• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Праектаваная выстаўка хатніх вырабаў не наладзілася, хоць гэта было абгаворана з Вільняй. 3 Вільні Іван Луцкевіч пісаў нам: “Праект добры. Рабіце выстаўку ў сябе (у Горадні), мы тым часам падрыхтуемся тут, і вы са сваімі экспанатамі таксама да нас прыедзеце”. Чаму гэта ня зьдзейснілася — ня памятаю.
    Затое пачалася энэргічная праца дзеля падрыхтоўкі матэрыялаў для аднаднёўкі. Рэдакцыйная калегія, якая складалася з А. Зенюка, Язэпа Лявіцкага, Л. Сівіцкай, М. Бобрыкаўны і Ф. Лабенца, працавала шчыра і заўзята. Я. Лявіцкі (псэўд[анім] ЮркаСнапко)даўпарувершаў,А. Зянюкі М. Бобрык —апавяданьні, таксама з апавяданьнем выступіў Ф. Лабенец, я напісала перадавіцу. Пазычылі шапірограф і позна ўвечары, пазавешываўшы вокны, узяліся за работу. А. Зянюк перапісываў (ён прыгожа пісаў), а Я.Лявіцкі адбіваў. Прасядзелі амаль да раніцы, адбілі 50 экз[эмпляраў]. Назва аднаднёўкі — “Колас беларускай нівы”. На вокладцы — загаловак і рысунак каласоў...
    Якая радасьць, можна сказаць, шчасьце запанавала ў сэрцах ініцыятараў і рэдактароў, калі ўгледзелі сваю працу. Зьдзейснены праект, вылітыя на паперудумкі ажыцьцявілі неяк і дадалі веры ў свае сілы. Крыху аднаднёўкі прадалі, параздавалі сябрам гуртка, паслалі тым, хто выехаў, і ў мяне астаўся адзін экзэмпляр, і то бракоўны. Вазіла яго з сабой у Варшаву і Менск, ды назад у Горадзеншчыну, аж тут, у Вільні, на мой вялікі жаль, прапаў...
    Увосені1913 г.я выехалаўВаршаву накурсы. Гуртокастаўся падкіраўніцтвам Адольфа Зенюка. Як ён мне пісаў у Варшаву (лісты маю), прабавалі вясьці сякую-такую працу далей, але гэта нядоўга трывала. Гурток скончыў сваё існаваньне. Бібліятэка і тэатральны рэквізыт, астаўленыя ў Горадні падчас Першай сусьветнай вайны, прапалі.
    Мушу ўспомніць незразумелы для мяне факт. Незразумелы, бо ня ведаю, каму і нашто было гісторыю ГГБМ выкрывіць і заблытаць. V часопісе “Крывіч” (№1/7, год 1924) на старонцы 64 пад загалоўкам “Горадзенскі беларускі гурток” (ужо сама назва няправільная) — успаміны, аўтар якіх, невядомы мне Ян з-пад Ласосны, піша рэчы, зусім нязгодныя з праўдай. Паміж іншым ён піша: “Адзіным вядомым дакумэнтам тагачаснай дзейнасьці Беларускага гуртка пад духоўным кіраўніцтвам кс[яндза] Грынкевіча, асталася аднаднёўка “Колас нашай нівы” (загаловак няправільны). Далей: “Прадмова, пісаная рукой кіраўніка”... (Для мяне вялікі гонар, што мая прадмова прыпісывалася кс[яндзу] Грынкевічу!)
    Нічога падобнага. Кс[ёндз] Грынкевіч ад гуртка адышоў у пачатку 1912 г., значыцца, кіраўніком у час выхаду аднаднёўкі ня быў і аб ёй да часу яе паказаньня ў сьвет нічога ня ведаў. У гэтым самым артыкуле аўтар піша: “У 1913 г. у Горадні група вучняў сярэдніх школ залажыла Беларускі гурток...”. У той час, калі ГГБМ быў зарганізаваны ўвосені 1909 г., а ў 1913-м, можна сказаць, дажываў свае апошнія дні. Далей: “Утварыўся гурток, у аснову якога паложана была веравызнаўчая азнака. Гэта адпавядала характару кіраўніка гуртка, які
    вызначаўся рэлігійным фанатызмам”. I тут аўтар, далікатна кажучы, вельмі памыляецца. Праз увесь час існаваньня ГГБМ ніякія рэлігійныя пытаньні не былі закрануты ні сябрамі, ні кіраўніком. Сябрамі былі яккатолікі,такі праваслаўныя (Пушкарэвіч, Дзядзевіч, Сасноўская і інш.), праўда, апошніх менш, чым першых, але ж гэта толькі таму, што яны былі больш зрусыфікаваныя (царкоўныя школы), чым католікі спалянізаваныя.
