• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    быў дырэктарам Баранавіцкай настаўніцкай сэмінарыі; з 1944 г. на эміграцыі, жыў у ЗША.
    Таварыства “Пчала”і часопіс “Беларуская борць”(с. 76). 'Коўш Аляксандр (1890— 1943) грамадзкі і рэлігійны дзеяч, выкладчык Віленскай Беларускай гімназіі. Падчас Другой сусьветнай вайны быў праваслаўным сьвятаром; у 1943 г. расстраляны фашыстамі. 2Хвораст Янка (1902-1983) балетмайстар, зьбіральнік харэаграфічнага фальклёру. 3Бусел Сяргей (1901пасьля 1939) палітычны іграмадзкідзеяч,удзельнікСлуцкагапаўстаньня,актывістстудэнцкайарганізацыі “Вольная грамада”(Прага).У1939 г. арыштаваны ў Вільні НКВД і асуджаны.4Шь/рма Рыгор (1892-1978) беларускі харавы дырыжор, фальклярыст і грамадзкі дзеяч, народны артыст СССР. 3Радзевіч Марыя (1863-1944) польская пісьменьніца беларускага паходжаньня. 6Журба Янка (сапр. Івашын; 1881-1964) паэт, пэдагог. 7Астап Вішня (сапр. Павал Губенка; 1899-1956) украінскі пісьменьнік. Чалстой Леў (1828-1910) расейскі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч. 9Грэчанінаў Аляксандр (1864-1956) расейскі кампазытар. юРавенскі Мікола (1886-1953) кампазытар, дырыжор і музычны крытык, аўтар хрысьціянскага гімну “Магутны Божа” (верш Н. Арсеньневай). "Галкоўскі Канстанцін (1875-1963) беларускі і літоўскі кампазытарі дырыжор. Народны артыстЛітвы (1955). Пісаўмузычныятворы навершы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка.
    Лісты (с. 87)
    1.	Ларысе Геніюш (с. 87). Теніюш Ларыса (дзявоч. Міклашэвіч-, 1910-1983) беларуская паэтка, мэмуарыстка і грамадзкая дзяячка. Падчас Другой сусьветнай вайны жыла ў Празе, дзе выдала першую кнігу “Ад родных ніў” (1942). У1948 г. разам з мужам I. Геніюшам была арыштаваная, вывезеная ў СССР і асуджаная да 25 гадоў няволі; пасьля вызваленьня ў 1956 г. жыла ў Зэльве. 2Ластаўка Пятро (1907-1968) публіцыст і грамадзка-культурны дзеяч Заходняй Беларусі; пазьней жыўу Варшаве. 3Клімовіч Адольф (1900-1970) грамадзкі дзеяч, журналіст, выдавец; жыў у Вільні. 4“Куфар” паэма Л. Геніюш.
    2.	Ларысе Геніюш (с. 87). пБычкоўскі Адам (1889-1937) праўнік, драматург, сустаршыня (разам з ксяндзом Ф. Грынкевічам) Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі (1909-1913), сябры якога ладзілі выязныя спэктаклі, чыталі лекцыі, арганізавалі хор і аркестр. Пазьней А. Бычкоўскі вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўнівэрсытэту, удзельнічаў у тамтэйшым беларускім руху. 2Бурш Яша (сапр. Якаў Анісэровіч; нар 1929) беларускі паэт і мастак; жыве ў Варшаве. 3Вера Леўчык (насамрэч: Ляўчук) журналістка беластоцкага тыднёвіка “Ніва”, жонка галоўнага рэдактара Г. Валкавыцкага.
    3. Ларысе Геніюш (с. 88). 'Шышэя Кастусь (1922-2004) сябра Беларускай
    незалежніцкай партыі. У 1944 г. быў дэсантаваны на вызваленую саветамі
    тэрыторыю для арганізацыі беларускай нацыянальнай партызанкі; арыш-
    таваны НКВД, пасьля вызваленьня з жонкай Леакадзіяй жылі ў Вільні. 2Швэд
    Віктар (нар. 1925) беларускі паэт; жыве ў Беластоку. 3Багдановіч Глеб (1913-
    ?) палітычны і вайсковы дзеяч, выпускнік Віленскай беларускай гімназіі
    і мэдыцынскага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас Другой сусьвет-
    най вайны быў сябрам Беларускай незалежніцкай партыі, служыў у Беларускай краёвай абароне, у паваенны час працаваў лекарам на Беласточчыне. У 1949 г. арыштаваны і дэпартаваны ў СССР, дзе быў асуджаны; пасьля вызваленьня жыў у Рудзенску на Меншчыне. ^Багдановіч Вячаслаў (1878-1941?) грамадзка-палітычны і царкоўны дзеяч, пасол Сойму Рэчы Паспалітай; у 1939 г. арыштаваны НКВД, прапаў бяз вестак. 5Каліноўскі Кастусь (1838-1864) лідар нацыянальна-вызвольнага руху, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 г. 6Кісялёў Генадзь (1931-2008) гісторык і літаратуразнавец, доктар філялёгіі. 7Семашкевіч Рыгор (1945-1982) паэт, празаік, літаратуразнавец, крытык. 3Лойка Алег (19312008) паэт, празаік, літаратуразнавец; член-карэспандэнт НАН Беларусі (1989), доктар філялёгіі (1969). 9Шушкевіч Станіслаў (1908-1991) паэт, аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў для дзяцей.
