• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Вось які быў наш дзень працы. Я а 9-й раніцы ўжо была на месцы. Пару гадзін пазьней зьяўляўся Бядуля, прывозіў купленыя прадукты, і мы радзіліся, якіхзапасаў нам яшчэ не хапае, што трэба купіць і колькі чаго. Здабываньне прадуктаў у гэты ваенны час было справай нялёгкай, але Бядуля спрытна даваў сабе рады. Заўсёды аставалася крыху часу, каб пагаварыць на іншыя тэмы, чым сталоўкі і прадукты. Часам хто з нас выскажа цікавую думку або прыдумае нейкі забаўны афарызм.
    I прыйшло нам у галаву павесіць на сьцяне аркуш белай паперы і кожную такую думку ці афарызм запісваць. Нашы сябры, як даведаліся аб гэтым, то першай справай, прыйшоўшы ў сталоўку, лічылі паглядзець, што ў іх там новага.
    Вельмі цяпер шкадую, што я гэтых аркушаў не хавала... Няшмат на гэтыя забавы мела часу. Трэба было ісьці праглядзець, што робіцца ў бясплатных сталоўках, і на гадзіну першую быць ізноў на месцы. Пачынаўся абед: прымала грошы, выдавала квіты, прыходзілі ўцекачы, якія карысталіся бясплатнымі абедамі, і ім давала квіткі ў бясплатныя сталоўкі. Пасьля абеду прыходзілі ўсе тры кухаркі. Я падлічвала квіты, запісвала колькасьць выданых абедаў (на кожную сталоўку — асобная кніжка), выдавала кожнай кухарцы прадукты на наступны дзень, падлічала касу і тады — дамоў. Гэта бывала а гадзіне 10-й увечары. А ўцекачоў прыбывала. Ехалі цэлымі вёскамі. Вуліцы Менска залітыя натоўпамі людзей, фурманак. Гараць вогнішчы, вараць ежу. Плачуць дзеці. Страшна было глядзець, сьціскалася сэрца, сьлёзы затуманьвалі вочы. Куды яны едуць, што іх чакае?
    Раз, ідучы па Захараўскай, спаткала я чалавека з Бялянаў, з нашай суседняй вёскі. “Калі вы прыехалі?” — “А ўжо пару дзён мы тут; цэлай вёскай прыехалі: стаім чатыры вярсты за горадам”. Гэтага ж самага дня пайшла іх шукаць. Знайшла. Сышліся знаёмыя сяляне, пагаварылі. Зьбіраліся яны ехаць у Курскую губэрню. Затрымалася я каля сям’і Яна Шыдлоўскага. Яны жылі перад выездам у нас у Альхоўніках. Воз высланы сенам, на ім ляжыць маленькі двухгадовы Францусь. Колькі разоў я яго на руках трымала, здаровага, ружовага, а цяпер? Худзенькі, бледны. “Што з ім?” — “А ён ужо тыдзень як хворы. Мы да Менска ехалі тры тыдні, вось у дарозе ён і захварэў”,— “Паўліначка,— кажу я да маткі,— пашкадуйце малога, ня едзьце далей! Аставайцеся ў Менску. Зарэгіструецеся ў Беларускім камітэце, дамо вам кватэру. Паможам знайсьці работу”.
    Падумалі Шыдлоўскія, парадзіліся паміж сабой і згадзіліся. Зараз жа пажагналіся з суседзямі, сваякамі і паехалі ў горад. Я адразу павяла іх на Залатую Горку, у нашу начлежку. Паклікалі доктара, але нічога ўжо не памагло, праз некалькі дзён Францусь памёр. Асталіся ўтраіх з дачкой — 12-гадовай Стэфаняй. Працаваў Ян з канём, зарабляў. Угаварыў яшчэ адну сям’ю з бялянскіх астацца ў Менску, і так прабылі аж да выезду назад дамоў. He магу ня ўспомніць аднаго здарэньня, зьвязанага з імі. Неяк рана, чуць сьвет, прыбег хлапец, сусед Шыдлоўскіх. Мы яшчэ спалі. Пастукаў у акно і крыкнуў: “Ян цяжка захварэў”. Я схапілася ісьці і па дарозе паклікаць доктара. Мама не хацела мяне адну пускаць. “Возьмем,— кажа,— возчыка, знойдзем доктара, ты паедзеш з ім, а я вярнуся”. Так і зрабілі. Але доктара трудна было знайсьці, куды ні прыйдзеш, усе адмаўляюцца. Адзін — сам хворы, другі толькі што вярнуўся з дзяжурства... Нарэшці возчык кажа: “Я знаю аднаго фэльчара, ён не адмовіцца”. Аж якраз гэты самы фэльчар ідзе па вуліцы. Пагаварылі з ім, ён згадзіўся ехаць. Паехалі: Ян ляжыць скорчаны, у чорных плямах. Фэльчар глянуў: “Халера, хутчэй у заразны шпіталь. А пакуль што расьцірайце яго шчоткамі”.
