Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Ці ня самае працяглае і інтэнсіўнае ліставаньне Зоська Верас мела з Ларысай Геніюш, яно доўжылася каля чатырнаццаці гадоў — з 1967-га па 1983-ці
і налічвае болын за шэсцьсот лістоў (з абодвух бакоў). Абедзьве Антонаўны пісалі свае эпісталярныя летапісы проста самазабыўна. Ларыса Антонаўна ў сызежні 1967-га наведала Лясную хатку, нават заначавала ў сваёй прыяцелькі, і яны да самай раніцы не маглі нагаварыцца. Гэтыя дзьве пасыянарныя беларускі ўмелі і пчолы гадаваць, і кветкі разводзіць, і вершы пісаць, і нацыянальным духам палымнець, ды так, каб і другія займаліся.
Як жа шкада, што Лясная хатка, у якой Зоська Верас пражыла — так прыкметна для Беларусі! — сем дзясяткаў гадоў, згарэла ў 1990 годзе, калі гаспадыні там ужо не было. Памятаю, пачуўшы пра пажар у Панарскім лесе, я з жалем падумаў, што згарэла і ўся бачаная ў Лясной хатцы перапіска. Але, дзякаваць Богу, вялікая частка эпісталярыю ацалела, своечасова перададзеная на захаваньне ў Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва. Створаны там асабісты фонд Зоські Верас — надзейная схоўніца тых уратаваных з Панарскага лесу скарбаў.
Тады, у 1987-м, я адыходзіў з Лясной хаткі з дзіўным пачуцьцём — быццам зьдзейсьніў падарожжа ў мінулае на машыне часу. I доўга ня мог апрытомнець, нават ужо сеўшы ў менскі цягнік. Жалезныя колы разгоніста татахкалі на рэйкавых стыках, я чытаў зборнік “Каласкі”, падараваны Анатолю Сідарэвічу з аўтографам аўтаркі, і думаў, што дарэмна Зоську Верас менскія парнасцы паблажліва называюць толькі дзіцячай пісьменьніцай. Ёсьць у яе верш “Ліст”, які ня трапіў у “Каласкі” акурат з-за свае недзіцячасьці. Гэты лірычны шэдэўр нашаніўскай эпохі я калісьці ўлучыў у паэтычную анталёгію “Краса і сіла”, прыйдзе час — і ім распачнецца больш поўны збор твораў паэткі і мэмуарысткі, лексыкографа і публіцысткі, перакладчыцы і асьветніцы Зоські Верас:
Хацела да цябе напісаці
На пялёстку ружы пахучай,
Але пялёстак мог згінуць
V пору буры грымучай.
Хацела да цябе напісаці
На скрыльлі у матылёчка,
Але матыль умірае,
Як прыйдзе цёмная ночка.
Хацела я ліст паслаці
Праз ластаўку з нашага дому,
Але ж яна магла даці
Яго каму-небудзь другому.
I так дзянёчкі праходзяць.
He маю яго як паслаці,
А ліст такі ўжо сардэчны
Хацелася напісаці.
Адзін літаратуразнаўца, пачуўшы гэтыя радкі, усклікнуў: “Дык гэта ж насьледаваньне Максіму Танку — ягонаму вершу «Перапіска з зямлёй»!”. Давялося патлумачыць калегу, што ў час, калі пісаўся “Ліст”, падлетак Жэнік Скурко
(будучы народны паэт Максім Танк) бегаў з затуленага лесам пількаўскага хутара ў Сваткаўскую школку і лісты пісаў хіба пад дыктоўку сваёй бабкі Ульляны — жыцьцёва-празаічныя.
Народжаная на ўкраінскай Жытоміршчыне ў сям’і вайскоўца, большую частку свайго веку пражыўшы пад Вільняй, Зоська Верас усё жыцьцё заставалася патрыёткай Гародні і Гарадзеншчыны, адкуль паходзілі ўсе яе дзяды — па мячы і па кудзелі. “Mae думкі часта лятуць у Гродна — да ценяў дзядоў маіх, да ўспамінаў аб шчырай заўзятай працы ў Гродзенскім гуртку беларускай моладзі, дзе я стала на беларускую дарогу, па каторай іду ўжо 71 год,” — пісала яна ў лісьце да паэткі Дануты Бічэль. А ў адным з апошніх сваіх лістоў да прафэсара Аляксея Пяткевіча ўжо амаль невідушчая Зоська Верас пыталася: “Як там жыве маё Гродна?” Выведзеныя флямастарам буйныя непаслухмяныя літары распаўзаюцца па адмыслова разьлінееным аркушы, іх ледзь можна разабраць... Вернасьць гораду свайго маленства і юнацтва жыхарка Панарскага лесу захавала праз усё сваё доўгае жыцьцё, у лістах да гарадзенцаў называючы сябе “старой гродзенскай патрыёткай” або “гродзенскай душой на выгнаньні”.
