Зборнік задач па фізіцы
8 клас
Памер: 144с.
Мінск 2012
524. * Якой будзе арыентацыя магнітнай стрэлкі, якая знахо-дзіцца паміж узаемна перпендыкулярнымі праваднікамі ў пункце 0 (мал. 125), калі сіла электрычнага току ў правадніках аднолькавая?
Мал. 123
Мал. 124
Мал. 125
99
525. Ці стварае магнітнае поле дадатна зараджаны рэмень пры-вада такарнага станка, калі станок: а) выключаны; б) уключаны?
526. * Чаму магнітная стрэлка, паднесеная да проваду, па якім ідзе пераменны ток высокай частаты, не рэагуе на магнітнае поле проваду?
527. * Пераменны ток у правадніку АВ (мал. 126) змяняецца вельмі павольна. Апішыце паводзіны стрэлкі.
528. Ці правільна паказана арыентацыя магнітнай стрэлкі, размешчанай блізка ад выгнутага правадніка з токам (мал. 127)? Аргументуйце адказ.
529. * 3 кругавога правадніка 1 з токам утварылі праваднік 2 у выглядзе васьмёркі (мал. 128). Параўнайце напрамак ліній магніт-нага поля ў цэнтрах кругавых праваднікоў (пункты 0, О{, О2).
2
Мал. 128
530. * Праводзячае кольца з токам перакручваюць, ператвараючы яго ў «васьмёрку» (мал. 129), а затым «васьмёрку» складаюць так, што атрымліваецца падвойнае кольца. Як зменіцца магнітнае поле ў цэнтры такога кольца?
100
531. * Як зменіцца магнітнае поле ў цэнтры падвойнага кольца, калі перад складаннем «васьмёркі» яе не перакручваць (мал. 130)?
532. * У вертыкальнай плоскасці знаходзіцца плоскі віток мед-нага дроту (мал. 131). У цэнтры вітка змешчана магнітная стрэлка. Як будзе арыентавацца стрэлка, калі па вітку пусціць пастаянны электрычны ток: а) па напрамку руху гадзіннікавай стрэлкі; б) су-праць напрамку руху гадзіннікавай стрэлкі?
Мал. 129
Мал. 130
Мал. 131
533. Якімі спосабамі можна павялічыць пад'ёмную сілу электра-магніта?
534. Чаму з дапамогай электрамагнітнага крана, не забяспечанага дадатковымі захопамі, нельга паднімаць і пераносіць распаленыя стальныя і чыгунныя балванкі?
535. Намалюйце лініі магнітнага поля, іх напрамак і полюсы шпулі з токам, прадстаўленай на малюнку 132.
536. Вызначце палярнасць клем крыніцы электрычнага току, падключанай да шпулі (мал. 133).
Мал. 132
Мал. 133
101
537. У якім выпадку (мал. 134) узаемадзеянне паміж шпулямі з токам абазначана правільна? Адказ аргументуйце.
1» дав
Прыцяжэнне a
- + + -
Ц- ц.>
Адштурхванне б
+ - +
іЦ Wi
Адштурхванне в
Мал. 134
- + - +
Ці «>
Прыцяжэнне г
538. Як будуць узаемадзейнічаць шпуля і магніт (мал. 135) пасля замыкання ключа?
539. Ці будуць жалезныя прадметы прыцягвацца да шпулі (мал. 136), у абмотцы якой цячэ электрычны ток?
Мал. 135 Мал. 136
540. (э) 3 дапамогай магнітнай стрэлкі вызначце полюсы магні-ту, загорнутага ў паперу.
541. (э) Паднясіце компас спачатку да дна, а затым да верхняй часткі жалезнага вядра (каструлі), якое стаіць на зямлі. Каля дна стрэлка компаса паварочваецца да вядра паўднёвым полюсам, а ў верхняй частцы — паўночным. Праверце гэту з'яву і растлумачце яе.
542. (э) Як з дапамогай компаса праверыць, зроблены прадмет са сталі ці алюмінію?
543. (э) Праверце, ці будзе прыцягваць магніт дробныя цвікі, калі паміж магнітам і цвікамі знаходзіцца: а) ліст кардону; б) ліст шкла; в) ліст плексігласу; г) ліст бляхі; д) ліст алюмінію. Зрабіце вывады.
544. (э) Ці можна з дапамогай компаса вызначыць полюсы ін-шага компаса, загорнутага ў паперу, калі ён знаходзіцца: а) у жа-лезнай скрынцы; б) у вадзе; в) у пяску?
