Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
60.ЯнхуСаламев/чу(с.143).’Кй/а50-н/е^/ой/ус/?(польск.)-кіслотна-вугляродных.
61. Аляксею Пяткевічу (с. 144). ]“Педагогйческое дело”часопіс Гарадзенскага пэдагагічнага таварыства, выходзіў у Гародні ў 1911-1914 гг. на расейскай мове; на яго старонках 3. Верас надрукавала свае першыя творы. 2Твору У. Калесьніка ня бачыла...магчыма, маецца на ўвазе кніга У. Калесьніка “Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі” (1977).
62. Адаму Мальдзісу (с. 145). 'Друкарня Марціна Кухты (1875-1942?) была заснаваная ў 1906 г. і спачатку месьцілася на вул. Дварцовай, 4 (цяпер Унівэрсытэцкая), з 1911 г. на вул. Татарскай, 20. Пасьля Першай сусьветнай вайны друкарня была падзеленая частка абсталяваньня перавезеная ў Коўна, частка засталася ў Вільні (Татарская, 6). 2“Rzecz о В. Taraszkiewiczu" манаграфія А. Бэргман. 3Ніжанкоўская Вера (1901-1998) першая жонка Браніслава Тарашкевіча; жыла ў Радашкавічах.
63. Уладзіміру Ягоўдзіку (с. 145). 'Ці Вы чыталі “Маладосьць"...гаворка пра артыкул Я. Лецкі “Крыніцы пульсуюць з зямлі” (“Маладосьць”, 1978, №3).
64. Адаму Мальдзісу (с. 146). 'Арабей Лідзія (нар. 1925) пісьменьніца; яе аповесьць “Стану песьняй” выйшла ў 1977 г. 2Кіркор Адам Ганоры (1818-1886) польскі гісторык літаратуры і выдавец беларускага паходжаньня; закончыў у Вільні Дваранскі інстытут, шмат пісаў пра Віленшчыну. 3Роп Эдвард фон (18511939) біскуп віленскі, арцыбіскуп Магілёўскай рымска-каталіцкай архіепархіі.
65. Адаму Мальдзісу (с. 147). 'Усе часткі перакладу “Пана Тадэвуша”...гаворка пра пераклад паэмы А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, зроблены Б. Тарашкевічам; асобным выданьнем выйшаў у 1981 г.
66. Фёдару Ігнатовічу (с. 148). 'Ігнатовіч Фёдар (нар. 1938) гісторык мэдыцыны, краязнавец, кандыдат мэдыцынскіх навук. Працаваў загадчыкам лябараторыі ў Гарадзенскім абласным цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі, выкладчыкам у Гарадзенскім мэдунівэрсытэце. 2Марцінчык Мікалай (1901-1980) удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі. Рэдагаваў час. “Студэнцкая думка”, быў намесьнікам старшыні Галоўнай управы ТБШ. Арыштоўваўся польскімі (1927 і 1930) і савецкімі (1948)уладамі; пасьля вызваленьня жыўу Гародні, працаваў лекарам.
69. Аляксею Пяткевічу (с. 150). 'Натусевіч Янка (7-1921 ці 1922) актывіст беларускага студэнцкага руху, грамадзкі і палітычны дзеяч. 2Содаль Уладзімір (нар. 1937) літаратуразнавец і краязнавец.
72. Аляксею Пяткевічу (с. 154). '“Беларускае слова” газ. Гарадзенскага беларускага нацыянальнага камітэту, выходзіла ў Гародні ў 1921-1922 гг. 2Туронак Юры (нар. 1929) гісторык, доктар гістарычных навук; жыве ў Варшаве.
73. Мікалаю Марцінчыку (с. 155). Што да “Б. Тарашкевіча”...гаворка пра манаграфію А. Бэргман “Rzecz о В. Taraszkiewiczu”. 2Hasz bohater (польск.) наш волат. 3Дварчанін Ігнат (1895-1937) пісьменьнік, актывіст нацыянальнавызвольнага руху ў Заходняй Беларусі; паэма А. Блока “Дванаццаць” у ягоным перакладзе на беларускую мову выйшла ў Вільні ў 1926 г.
74. Мікалаю Марцінчыку (с. 155). 'Говін Сьцяпан гісторык, выкладчык БДУ; дасьледуе пераважна канфэсійны друк Беларусі. 2Аўтар там піша... відаць, маецца на ўвазе віленчук Анішчык Аляксей (псэўд. Андрэй Чэмер; 19122007) аўтар мэмуараў пра Наваградзкую Беларускую гімназію.
77. Янку Саламевічу (с. 158). 'Юрка Бусел з-пад Слуцка псэўд. Ю. Булгака (?1920) аўтара тыднёвіка “Наша ніва” і час. “Саха”. 2Геніюш Янка (1902-1979) лекар, выпускнік Карлавага ўнівэрсытэту (Прага), муж паэткі Л. Геніюш. У 1948 г. разам з жонкай быў незаконна пазбаўлены чэшскага грамадзянства, вывезены ў СССР і асуджаны Вярхоўным судом Беларусі на 25 гадоў няволі.
