• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    77.	Алесю Белакозу (с. 104). Ж. БуйлянкаБуйло Канстанцыя (1893-1986), беларуская паэтка; жыла ў Маскве.
    78.	Адаму Мальдзісу (с. 105). 'Мальдзіс Адам (нар. 1932) літаратуразнавец, празаік, доктар філялёгіі (1987). 2Самойла Уладзімір (1878-1941) публіцыст, літаратурны крытык, філёзаф; загінуў падчас сталінскага тэрору. 3ШутовічЯнка (1904-1973) грамадзка-палітычны дзеяч, рэдактар віленскага час. “Калосьсе”.
    79.4домуМальдз/су(с.106).1Мойхров/чСьцялон(1908-1981)-літаратуразнавец і крытык; яго артыкул “Мялецій Сматрыцкі” быў надрукаваны ў часопісе “Полымя”(1968, №10).
    27.	Адаму Мальдзісу (с. 107). 'Антон Навіна псэўд. Антона Луцкевіча (18841942) беларускага палітычнага дзеяча, гісторыка і літаратурнага крытыка. 2Нэканда-Трэпка Антон (1877-1942) грамадзка-палітычны дзеяч, пэдагог; быў дырэктарам Віленскай Беларускай гімназіі, адным з заснавальнікаў ТБШ.
    22.	Адаму Мальдзісу (с. 107). Петрыкевіч Міхась (1913-1999) пэдагог і краязнавец, быў дырэктарам Дзятлаўскага раённага музэю; з 1985 г. жыў у Вільні.
    27.	Аляксею Пяткевічу (с. 110). 'Пяткевіч Аляксей (нар. 1931) літаратуразнавец і краязнавец, прафэсар Гарадзенскага дзяржаўнагаўнівэрсытэту імя Я. Купалы. Аўтар кніг “Літаратурная Гродзеншчына: Мясьціны. Людзі. Кнігі” (1996), “Людзі культуры з Гродзеншчыны (2000). ”2Паўлюкоўскі Уладзіслаў (псэўд. Улад Ініцкі; 1895-1955) пісьменьнік і мастак, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі; пасьля вайны працаваў дырэктарам Літаратурнага музэю А. Пушкіна ў Вільні. 3“Шлях моладзі” грамадзка-палітычны і літаратурнамастацкі час., выходзіў у Вільні з 1929 па 1939 г.
    28.	Аляксею Пяткевічу (с. 111). 'Пазьняк Зянон (нар. 1944) палітычны і грамадзкі дзеяч, архэоляг, мастацтвазнавец; быў старшынёй сойму Белару-
    скага народнага фронту “Адраджэньне”, лідарам апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце (1990-1996); з 1996 г. на эміграцыі, жыве ў Варшаве, выдае час. “Беларускія ведамасьці”.
    29.	Аляксею Пяткевічу (с. 112). 'Семашкевіч Рыгор (1945-1982) паэт, празаік, літаратуразнавец. 2Дакладная назва кнігі: “Беларускі літаратурна-грамадзкі рух у Пецярбурзе (канец XIX пачатак XX ст.” (1971). 3“Пяць месяцаў у Менску” успаміны 3. Верас пра М. Багдановіча. 4Mala rzecz, a wstyd(польск.) малая рэч, а сорамна.
    30.	Аляксею Пяткевічу (с. 114). 'Сабалеўскі Анатоль (1932-2012) тэатразнавец і пісьменьнік, доктар мастацтвазнаўства (1974). 2Пятровіч Сяргей (1931-1981) тэатразнавец, кандыдат мастацтвазнаўства (1962); у 1973-1977 намесьнік міністра культуры Беларусі.
    31.	Аляксею Пяткевічу (с. 116). 'Грынкевіч Станіслаў (1902-1945) беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч, літаратар. 2Родзька Вацлаў (18881940) рэлігійны і грамадзкі дзеяч. Закончыў Віленскую духоўную каталіцкую сэмінарыю, служыў у Гародні, у Гальшанах і Старых Васілішках. 3Федароўскі Міхал ( 1853-1923) беларускі і польскі фальклярыст, этнограф і архэоляг. 4Насовіч Іван (1788-1877) мовазнавец, фальклярыст і этнограф, аўтар “Слоўніка беларускай мовы” (1870). 5Карскі Яўхім (1861-1931) філёляг-славіст, заснавал ьнік беларускага мовазнаўства і л ітаратуразнаўства. 6Пачопка Баляслаў (1884-1940) грамадзкі і рэлігійны дзеяч, рэдактар газ. “Беларус”, дырэктар Сьвіслацкай настаўніцкай сэмінарыі.