    Праўда, быў такі факт (з ліста А. Зенюка ад 19.10.1913 г.): “Паклікаў нас да сябе кс[ёндз] Ф. Грынкевіч і радзіў нам зьмяніць крыху статут. Лепш сказаць, дапоўніць. Апрача напрамку самаасьветнага дадаць пункт аб самавыхаваньні. Мы згадзіліся. Адначасова пазнаем нашу мову, вывучаем гісторыю, геаграфію Беларусі, як і раней”. Дзе ж тут веравызнаўчая азнака?
    Вясной 1914 г. сябры ГГБК разьехаліся па хатах, каб болей у Горадню не вярнуцца. Пачалася вайна і параскідала іх па сьвеце.
    НЕКАЛЬКІ БІЯГРАФІЙ СЯБРОЎ ГГБМ
    АДВАКАТАДАМ БЫЧКОЎСКІ
    Адзін з арганізатараў і першы старшыня ГГБМ Адам Бычкоўскі паходзіў з фальварку Талочкі ў Сакольшчыне. Яшчэ будучы гімназістам, апрача працы ў гуртку, вёў работу асьведамляючую ў сваёй ваколіцы, што даводзіла да канфліктаў з мясцовымі ворагамі беларускай справы, а нават і з паліцыяй. Паступіўшы ў Пецярбурзе на юрыдычны факультэт, адразу ўзяўся разам з іншымі студэнтамі-беларусамі за арганізацыю гурткоў — і легальных, і нелегальных. Дзейны, энэргічны, шмат часу аддаваў працы грамадзкай. Пачалася вайна. А. Бычкоўскі канчае права. Але дрэнныя матэр’яльныя варункі і справы сямейныя на нейкі час адрываюць яго ад гэтай працы. Пры першай магчымасьці выяжджае на бацькаўшчыну і працуе судзьдзёй у Саколцы. Пасьля ўжо на сталае жыцьцё едзе ў Варшаву. Аб першых гадах яго жыцьця ў Варшаве дакладных вестак німа. Вядома толькі, што стала выпісываў беларускую прэсу і спатыкаўся з беларусамі з Вільні.
    V 1935 г. знаёміцца з адвакатам А. Бычкоўскім Пётр Ластаўка23, які меў намер паклікаць да жыцьця ў Варшаве беларускую арганізацыю. Дзеліцца сваімі праектамі з адв[акатам] А. Бычкоўскім, паказвае яму ўжо гатовы праект статуту. А. Бычкоўскі горача падтрымлівае ініцыятыву. Бярэ на сябе дапрацаваньне статуту. Прымае ўдзел у арганізацыйным сходзе і, паміма працы ў судзе і ў сваім бюро, уваходзіць у арганізацыйны камітэт і ў статутовую камісію. Ён жа складае дакумэнты ў камісарыят ураду Варшавы дзеля зацьвярджэньня статуту Беларускага культурнага т[аварыст]ва. Камісарыят зацьвердзіць статут адмовіўся. Тады адв[акат] А. Бычкоўскі зьвярнуўся да Міністэрства ўнутраных справаў. Працавіты, ахвярны, энэргічны, жыў дзеля грамадзкай працы сярод беларусаў: даваў безінтэрэсоўна парады, выступаў у судах...
    Цешыла яго сувязь з беларусамі, якая нагадвала яму працу ў маладых школьных гадах у Горадзенскім гуртку беларускае моладзі. На жаль, не дадзена яму было далей працаваць і цешыцца плёнамі сваёй працы. Нават не дачакаўся зацьверджаньня Беларускага таварыства, аб што так ахвярна стараўся. Памёр раптоўна ў сваім бюро на сэрцавы атак 18 лістапада 1937 г., маючы ўсяго 48 гадоў.
    Усе гэтыя апошнія весткі маю ад гр[амадзяніна] П. Ластаўкі.
    ЯЗЭПЛЯВІЦКІ
    3-пад Сухаволі Сакольскага павету. Мой сцэнічны бацька (з “Моднага шляхцюка”), не адразу знайшоў сваю дарогу. Насамперш пасьля гімназіі пайшоў на біялёгію, правучыўся адзін год, пасьля думаў ісьці ў Лясны інстытут, але зьмяніў намеры яшчэ раз і паступіў на мэдыцыну ў Вайсковую акадэмію ў Петраградзе. Цяжка яму было ўжыцца з горадам.