    Я пабегла заявіць у паліцыю. Далі паліцыянта, ён неяк усадзіў хворага на возчыка, на другога я села з Паўлінай, паехалі ў шпіталь. На шчасьце, усё скончылася добра, хворы выздаравеў. Але я лягла. Мама страшна спалохалася, паклікала доктара, аказалася — нічога страшнага: нэрвовы шок. Пралежала цэлы тыдзень. Ванда прыходзіла кожны дзень. Ядвігін Ш. прынёс бутэльку хіновага віна, Фальскі рабіў усю маю работу...
    Тым часам нашых прыбывала. Ня помню ўжо, як зьявіўся ў нас новы беларус — Янка Крыўка, віленчук, а ў той час у войску — фэльдфэбель пяхоты. Што да яго беларускасьці, то не такі ён быў вельмі сьведамы. Гаварыў дрэнна, хоць стараўся як мог. Але неяк пацягнула яго да нас, і ўвесь вольны час праводзіў з намі. А чалавек быў цікавы — унівэрсальны. Да яго можна было зварочвацца з рознымі справамі — і дробнымі, і паважнымі, на ўсё знаходзіў раду, у кожным выпадку памагаў. Ці то дастаць мукі для сталоўкі, ці адрамантаваць машынку да пісаньня і г.д. А нам, дзяўчатам, радзіў, як пашыць сукенку, якія купіць пантофлі, і крытыкі яго мы баяліся, як агню. Шмат Крыўка памог сёстрам Бядулі асвоіцца з гарадзкім жыцьцём і яго вымогамі. I Чэрня, і Рэня слухалі яго і ва ўсім радзіліся. Бядуля быў рады — яму ня трэба апекавацца сёстрамі.
    У хуткім часе, наколькі помню, па ініцыятыве Крыўкі мы пачалі ладзіць суботнікі, г.зн. у суботнія вечары зьбіраліся ў сталоўцы і сябры Таварыства, і знаёмая моладзь, каб разам правясьці час. Чыталі што-небудзь, найчасьцей гумарыстычныя апавяданьні Ядвігіна Ш. і Альбэрта Паўловіча. Часам хтонебудзь дэклямаваў, ато гулялі “ў пошту”(вымагалася, каб пісалі па-беларуску, у іншай мове калі хто напіша — плаціў штраф).
    Пазьней на гэтых самых суботніках Фальскі арганізаваў хор. А з часам, як Галубок прывёў крыху моладзі з дэпо, мелі і сваіх музыкантаў, і можна было патанцаваць лявоніху. На адзін з такіх суботнікаў зьявіўся цікавы госць: сам Ігнат Буйніцкі! I я мела гонар пратанцаваць з ім лявоніху ў першай пары... Але я гэта забегла далёка наперад.
    Час ішоў. Хвалі ўцекачоў адплылі, асталіся толькі тыя, якія далей ехаць ня мелі намеру і стараліся наладзіць сваё жыцьцё тут, у Менску. Адны дабіваліся атрымаць паёк, іншыя, ня хочучы быць жабракамі, шукалі працы. Бясплатныя сталоўкі ўжо не былі так неабходны, тым больш што каса Таварыства была вельмі скромная. Асталася толькі танная сталоўка, і я старалася як магла, каб янанедаваладэфіцыту. Разумеецца, дзейнасьцьТаварыства не маглаабмежавацца ўтрыманьнем адной сталоўкі. Трэба было пачынаць шырэйшую работу.
    На пасяджэньнях Камітэту абдумвалі розныя праекты, але неяк не прыступілі да іх рэалізацыі. Сядзела я ў сталоўцы, як пакутніца. Кожны дзень тое самае. Работа нецікавая і, праўду кажучы, што яна давала ўцекачам? Нічога абсалютна. А яны так патрабавалі апекі, цяпла, спагаданьня. Магчыма, я болыв чым іншыя сябры Камітэту спачувала ўцекачам, бо сама была адным з іх. А што мы рабілі, каб сярод уцекачоў пашырыць нацыянальную сьвядомасьць? Нічога... Гэта ўсё псавала настрой і адбірала энэргію.
