем R = 240 Ом памясцілі ў пасудзіну з вадой пры тэмпературы t = 20 °C, маса якой тп1 = 0,50 кг, і ўключылі ў сетку напружаннем U = 220 В. Якая маса вады выкіпіць за прамежак часу т = 20 мін, калі ККДз спіралі г| = 80 %? Страты энергіі на награванне пасудзіны і навакольнага асяроддзя не прымаць да ўвагі.
    493.	Пад'ёмны кран раўнамерна паднімае груз масай m = 0,40 т са скорасцю г = 18 —. У электрарухавіку, разлічаным на на-мін
    пружанне U = 220 В, сіла току I = 6,0 А. Вызначце ККДз электра-рухавіка.
    494.	* Праз рэзістар супраціўленнем R = 5,0 Ом праходзіць электрычны ток. Графік залежнасці колькасці цеплаты, якая вылучаецца ў рэзістары, ад часу прадстаўлены на малюнку 118. Вызначце сілу току ў рэзістары.
    495.	* У электрычным ланцугу, схема якога прыведзена на малюнку 119, супраціўленні рэзістараў /?2 = 12 Ом, Д3 = 18 Ом, R^ = 20 Ом. Вызначце супраціўленне рэзістара Rv калі магутнасць,
    якая спажываецца ўчасткам АВ ланцуга, ад-нолькавая пры разамкнутым і замкнутым ключы.
    496.	Чаму, стоячы на зямлі ці на сырой падлозе, небяспечна займацца рамонтам электраабсталявання, не прыняўшы спе-цыяльныя меры засцярогі?
    Мал. 119
    95
    497.	Чаму любую работу ў электрычным ланцугу можна выкон-ваць толькі пры адключаным напружанні?
    498.	Чаму ваду ў электрычны чайнік неабходна наліваць да ўключэння яго ў сетку?
    499.	Чаму рамонтныя работы электраманцёрам рэкамендуецца праводзіць у рызінавым абутку і ў рызінавых пальчатках?
    500.	У плаўкім засцерагальніку асноўным элементам з'яўляецца тонкі свінцовы дрот, разлічаны на ток пэўнай сілы. Што адбудзецца, калі сіла току ў ланцугу стане большай за дапушчальную? Чаму перагарае засцерагальнік, а не праводка?
    501.	Чаму небяспечна замяняць засцерагальнік кавалачкам меднага дроту («жучком»)?
    502.	(э) Запішыце намінальныя магутнасці электрабытавых прыбораў, якія ёсць у вас дома (лямпачкі, прас, халадзільнік, пыласос, тэлевізар і г. д.). Падлічыце агульную магутнасць усіх электраспажывальнікаў. Вызначце месячнае спажыванне энергіі адным з электрапрыбораў і яе кошт. Прапануйце шляхі эканоміі электраэнергіі ў вашым доме.
    503.	(э) Выкарыстоўваючы пашпартныя даныя батарэі гальва-нічных элементаў, лямпачкі кішэннага ліхтарыка, вызначце работу электрычнага току на працягу прамежку часу t = 30 мін (пры-кладны час бесперапыннай работы ліхтарыка).
    504.	(э) Выкарыстоўваючы пашпартныя даныя электрычнага чайніка і гадзіннік з секунднай стрэлкай, вызначце колькасць цеп-латы, якая вылучаецца за прамежак часу, неабходны для закіпан-ня вады аб'ёмам V = 1,0 л, а таксама кошт спажытай за гэты час энергіі.
    505.	(э) Выкарыстоўваючы пашпартныя даныя электрычнага чайніка, вызначце яго магутнасць. Наліце ў чайнік пэўны аб'ём вады пакаёвай тэмпературы. Уключыўшы чайнік, зафіксуйце пра-межак часу, неабходны для закіпання вады. Разлічыце колькасць цеплаты, атрыманую вадой, і работу электрычнага току. Вызначце каэфіцыент карыснага дзеяння электрачайніка.
