Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
Дзесяць месяцаў прайшло. Першага ліпня курсы скончыліся, экзаміны здадзеныя. Атрымала пасьведчаньне, тытул інструктаркі агародніцтва і пчалярства. Можна ехаць дахаты ў Сакольшчыну, у фальварак майго дзеда Альхоўнікі, дзе чакала мяне маці.
Толькі пасызела прыехаць — пачалася вайна... Работа беларуская заціхла, асабліва ў нашым блізкім краі. Горадня, Вільня — яны так блізка граніцы. Пісалі мне: А. Табэрка, Г. Леўчык, А. Смоліч. Табэрка ў сябе ў м[ястэчку] Астроўна Магілёўскай губэрні працаваўужоўшпіталі доктарам — адзін наўвесь шпіталь, бо другога забралі на вайну. Леўчык дакладна, як заўсёды, апісываў, што з кім сталася, хто ў войску, хто ранены, хто куды выехаў. Разважаньні аб вайне, аб будучыні Беларусі, як заціхне вайна, займалі цэлыя старонкі яго лістоў. Смоліч быўу лепшым ад нас становішчы, вайнаад яго была далёка. Быўтады ён у Харкаве, у Ігумене, а даўжэйшы час — у бацькоў у Саломерычах.
Я ў Альхоўніках займалася агародамі і была ў дзеда практыкантам-пчаляром. Часам спатыкалася з некаторымі сябрамі ГГБМ, напрыклад, з А. Зенюком, Я. Лявіцкім (бацькам') і Марысяй Бобрык. Аб якой грамадзкай працы не было чаго і думаць.
Пад канец 1914 г. дзед мой захварэў і ляжаў доўга ў Горадні ў шпіталі, а ў сакавіку 1915 г. мусіў ехаць у Варшаву на апэрацыю (рак). Каб адвязьці і даглядаць свайго бацьку, паехала мая маці. Былі там пару месяцаў. Ах, да чаго ж страшны для мяне быў той час! Hi дня, ні ночы спакойнай, усё адна думка: што будзе, як немцы прыйдуць і нас разлучаць, адрэжуць...
На шчасьце, вярнуліся. Дзед часова паправіўся. Яшчэ перад іх паваротам я, ня маючы чаго рабіць, вучылася прасьці лён, а пасьля і ткаць на кроснах. Нядоўга можна было займацца спакойна такімі работамі, бо водгукі вайны штораз прыбліжаліся. У нас палажэньне было асабліва небясьпеч-
нае: да фартоў было ўсяго чатыры вярсты. Хадзілі чуткі, што нашы Альхоўнікі зьнішчаць, каб не стаялі на дарозе.
Мама і дзед вельмі хвалілі Г. Леўчыка. Ён як даведаўся, што яны ў Варшаве, часта прыходзіў адведаць хворага, а нават замяняў на пару гадзін маму, каб яна магла пахадзіць, дыхнуць сьвежым паветрам і адпачыць.
Ня вельмі прыемным было і тое, што праз наш панадворак праходзіла ваенная стратэгічная дарога, якая злучала тракт паміж м[мястэчкамі] Кузьмінкай і Новым Дваром з аднаго боку, і шашой паміж Аўгустовам і Горадняй.
Тут перапішу некалькі старонак са сваіх запісаў таго часу: “1 жніўня 1915 г. Чаму я сягодня якраз пачынаю запісываць свае ўражаньні і здарэньні? Сама ня ведаю... Мо таму, што забытае часткова рэха вайны ізноў мацней адбіваецца ў нашым баку, а нават пануе ў ім, а я мо ўжо апошнія дзянькі жыву ў гэтым доме. Як прыйдзецца дзесьці па сьвеце снавацца, няхай гэтыя ўспаміны прыводзяць на памяць ўсё тое, што воляй-няволяй трэба было пакінуць.
Прыгналі 500 аўстрыякаў. Капаюць акопы каля Зайздры. Сякуць пагаранскі лес, кажуць, што будуць сячы і Крыштапароўскую бярэзіну.
2 жніўня, нядзеля. Нудна і без карысьці прайшоў дзень. Разам з фізычным недамаганьнем напала духовае гультайства. Цэлы дзень чытала якісьці мала варты пераклад з італьянскага “Polacy w Kalabryi”10. Газэты прывязьлі толькі ўвечары, так што і пачытаць людзям нашым не было калі. Былі госьці. Рэзультат гутаркі: яшчэ мацнейшае пераконаньне аб малой інтэлігенцыі нашай грашовай арыстакратыі.
Немцы ўжоўЛапах.Аднас — Зстанцыяў.Лістоў — ніскуль. Ня пішуць. Сумна.
3 жніўня. Каля вёскі Серуцёўцы засыпаюць зробленые акопы. Немцы ў Лапах.