    32.	Аляксею Пяткевічу (с. 118). 'Ермаловіч Мікола (1921-2000) гісторык, літаратуразнавец. 2Краўцоў Макар (сапр. Косьцевіч; 1890-пасьля 1939) пісьменьнік; быў дэлегатам I Усебеларускага зьезду, пасьля прыходу саветаў у Вільню арыштаваны НКВД. ‘Ярэміч Фабіян (1891-1958) грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст; з 1922 сябра Беларускага пасольскага клюбу, падчас нямецкай акупацыі займаў пасаду бургамістра Барысава. Быў арыштаваны органамі НКВД, пасьля вызваленьня ў 1956 г. жыў у Вільні.
    34.	Аляксею Пяткевічу (с. 121). 'Нясьвіжская Беларуская гімназія сярэдняя навучальная ўстанова ў Заходняй Беларусі; дзейнічала з 1921 па 1924 г. 2Радашкаўская (Радашкавіцкая) Беларуская гімназія імя Ф. Скарыны дзейнічала з 1922 па 1928 г. "Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры культурна-асьветная ўстанова ў Заходняй Беларусі, заснаваная ў 1926 г. з мэтай зьменшыць уплыў КПЗБ; дзейнічала да 1936 г. 4Якавенка Васіль (нар. 1936) пісьменьнік і публіцыст; гераіня згаданага нарысу сялянка Ульляна Каралінская, якой савецкаяўлада“даверылаўладуўраёне”, прыгадвае,якімі бедныміібяспраўнымі былі беларускія сяляне пры панскай Польшчы.
    35.	Аляксею Пяткевічу (с. 123). ’Асобу Уладзіміра Станкевіча высьветліць не ўдалося. 2Рылко Міхась (1934-2012) слонімскі журналіст, краязнавец і калекцыянер; быў рэгіянальным карэспандэнтам “Гродненской правды”.
    36.	Адаму Мальдзісу (с. 124). 'Беларускі музей імя Івана Луцкевіча існаваў у Вільні з 1921 па 1945 г. 2Драздовіч Язэп (1988-1954) мастак, пісьменьнік, пэдагог. 3Разанаў Алесь (нар. 1947) паэт, перакладчык, эсэіст. ^Вярцінскі Анатоль (нар. 1931) паэт і грамадзкі дзеяч; быў галоўным рэдактарам тыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, дэпутатам Вярхоўнага Савету XII скліканьня. Непрыезд паэтаў Гудзевічы быўзьвязаны з выступам П. Машэравана рэспубліканскай нарадзе, дзе ён пакрытыкаваў творчасьць А. Вярцінскага. 53ямкевіч Рамуальд (1881-1943 або 1944) грамадзкі і палітычны дзеяч, калекцыянер і бібліяфіл. 6Калдычэва маецца на ўвазе польская турма, якая знаходзілася ў вёсцы Калдычэва (цяпер Баранавіцкі р-н).
    37.	Адаму Мальдзісу (с. 126). 'Збралевіч Лідзія бібліёграф, на той час загадчыца аддзелу рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ АН імя Якуба Коласа. 2Каб папаліся на вочы розным Шаўцовым...відаць, гаворка пра Пятра Шаўцова, супрацоўніка выдавецтва “Мастацкая літаратура”, аўтара артыкулаў на гістарычныя тэмы. 3“Беларускія пісьменьнікі аб буржуазных нацыяналістах”...магчыма, маецца на ўвазе артыкул “Ня вам беларусамі звацца”, які быў перадрукаваны ў “Хрэстаматыі па гісторыі беларускай публіцыстыкі” (1974) за подпісамі вядомых беларускіх пісьменьнікаў.
    39.	Янку Саламевічу (с. 128). 'СаламевічЯнка (1938-2012) літаратуразнавец і фальклярыст, шматгадовы супрацоўнік выдавецтва “Беларуская энцыкляпэдыя”, аўтар першага ў гісторыі “Слоўніка беларускіх псэўданімаў і крыптанімаў (XVI-XX стст.)”; выйшаў у 1983 г. 2Паўловіч Альбэрт (18751951) паэт і драматург; яго кніга “Выбранае” выйшла ў 1975 г. 3“Снатворны мак” п’еса Кандрата Лейкі. 4“Беларускі жаўранак” нявыдадзеная кніга Гальяша Леўчыка. 5Канапніцкая Марыя (1842-1910) польская пісьменьніца; 3. Верас перакладала яе вершы на беларускую мову. 6Вераніка дачка Я. Саламевіча. 7Ня вельмі арыентуюся ў 2-м “Беларускім савецкім энцыкляпэдычным слоўніку...відаць, маецца на ўвазе энцыкляпэдыя “Беларуская ССР” у 5 тамах, якая тады рыхтавалася да друку.
    40.	Уладзіміру Ягоўдзіку (с. 130). 'Ягоўдзік Уладзімір (нар. 1956) пісьменьнік, рэдактар і выдавец час. “Лесавік”. 2У мае ўспаміны аб Г. Леўчыку ўвайшлі ўсе яго лісты...-успаміны 3. Верас былі апублікаваныя ў кнізе Г. Леўчыка “Доля і хлеб” (1980) са значнымі скаротамі, лісты да паэта туды не ўвайшлі.
