• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Забралі ўсіх кароў, асталася адна кульгавая Дама. Забралі маладога каня Сокала... Як мы яго ўсе гадавалі, як любілі... I німа. Выдалі квіты. Цікава, ці калі небудзь заплоцяць. Дзед паехаў у Кузьніцу, а мы з мамай езьдзілі ў Залесьсе. Туды заехалі добра, але назад па вузкай польнай дарозе цяжка было прабіцца праз абозы ўцекачоў. Цэлыя вёскі — ад Янава, Сухаволі, Дубровы — зьняліся з мейсца. Куды яны едуць? Што іх чакае?
    Раптам з-паміж фурманак вырваўся самаход! Нашы коні спалохаліся і панясьлі. Удалося мне неяк зьвярнуць на поле, але затрымаць не было сілы, ды і сіла, хіба, не памагла б. Спалоханая мама стала ў брычцы і крычала, гэта, разумеецца, яшчэ больш дзеяла на коней. Я прасіла, угаварывала маму ўспакоіцца, а з другога боку, старалася ўспакоіць коней голасам — яны ж мяне добра ведалі. He памагала нічога. Тады я накіравала коней на крутую горку, думала — або разаб’емся, або, зачапіўшыся коламі за каменьні, коні стануць. Гэтак і выйшла. Ня даўшы рады зрушыць брычку з мейсца, коні затрымаліся, і мы асталіся цэлыя, толькі вупраж парвалася, а мае рукі былі ў крыві — пакалечыла лейцамі.
    Нашу бяду пабачылі здалёк салдаты і беглі на ратунак, але ўжо было па страху; толькі памаглі пазьвязываць вупраж, і мы паехалі. Ну, але з кс[яндзом] Хлявінскім дагаварыліся. Заўтра павязу збожжа.
    13	жніўня. 3 рознымі прыгодамі, позным вечарам заехала я з Казюком Сабалеўскім, 13-летнім хлапчуком, у Залесьсе. Уносіць пацёмку збожжа і іншыя рэчы ў падкасьцельны склеп не было магчымасьці. Звалілі ўсё на касьцёльным панадворку і паехалі дамоў, амаль ня бачачы дарогі — так было цёмна.
    14	жніўня. Цэлы дзень парадкавалі рэчы, разьбіраючы, што ўзяць з сабой, што аставіць. Браць прыходзілася самае неабходнае. А ці наагул удасца выехаць? Ці ідуць цягнікі? Усё няпэўнае. Ну пабачым... Заўтра едзем...
    15	жніўня. Апошнія часіны... Усё трэба пажагнаць. На душы так цяжка, так балюча... Ці я наагул маю маральнае права вымагаць ад мамы, каб для мяне рабіла такую ахвяру? Пакідала старога бацьку, сястру... Які ж гэта эгаізм! Але старалася. Едзем. Седзячы на брычцы, апошні раз затуманенымі сьлязой вачыма акідаем мілы дом, сад, дарагіх сэрцу людзей... 18-вярстовую дарогу па добрай шашы праехалі даволі хутка. Пад’яжджаем пад вакзал. Ці ідуць цягнікі? He. Зараз адыходзіць апошні вайсковы. Мама бяжыць да кіраўніка эшалёну, паказвае дакумэнты. Удава капітана — гэтага даволі, нас бяруць. Жагнай, Горадня...
    Давязьлі нас да Ліды і — выбірайцеся. Далей цягнік не ідзе. Лідзкі вакзал ды і ўвесь горад (хоць ён маленькі, але горад) залітыя тысячамі ўцекачоў... Людзі ўсюды на вуліцах, на ходніках — ляжаць, сядзяць... Але ўсюды ціха. Усе прыгнечаныя, усе адурманеныя, час ад часу чуваць плач дзяцей...
    Далей трэба дабірацца таварнымі цягнікамі... Даехалі да Маладзечна, там прыйшлося доўга-доўга чакаць, пакуль ізноў не ўдалося сесьці на таварны. Што тут доўга гаварыць — з Горадні ў Менск ехалі цэлы тыдзень.
    ПРАЦАЎТАВАРЫСТВЕ ПОМАЧЫ АХВЯРАМ
    ВАЙНЫ IДЗІЦЯЧЫХ ПРЫТУЛКАХ
    Нарэшці даехалі... Змучаныя, як зьбітыя, але амаль на месцы. Цягнік з Койданава адыходзіў аж увечары. Я ўгаварыла маму пайсьці ў горад, зайсьці ў беларускую кнігарню, паглядзець, хто там ёсьць. А можа, хто знаёмы? Ідзем. Вуліца Захараўская, 24 — Беларуская кнігарня. Зойдзем? Зойдзем. Адчыняем дзьверы. Збоку каля стала нехта сядзіць — у шынялі... I раптам пазнаю... Галасы зьліваюцца: “Пане Уласаў!” — “Панна Людвіка!” — “Скуль вы тут?” — “А вы?”. Першая бязладная гутарка. Пытаньні... Адказы.