102
545. (э) Даследуйце магнітнае поле драцянога вітка з токам, размешчанага ў вертыкальнай плоскасці (мал. 137, а): а) паназі-райце за арыентацыяй магнітнай стрэлкі ў пунктах А, В, С, D; б) вызначце, ці будзе змяняцца арыентацыя магнітнай стрэлкі ў пунктах A, В, С, D пры змяненні становішча вітка з токам адносна гарызантальнай плоскасці; в) высветліце паводзіны магнітнай стрэл-кі ў выпадку сціскання вітка (мал. 137, б). Абсталяванне: віток з гнуткага проваду штатыў, крыніца току, магнітная стрэлка, ключ.
Мал. 137
546. (э) Вызначце палярнасць клем крыніцы току і напрамак на-моткі проваду ў абмотцы, якая скла-даецца з некалькіх віткоў (мал. 138). Абсталяванне: драцяная абмотка на падстаўцы, крыніца току, магнітная стрэлка, ключ.
547. (э) Вызначце напрамак току ў шпулі. Абсталяванне: шпуля з вя-домым напрамкам намоткі проваду, магнітная стрэлка, крыніца току з
Мал. 138
невядомай палярнасцю клем.
548. (э) Зрабіце найпрасцейшы электрамагніт і вызначце яго полюсы. 3 дапамогай магнітнай стрэлкі праверце, ці будуць змя-няцца полюсы магніта пры змяненні напрамку электрычнага току, які праходзіць праз электрамагніт. Абсталяванне: жалезны цвік,
тонкі ізаляваны провад, крыніца току, магнітная стрэлка, ключ.
103
СВЕТЛАВЫЯ З ЯВЫ
20
Крыніцы святла. Скорасць святла. Прамалінейнасць распаўсюджвання святла
Пытанні для самакантролю
• Якія крыніцы святла называюцца пунктавымі?
• Як распаўсюджваецца святло ў аднародным асяроддзі?
• Чаму роўна скорасць распаўсюджвання святла ў вакууме?
• Як растлумачыць утварэнне ценю? Паўценю?
Прыклад рашэння задачы
Модуль скорасці распаўсюджвання святла ў лёдзе г> = 2,3 • Ю8 —. с
У колькі разоў лёд аптычна больш шчыльны, чым паветра?
Дадзена:
Рашэнне.
Вядома, што чым аптычная шчыльнасць рэчыва
р = 2,3 • 108 -с с = 3,0 - 108 — с п — ? большая, тым скорасць распаўсюджвання святла ў ім меншая. Тады с п = —, V з,ою8 м п = ^ = 1,3. 2,3 108М с
Адказ: лёд у » = 1,3 раза аптычна больш шчыльны, чым паветра.
104
549. 3 пералічаных ніжэй крыніц святла назавіце тыя, якія з'яўляюцца натуральнымі крыніцамі: электралямпа, свечка, зорка, маяк, святляк, маланка, пражэктар, вясёлка, Сонца, ліхтар.
550. Якія ператварэнні энергіі адбываюцца пры свячэнні элект-рычнай лямпы?
551. 3 пералічаных ніжэй крыніц святла назавіце, якія адно-сяцца да халодных (люмінесцэнтных) крыніц святла, а якія — да цеплавых крыніц святла: экран працуючага манітора, паўночнае ззянне, маланка, святляк, электрычная лямпа напальвання, полымя распаленых дроў.
552. У якім з прыведзеных выпадкаў крыніцу святла можна лічыць пунктавай: а) Сонца асвятляе Зямлю; б) лямпачка ліхтара асвятляе вуліцу; в) лямпа дзённага святла асвятляе кнігу, якая ляжыць на стале?
553. Ці можна сцвярджаць, што зорныя карты паказваюць да-кладнае становішча зоркі на небе? Чаму?
554. Вылічыце прамежак часу, за які сонечнае святло, адлюст-раванае Месяцам, дасягае Зямлі. Адлегласць ад Зямлі да Месяца I = 3,84 • 105 км.
555. Прыкладная даўжыня экватара Зямлі / - 4,0 • 104 км. Колькі зямных экватараў складае шлях, які праходзіць святло за прамежак часу t = 1,0 с?
556. У колькі разоў адрозніваюцца адлегласці, пройдзеныя свят-лом за адзін і той жа час у вакууме і ў: а) шкіпінары; б) алмазе; в) шкле?
557. У якім асяроддзі святло распаўсюджваецца з найбольшай скорасцю? Чаму роўна гэта скорасць?
558. Прывядзіце прыклады з'яў, якія даказваюць прамаліней-насць распаўсюджвання святла.
