• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зборнік задач па фізіцы 8 клас

    Зборнік задач па фізіцы

    8 клас

    Памер: 144с.
    Мінск 2012
    33.01 МБ
    636.	(э) Накіруйце святло настольнай лямпы на плоскія паверх-ні розных прадметаў (сцяны, стала, падэшвы праса, люстэрка і г. д.). Як адбіваюць святло гэтыя прадметы?
    22
    Праламленне святла. Лінзы. Аптычная сіла лінзы
    Пытанні для самакантролю
    •	Якая з'ява называецца праламленнем святла?
    •	Што называюць вуглом праламлення?
    •	Ад якіх фактараў залежыць вугал праламлення?
    •	Што такое лінза?
    •	Якую лінію назьіваюць галоўнай аптычнай воссю лінзы?
    •	Што такое фокус лінзы?
    116
    •	Што такое аптычная сіла лінзы? У якіх адзінках яна вымя-раецца?
    •	Якая лінза з 'яўляецца збіральнай? Якая яе асноўная ўласцівасць?
    •	Якая лінза з'яўляецца рассейвальнай? Якая яе асноўная ўласці-васць?
    Прыклад рашэння задачы
    Відарыс прадмета, які знаходзіцца на адлегласці J = 30 см перад тонкай лінзай, размешчаны на экране на адлегласці / = 60 см за лінзай. Якая гэта лінза? Вызначце яе фокусную адлегласць. Якім з'яўляецца атрыманы відарыс?
    Дадзена:	Рашэнне.
    d = 30 см	а) Лінза з'яўляецца збіральнай, бо відарыс прад-
    / = 60 cm	мета ў ёй атрыманы на экране, а значыць, ён
    F-?	сапраўдны.
    б)	Пабудуем відарыс прадмета АВ у тонкай збіральнай лінзе (мал. 161). 3 пабудовы вынікае, што відарыс у дадзенай лінзе з'яўляецца сапраўдным, павялічаным, перавернутым.
    в)	Па ўмове BO = d, OB' = f.
    3 ААОВ і АА'OB' вынікае:
    А'В' _ / _ 60 см
    AB d 30 см
    Значыць, відарыс павялічаны ў 2 разы.
    117
    г)	Разгледзеўшы ACOF і AA'B'F, можна запісаць:
    А'В' _ FB' CO ~ OF
    А'В' АВ
    Але CO = AB, OF=F, FB' = f - F.
    Тады
    3 улікам рэзультата, атрыманага ў пункце в), маем:
    f - F 0	v f 60 CM
    -------= 2 \\\ 3F = t, r - — -------------= 20 cm.
    F	3	3
    Адказ: F = 20 cm.
    637.	Вугал падзення праменя святла з паветра на шкло a = 0°.
    Чаму роўны вугал праламлення?
    Мал. 163
    638.	На малюнку 162 паказана пралам-ленне праменя святла на мяжы падзелу двух асяроддзяў. Якое з асяроддзяў з’яўля-ецца аптычна больш шчыльным? Чаму?
    639.	На малюнку 163 паказана пралам-ленне праменя святла на мяжы падзелу двух асяроддзяў Якое з асяроддзяў з’яўля-ецца аптычна менш шчыльным? Чаму?
    640.	Чаму відарыс прадмета ў вадзе заўсёды менш яркі, чым сам прадмет?
    641.	Чаму глыбіня вадаёма нам здаецца меншай, чым ёсць на самай справе?
    642.	Чаму, знаходзячыся ў лодцы, цяжка папасці кап’ём у рыбу, якая плавае непада-лёку?
    643.	Пакажыце прыкладны ход светлавога праменя пасля пра-
    ламлення на мяжы двух празрыстых асяроддзяў у выпадках, па-казаных на малюнку 164, а—г.
    Паветра
    a
    Вада
    Шкло
    б
    Паветра
    Вада
    в
    Паветра
    Шкло
    г
    Мал. 164
    118
    644.	У вадзе сонечныя прамені ўтвараюць з перпендыкулярам да яе паверхні вугал р = 60°. Ці можа пры гэтым Сонца знахо-дзіцца пад вуглом ф = 30° да гарызонта? Чаму? Адказ пацвердзіце пабудаваннем.
    645.	Калі на паверхні вады назіраецца невялікі зыб, то здаецца, што прадметы, якія ляжаць на дне, вагаюцца. Чаму?
    646.	Два паралельныя светлавыя прамені падаюць пад некато-рым вуглом на плоскапаралельную шкляную пласцінку. Ці заста-нуцца прамені паралельнымі пасля выхаду з пласцінкі? Адказ пацвердзіце пабудаваннем.
    647.	Пабудаваннем ходу праменяў пакажыце, дзе вока будзе ба-чыць манетку, якая ляжыць на непразрыстым дне кружкі з вадой.