4жніўня. Вёска Бяляны перасталаіснаваць.Забудынкізаплаціўурад і спаліў. Жыхары разьехаліся — хто куды змог. У нас, у Альхоўніках, жыве 4 сям’і. Сяляне блізкіх да нас вёсак зьбіраюцца ўцякаць: малоцяць збожжа, бабы мыюць хусьце. Аднак гаруць і сеюць. Для каго?..
5жніўня. Дзень прайшоў спакойна, не было ніякіх вестак. Успакоеныя нэрвы пазволілі вярнуцца да штодзённай работы. He магу глядзець на мой гарод: зусім зарос пустазельлем. Сягодня палолі цыбулю. Так усенька добра расьце, аж жаль бярэ, што дарма. He ўсядзім, напэўна. Пад вечар прыехаў чыноўнік, цаніў каровы, цяляты, сьвіньні, гаспадарскія прылады. Mae прыехаць яшчэ другі — ацэньваць сад і будынкі. Дзядуля жартуе і сьмяецца, але гэта сьмех праз сьлёзы. На старасьць трэба кідаць усю працу цэлага жыцьця: кідаць сад, пасаджаны сваёй рукою, і думаць, што яго ня будзе. He апісаць і не расказаць аб тым болю, што абыймае душу, гледзячы на дарагія куткі, з якімі трэба расстацца і мо больш не пабачыць.
6 жніўня. Заўтра вывозяць нашы рэчы ў Горадню: мо там ацалеюць. Едзе мама. Вестак — маса з усіх бакоў: пад Зайздраю акопы засыпаюць, капаюць на сыгнале. Немцы пад Беластокам, а мо ўжо і ў ім. Гэтак казаў Янка Чарапук, каторы апошняй машынай з Беластоку ўчора прыехаў. Ці ня думаюць немцы з усіх бакоў акружыць Горадню? Падходзяць ад Беластоку, Аўгустова і Коўна, якое ўчора ўзялі. Нашы адступаюць да фартоў. Ня вельмі добрае перакананьне маюць японцы аб інтэлігенцыі рускіх. Вось аб гэтакім здарэньні расказываў Я. Чарапук. У Саколцы да краўца прыйшоў афіцэр — японец, просячы, каб зрэпараваў ці перарабіў яму мундзір, але
хоць гаварыў чыста па-расейску, кравец ніяк ня мог зразумець, як узяцца за работу. Японец не разгневаўся, толькі пастукаў яго па галаве, кажучы: “Эх ты, русская голова”.
7 жніўня. Немцы ўжо ў Сэйнах. Увайшлі ўночы, цішком; рускага войска не было. Са станцыі Бяляны прыйшла Оля. Кажа, што прыйшла тэлеграма, каб сем’і чыгуначнікаў садзіліся ў вагоны. Вывязуць іх у Пскоў.
Мама з Ромкам езьдзілі ў Горадню. Жыды не бяруь папяровых грошаў. Казначэйства робіць апошнія выплаты — па колькі сотняў тысячаў у дзень. Аднаго дня выдалі гораду дробнай манеты на 30 тысячаў.
8жніўня. Паміма ўсяго, гаспадарка ідзе па-старому. Сушым грушкі і яблыкі. Дзядуля і Ромак едуць у Кузьніцу. Так выглядае, што Альхоўнікі пакуль што астануцца цэлыя. Будынкаў і саду не ацэньвалі. Мусі, німа ўжо часу гэтым займацца. Немцы ідуць, нічога іх не затрымлівае. Што рабіць? Аставацца мнетут, і тады што? Сядзець у такі час у дзеда, калі гаспадарка нічога ня будзе даваць? Шукаць працы ў Горадні? Адарвацца зусім ад працы грамадзкай? Адна нікуды не паеду, а мама? Як ёй пакінуць бацьку і сястру ў такіх абставінах?.. Нічога ня ведаю... Як цяжка пастанавіць што-небудзь...
(Нечытэльна — М.Сў ... Пасажырскія машыны ня ходзяць. Выяжджаючыя з Кусьцінцаў Альбрэхты паехалі фурманкай у Горадню і адтуль у Екацярынаслаўль... Разумеецца, такія весткі зрабілі немалое ўражаньне і прыбілі ўсіх, але на гэты раз аказалася, што гэта былі проста плёткі. Увечары прыехаў дзядуля з Кузьніцы і кажа, што пошта працуе, машыны ходзяць і білеты даюць. А на доказ прывёз мне два лісты: ад А. Смоліча і Г. Леўчыка. Як жа я ўцешылася! Добрыя, мілыя прыяцелі! Абодва непакояцца, як тут у нас. Пішуць: “Там у Вас самае пекла, што думаеце рабіць? Выяжджайце куды небудзь!”. I праўда, што рабіць?