    Даведаўшыся аб усіх невыгодах нашай падарожы, Уласаў кажа: “Ну, цяпер мы маму ўгаворым легчы адпачыць, а мы з Вамі прыгатуем сёе-тое закусіць і пагаворым”. А калі я сказала, што едзем у Шыкутовічы, разлажыў рукі: “I Вы думаеце там сядзець? Ці тут работы німа? У нас кожны беларус на вагу золата!”. Гудзіць басУласава, а я сьмяюся: “ПанеУласаў, не агітуйце.У стасунку да мяне гэтазусім лішняе. Але як па-вашаму, мне адпачыць трэба?” — “Трэба, зразумела”,— “Вось бачыце. Паеду, адпачну і прыеду. Сядзець, злажыўшы рукі ня буду напэўна. А што тут у Вас?..” — “Пісаў мне Смоліч, што адчыніў аддзел Таварыства помачы ахвярам вайны. Німа каму працаваць. He хапае ініцыятывы...” — “Як жа ж так? Аўцекачы?” — “Ёсьць. Рэгіструе іх польскі камітэт...” — “А мы?” — “Нас — німа”,— “Як жа вы гэта дапусьцілі?..” Трудна зразумець, а згадзіцца з гэтым яшчэ трудней.
    Увечары едзем далей. Да Койданаваблізка.атамфурманкайу Шыкутовічы. Вітаюць нас цёпла. Я ўжо раней знаёмая была з Філіповічам і яго дачушкамі, бо прыяжджала да іх у госьці. Добрае прыгожае памяшканьне, усяго поўна, як кажуць — птушынага малака не хапае, але — цяжкае духовае жыцьцё... Духовая цямніца. Ох, каб хутчэй адсюль выбрацца. Але як? Расстацца з мамай? Гэта немагчыма. He падабалася мне Меншчына. Цяпер жнівень, у полі работы. У нас у Сакольшчыне, як выйдуць жанчыны ў поле, да жніва ці да сярпа, то аж поле зіхаціць ад рознакалёрных даматканых спадніцаў, а тут усе ў нейкай праціўнай, брудна-шэрай крамніне. Неспадзявана ўсё само сабой наладжваецца. Адгалоскі вайны даходзяць і сюды. Па вёсках неспакойна. Зьяўляюцца дэзерціры. Там абакралі, там падпалілі. Філіповіч кажа: “He хачу, каб мае дзяўчынкі перыжылі які-небудзь страх. Яны маленькія — адной 6, другой 4 гады. Перажытае можа астацца на цэлае жыцьцё. Я думаю, у горадзе будзе спакайней. Знойдзем добрую кватэру, і забірайце маіх дзяцей у Менск. Буду прыяжджаць — прадукты прывозіць”. Так і пастанавілі, з чаго я бязьмерна была рада. Кватэру знайшлі хутка, выгодную, умэбляваную і — мы ў Менску...
    На другі дзень пасьля звароту з Шыкутовіч я замальдавалася ва Уласава. Якраз у кнігарні быў Ядвігін Ш1. і Ванда [Лявіцкая]2. Уласаў нас пазнаёміў. Пасядзелі, пагаварылі і пастанавілі на наступны дзень склікаць пасяджэньне Камітэту. Увечары пасьля працы сышліся амаль усе сябры Камітэту. Былі: Уласаў, Ядвігін Ш., Ванда [Лявіцкая], Галубок3, Фальскі4. He было Русецкага5, Астрамовіча6, Альбэрта Паўловіча7. Гэтых я пазнала пазьней. Ой, як я дрэнна чулася! Столькі новых незнаёмых людзей! Я заўсёды была нясьмелая, а тут яшчэ мой дрэнны слых... Ну, але яны ўсе былі такія сымпатычныя, прыхільныя, што я хутка “раскрахмалілася”.
    Усе сябры працавалі па розных становішчах, і працы ў Камітэце маглі аддаць толькі свой свабодны час. А я была вольная птушка і магла аддацца рабоце суцэльна. На гэтым пасяджэньні пастанавілі, што Камітэт вядзе рэгістрацыю ўцекачоў-беларусаў. Апрача таго, наняць пару памяшканьняў дзе-небудзь на прадмесьцях (каб таньней), на так званыя начлежкі, дзе б можна было памясьціць некалькі сем’яў беларусаў, якія б хацелі астацца ў Менску.
    I адразу паднялі пытаньне аб арганізацыі сталовак: адной платнай — таннай і другой — бясплатнай. Тут Ядвігін Ш. выступіў з праектам: адчыніць яшчэ адну бясплатную сталоўку для беларускіх жыдоў, лічачы іх элемэнтам, прыхільным да беларусаў, што можа быць з часам карысным. Крыху пратэставалі, бо гэта быў немалы расход, але нарэшці згадзіліся. А грошы? Аказалася, што ёсьць 500 руб. у старшыні Камітэту адваката Чавусава8. Віцэстаршынёй быў Фальскі, і ён узяўся рабіць стараньні, каб дастаць сталую дапамогу з гэтак званага Тацьцянінскага камітэту (урадавая арганізацыя, якая займалася праблемамі ўцекачоўу Расеі). На гэтым жа пасяджэньні мяне прынялі ў сябры Камітэту і выбралі сакратаром, што было толькі тытулам, бо рабіла я ўсё, што трэба было.
