• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Нас ахапіла і радасьць, і трывога. Радасьць, што пазнаем нашага дарагога паэта, і трывога за яго здароўе, яго жыцьцё... Як доўга ён з намі пабудзе? Было гэта недзе ў палове верасьня 1916 г.
    У Беларускай хатцы на Захараўскай вуліцы, 18 — сталоўцы Таварыства помачы ахвярам вайны — кожны вечар зьбіраліся як сябры, так і працаўнікі Камітэту таварыства, каб разам скаратаць вольны вечар, падзяліцца думкамі ды ўражаньнямі перажытага дня.
    Цяпер вестка аб прыезьдзе М. Багдановіча дала новую тэму для гутарак і адначасова новыя абавязкі. Трэба было падумаць загадзя, дзе ён будзе жыць. Перабіраючы розныя магчымасьці, затрымаліся на тым, што найлепш будзе наняць пакой у Бядулі.
    Зьм[ітрок] Бядуля з сёстрамі Рэняй і Чэрняй жыў на маленькай ціхай вуліцы Малой Георгіеўскай у доме Рэдзькі. Дамок стаяў у глыбіні панадворка, за домам быў садок, студня. Ціха, спакой, добрае паветра. Кватэра (там больш ніхто ня жыў) мела тры пакоі: два займаў Зьм. Бядуля з сёстрамі, а трэці — вялікі, сьветлы, з асобным уваходам — цалкам стаяў пусты. (V гэтым пакоі я пасьля жыла некалькі месяцаў са сваёй маці.)
    3 Бядуляй хутка дагаварыліся. Ён быў рады мець пад сваёй страхой такога госьця.
    Нарэшці ў канцы верасьня ці мо ў пачатку кастрычніка М. Багдановіч прыехаў. Спаткаў яго А. Смоліч і прывёў у Беларускую хатку, дзе мы цэлай грамадой чакалі яго з нецярплівасьцю.
    Сардэчны, скромны і просты М. Багдановіч адразу заваяваў агульную сымпатыю. Ужо ў канцы вечара здавалася, што ён даўно з намі, што ўсім блізкі і дарагі. Тым болыл трывожылі яго бледнасьць і бліскучыя ад гарачкі вочы. Кашляў зусім мала.
    Пасьля гарбаты сядзелі нядоўга. Трэба было змучанаму дарогай адпачыць. На кватэру адвялі Багдановіча Смоліч, Галубок і Фальскі.
    Дагаварыліся, што Багдановіч будзе сталавацца, як і мы ўсе, у сталоўцы, але будзе тут мець і сьнеданьні, і вячэры.
    Мая маці ў той час была загадчыцай сталоўкі, і мы жылі тут на месцы. Так што мы з Багдановічам бачыліся па тры разы на дзень, а вечары, як заўсёды, праводзілі разам з цэлай нашай грамадкай: М. Багдановіч, Фальскі, Смоліч, часта Ядвігін Ш., Галубок, я...
    Праз пару дзён выявілася, што Максім вельмі мала дбае аб сваім здароўі. Найчасьцей забываўся прыняць лякарствы, не прыносіў іх з сабой. Як кожны такі хворы, не любіў, каб яму прыпаміналі аб лякарствах, а тым самым аб хваробе. Тады ўмяшалася мая маці. Угаварыла яго аддаць ёй усе лякарствы і сама яму іх давала ў адпаведны час. Новыя дозы хто-небудзь з нас прыносіў з аптэкі, так што ён не патрабаваў аб сваім лячэньні думаць і клапаціцца. Ня толькі да лячэньня, але наогул да ўсіх спраў, што датычылі яго самога, адносіўся дзіўна абыякава.
    Адразу ў першы вечар зьдзівіла нас просьба Багдановіча ня класьці яму ў гарбату цукру... На пытаньне, можа, ня любіць салодкага, адказаў: “Ня ў тым справа, але з цукрам ня п’ю”. Дарма стараліся пераканаць, што гэта нездарова, што цукар яму неабходны... He і не. Раз нехта, ня помню хто, цішком перамяніў шклянку, і гарбата аказалася салодкай. Як жа ён разгневаўся, разнэрваваўся! Ледзь удалося супакоіць і перапрасіць.
