• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    А сама думаю, дзе іх узяць, гэтыя верацёны, хіба замовіць у токара? I адразу да Ядвігіна Ш.: “Пане Лявіцкі, можа, ведаеце дзе якога старога токара, што ўмее верацёны рабіць?” -“А колькі вам іх трэба?” — “Пакуль што тры, але, мусіць, трэба рабіць больш, можа, яшчэ знойдуцца аматаркі”. Праз тыдзень ве-
    рацёны былі гатовыя, а бабулькі зьявіліся акуратна. Узялі лён, а калі прынясьлі пражу, я дзівам дзівілася: гэтакай пражы яшчэ ніхто не прыносіў: тоненькая, роўная, проста як фабрычныя ніткі. Вось і бабулькі з верацёнамі!..
    А колькасьць гараджан расла. Частку яе перадалі Польскаму камітэту. А што рабіць з рэштай? Пастанавілі арганізаваць ткальню. Камітэт дэлегаваў Галубка, Зямкевіча і мяне да старых Русецкіх на Старажоўку — агледзець і наняць у іх памяшканьне. Пайшлі. Дагаварыліся. У Русецкіх было два драўляныя дамкі, добры сад, пчолы. У адным доме яны жылі самі, другі стаяў у той час пусты, і яны аддалі яго ў арэнду Камітэту. Доўга не чакаючы, Ядвігін Ш. недзе знайшоў двое кросен і інструктарку. Паведамілі зарэгістраваным у Камітэце жанчынам, што, калі хто хоча, можна пайсьці ткаць (плата за працу была назначана, якая — ня помню), прычым пад кіраўніцтвам інструктаркі можна навучыцца новых узораў, новай тэхнікі, ды і кросны былі лепшыя, чым вясковыя.
    Работа пачалася. Ткалі абрусы, ручнікі, фартушкі з нацыянальнымі каляровымі ўзорамі і з такімі ж самымі ўзорамі мужчынскія кашулі. Жанчын, якія хацелі, было шмат, так што мы запрапанавалі ім праз нейкі час мяняцца. Мне, як крыху знаёмай з ткацтвам, прыйшлося ўзяцца за агульны дагляд, разрахункііг.д.Амальня кожны дзеньхадзілая наСтаражоўку. Ніінструктарцы, ні ткачыхам нічога няможна было закінуць у папрок,— работы былі прыгожыя.
    Аднаго дня прыйшоўшы да Русецкіх, застала я ў іх незнаёмага. Мяне пазнаёмілі: Флярыян Ждановіч12. Ня маючы часу, я праз хвіліну зьбіралася ісьці. Ждановіч сабраўся разам. У дарозе ён паінфармаваў мяне аб сваіх плянах: хоча астацца ў Менску і арганізаваць беларускую трупу. Ці ж магла быць лепшая навіна! Ён пачаў падрабязна знаёміць мяне са сваімі думкамі, але я яго перапыніла: “У гэтай вельмі цікавай справе я Вам нічога дапамагчы не магу. Прыходзьце ў суботу ў Беларускую хатку на суботнік. У нас ёсьць невялікі хор, арганізаваў яго Фальскі. Я пэўная, што сябры хору змогуць быць падставай трупы”.
    >Кфановіч згадзіўся з маёй прапановай, прыйшоў на суботнік, пазнаёміўся з Фальскім, Галубком і іншымі. У хуткім часе праца ў іх закіпела. Калі не памыляюся, то пачалі распрацоўваць не традыцыйную “Паўлінку”, а “У зімовы вечар” Ажэшкавай.
    Тым часам у сталоўцы справы ня клеіліся. Новая загадчыца мала клапацілася абедамі, вышывала, пякла сабе коржыкі. Сталаўнікоў было штораз менш. На паседжаньні Камітэту падняўся перапалох: што рабіць, прападзе сталоўка... Думалі, думалі... Мне варочацца на старое месца ніяк няможна было. Па-першае — ткацтва. Па-другое, было пастаноўлена адчыніць дзіцячы прытулак. Даручылі гэта мне. I тутУласаў кажа: “А каб папрасіць Вашу маму... Ці згадзілася 6?” Што ж я магла за маму пастанаўляць? “Запытайцеся самі, але ж Вы ведаеце, што пад апекай мамы малыя дзяўчынкі...”.
    Задумаліся нашыя камітэцкія. “Чакайце,— ускочыў раптам Ядвігін Ш,— Выхад ёсьць! Маем адчыніць дзіцячы прытулак, патрэбна на гэта памяшканьне. Зробімтак: прытулак на Маскоўскай — на месца сталоўкі, сталоўку — сюды,у Беларускую хатку»; тут ёсьць лішні пакой — у гэтым пакоі будзе жыць п. Сівіцкая, панна Людвіка і дзяўчынкі. Добры праект?” Усе згадзіліся, што добры, але галоўнае, што скажа мая мама. Пайшла да мамы дэлегацыя — Ядвігін Ш. і Уласаў.