У Кузьніцы на ўсіх узгорках капаюць акопы, працуе тысяча аўстрыякаў, а каля нас — 700. Абстрэліваюць Беласток. Асавец пакуль што трымаецца. Цікава, што значаць весткі, што Гродна перастае быць крэпасьцю, будзе называцца полевойзаіцйтой, што нашыя ня маюцьужо амуніцыі і вывозяць з-пад Гродна гарматы? Дождж і дождж, калі ён перастане? Авёс на полі гніе, і мёду выбраць ня можам.
10 жніўня. Мама ляжыць. Мабыць, празябла. Ляжыць таксама дзед Станіслаў. Mae сільны рэўматызм у назе. To каля хворых, то пры гаспадарскай рабоце дзень праляцеў хутка, але нясуджана было спакойна правясьці і вечар. А гадзіне 9-ай прывязьлі ад Курыкоў цялё, бо яны ўжо сядзяць у вагонах, гатовыя кожную мінуту выехаць. Немцы пад Нова-Камянной.
Прыслалі нам праз знаёмых ліст ад мамінага швагра Філіповіча. Пісаны ён быў на Горадню. Філіповіч вельмі-вельмі просіць каб мы з мамай прыехалі да іх у Шыкутовічы (каля Менска, станцыя Койданава). Цёця Марыня выехала, і дзяўчынкі асталіся амаль без апекі, а яны ж малыя. Бедныя сіроткі: матка памёрла даўна, цётка выехала... Гэта, здаецца, добры выхад і для нас. Я рада б апыніцца ў Менску, а ехаць на пэўнае мейсца лягчэй, чым цягнуцца няведама куды і на якую долю.
Мама ня проціў. Так што будзем зьбірацца, бо ўжо апошняя пара. Трэба толькі яшчэ памагчы тут дзеду і цёці схаваць збожжа — сколькі магчыма, і хоць больш цэнную адзежу — зімовыя футры. Думаем зьвярнуцца да ксяндза Хлявінскага ў Залесьсі: схаваць там пад касьцёлам. Паеду я з мамай пага-
варыць, а тады адвязу. 3 нашых працаўнікоў ужо нікога німа, нават дзяўчаты вярнуліся да сваіх сем’яў, у такі час трэба усім быць разам. Дзядзіна з Ромкам, Юлькам і Маняй заўтра выяжджаюць. Я. Сабалеўскі з імі. Значыцца, як куды ехаць, то трэба мне... вось толькі бяда — запрагаць ня ўмею. Ну, неяк будзе.
11 жніўня. Усё, аказываецца, праўда. Войска адступае, аружжа вывозяць. Дзень і ноч шашою і гасьцінцам ды і праз наш падворак ідуць абозы і вайсковыя часьці. Асавец у руках немцаў, але нашаму войску ўдалося выйсьці, вывязьці аружжа і зьнішчыць за сабою ўсё, што было магчыма. 3 Кузьніцы пасажырскія машыны ня ходзяць, пошта ў вагонах.
Увечары мы ўсе сядзелі каля стала, пілі гарбату: гутарка ледзь-ледзь плялася, бо грозьба расстаньня вісела над усімі. Але раптам — стук у дзьверы на ганку. Усе спалохана прыслухоўваліся. Дзядуля выйшаў. Аказалася, зьявіўся ад’ютант падходзячай вайсковай часьці папярэдзіць, каб прыгатаваліся прыняць падпалкоўніка і іншых афіцэраў батальёну, і паглядзець, дзе можна паставіць палявыя кухні і войска.
Прыгатавалі вячэру, якую змаглі, і чакалі. Мы з мамай ляглі ў пакоі, суседнім з сталовым пакоем. А гадзіне 3-й уночы войска прыйшло. Падпалкоўнік са сваёй сьвітай усеўся каля стала, пытаецца ад’ютанта: “Ну как хозянн?” А той: “Что ж, сделал кнслую грнмасу”. Мама ня выцярпела ды з другога пакою кажа: “Неправда, нмкто вам кнслой мнны не показывал, прннммаем, чем в такое время возможно”.— “Вот отчаянная!” — нехта з іх кажа... “А чего мне бояться, я говорю правду, а впрочем, военные для меня — свом людн, я вдова капнтана 45-го пехотного Азовского полка”. 3 другого пакою пачулася: “Простнте”. Салдаты і палявыя кухні памясьціліся на нашым аграмадным панадворку. Для афіцэраў паставілі палаткі ў садзе.
12 жніўня. Сягодня мы адчулі на ўласнай скуры, што робіцца падчас вайны: з агародаў вынясьлі салдаты ўсё: і цыбулю, і капусту, і маладую моркву, усё дачыста. Агарод вытаптаны, як ток у стадоле. Але гэта яшчэ нічога, горш — зьнішчаны ўсе пчолы! Падпалівалі гнёзды саломай і выдзіралі мёд! Проста думацьстрашна. Ну няхай бы вадой залівалі,усёжпчолы бы аджылі... Ато паліць жывое стварэньне... Вось дзе дзіч! За пчолы афіцэры заплацілі, а хто заплаціць за той боль, што адчуў пчаляр?