    4.	Ларысе Геніюш (с. 89). 'Бібіла Юлія (1897-1974) бібліёграф; займалася таксама ткацтвам. 2Дачка Ядвігіна Ш...Лявіцкая Ванда (1895-1968) беларуская пісьменьніца, жонка Я. Лёсіка. 3МОПР (Международная органйзацйя помоіцй революцйонерам) дабрачынная арганізацыя, створаная Камінтэрнам; мела аддзяленьні ў многіх краінах сьвету. 4Караткевіч Уладзімір (1930— 1984) пісьменьнік, клясык беларускай літаратуры. 5“Самапомач” каапэратыўна-гаспадарчы час.; выходзіў у Вільні ў 1932—1937 гг. пад рэдакцыяй А. Клімовіча. 6Пасылаў Шутавічанку...маецца на ўвазе жонка А. Клімовіча Вераніка з Шутовічаў. 7Муха Васіль (1889-1965) вайсковец і палітычны дзеяч, заснавальнік Згуртаваньня маракоў-беларусаў Балтыйскага флёту; дэлегат Усебеларускага зьезду (1917), пазьней служыў у савецкім войску, быў намесьнікам старшыні Бабруйскага аблвыканкаму. 3Мой Слаўка...унук пісьменьніцы Яраслаў Войцік, інжынер-фізык па прафэсіі; жыве ў Вільні.
    5.	АрсенюЛісу (с. 92). 'ЛісАрсень (нар. 1934) пісьменьнік, фальклярыст, доктар філялёгіі. гМалады кандыдат філялёгіі...відаць, маецца на ўвазе Янка Саламевіч (1938-2012). іВыкладчык беларускай мовы і літаратуры ў гэтай школе...гаворка пра Алеся Белакоза (нар. 1928). 4Гарэцкі Максім (1893-1938) пісьменьнік і грамадзкі дзеяч, клясык беларускай літаратуры; загінуў падчас сталінскага тэрору.
    6.	Яўгену Петрашэвічу (с. 92). ^Петрашэвіч Яўген (нар. 1930) музычны пэдагог і кампазытар, аўтар зб. “Беларускі вясёлкавы край” (2010); жыве ў Гародні.
    7.	Яўгену Петрашэвічу (с. 93). Барташэвіч Галіна (нар. 1932) фальклярыстка, доктар філялёгіі (1994).
    8.	Яўгену Петрашэвічу (с. 95). 'Жучкевіч Вадзім (1915-1985) географ, доктар геаграфічных навук (1971), аўтар тапанімічных слоўнікаў. 2Улашчык Мікола (1906-1986) беларускі гісторык, архэоляг, доктар гістарычных навук (1964); жыў у Маскве. 3ЦІ пачыналі пісаць музыку да верша “Рэквіем”...відаць, маецца на ўвазе верш А. Вярцінскага “Рэквіем па кожным чацьвёртым”.
    9. Ларысе Геніюш (с. 96). 'ЛуцкевічЛявон (1922-1997) адзін з кіраўнікоў Беларускай незалежніцкай партыі, афіцэр Беларускай краёвай абароны, дэсантнік
    батальёну “Дальвіц”. Падчас Другой сусьветнай вайны быў дырэктарам беларускай школы ў Радашкавічах, настаўнічаўу Баранавічах. Арыштаваны ў 1945 г., асуджаны на 25 гадоў няволі; пасьля вызваленьня жыў у Вільні. Малодшы сын Антона Луцкевіча, зяць 3. Верас. 2Тонік Антон Шантыр (1919-1976), выпускнік Віленскай беларускай гімназіі, сын Зоські Верас і Фабіяна Шантыра. 3НовікПяюн Сяргей (1906-1994) паэт, эспэрантыст, грамадзкі дзеяч, вязень польскіх, нямецкіхі савецкіхтурмаў. ПадчасДругой сусьветнай вайны працаваў дырэктарам Слонімскага краязнаўчага музэю; пасьля вызваленьня з Гулагу ў 1958 г. жыў у Менску. 4Чытаеце “Каласы”...гаворка пра раман У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. 3Мальдзіс Адам (нар. 1932) літаратуразнавец, празаік, доктар філялёгіі (1987). 6Станкевіч Янка (1891-1976) мовазнавец, гісторык, пэдагог; аўтар “Беларуска-расейскага (Вялікалітоўска-расейскага) слоўніка” (НьюЁрк, 1990). 7Панізьнік Сяргей (нар. 1942) паэт, краязнавец, перакладчык. sCnpaea тых студэнтаў...маюцца на ўвазе студэнты філфаку БДУ А. Разанаў, В. Ярац і Л. Барташ, якія патрабавалі выкладаньня па-беларуску; былі адлічаныя з унівэрсытэту. 9Прашковіч Мікола (1932-1983) літаратуразнавец, крытык, перакладчык, кандыдат філялёгіі (1965); быў звольнены з Інстытуту літаратуры Акадэміі навук па абвінавачаньні ў беларускім нацыяналізме.