    Як там было — ня ведаю, а мы з Фальскім ізноў пачалі купляць і звозіць для прытулку ложкі, пасьцель, пасудзіну і г.д. Гаспадыняй аставалася даўнейшая
    кухарка Судзінская (а на яе месца ў сталоўку ўзялі новую кухарку). Дапамогу сталую на ўтрыманьне прытулку выстараўся Фальскі у Тацьцянінскім камітэце. Наладзіўшы памяшканьне, пачалі прымаць дзяцей. Прыводзілі дзяцей-сірот або такіх, што згубілі сваіх бацькоў. Былі розных гадоў — і большыя, і меншыя, і зусім малыя — па 3-4 гады. Хлапцы і дзяўчынкі. Брудныя, абарваныя, панурыя. Малыя плакалі. Ой, як цяжка было на іх глядзець! Вымылі іх, апранулі па магчымасьці, добра кармілі. Няшмат іх было — каля 30. Цяжкая была мая доля з імі, асабліва са старэйшымі (былі па гадоў12,13) — ніякага паняцьця, што значыцца слухаць! Біліся паміж сабой, хлопцы дакучалі дзяўчынкам. Я не магла цэлы дзень быць з імі, бо і іншай работы хапала, а гаспадыня рады даць не магла, хоць у самой было двое хлопцаў. Але, як заўсёды, дзе бяда, зьяўляўся Янка Крыўка! Жыў недалёка і знаходзіў час, каб па некалькі разоў на дзень заглянуць да дзяцей. Завёў вайсковую дысцыпліну. Падзяліў на групы. Прынёс званок, і ўсё пайшло як па масьле. Як жа я яму была ўдзячная! Мяне, як апякунку прытулку, паставіў на такую вышыню, што і сам (вядома, пры дзецях), і загадчыкі груп, складалі мне рапарт аб усім, што ў маю адсутнасьць здарылася. Быццам гульня, але як гэта памагала і як выхоўвала дзяцей!
    I так праца наладзілася. Наладзілася і ў сталоўцы. Абеды былі добрыя, танныя. Сталаўнікоў было штораз больш. Некаторыя, нават было іх нямала, плацілі наперад, каб мець пэўнасьць, што не астануцца без абеду. Пакой быў невялікі, стаяў адзін даўгі стол і тры малыя, на тры асобы кожны. У такіх варунках тварыліся калейкі і стаялі пад сьценамі. Калі Уласаву прыходзілася стаяць у калейцы, ён ішоў у кухню, дзе мая мама накладала порцыі на талеркі, прычым казаў сваім басам: “Я тут у Вас у куточку пачакаю, а там я сваёй асобай займаю шмат месца, іншым цесна”.
    Былі нават такія сталаўнікі, каторым трэба было варыць асобна: адзін урадавец з хворай вантробай і вэгетарыянец — Лявон Дубейкаўскі. Праз пару месяцаў на пасяджэньні Камітэту, беручы пад увагу, што сталоўка ня толькі аплачывае сябе, але і дае даход, пастанавілі, што ўсе працаўнікі Камітэту плацяць за абеды толькі 10 рублёў у месяц. Як толькі сталоўка перабралася на Захараўскую ў Беларускую хатку, вечарамі пачалі зьбірацца, як быццам у клюбе. Фальскі прыходзіў са сваім хорам на рэпэтыцыі. Невялікі спачатку хор штораз больш разрастаўся. He вучона, не прафэсіянальна, скромна, па-аматарску, але з цэлага сэрца стараючыся, пяялі: “Рабінка-рабіначка...”, “А ў лесе ў гушчары калыхалісь камары...”, “Камар лазьню тапіў...” і г.д.
    Калі не было рэпэтыцыі, то ўсё роўна Беларуская хатка не пуставала. Прыходзілі Галубок, Фальскі, часам Ядвігін Ш., Крыўка і інш. Гаварылі, гаварылі, гаварылі... Аб чым? Што каму да думкі прыйшло. He вышуківалі паважных тэмаў. Вось як у сям’і, дзяліліся ўспамінамі, перажытымі падзеямі, праектамі на будучыню... А Галубок ніколі не забываўся узяць з сабой фарбу і маленькі пэндзалёк. Яны ў яго заўсёды былі ў кішэні камізэлькі. Наліваў крышку гарбаты на сподак і падчас гутаркі маляваў цудоўныя, далікатныя пэйзажыкі на канвэртах, на кавалках брыстолю, a то проста на першым лепшым шматку паперы.