    Праз пару дзён пасьля гэтага, калі мы сьнедалі толькі ўдваіх, я запыталася: “Скажыце шчыра, чаму так упіраецеся пры сваёй пастанове, нашто вы сабе шкодзіце?” — “Бачыце,— кажа,— вельмі перажываю тое, што я бясьсільны памагчы тым, хто цяпер, падчас вайны, церпіць голад, асабліва шкадую дзяцей. Калі я сабе адмаўляю ў тым, што люблю (бо, прызнацца, люблю салодкую гарбату), мне здаецца, што я раблю нейкую ахвяру, і гэта мяне хоць крыху пацяшае...”
    — Выбачайце,— кажу,— але фактычна вашаахвяра нічога дзецям не дае,— А гэта пабачым,— неяк загадкава адказаў. I сапраўды, праз нейкіх тры месяцы пабачылі. М. Багдановіч працаваў у магістраце ў аддзеле харчаваньня. Там працаўнікам, апрача платы, выдавалі паёк — пераважна цукар. I вось у адзін дзень раніцай, пасьля сынеданьня, выходзячы на працу, Максім просіць маю маму, каб дала яму чыстую пошыўку. Увечары сабраліся і дзівіліся, што так доўга німа Максіма. Ёп прыйшоў позна і прынёс на плячах паўпуду цукру! Аддаў яго мне (я была паміж іншымі абавязкамі сакратаркай Камітэту) і кажа: ‘Тэта для дзяцей уцекачоў”. Усе былі ўзрушаныя, але зрабілі вымоўку за тое, што сам нёс, а не паклікаў каго-небудзь, каб памаглі...
    М. Багдановіч не прапускаў таксама вечарынак-суботнікаў, слухаў дэклямацыі, сьпевы. Улюбёнай яго песьняй была “Рабіна, рабіначка...”.
    Неяк у канцы кастрычніка прыехала да мяне з фронту мэдсястра, мая сяброўка з Горадзенскага гуртка беларускай моладзі Марыся Бобрык. Прыехала на адзін дзень і ўвечары позна выяжджала. Я сабралася яе правесьці на вакзал. Мы ўжо выходзілі, як падышоў да мяне Максім і пытаецца: “Можна мне з вамі?” — “Разумеецца, калі ласка”. Вуліцы былі пустыя, нідзе нікога. Ня ведаю, чаму мы ішлі не па тратуары, а пасярод вуліцы. Мы з сяброўкай успаміналі Горадню, наша там жыцьцё, працу ў гуртку. Багдановіч з зацікаўленьнем слухаў, заўважыўшы, што жыў у Горадні, як быў маленькі, і што там пахавана яго маці.
    Варочаліся зноў пасярэдзіне вуліцы памаленьку, не сьпяшаючыся. I тады Максім пачаў гаварыць аб сабе... “Я ўжо пагадзіўся са сваёй хваробай і з тым, Hito жыць асталося няшмат, але вельмі мне цяжка, што не магу мець сям’і. Я так люблю дзяцей. Ведаеце, калі я пачаў пісаць і друкаваць вершы, на жаль, не ў сваёй мове, а па-руску, бо я гадаваўся ў рускім асяродзьдзі, як ні горка да гэтага прызнацца, а напісаў калыханку і аддаў яе ў друк, падпісаўшы псэўданімам. Усе, хто яе чытаў, думалі, што гэтую калыханку напісала жанчына, і то жанчына-маці. У гэты твор я ўлажыў усё сваё пачуцьцё”.
    Пасьля наша гутарка перайшла на Менск і ўражаньні ад усяго тут пазнанага і пабачанага. М. Багдановіч, паводле яго слоў, чуўся паміж намі добра, як у сям’і. “Маю толькі адно прыкрае перажываньне, якое адбірае мне спакой. Можа, вы чулі, што я ўжо даўжэйшы час перапісываўся з адной асобай з Менску (назавём яе N.). Завязалася лістоўная прыязьнь, шчырасьць. Вось, прыехаўшы і пазнаёміўшыся асабіста, уся мая прыязьнь да яе разьвеялася. He магу ёй адказаць тым самым, не магу... і гэта так мучыць! Раблю чалавеку прыкрасьць... Ці ж гэта можа не балець?” Як я пераканалася ў далейшым, чуласьць Максіма на чужую крыўду была выключнай.