    41.	Аляксею Анішчыку (с. 131). 'Анішчык Аляксей (псэўд. Андрэй Чэмер; 19122007) мэмуарыст, пэдагог, грамадзкі дзеяч. Падчас Другой сусьветнай вайны выкладаў у Наваградзкай Беларускай гімназіі (пазьней напісаў яе гісторыю), удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе. У 1948 г. арыштаваны, 12 гадоў правёўу Гулагу, пасьля вызваленьня жыўу Вільні.
    42.	Адаму Мальдзісу(с. 131). 'РамановічЯўген (1905-1979) -дасьледчыкгісторыі беларускага тэатру, актор і рэжысёр. 2Я не дабівалася, каб Н. Ватацы выкінула Бядуліную вэрсію...-гаворка пра “Шлях паэта: зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча” (1975), складзены бібліёграфам Нінай Ватацы (1908-1997).
    43.	Аляксею Пяткевічу (сЛ32).3“Далягляды” альманахзамежнай літаратуры, які выходзіў у Менску з 1975 г. 22 экз. Цёткі...маюцца на ўвазе “Творы” (1976) пісьменьніцы Цёткі (сапр. Алаіза Пашкевіч; 1876-1916). 3Грышкевіч Францішак (1904 ці 1906 1946) паэт, пэдагог; падчас Другой сусьветнай вайны быў дырэктарам Віленскай Беларускай гімназіі, у 1944 г. арыштаваны, памёр у менскай турме НКВД. 4“Каласкі” зборнік дзіцячых твораў 3. Верас, выйшаў толькі ў 1985 г. 3Марыя Пяткевіч (дзявоч. Шумская; 1930-2012) настаўніца, жонка літаратуразнаўца А. Пяткевіча.
    44.	Янку Саламевічу (с. 133). 1Дб выданьні “Малюнкаў” пастараюся напісаць...гаворка пра зб. М. Машары; тэкст 3. Верас зьявіўся ў тыднёвіку “Літаратура і мастацтва” 28 лістапада 1978 г.
    47.	Ларысе Геніюш (с. 134). 'Рада мець нумар са сваім артыкулам...26 сьнежня 1976 г. у тыднёвіку “Ніва” былі надрукаваныя ўспаміны 3. Верас “Гісторыя беларускага адрыўнога календара”.
    48.	Уладзіміру Ягоўдзіку (с. 135). 'Бэргман Аляксандра (сапр. Кучкоўская; 1906-2005) гісторык, дасьледчыца нацыянальна-вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі; з 1946 г. жыла ў Польшчы. 2Пісаныя яго нарачонай ці яе сястрой...успаміны пра I. Луцкевіча напісала яго нарачоная Юльяна Мэнке (Вітан-Дубейкаўская; 1886-1970) мастацтвазнаўца, грамадзкая дзеячка (гл.: Вітан-Дубейкаўская Ю. Mae ўспаміны. Вільня, 1994). 3Ёсьць А. Луцкевіча “За 25 гадоў”...маецца на ўвазе брашура А. Луцкевіча “За дваццаць пяць гадоў (1903-1928): Успаміны аб працы першых беларускіх палітычных арганізацый (Беларуская рэвалюцыйная грамада, Беларуская сацыялістычная грамада)”. Вільня, 1928. 4Ёсьць Антонавава брашура аб цэлі Конрада...гаворка пра кнігу А. Луцкевіча “Вязьніца Адама Міцкевіча”. Вільня, 1923.
    49.	Ларысе Геніюш (с. 136). '“Дзяньніца” грамадзкая і літаратурная газ., выходзіла ў 1916 г. пад рэдакцыяй 3. Жылуновіча ў Петраградзе. 2“Swietac” грамадзка-палітычны тыднёвік, выходзіўу 1916 г. у Петраградзе пад рэдакцыяй Э.Бурзьк].3СыракомляУладзіслаў(сапр.ЛюдвікУладзіслаўФранй,ішакКандратовіч; 1823-1862) польскі і беларускі паэт.
    52.	Уладзіміру Ягоўдзіку (с. 139). 'Брыль Янка (1917-2006) народны пісьменьнік Беларусі(1981),ляўрэатДзяржаўнай прэміі СССР(1952), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982); 3. Верас неаднойчы называла яго сваім улюбёным пісьменьнікам. 2Ядвігін Ш. (сапр. Антон Лявіцкі; 1869-1922) пісьменьнік і грамадзкі дзеяч; пахаваны ў Вільні на могілках Росы. 3Карусь Каганец (сапр. Кастравіцкі Казімір Рафал; 1868-1918) пісьменьнік і грамадзкі дзеяч.
    53.	Адаму Мальдзісу (с. 140). 'Мікалай Манцэвіч публіцыст, адзін з арганізатараў Беларускага каапэратыўнага таварыства “Пчала”; працаваў старшым бухгальтарам у Беларускім каапэратыўным банку у Вільні.