    Пісаў мне: “Людзей тут шмат, але чалавека, то далібог, не знайшоў бы, хоць бы, як Дыёгенас24, з лучынаю шукаў. Кожны сабой заняты, кожны думае, каб сабе дагадзіць... А пажыўшы паміж такімі “дабрадзеямі”, і сам з часам навучышся трымацца іх этыкі, а тады ўжо пішы прапала. Відзела ў вешчых, прарочых вобразах сэрца матулі, што чакае яе сына, і спарадзіла яна яго не магнатам-багачом, а мужыком, а гэтакае мяса нялёгка жуецца... Шмат яго салілі, сьлязамі мачылі, горам-перцам пасыпалі і тады складалі. Вось гэтак я злажыўся, і места мяне не зламала, а толькі яшчэ болей стаў я яго ненавідзець, а людзей яшчэ больш любіць...” “Бацька” рвецца на вёску. He здавальняе яго праца ў студэнцкім гуртку. Ён лічыць, што робіцца ў гуртках — гэта для сябе, дзеля ўласнага здавольненьня... “Каму мы робім добра, што наладзім вечарыну? Каму ад гэтага лягчэй жыць будзе? Праўда, мы вучымся, працуем, каб пасьля сваю веду нясьці ў вёску, дзеля яе карысьці. Толькі маладому трудна чакаць, яму хочацца хутчэй быць там...”. Нядоўга гэтак біўся з думкамі.
    Трэба заўважыць, што гэта былі настроі не штодзённыя, бо фактычна быў вясёлы, поўны жыцьця. Акадэмію мабілізуюць, студэнтаў гоняць на фронт. Перад гэтым яшчэ піша: “Пытаешся, “дачка”, ці пішу? Пішу, толькі па-старому — веры многа, толку мала! Пачнеш штосьці, ды так на паўслове і змоўкнеш. Пасылаю верш, не хвалі, а крытыкуй”.
    У1916 г., калі я прыехала ў Петраград, спаткаў мяне на вакзале. Пагаварылі, паўспаміналі мінуўшчыну, Горадню, гурток. У хуткім часе пасьля гэтага быўужо ў арміі пры лязарэце. Нядоўга там быў: прыйшла вестка — забіты...
    АДОЛЬФЗЯНЮК
    3 мястэчка Сухаволя Сакольскага павету. Прыйшоўу ГГБМ будучы ўЗ-й клясе гімназіі. Нацыянальную сьвядомасць вынес з роднай хаты. У гуртку прыймаў актыўны ўдзел ва ўсіх яго працах. Раней, як сябра сярэдняй групы, пасьля — старшай, у канцы, калі ўсе старшыя сябры разьехаліся, скончыўшы гімназію, А. [Зянюк] астаўся як кіраўнік і старшыня гуртка. Паміма яго стараньняў гурток не ўтрымаўся. Скончыўшы гімназію, едзе ў Петраград, паступае на юрыдычны факультэт. Дбаючы аб агульным разьвіцьці, ходзіць на лекцыі хіміі і філязофіі. Прыймае сталы ўдзел у працах беларускіх студэнцкіх арганізацый, а таксама ў агульна-грамадзкім беларускім руху.
    Ён, як сталы сябра сабраньняў у праф[эсара] Б. Эпімах-Шыпілы25, у курсе ўсіх петраградзкіх беларускіх падзей, і таму зьяўляецца як бы сувязьзю паміж Петраградам і Менскам. Яго лісты да мяне адбіваюць увесь беларускі руху Петраградзе, і таму чыталі іх супольна з усімі менскімі беларусамі, якія зьбіраліся ў Беларускай хатцы (Захараўская, 18). I наадварот, мае лісты аб нашай працы ў Менску чыталі на сабраньнях у праф[эсара] Эпімах-Шыпілы.
    16.12.1914 г. А. Зянюк чытае рэфэрат “Стасунак беларусаў да іх суседзяў”, які выклікаў дыскусіі, а Б. Тарашкевіч26 рэфэрат пахваліў, што іншыя сябры ГГБМ спаткалі з вялікім здаваленьнем: наш — з ГГБМ!
    У 1916 г. А. Зенюка бяруць у войска, дакладней — у Ваеннае вучылішча ў Кіеве. Скончыўшы, юнкерам пападае ў Перм... Унівэрсітэт канчае ўжо пасьля вайны — у Вільні. Належыць да Беларускага студэнцкага саюзу. У 1925 г. зьяўляецца рэдактарам “Студэнцкай думкі”. Скончыўшы, працуе судзьдзёй, здаецца, на Палесьсі. Памёр рана(у Вільні), у 1938 г., маючыўсяго каля 44 гадоў.
    ЯНКАЛЯЎКОВІЧ
    3 вёскі Біты Камень(Сакольшчына). Заўсёды ціхі,скромны, як бы крыху сонны, не зварочваў бы на сябе ўвагі, каб не яго добры голас і вельмі разьвіты слух. Дзеля іх ён зрабіўся кіраўніком нашага гуртковага хору і атрымаў мянушку Капэльдудка. На гэтым становішчы пратрымаўся ад пачатку да канца існаваньня гуртка. Які ён ні быў ціхі, усё ж яго пастанова — скончыўшы гімназію, ісьці ў духоўную каталіцкую сэмінарыю,— вельмі нас зьдзівіла. Але кожны выбірае дарогу, якая для яго найлепшай здаецца.