    506.	(э) Выкарыстоўваючы пашпартныя даныя ўсіх спажыўцоў электраэнергіі ў вашай кватэры (доме), вызначце сілу току, на якую павінны быць разлічаны плаўкія засцерагальнікі, калі ўсе электрапрыборы ўключыць адначасова.
    96
    18
    Пастаянныя магніты. Магнітнае поле
    Пытанні для самакантролю
    •	У чым заключаецца асноўная ўласцівасць магніта?
    •	Што называюць полюсамі магніта?
    •	Ці можна падзяліць полюсы магніта?
    •	Што прынята за напрамак магнітных ліній?
    •	Як размешчаны магнітныя полюсы Зямлі адносна геаграфічных?
    507.	У якім месцы на Зямлі магнітны компас «не працуе»?
    508.	Ці можна давяраць паказанням компаса, знаходзячыся ў вобласцях магнітных анамалій?
    509.	Чаму корпус компаса робяць з медзі, алюмінію, пластмасы,
    але не з жалеза і сталі?
    510.	На які магнітны полюс Зямлі па-казвае паўночны канец стрэлкі компаса?
    511.	На стале стаяць тры «чорныя скрыні». Вядома, што ў адной з іх зна-ходзіцца пастаянны магніт, у другой — стальны цвік і ў трэцяй — алюмініевы стрыжань. Як і ў якой паслядоўнасці, выкарыстаўшы такія ж прадметы, вы-значыць, што знаходзіцца ў кожнай скрыні?
    512.	Як зменяцца паказанні дынамо-метра (мал. 120), калі знізу да магніта паднесці другі магніт, павернуты да яго: а) паўночным полюсам; б) паўднёвым полюсам?
    Мал. 120
    97
    513.	На малюнку 121 прадстаўлены карціны ліній магнітных палёў магнітаў, атрыманыя з дапамогай жалезных апілак. Вызначце бліжэйшы да магніту 2 полюс магніту 1 у выпадку а; у выпадку б. Пакажыце напрамак ліній магнітных палёў.
    Мал. 121
    514.	Схематычна намалюйце лініі магнітных палёў двух адноль-кавых магнітаў для выпадкаў а і б (мал. 122).
    [I
    *0 [I
    N
    Мал. 122
    515.	* Паласавы магніт падзялілі на дзве роўныя часткі і атры-малі два магніты. Ці будзе дзеянне кожнага з гэтых магнітаў такім жа, як і цэлага магніта? Чаму?
    516.	* Як, не карыстаючыся нічым, акрамя двух стальных стрыж-няў, адзін з якіх намагнічаны, вызначыць, які са стрыжняў на-магнічаны?
    517.	* Адзін са стальных стрыжняў намапіічаны мацней за другі. Як выявіць гэты стрыжань?
    518.	Чаму, удараючы шматразова малатком па магніце, яго можна размагніціць?
    519.	(э). Як, выкарыстоўваючы крыніцу току, дастаткова доўгі медны ізаляваны провад і жалезны цвік, можна рассартаваць медныя і жалезныя шрубы, перамяшаныя ў скрынцы?
    98
    19
    Магнітнае поле току. Магнітныя палі прамога правадніка і шпулі з токам. Электрамагніт
    Пытанні для самакантролю
    •	Як можна вызначыць напрамак магнітных ліній прамога правадніка з токам? Шпулі з токам?
    •	Што ўяўляе сабой электрамагніт?
    520.	У выніку ўдару маланкі ў скрыню са стальнымі цвікамі цвікі сталі намагнічанымі. Растлумачце гэту з'яву.
    521.	Чаму магнітная стрэлка, размешчаная побач з правадніком, мяняе сваю арыентацыю, калі па ім прапусціць электрычны ток?
    522.	Магнітная стрэлка, змешчаная блізка ад правадніка (мал. 123), навярнулася пры прапусканні па правадніку электрыч-нага току. Якія сілы выканалі работу па павароту стрэлкі?
    523.	Намалюйце ў сшытку лініі магнітных палёў праваднікоў з токам (мал. 124, а, б). Як мбжна змяніць напрамак ліній магнітных палёў праваднікоў з токам?