Хоць на эксьлібрысе Зоські Верас (мастак — Вячка Целеш) над усім дамінуе віленская вежа Гедыміна. I гэта нібыта таксама заканамерна — Зоська Верас была genius loci Вільні, genius loci беларускай Вільні. Без яе Вільня лягчэй ператвараецца ў Вільнюс. Шкада, што грамадзянка Людвіка Антонаўна Сівіцкая — назавем нарэшце яе сапраўднае імя — пахаваная не на Росах, дзе ёсьць нейкае падабенства нашага нацыянальнага нэкропалю. Сваім жыцьцёвым подзьвігам яна бясспрэчна заслужыла быць пахаванай у самым ганаровым месцы. Заслужыла сваім узвышэньнем праўды і Беларусі. А ўзгорыстыя могілкі Росы — адзінае месца ў сьвеце, дзе беларусы — вышэй за ўсіх.
Міхась Скобла
АЎТАБІЯГРАФІЯ
Радзілася я 30 верасьня 1892 году ў мястэчку Мяджыбаж паміж двума Бугамірэкамі, у Падольскай губэрні Лятычаўскага павету, г.зн. на Украіне, у сям’і вайсковага. Бацька мой, Антон Сівіцкі’, паходзіў з Гродна, маці, Эмілія з Садоўскіх2,— з Сакольскага павету, дзе яе бацькі мелі невялікі фальварак Альхоўнікі.
Ад наймалодшых гадоў кожнае лета я з маткай праводзіла ў Сакольшчыне, наведываючы часта і дзядоў у Гродне. Хоць удома гаварылі па-польску, бацька мой палякам сябе не лічыў. Лічыў сабе літвіном, у тым значэньні, як Адам Міцкевіч3 лічыў сваю бацькаўшчыну Літвой.
3 улюбёнымі паэтамі бацькі — А. Міцкевічам і У. Сыракомлем4 — я пазнаёмілася, маючы 10 гадоў. Тады, помню, седзячы на сходках ганку, чытала “Пана Тадэвуша”. У гэтым самым часе бацьку на імяніны навучылася вынятак твору У. Сыракомлі “0 budownictwie Wilna”5 (дванаццаць старонак друку). Агульнага назову твора ня помню.
Паэзія, знаёмства з прыродай, туга па роднай Гродзеншчыне — усё гэта ўзгадавалі ў маёй душы бацькі. Маючы 9-10 гадоў, пачала пісаць апавяданьні і вершы — наіўныя, дзяцінныя. Першапачаткова бацькі вучылі мяне самі. Усяго, з музыкай уключна. Толькі ў 1904 годзе маці выехала са мной у Кіеў, дзе я паступіла ў прыватную гандлёвую школу — Частное коммерческое учйлйіце Людмйлы Нйколаевны Володкевйч.
Гэта была школа ў тыя часы, хіба, самая прагрэсіўная ў Расеі. Багатая бібліятэка з кніжкамі ў розных мовах, кабінэты фізыкі, хіміі, біялёгіі, фатаграфічныя лябараторыі. Абавязковыя мовы — нямецкая і французкая (ясна, па-за расейскай), неабавязковыя — ангельская і польская. Пачынаючы з трэцяй клясы — клясовы часапіс. Шматлікія экскурсіі, на якіх праводзіліся лекцыі батанікі. Гурткі — літаратурны, біялягічны і г.д. Вось тады, ужо ў школе, зарадзілася ў мяне зацікаўленьне літаратурай і батанікай.
У 1906 годзе, летам, першы раз трапілі мне ў рукі “Наша ніва”, “Дудка беларуская” і “Смык”6. Наколькі яны мяне ўразілі і спадабаліся, відаць з таго, што ў клясовай працы з польскай мовы “Charakterystyka Litvy” я старалася выясьніць розьніцу між літвінамі і беларусамі і прыводзіла, як доказ асобнай беларускай мовы, “Нашу ніву”, “Дудку” і “Смык”. Разумеецца, зроблена гэта было па-дзіцячаму. А ўсё ж...