559. Каб праверыць прамалінейнасць грані абструганай рэйкі, глядзяць уздоўж яе канта. Якая ўласцівасць святла выкарыстоў-ваецца пры гэтым?
560. Пабудаваннем у сшытку дакажыце, што памеры ценю, створанага самалётам, які ляціць, перавышаюць памеры самалёта.
561. У якім выпадку пры асвятленні непразрыстага прадмета вобласць паўценю не ўтворыцца? Дакажыце пабудаваннем.
105
s
Экран
Мал. 139
562. Выкарыстоўваючы малюнак 139, пабудуйце вобласці ценю і паўценю ад непргзрыстага прадмета на экране.
563. У якім выпадку (мал. 140, а, б) воб-ласць паўценю ад непразрыстага прадмета на экране будзе большай? Дакажыце пабу-даваннем.
564. Ці будзе на экране вобласць ценю ад непразрыстага прадмета (мал. 141)? Дакажыце пабудаваннем.
565. Святло ад пунктавай крыніцы S падае на гарызантальна размешчаную рашотку (мал. 142). Пакажыце пабудаваннем у сшытку, дзе на экране будуць утварацца светлыя палосы.
5
Экран
Мал. 141
106
566. Пакажыце пабудаваннем у сшыт-ку, на якой максімальнай адлегласці ад штыкетніка павінен знаходзіцца хлопчык, каб праз шчыліну ў штыкетніку ён змог убачыць увесь дом (мал. 143).
567. Пакажыце пабудаваннем у сшытку, дзе будуць утварацца вобласці ценю і паў-ценю пры асвятленні непразрыстага шара дзвюма лямпамі (мал. 144).
Мал. 143
^і
*
$2
Экран |_
Мал. 144
568. Чаму ў пакоі, які асвятляецца адной лямпай, прадметы даюць добра акрэсленыя цені, а калі крыніцай святла з'яўляецца люстра — цені размываюцца?
569. Якім чынам трэба размясціць працяглую крыніцу святла і непразрысты прадмет, каб прадмет не ўтвараў ценю? Адказ пацвердзіце пабудаваннем.
570. * Ці можна ў сонечны дзень уваткнуць у зямлю калок так, каб некаторы час ён не адбіваў ценю? Як гэта зрабіць?
571. * У які час дня цень, які адбіваецца палачкай, уваткнутай у зямлю вертыкальна, паралельны стрэлцы компаса?
572. Ці можна ад дзвюх пунктавых крыніц і непразрыстага прадмета атрымаць вобласць ценю, не размяшчаючы крыніцы і прадмет на адной прамой? Адказ пацвердзіце пабудаваннем.
573. Зімой ці летам апоўдні ваш цень карацейшы? Чаму?
574. У які час сутак (раніцай, увечар, у сярэдзіне дня) цені ад прадметаў даўжэйшыя за самі прадметы?
107
Мал. 145
575. Ці можа цень, створаны пе-ракладзінай турніка, быць даўжэй-шым за саму перакладзіну? Адказ пацвердзіцё пабудаваннем.
576. У якім становішчы (1 ці 2) (мал. 145) рэйка будзе адбіваць цень большай даўжыні? Пакажыце пабу-даваннем.
577. Як*вымераць вышыню дрэва ў пахмурны дзень, выкарыстоўваючы толькі шост?
578. Як, не мяняючы становішча прадмета, атрымаць цень рознай даўжыні пры яго асвятленні? Адказ' пацвердзіце пабу-даваннем.
579. Пунктавая крыніца святла размешчана на адлегласці Z = 4,0 м ад экрана. На шляху светлавых праменяў паралельна экрану знаходзіцца тонкі непразрысты дыск дыяметрам d = 30 см. Вызначце адлегласць ад крыніцы святла да дыска, калі на экране ўтвараецца цень, які мае форму круга дыяметрам D = 1,2 м.
580. Даўжыня ценю дуба, вышыня якога ha = 6,0 м, у сонечны дзень роўная /д = 2,0 м. Якую вышыню мае бяроза, якая расце не-далёка, калі даўжыня яе ценю /б = 2,6 м?
581. У сонечны дзень даўжыня ценю слупка, да якога прывязана маладая яблыня, /с = 40 см. Вышыня слупка hc = 80 см. Вызначце даўжыню ценю яблыні, калі яе вышыня./г = 2,6 м.
582. (э) У сонечны дзень вымерайце даўжыню свайго ценю ў сярэдзіне дня і ўвечар. Параўнайце і растлумачце атрыманыя вынікі.