80. Янку Саламевічу (с. 160). 'Новік-Пяюн Сяргей (1906-1994) паэт, эспэрантыст, вязень польскіх, нямецкіх і савецкіхтурмаў. 2Ляшковіч Ніна супрацоўніца Цэнтральнай бібліятэкі Літвы; дапамагала беларускім дасьледчыкам у іхніх росшуках. 3“Kurjer Wileriski’’ (“Вйленскйй вестнйк”) палітычная і літаратурная газ. Віленскага генэрал-губэрнатарства; выходзіла ў 1841-1915 гг. у Вільні.
87. Адаму Мальдзісу (с. 161). 'Разанаў Алесь (нар. 1947) паэт, перакладчык, эсэіст; на той час супрацоўнік выдавецтва “Мастацкая літаратура”, дзе ў праектаваным зб. “Спадчына” меркавалася апублікаваць успаміны 3. Верас. 2Тегга incognita (лац.) зямля невядомая.
82. Фёдару Ігнатовічу (с. 162). 'Грынкевіч Станіслаў (1913-1966) выпускнік Віленскага ўнівэрсытэту, уваходзіў у рэдкалегію час. “Калосьсе”. Падчас Другой сусьветнай вайны сакратар Беларускага камітэту самапомачы ў Бэрліне, рэдактар газ. “Раніца”. 3 1950 г. жыў у ЗША, працаваў лекарам у Кліўлендзе. 2“Беларуская крыніца” газэта, якую выдавала БХД у 1917-1940 гг. у Петраградзе, Менску і Вільні.
85. Фёдару Ігнатовічу (с. 165). '“Пасланец Прамэтэя” аповесьць У. Калесьніка, кніжнае выданьне 1984 г. 2Ваш артыкул аб “Пчале”...маецца на ўвазе Беларускае каапэратыўнае таварыства “Пчала”, дзейнасьць якога дасьледаваў Ф. Ігнатовіч.
86. Адаму Мальдзісу (с. 166). Тайдук Мікола (1933-1998) пісьменьнік; працаваў намесынікам галоўнага рэдактара тыднёвіка “Ніва” (Беласток). 2Крывец Сяргей (1904-1945) паэт, сакратар ТБШ.
89. Адаму Мальдзісу (с. 168). 'Кніжка Говіна “Заходнебеларускі друк”...дакладная назва манаграфіі С. Говіна “Друк Заходняй Беларусі (1921-1939)”. 2Войцік Віктар (нар. 1947) кампазытар, на той час намесьнік старшыні праўленьня Саюзу кампазытараў Беларусі. 3Глушакоў Уладзімір (нар. 1952) пісьменьнік, на той час супрацоўнік час. “Нёман”.
90. Мікалаю Марцінчыку (с. 170). Жапсукас Вінцас (Міцкявічус-Капсукас Вінцас; 1880-1935) адзін з арганізатараў літоўскай камуністычнай партыі, першы кіраўнік савецкай Літвы. 2Маслоўская Марыя выпускніца Віленскай Беларускай гімназіі.
91. Аляксею Пяткевічу (с. 171). 'Аб сьмерці Вашай выкладчыцы Вы мне пісалі...маецца на ўвазе літаратуразнавецХалянкова Аліна (сапр. Мацыевіч; 1940-1979).
92. Мікалаю Марцінчыку (с. 172). 'Kazdy sobie rzepkq skrobie (польск.) кожны сабе рэпку скрабе. 2Ліст да Сьнечкуса...на той час літоўскага камуністычнага дзеяча Антанаса Сьнечкуса (1902-1974) ужо не было сярод жывых; КПЛ кіраваў Пятрас Грышкявічус (1924-1987). 3Антон Янкоўскі краязнавец, фальклярыст і грамадзкі дзеяч, жыў у вёсцы Адамчукі на Віленшчыне. Мэмарыяльная дошка ў гонар Б. Тарашкевіча на былой вуліцы Віленскай, 12 (цяпер Людаса Гіры) зьявілася пасьля хадайніцтва А. Янкоўскага перад камуністычнымі ўладамі Літвы.
93. Мікалаю Марцінчыку (с. 174). 'Верш М.Т. чытала ў “Ніве”...гаворка пра верш Максіма Танка “Я люблю людзей, якія вераць”, апублікаваны ў тыднёвіку “Ніва” 21 кастрычніка 1979 г. 2Татарын Серафім (1903-1988) удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, сябра КПЗБ. Рэдагаваў газ. “Наша праўда” (Вільня), правёў у польскіх турмах больш за сем гадоў.
