• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па фізіцы 8 клас

    Зборнік задач па фізіцы

    8 клас

    Памер: 144с.
    Мінск 2012
    33.01 МБ
    583.	(э) Сталовы відэлец, асветлены свечкай, дае на сцяне цень. Пры вертыкальным становішчы відэльца цень ад зубцоў выразны, а пры гарызантальным — моцна размыты. Растлумачце назіраемую з'яву.
    584.	(э) Паміж уключанай настольнай лямпай і сцяной пры адключаным верхнім святле памясціце некалькі розных прадметаў (кнігу, далонь і г. д.) і атрымайце ад кожнага на сцяне цень і паў-цень. Растлумачце з дапамогай пабудавання іх утварэнне.
    108
    21
    Адбіццё святла. Люстры.
    Відарыс у плоскім люстры
    Пытанні для самакантролю
    •	Які вугал называюць вуглом падзення?
    •	Які вугал называюць вуглом адбіцця?
    •	Сфармулюйце законы адбіцця святла.
    •	Які відарыс прадмета дае плоскае люстра?
    Прыклад рашэння задачы
    Дзяўчынка ростам I = 140,0 см разглядае свой відарыс у плоскім люстры, размешчаным на вертыкальнай сцяне. Якой павінна быць мінімальная вышыня люстра і на якой адлегласці ад падлогі павінен знаходзіцца ніжні край люстра, каб дзяўчынка магла ўбачыць свой поўны відарыс? Адлегласць ад верхняга пункта галавы да вачэй дзяўчынкі 1{ = 6,0 см.
    Дадзена:	Рашэнне.
    1 = 140,0 см /t = 6,0 см	Зробім пабудаванне (мал. 146). Прамень, які ідзе з пункта В, адбіваючыся ад ніжняга краю (пункт С)
    h —?	люстра, трапляе ў вока дзяўчынкі.
    	Такім чынам, няма патрэбы ў люстры ніжэй пунк-та С. Паколькі вугал адбіцця роўны вуглу падзення (у = а), то
    CM	NB 1-1,	140,0 см - 6,0 см __ п = -— =	1 =		 67,0 см. 2	2	2
    Аналагічна, каб у вока трапіў прамень, які ідзе ад пункта А, верхні край люстра павінен'даходзіць да пункта К, які ніжэй пункта А на
    109
    В	М	В'
    Мал. 146
    AN I, 6,0 см „ n ---= — =--------= 3,0 cm.
    2	2	2
    Такім чынам,
    МК = I - A - 140,0 cm - 3,0 cm = 137,0 cm.
    2
    Мінімальная вышыня люстра
    ^мін = МК - CM = 137,0 см — 67,0 cm = 70,0 cm.
    Ніжні край люстра павінен знаходзіцца на адлегласці
    /2 = CM = 67,0 см ад падлогі.
    Адказ: /гмін = 70 см, /2 = 67 см.
    585.	Чаму цені нават пры адной крыніцы святла ніколі не бываюць абсалютна чорнымі?
    586.	Існуе легенда пра тое, што Архімед спаліў увесь рымскі флот у гавані Сіракуз, сфакусаваўшы сонечныя прамені велізарным сферычным люстрам. Наколькі рэальная такая легенда?
    587.	Намалюйце прыкладны ход светлавога праменя пасля ад-біцця ад люстра ў выпадках, паказаных на малюнку 147, а—в.
    588.	Вызначце вугал адбіцця праменя ад плоскага люстра, калі вугал падзення гэтага праменя на люстра a = 0°.
    589.	Вызначце вугал падзення праменя на плоскае люстра, калі вугал адбіцця гэтага праменя ад люстра у = 58°.
    110
    
    шшшш
    
    a	б	в
    Мал. 147
    590.	На плоскае люстра падаюць светлавыя пра-мені 1, 2 (мал. 148). Пакажыце пабудаваннем да-лейшы ход праменяў.
    591.	Адбіты прамень утварае з перпендыкуля-рам да плоскасці люстра, апушчаным у пункт падзен-ня, вугал у= 25°. Пакажыце прыкладны ход праменя
    на малюнку. Вызначце вугал паміж падаючым на Мал. 148 плоскае люстра і адбітым ад яго прамянямі.
    592.	Вызначце вугал падзення праменя на плоскае люстра, калі вугал паміж адбітым і падаючым праменямі ф = 20°. Пакажыце прыкладны ход праменяў на малюнку.
    593.	Вугал паміж падаючым і адбітым праменямі a = 30°. Якім будзе вугал адбіцця, калі вугал падзення павялічыцца на (р = 5,0°? Пакажыце прыкладны ход праменяў на малюнку.
    594.	Два плоскія люстры размеш-чаны пад прамым вуглом (мал. 149). На адно з люстраў падае сыходны свет-лавы пучок, абмежаваны праменямі 1 і 2. Пакажыце пабудаваннем у сшытку далейшы ход светлавых праменяў 1 і 2.
    595.	У якім выпадку (мал. 150, а, б) вугал падзення светлавога праменя на плоскае люстра большы? Чаму ён роўны?
    a	б
    Мал. 150
    111
    596.	Вугал паміж паверхняй плоскага люстра і падаючым на яго светлавым праменем складае (р = 40°. Пакажыце прыкладны ход праменя на малюнку. Вызначце вугал адбіцця праменя.
    597.	Чаму паверхню шкла, з якога вырабляюць люстра, шліфу-юць вельмі старанна?
    598.	* Пабудаваннем пакажыце, як з дапамогай плоскіх люстраў можна змяніць напрамак светлавога праменя на вугал