    У адзін з такіх дзён, калі было шэра і на небе, і на душы, прыйшоў у сталоўку новы чалавек. Чалавек з душою паэта і адначасна барацьбіта. Ня помню, хто з нашых камітэцкіх знаёміў нас: “Знаёмцеся, наш беларускі дзеяч і пісьменьнік Фабіян Шантыр11, па прафэсіі прыватны адвакат”. Схарактарызаваць яго трудна. Найлепшую характарыстыку дадуць цытаты з яго лістоў: “Нявідныя сілы, тайны быту зьвязываюць маю душу з усім акружаючым, і на кожны бытавы праяў гэтага акружаючага будзяць у ёй водклік... Ня знае душа мая пакорнасьці, заместа пакорнасьці пануе ў ёй бунт... Дух слабее і замірае тады, калі ўнутры яго чуецца спакой, сытнасьць, здаваленьне... Дзеля таго, каб дух панаваў над будзёншчынай быту і ўзнасіўся ўгару да зораў-ідэалаў і крапчаў, дзеля гэтага патрэбны цярпеньне, бо ў іх толькі дух гартуецца, бо яны толькі робяць яго чуткім і трывожным на ўсялякую
    праяву жыцьця. А цярпеньне творыць толькі барацьба. Барацьба — гэта векавы пасувач росту чалавечага духу... Вышэйшая сіла над маім духам — гэта ідэя. Ёй я служу ня толькі маім духам, але нават усім сваім бытам”.
    I гэта не былі пустыя словы. Свае перакананьні пацьвярджаў усім сваім жыцьцём. Хто ён быў? Родам са Слуцка, сын рамесьніка (муляра?). Рана страціў матку. Мачыха — жанчына пустая, занятая сабой, любіла гасьцей, вясельле і не давала пасынку неабходнага дзіцяці цяпла. Рос адзінокі. 3 дзяцінства любіў кніжкі. Дзе і як вучыўся — ня ведаю. Як ні дзіўна, мы ніколі не гаварылі аб сабе, навуцы, прошлым. Як у лістах, так і ў час спатканьня амаль адзінымі тэмамі былі справы беларускага руху. V час нашага першага знаёмства Фабіян Шантыр быў у войску. Служыў на эвакуацыйным пункце на Палесьсі. Адкуль прыслаў мне надзвычай вобразнае паэтычнае апісаньне Палесься.
    Час праходзіў хутка. Вось ужо недалёка Каляды. На пасяджэньні Камітэту нехта прапанаваў, кабзрабіць ёлку для дзяцей зарэгістраваныху нас уцекачоў. Гэтую справу даручылі Вандзе Лявіцкай (дачцэ Ядвігіна Ш.) і мне. Трэба было абдумаць усё так, каб кошт быў невялікі і ўражаньне нязгоршае. Купілі сьвечак, крыху бліскучых цацак і рознакаляровай паперы на цацкі, ланцугі і г.д. Галоўнае было — прыгатаваць салодкія падарункі. Спачатку думалі мы запакаваць цукеркі, яблыкі і г.д. у торбачкі з каляровай паперы. Так было найлягчэй. Але папера парвецца, і сьледу ня будзе. Вось і прыдумалі мы з Вандай работу на сваю галаву. Купілі сьветла-ружовага паркалю, пашылі торбачкі і вышылі на кожнай чырвонымі ніткамі: Менск —1915 год. Больш 30-ці торбачак вышылі, па начах сядзелі (Ванда піша — 100). На ёлку сабраліся ня толькі дзеці, але і бацькі, а нават і старыя бабулькі прыйшлі паглядзець на такое дзіва.
    Пасьля Калядаў — ізноў усё па-старому. Толькі пад вясну сябры Камітэту неяк ажывіліся. Выклікала перамену неабходнасьць пашырыць дзейнасьць Камітэту, чаго дамагліся ўцекачы і жыцьцё. Штораз часьцей прыходзілі жанчыны, якія, маючы дзяцей, не маглі ісьці працаваць, а патрабавалі заробку, і радзіліся, што ім рабіць. Перабіралі мы розныя праекты і нарэшці пастанавілі купіць лёну, калаўроты і раздаць жадаючым, каб у сябе на кватэрах пралі. Што рабіць з пражай — будзе відаць пазьней. Так і зрабілі. Ядвігін Ш. узяўся купіць лён і калаўроты, і я мела вясьці гэтую работу: раздаваць лён, прымаць пражу, разьлічацца за яе і г.д. У сталоўку ўзялі новую загадчыцу, і я нарэшці магла пакінуць надаеўшую мне работу.
    На Захараўскай вуліцы, 18, непадалёку ад Беларускай кнігарні, знаходзіўся арыгінальны драўляны дамок. У памяшканьні — з чатырох пакояў, перадпакою, кухні ды яшчэ бальконы — вялі высокія сходы, крытыя, прыбудаваныя неяк збоку. Належаў дом да магістрату. Камітэт даручыў Ядвігіну Ш. наняць яго. Там цяпер мела я заняцца сваёй новай работай. Жанчыны вельмі ахвотна браліся прасьці лён, прыйшлося яшчэ дакупіць калаўротаў. Пралі хутка, бралі, здавалі пражу, і работы мне хапала. Аж раз прыходзяць тры старэнькія бабулькі: “Ці можна ў Вас узяць лён прасьці?” — пытаюцца,— “Калі ласка. I лён ёсьць, і калаўроты”,— “Ой не, мы на колках прасьці ня ўмеем, нам бы верацёны”.— “Добра, пастараемся дастаць вам верацёны, прыйдзіце праз тыдзень”.