95. Адаму Мальдзісу (с. 176). '“Беларуская газэта” неафіцыйны орган КПЗБ, які легальна выдаваўся ў Вільні ў 1933-1934 гг. 2Гроднаў “Зборы”займе сваё мейсца...відаць, маецца на ўвазе “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” ў 7 тамах, выдадзены ў 1984-1988 гг.
96. Мікалаю Марцінчыку (с. 177). '“Роднае слова” пазнавальная перадача, якая выходзіла на Беларускім тэлебачаньні пад рэдакцыяй V. Содаля. 2Янкоўскі Фёдар (1918-1989) беларускі мовазнавец і пісьменьнік, доктар філялёгіі (1970). 3Вітаўт Тумаш (1910-1998) гісторык, публіцыст, грамадзкі дзеяч; пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у Нямеччыне і ЗША, займаўся пераважна скарыназнаўствам. 4Грабінскі Баляслаў (1899-1991) доктар мэдыцыны, грамадзкі дзеяч. Быў старшынём БХД, падчас Другой сусьветнай вайны узначальваў Беларускі нацыянальны камітэт у Вільні; з 1944 г. на эміграцыі, жыў у ЗША, уваходзіў у Раду БНР.
97. Аляксею Пяткевічу (с. 178). 1У першым лісьце адтуль...маецца на ўвазе з ГДР, дзе Ф. Ігнатовіч часова працаваў. 2Жыве ён ажна Флёрыдзе...гаворка пра Баляслава Грабінскага.
98. Мікалаю Марцінчыку (с. 179). 'Мінкевіч Міхаіл (1919-1987) партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, міністр асьветы (1968-1985). 2Несьцяровіч Віктар (нар. 1956) мовазнавец, загадчык катэдры беларускай мовы, дэкан беларускай філялёгіі Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. 3Лобан Яўгенія (дзявоч. Казлоўская') выпускніца Віленскай беларускай гімназіі.
707. Аляксею Пяткевічу (с. 183). Бурсевіч Максім (1890-1937) пэдагог, палітычны і грамадзкі дзеяч. V1925 г. заснаваўу вёсцы Чамяры на Слонімшчыне беларускую прыватную школу. Быў адным з кіраўнікоў Беларускай сялянскаработніцкай грамады, арыштоўваўся польскімі ўладамі, з 1931 г. жыў у Менску,
уваходзіў у ЦВК БССР. Загінуў падчас сталінскага тэрору. 2Бурсевіч Ігар (19111985) выпускнік Віленскай Беларускай гімназіі, па спэцыяльнасьці інжынерэлектрык. Жыў і працаваў у Іванаве (Расея), дзе ў 1937 г. быў арыштаваны НКВД, у Гулагу правёў 10 гадоў. Пасьля вызваленьня жыўу Магілёве.
702. Дануце Бічэль (с. 184). 'Бічэль Данута (нар. 1938) паэтка, мэмуарыстка, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984); стваральніца і першы дырэктар Гарадзенскага музэю М. Багдановіча. 2Геніюш Ларыса (дзявоч. Міклашэвіч; 1910-1983) беларуская паэтка, мэмуарыстка і грамадзкая дзяячка. Падчас Другой сусьветнай вайны жыла ў Празе, дзе выдала першую кнігу “Ад родных ніў” (1942). V 1948 г. разам з мужам I. Геніюшам была арыштаваная, вывезеная ў СССР і асуджаная да 25 гадоў няволі; пасьля вызваленьня ў 1956 г. жыла ў Зэльве.
703. Мікалаю Марцінчыку (с. 184). 'Мае выходзіць зборнік “Спадчына”...падрыхтаваны ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” альманах “Спадчына”, дзе павінны былі друкавацца ўспаміны 3. Верас, у сьвет ня выйшаў. 2Stwardnienie (польск.) зацьвярдзеньне.
104. Ларысе Геніюш (с. 185). Бічэль Данута (нар. 1938) паэтка, перакладчыца і мэмуарыстка, стваральніца і першая дырэктарка Літаратурнага музэю М. Багдановіча ў Гародні.
Юб.Дануце Бічэль (с. 187). 'Уроднай вёсцы Лявонавічы пад Слонімам...родная вёска С. Новіка-Пеюна Лявонавічы знаходзіцца ў Нясьвіжскім р-не.
107. Дануце Бічэль(с.188). Друкуецца паводле аўтографа з архіва М. Купавы. 'Хвораст Янка (1902-1983) балетмайстар, зьбіральнік харэаграфічнага фальклёру. 2Новік-Пяюн Сяргей (1906-1994) паэт, эспэрантыст, вязень польскіх, нямецкіх і савецкіх турмаў. 3Марцінчык Мікалай (1901-1980) лекар, рэдактар час. “Студэнцкая думка”, намесьнік старшыні Галоўнай управы ТБШ; неаднаразова арыштоўваўся польскімі і савецкімі ўладамі, пасьля вызваленьня жыў у Гародні.