    648.	Пучок паралельных праменяў святла шырынёй а надае пад некаторым вуглом у ваду. Ці будзе такой жа шырыня праломленага пучка? Адказ пацвердзіце пабудаваннем.
    649.	* Ці будуць памеры прадмета здавацца такімі ж, як у па-ветры, калі яго разглядаць, цалкам пагрузіўшыся ў ваду (з дна басейна)? Адказ пацвердзіце пабудаваннем.
    650.	* Пунктавая крыніца святла S, плоскае люстра і вока назіральніка размешчаны так, як паказана на малюнку 165. Па-будаваннем пакажыце, куды перамесціцца відарыс крыніцы, які бачыць назіральнік, калі на шляху адбітых праменяў паставіць плоскапаралельную шкляную пласцінку так, як паказана на ма-люнку.
    651.	* Пунктавая крыніца святла S, плоскае люстра і вока на-зіральніка размешчаны так, як паказана на малюнку 166. Па-будаваннем пакажыце, куды перамесціцца відарыс крыніцы, які бачыць назіральнік, калі на шляху падаючых на люстра праменяў паставіць плоскапаралельную шкляную пласцінку, як паказана на малюнку.
    *
    Мал. 165	Мал. 166
    119
    652.	Вылічыце аптычную сілу тонкай лінзы, калі яе фокусная адлегласць: a) F= 20 см; 6) F = -10 см.
    653.	Вылічыце фокусную адлегласць тонкай лінзы, калі яе аптычная сіла: a) D = 2,5 дптр; 6) D = -20 дптр.
    654.	Лінзы 1 і 2 (мал. 167) выраблены з аднолькавага шкла. Якая з іх мае меншую фокусную адлегласць? Аптычная сіла якой лінзы большая?
    655.	* У якіх суадносінах павінны быць модулі лікавых значэн-няў фокусных адлегласцей F1 і F2 тонкіх збіральных і рассейваль-ных лінзаў, каб з дапамогай збіральнай лінзы можна было вызна-чыць аптычную сілу рассейвальнай лінзы? Чаму?
    656.	Чаму роўная аптычная сіла празрыстай плоскапаралельнай пласцінкі (мал. 168)?
    657.	* Як хутка вызначыць, якая з дзвюх збіральных лінзаў мае большую аптычную сілу?
    658.	* Ці зменіцца аптычная сіла дваякавыпуклай збіральнай лінзы (мал. 169), калі яе краі абрэзаць?
    Мал. 168
    Мал. 169
    Мал. 170
    659.	* Становішча бурбалкі паветра ад-носна паверхні вады ў пасудзіне паказана на малюнку 170. Лічачы, што назіранне за бурбалкай вядзецца па вертыкалі, вызначце становішча відарыса бурбалкі ў вадзе, бач-нае вокам.
    120
    66О.а Ацаніце аптычную сілу шкла акуляраў, якія носіце вы ці хтосьці з вашай сям'і. Параўнайце вынік з пашпартнымі данымі
    акуляраў.
    661.	(э) Пакладзіце металічны гузік на дно шклянкі. Размясціце вока так, каб гузік не быў бачны (мал. 171). Асцярожна налівайце ваду ў шклянку. Растлумачце, чаму гузік пры дасягненні вызначанага ўзроўню вады становіцца бачным, хоць становішчы вока і гузіка адносна пасудзіны не змяніліся. Абсталяванне: непразрыстая шклян-
    Мал. 171
    ка, пасудзіна з вадой, металічны гузік.
    662.	(э) Эксперыментальна ўстанавіце залежнасць вугла пралам-лення светлавога праменя ад аптычнай шчыльнасці асяроддзя. Абсталяванне: празрыстая шклянка з вадой, плоскапаралельная шкляная пласцінка, лазерная ўказка, транспарцір.
    663.	(э) На дно ванны апусціце гайку. Паспрабуйце папасці ў яе канцом палкі. Пераканайцеся, што зрабіць гэта цяжка. Растлу-
    мачце чаму.
    23
    Пабудаванне відарысаў у тонкіх лінзах
    Пытанні для самакантролю
    •	Ход якіх праменяў у лінзе загадзя вядомы?
    •	Якім будзе відарыс і дзе ён размешчаны, калі лінза збіральная, а прадмет размешчаны на адлегласці, большай за двайную фокусную?
    •	Якім будзе відарыс і дзе ён размешчаны, калі лінза збіральная, a прадмет размешчаны на адлегласці, роўнай двайной фокуснай?
    121
    •	Якім будзе відарыс і дзе ён размешчаны, калі лінза збіральная, a прадмет размегйчаны на адлегласці, меншай за фокусную?
    •	Якім будзе відарыс прадмета ў рассейвальнай лінзе?
    664.	Пакажыце, якія са шкляных лінзаў, паказаных на малюн-ку 172, не даюць сапраўдных відарысаў прадметаў у паветры.