На жаль, навука ў гэтай школе, якая пакінула ў маёй псыхіцы немалы сьлед, нечакана абарвалася. У 1907 годзе, у лістападзе, памёр раптоўна мой бацька. Аставацца надалей у Кіеве нам з маці не хацелася. Цягнула да сваіх. Я скончыла вясной 1908 году чацьвёртую клясу, і мы выехалі ў Гродзеншчыну. У1909 годзея паступілаўб-ю клясу прыватнай жаночай гімназіі К. Баркоўскай. Праграма гэтай гімназіі больш адпавядала праграме кіеўскай школы, чым у дзяржаўных гімназіях.
У тым жа 1909 годзе, увосені, я стала на тую сьцежку, па якой ішла праз ўсё дальнейшае жыцьцё. Менавіта ўвосені 1909 году арганізаваўся Горадзенскі гурток беларускай моладзі7. Адразу на арганізацыйным сходзе мяне выбралі бібліятэкарам гуртка. 3 гэтай прычыны завязалася карэспандэнцыя з віленскай
Беларускай кнігарняй, рэдакцыяй “Нашай нівы”, суполкай “Загляне сонца і ў наша ваконца”, а пазьней і асабістае знаёмства з віленскімі беларусамі. Паміж іншым, Іван Уладзіміравіч Саламевіч8 знайшоў у архівах “Нашай нівы” мае лісты з таго часу.
У 1912 годзе я скончыла гімназію, а ў 1913-м выехала ў Варшаву на 10-месячныя курсы агародніцтва, садаўніцтва і пчалярства. Узяцца за даўжэйшую і саліднейшую навуку не пазваляла здароўе.
Яшчэ ў 1912-13 гадах я пачала складаць “Батанічны зельнік”, ставячы на першае месца назовы расьлін у беларускай мове. Падчас вайны (Першай сусьветнай) зельнік прапаў, але запісаныя назовы засталіся.
Скончыўшы курсы 1 ліпня 1914 году, я атрымала пасьведчаньне “аб’яздовага інструктара” і мела намер адбыць яшчэ хоць бы аднагадовую практыку. Але пачалася Першая сусьветная вайна. Выехаць нікуды не змагла і практыку адбывала ў свайго дзеда, замілаванага садаўніка і пчаляра. Ён, паміж іншым, вучыўся пчалярства ў Варшаве ў пчаляра Лявіцкага, якога іменем названы рамовы вулей яго ж канструкцыі. У вольны час далей запісывала назовы расьлін, да таго песьні, загадкі, прыпеўкі.
У жніўні 1915 году я разам з маткай выехала ў Менск. Там працавала ў Камітэце Таварыства помачы ахвярам вайны9 і іншых арганізацыях (у Беларускім нацыянальным камітэце10, у Цэнтральнай Радзе беларускіх арганізацый11, у Вялікай Беларускай радзе12, у Беларускай сацыялістычнай грамадзе13) — усюды сакратаркай. Найбольш працавала ў Таварыстве помачы ахвярам вайны (дарэчы, мая маці — таксама). У якой ролі — цяжкавата акрэсьліць, бо мая праца мянялася часта: была там, дзе была якраз патрэбная. Менш-больш так: загадчыцай сталовак, пасьля загадчыцай дзіцячага прытулку, загадчыцай ткацкай працоўні, скарбнікам, сакратаром і г.д. Мела таксама працу ў сваім фаху, бо Камітэт помачы ахвярам вайны правёў 6-тыднёвыя (45 дзён) курсы агародніцтва і пчалярства для бежанцаў. Лекцыі вяліся па-беларуску, а дазвол на курсы быў выданы Міністэрствам земляробства.
У 1918 годзе, пад восень, вярнулася ў Горадзеншчыну. Пяць гадоў пражыла ў дзедаўскім фальварку (дзеда ўжо не было) Альхоўніках. Тады далей апрацоўвала “Батанічны слоўнік” (быў выданы ў 1924 годзе рэдакцыяй газэты “Голас беларуса”) і — супольназукраінскім аграномам Міхайлам Бароўскім14 — кніжку “Медадайныя расьліны”. Украінец пісаў па-ўкраінску, я — па-беларуску. Толькі доля нашай працы была не аднолькавая. Ён скончыў і выдаў у Львове сваю кніжку, багата ілюстраваную, а мая работа друкавалася пакрысе на старонках “Беларускай борці”15.1 то ня ўся.
У канцы 1923 году я ўжо настала ў Вільні. Адразу засадзілі мяне адміністратаркай грамадаўскіх газэт на Віленскай,12. У вольны ад сваёй працы час я ў 1927 годзе пачала рэдагаваць і выдаваць дзіцячую часапісь “Заранка”, а таксама “Гаспадарчы дадатак” да газэтаў (раз у месяц).