    На другі дзень я пайшла да Чавусава. Яго ў Менску не было, меўся прыехаць за тыдзень. Трэба было чакаць. Але мы з Фальскім тым часам шукалі памяшканьняў і на начлежкі, і на сталоўкі. На начлежкі знайшлі дзьве кватэры: адну на Залатой Горцы і другую на вул. Шырокай. На сталоўку платную ўдалося наняць добрае памяшканьне на вул. Маскоўскай. Быў там адзін вялікі пакой, які меў уваход проста з вуліцы, два меншых пакоі і выгодная кухня. На бя-
    сплатныя сталоўкі знайшлі дзьве кватэры на Георгіеўскім завулку. У адной з гэтых кватэр жыў пасьля 3. Бядуля9.
    Нарэшці прыехаў Чавусаў. Даў грошы. Аплацілі ўсе нанятыя кватэры, і мы з Фальскім заняліся падлічэньнямі: што самае неабходнае з мэбляў, з пасудзіны і г.д. Некалькі дзён, яктолькі Фальскі скончыў працу, мы куплялі:талеркі, лыжкі, відэльцы, гаршкі і г.д. Варочаліся з возчыкам з цэлай масай пакункаў. Здаецца, усё. Знайшлі кухарку, далі абвестку ў газэтах, абвестку на дзьвярах сталоўкі... (Пакуль адчынілі адну платную.)
    Можна пачынаць. I цяпер выявілася трагічная сытуацыя: не было за што купіць прадуктаў на першы абед. Hi капейкі не асталося... Пайшла я шукаць ратунку ў сваёй маткі. Дала нам мама варыва (прывезьлі з Шыкутовіч) і пазычыла 3 рублі. Купілі мяса, грачаных крупаў і зварылі боршч ды катлеты з грачанай кашай. Усё добра зроблена, смачнае. Сядзім мы з кухаркай п. Судзінскай і бядуем: сталаўнікоў — аніводнага... 3 камітэцкіх ніхто не паказваецца, усе яшчэ на працы.
    Ну што ж, трудна, пачатак заўсёды нялёгкі. А ўсё ж на сэрцы неспакойна. Толькі чую — стукнулі дзьверы! Аж дух заняло. Першы госьць... Падымаю галаву — і сапраўды госьць, ды які — Смоліч! Абое мы ўцешыліся з неспадзяванага спатканьня. “Можна паабедаць?” — “Калі ласка. Будзеце першым сталаўніком. А рука ў Вас шчасьлівая?” — “Напэўна. Плачу за цэлы месяц наперад”.— “Што Вы кажаце? Вось добра, на пару дзён абеды будзе за што рабіць”.— “To ў вас аж так дрэнна?” — “Горш быць ня можа... Ну, алежтрэба мець надзею”. I сапраўды, справа пайшла. Штодзень сталаўнікоў прыбывала.
    У хуткім часе Фальскі выстараўся аб сталую дапамогу ў Тацьцянінскім камітэце10. Адчынілі і бясплатныя сталоўкі. Усё, значыцца, у парадку. А прадукты? Новая праблема. Трэба ж некаму хадзіць, шукаць ды купляць. I тут на сцэну выступіў Зьмітрок Бядуля. Ён будзе нашым дастаўніком. Бядулю я пазнала яшчэ раней, пасьля прыездуў Менск. Праўду сказаць, першаеўражаньне было нямілае. Я нават казала Вандзе: “Ведаеш, шкадую, што пазнаёмілася з Бядуляй, мне так падабаліся яго творы — і паэзія, і проза, а цяпер не магу сабе неяк уявіць, што гэтыя творы маюць сувязь з яго асобай, што ён іх аўтар”.
    Але пры бліжэйшым знаёмстве гэтае ўражаньне хутка разьвеялася. Чалавек ён быў просты, шчыры. Душа яго чуткая на ўсё прыгожае, як у прыродзе, так і ў людзях, у іх духовым жыцьці. Адно было дзіўна: працаваў пры сталоўцы, дома з сёстрамі гаварыў па-беларуску, пісаў па-беларуску, але, відаць, ня ўсім беларусам давяраў. Можа, баяўся, што знойдуцца паміж намі людзі, якія аднясуцца да яго непрыхільна? Адным словам, антысэміты... Бо ніколі не прымаў удзелу ў ніякіх паседжаньнях, сходах, зьездах, вечарынах і г.д. Сёстры, асабліва малодшая Чэрня, бывалі ўсюды на людзях, ён — ніколі. 3 паасобнымі людзьмі: Ядвігіным Ш., Вандай [Лявіцкай], Смолічам, Галубком, Фальскім,— адносіны былі як найлепшыя, але ў грамадзе, у таварыстве, агульна з усімі, яго ніхто ніколі ня бачыў. Праз некалькі месяцаў працы ў сталоўках мы з ім добра пазнаёміліся і зжыліся.