    Мал. 172
    665.	Ці можа дваякаўвагнутая лінза даць сапраўдны відарыс прадмета? Пры якіх умовах гэта магчыма?
    666.	Скорасць святла ў рэчыве, з якога выраблена дваякавыпук-лая лінза, у 1,3 раза меншая, чым у паветры. Збіральнай ці рассей-вальнай будзе гэта лінза, калі яе памясціць у шкіпінар?
    667.	Пабудуйце ў сшытку напрамак светлавога праменя пасля яго выхаду з тонкай лінзы ў кожным з прадстаўленых на малюн-ку 173 выпадкаў.
    668.	Калі кавалку лёду надаць форму выпуклага шкла, то з да-памогай яго можна ў ясны зімовы дзень запаліць запалку. Чаму?
    669.	Чаму кроплі вады, якія папалі на лісце раслін у сонечны дзень, могуць пашкодзіць лісцю?
    670.	Апішыце ўсе выпадкі, пры якіх відарысы прадмета ў тонкай лінзе з'яўляюцца: а) прамымі; б) павялічанымі; в) паменшанымі.
    671.	Ці перасякуцца пасля праходжання тонкай збіральнай лінзы светлавыя прамені, што ідуць ад крыніцы А (мал. 174)? Ад крыніцы В? Начарціце ход праменяў.
    IF F
    2F
    Мал. 174
    672.	Ці можна ўяўны відарыс прадмета ў тонкай лінзе спраецы-раваць на экран?
    673.	Калі лінза па краях таўсцейшая, чым пасярэдзіне, то ці абавязкова яна з'яўляецца рассейвальнай? Чаму?
    674.	Ці залежыць фокусная адлегласць тонкай лінзы ад аптыч-най шчыльнасці празрыстага асяроддзя, якое яе акружае? Аргумен-туйце свой адказ.
    675.	3 дапамогай тонкай лінзы на экране атрымалі відарыс свечкі. Прамым ці перавернутым быў гэты відарыс?
    676.	Відарыс спіралі лямпачкі ў тонкай лінзе аказаўся павялі-чаным і ўяўным. Як размяшчаліся лямпачка і лінза адносна адна адной? Якой была лінза?
    677.	Як размясціць адносна адзін аднаго прадмет і тонкую лінзу, каб памер атрыманага ў лінзе відарыса быў роўны памеру прад-мета? Якой павінна быць лінза?
    678.	Відарыс запаленай свечкі, атрыманы з дапамогай збіраль-най тонкай лінзы, аказаўся паменшаным. Дзе адносна лінзы і відарыса размяшчалася свечка?
    123
    679.	* На якой адлегласці перад збіральнай тонкай лінзай трэба памясціць прадмет, каб адлегласць ад прадмета да яго сапраўднага відарыса была найменшая? Адказ аргументуйце.
    680.	Для кожнага з трох выпадкаў (мал. 175) пабудуйце відарыс прадмета АВ у тонкай збіральнай лінзе. Дайце характарыстыку відарысу ў кожным выпадку.
    A
    В 2F F	F 2F
    2F В F	F 2F
    б
    A
    2F F В	F 2F
    в
    Мал. 175
    681.	Пакажыце ход светлавых праменяў пасля праламлення ў тонкай шкляной лінзе (мал. 176).
    Мал. 176
    682.	Для кожнага з трох выпадкаў (мал. 177) пабудуйце відарыс прадмета АВ у рассейвальнай тонкай лінзе. Зрабіце вывады.
    124
    A
    B 2F F	F 2F
    a
    Мал. 177
    683.	* Пабудуйце відарыс лрадмета АВ (мал. 178) у збіральнай тонкай лінзе.
    684.* Вызначце становішчы пунктавай крыніцы святла і яе ві-дарыса ў збіральнай тонкай лінзе (мал. 179).
    125
    685.* Пабудуйце відарыс прадмета АВ (мал. 180) у збіральнай тонкай лінзе.
    А^^В
    F
    F
    Мал. 180
    686.	Для кожнага з чатырох выпадкаў (мал. 181) вызначце тып тонкай лінзы, якая дае відарыс S' пунктавай крыніцы святла S. Вызначце пабудаваннем становішча аптычнага цэнтра лінзы і яе галоўных фокусаў.
    S *
    a
    S *
    в
    5 *
    5'*
    г
    Мал. 181
    687.	Вызначце становішчы пунктавай крыніцы святла S і яе відарыса 5' ў тонкай шкляной лінзе (мал. 182).
    688.	Пакажыце ход светлавых праменяў пасля іх праламлення ў тонкай шкляной лінзе (мал. 183).
    Мал. 182
    126
    689.	Перавернуты, роўны па велічыні прадмету відарыс, атры-маны з дапамогай тонкай лінзы, аказаўся на адлегласці / = 50 см ад лінзы. Якую аптычную сілу мае лінза?