    10.	Ларысе Геніюш (с. 97). Толя Галіна Войцік(1927-2007) пэдагогі мовазнавец, кандыдат філялёгіі, дацэнт Віленскага ўнівэрсытэту, дачка 3. Верас і Антона Войціка (1998-1948). 2Александровіч Сьцяпан (1921-1986) літаратуразнавец, доктар філялёгіі (1972). 3Аляхновіч Францішак (1883-1944) тэатральны дзеяч, драматург, рэдактар тыднёвіка “Беларускі голас”; забіты невядомымі на ўласнай кватэры ў Вільні. 4Луцэвіч Уладзіслава (дзявоч. Станкевіч; 1891-1960) заслужаная дзяячка культуры Беларусі; жонка Я. Купалы. 3Глебка Пятро (19051969) паэт, мовазнавец, акадэмік АН Беларусі (1957). 6Мацкевіч Вацлаў (псэўд. Цат; 1896-1966) польскі публіцыст, прадстаўнік шавіністычнага крыла польскай журналістыкі; выдаваў у Вільні газ. “S+owo”. 7Сергіевіч Пётра (1900-1984) мастак; жыў у Вільні.
    11.	Ларысе Геніюш (с. 99). ^Антановіч Антон (1910-1980) мовазнавец, доктар філялёгіі (1969). Выкладаў у Віленскім унівэрсытэце (1950-1971), дасьледаваў помнікі татара-мусульманскага пісьменства на беларускай мове. 2“Мой Дагестан” нарыс аварскага пісьменьніка Р. Гамзатава.
    12.	Алесю Белакозу (с. 101). 'БелакозАлесь (нар. 1928) краязнавец, пэдагог, мэмуарыст;заснавальнікГудзевіцкагалітаратурна-краязнаўчагамузэю(1965).2Богдонов/ч Янка (1906-1990) беларускі журналіст і выдавец; жыў у Вільні. З3абэйда-Суміцкі Міхась (1900-1981) сьпявак (лірычны тэнар); працаваў у Харбінскай і Пазнанскай опэрах, з 1940 г. жыў у Празе, дзе быў салістам Народнага тэатру. 4Смоліч Алеся (дзявоч. Каткоўская; ?—1974) пэдагог, аўтар беларускіх падручнікаў; жонка Аркадзя Смоліча. 5Кішко Серафіма (1898-1958) грамадзкая дзяячка і пэдагог, жонка рэлігійнага дзеяча Л. Дзекуць-Малея. 6Петрашэвіч Вольга (1909-1978) работніца гандлю, маці гарадзенскага кампазытараЯўгена Петрашэвіча.
    13.	Алесю Белакозу (с. 102). ^Пецюкевіч Мар’ян (1904-1983) этнограф, пэдагог, мэмуарыст, рэдактар час. “Шлях моладзі” (1930-1935), дырэктар Бібліятэкі
    імя Урублеўскіх (Вільня). У 1949 г. арыштаваны; пасьля вызваленьня ў 1957м выехаў у Польшчу. 2Пасылаю таксама фота Ганкі...ролю Ганкі ў камэдыі К. Каганца “Модны шляхцюк” выканала сама Л. Сівіцкая.
    14.	Алесю Белакозу (с. 102). 'Міхась Явар (сапр. Карась-,1903-1933) паэт, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі. 2Унучка Ядвігіна Ш. Алеся Лёсік (нар. 1924), якая на той час жыла ў пасёлку Татарка Стаўрапольскага краю.
    75.	Алесю Белакозу (с. 103).'Пасьляспэктаклю “Моднышляхцюк”...размова ідзе пра фота Л. Сівіцкай у нацыянальным строі, дзе яна сфатаграфаваная ў ролі Ганкі з “Моднага шляхцюка” К. Каганца. 2Алесь Бачыла (1918-1983) паэт, дасьледчык творчасьці М. Багдановіча; ягоныя дасьледаваньні “натэмутапанімікі” нам невядомыя.
    16.	Алесю Белакозу (с. 104). Тэта недзе каля Ружаны...маці М. ЗабэйдыСуміцкага пахаваная на могілках вёскі Шэйпічы Пружанскага р-ну.