    Я часта атрымлівала лісты ад Смоліча — то з Харкава, то з Ігуменшчыны, дзе нейкі час працаваў статыстыкам, ад А. Зенюка і М. Галубянкі з Петраграда. У іх лістах было заўсёды шмат цікавага аб грамадзкай працы сярод студэнтаўбеларусаў і г.д. Лісты заўсёды чыталі мы вечарамі сумесна. Таксама часта мела лісты ад Фабіяна Шантыра. Вось у адным з іх ён мне піша: “У маім жыцьці пе-
    рамена. Назначаны загадчыкам вайсковага шпіталя ў Бабруйску. Еду на новае месца. Ці ёсьць там якая беларуская арганізацыя, а калі не, то, можа, ведаеце адрасы каго-небудзь з беларусаў? Прышліце”.
    Ніякіх адрасоў мы ня ведалі, арганізацыі там не было... Але гэта аказалася і непатрэбным. Ужо ў тыдзень пасьля прыезду Ф. Шантыр чытаў лекцыю пабеларуску ў Бабруйскай мужчынскай гімназіі. Пісаў: “Лекцыя прайшла добра, атрымаў поўнае маральнае здаволеньне...”
    Ад гэтай пары я пачала жыць падвойным жыцьцём: падзеямі менскімі і бабруйскімі.
    У Менску праца ішла хуткімі тэмпамі, хоць і цяжка было яе вясьці: зьвязывала рукі безграшоўе. Пачалі раздаваць сябрам Камітэту падпісныя лісты, каб сабранымі ахвярамі хоць крыху папоўніць касу. Рабілі таксама скарбоначныя зборы. Хадзіць да губэрнатара па дазволы прыходзілася мне. Няшмат гэта давала, але ўсё ж неяк канцы з канцамі вязалі. Пастанавілі дзяцей з нашага прытулку вывезьці ўлетку на вёску. Выбралі месца — Карпілаўку, сядзібу Ядвігіна Ш. Дом там быў вялікі, месца хапала. Блізка каля дому — лес. Значыцца — грыбы, ягады. Гэта і занятак дзецям, і дапамога ў харчаваньні. 3 дзяцьмі, у ролі апякунак і вучыцелек паехалі Ванда Лявіцкая і Ядзя Раткевіч13.
    Фальскаму ўдалося ў Саюзе гарадоў дастаць для дзяцей прадукты, якія мелі выдаваць кожны тыдзень. Давалі хлеб, саланіну, цукар, кансэрвы, макароны ды крупы. Кожны тыдзень давалі таксама фурманку, каб тыя прадукты адвозіць, а таксама адвозіць новых дзяцей, якіх прыводзілі ў прытулак, каторы так і існаваў на Маскоўскай. Я загадывала прытулкам, але лічылася таксама загадчыцай гэтай калёніі ў Карпілаўцы і езьдзіла туды кожны тыдзень з прадуктамі, дзецьмі і г.д.
    У той час прыехаў у Менск вайсковы доктар Кастравіцкі — брат Каганца. Ён арганізаваў для калёніі аптэчку і даў мне шмат цэнных парадаў, як сабе радзіцьу выпадку хваробаўу дзяцей. Пры аскладнёных выпадках я зьбірала хворых у Менск і хадзіла з імі да доктара. Гэтыя падарожы забіралі шмат часу і сілы. Каля 30-ці вёрстаў — туды, часта з дзяцьмі на руках, на другі дзень пасьля таго, як спраўджу рахункі, памагу ўладзіць розныя праблемы — язда назад. Варочалася ў Менск а 12-й ночы. Мама заўсёды чакала і непакоілася, але з ёю разам чакаў або Фальскі, або Галубок, a то і абодва разам. Так цягнулася два месяцы.
    Наогул усё праходзіла добра, быў толькі адзін прыкры выпадак: 12-гадовы хлопчык уцёк на фронт. Шукалі самі і паліцыя, але не знайшлі. Сказаў ён, адыходзячы, толькі аднаму хлапцу, а той невядома чаму не прызнаваўся, аж праз тыдзень сказаў. Перанэрваваліся мы нямала...
    ПЯЦЬ МЕСЯЦАЎУ МЕНСКУ
    — У хуткім часе ў Менск прыедзе Максім Багдановіч1! — пачулі мы голас Аркадзя Смоліча, які ўвайшоў у сталоўку Беларускай хаткі, трымаючы ў руках ліст. Усе прысутныя заварушыліся, пасыпаліся пытаньні: — Калі? Надоўга? Што ён піша? — Максім Багдановіч піша, што хоча пажыць у Менску, у сваім родным горадзе, дыхнуць паветрам Бацькаўшчыны, пачуць жывую беларускую мову. Просіць паклапаціцца аб працы для яго, а калі канкрэтна прыедзе, яшчэ напіша або папярэдзіць тэлеграмай.