    Час праходзіў. Камітэт Таварыства помачы ахвярам вайны вёў барацьбу з безграшоўем. Асабліва балюча было тое, што т.зв. Тацьцянінскі камітэт адмовіў нам субсыдыі на ўтрыманьне дзіцячага прытулку і запрапанаваў забраць наш прытулак пад сваю непасрэдную апеку. Мы прымушаны былі
    згадзіцца. Але паставілі варунак, што нашы дзеці будуць вучыцца асобна — па-беларуску, і вучыць іх будуць нашы вучыцелькі: Ванда Лявіцкая — дачка Ядвігіна Ш., і яе памочніца Ядзя Раткевіч. Наш прытулак на лета быў вывезены ў Карпілаўку (уласнасьць Ядвігіна Ш.), і трэба было адтуль перавозіць яго ў Ратамку. Прыйшлося мне ехаць памагчы перавозіць дзяцей. Мушу зазначыць, што ўсё лета апекаваліся дзяцьмі тыя ж Ванда Лявіцкая і Ядзя Раткевіч.
    Дні ўжо былі кароткія, холад, а ехацьтрэба было фурманкай вёрст 30. Падарожа ня вельмі мілая. Сядзелі мы гэтак у сталоўцы ў поўным складзе і гаварылі аб гэтай паездцы. Была пятніца, ехаць я мела ў суботу. Раптам М. Багдановіч кажа: “I я паеду”. Мы ўсе ахнулі: “Што вы кажаце! V такі холад.30 вёрстаў. I ня думайце!”. Зазлаваў на нас Максім: “Што я — маленькі? Волі сваёй мець не магу? Сказаў — паеду, і паеду! He забароніце”.
    Зноў пасыпаліся пратэсты. Адзін Галубок маўчаў, думаў нешта сваё. Калі ж пачалася сапраўдная сварка, Галубок абазваўся: “Ціха, ша! Успакойцеся! Я пайду і хутка вярнуся, тады пабачым”.
    He было Галубказ гадзіну. Нарэшці — крокі на сходках, адчыняюцца дзьверы, уваходзіць Галубок з аграмадным кажухом! Кажухом, якія насілі вартаўнікі ў дэпо. “Маеце, дзядзька Максім, паедзеце”. Усе абступілі Галубка, дзякуючы за такое ўладжаньне справы.
    На другі дзень паехалі. Было ўжо цёмна. Выехалі за горад на тракт. Грукат сьціх. Пачалі мы гутарку. Парушылі розныя тэмы і дайшлі да паэзіі, да яе формаў. Максім у той час цікавіўся японскай паэзіяй, а менавіта вельмі папулярнымі кароценькімі чатырох-шасьцірадковымі вершамі. I тут ён мне кажа: “А вы паспрабуйце, у вас гэта выйдзе”. Я толькі засьмяялася. Дзе мне пры маё такой празаічнай і клапатлівай працы з бежанцамі думаць аб паэзіі. Мы замоўклі...
    Раптам нашу ўвагу зьвярнула нейкая незвычайная чырвань на небе. Пад’ехалі далей на ўзгорак, глядзім — пажар. Гарыць вёска. Далёка ад тракту, але і так былі відаць слупы агню, якія падымаліся аж да хмар. “Які жудасны абраз! А колькі там гора людзкога, колькі сьлёз”,— кажа Максім. Далей ехалі моўчкі. Прыехалі на месца позна. Пераначаваўшы, Максім вярнуўся ў Менск. Я асталася.
    Прытулкі Тацьцянінскага камітэту ў Ратамцы мелася наведаць сястра Льва Талстога. Ладзілі спэктакль-вечарынку. Наша школа мела выступіць са сваёй асобнай праграмай у беларускіх нацыянальных вопратках. Паставілі сцэнічны абразок “Пастушка”, у дадатак былі дэклямацыі, хор. 3 Менска сабраліся і мы: М. Багдановіч, А. Смоліч, сёстры Бядулі (яны прыгожа сьпявалі) і я. Дагэтуль стаіць у маіх вачах Максім: у белай вышыванай кашулі, падпяразаны прыгожым паяском, вясёлы. Умяшаўся ў хор... Здавалася, і ён будзе сыіяваць...
    Скончылася ўсё позна, цягніка ўжо не было, і прыйшлося прасядзець ноч, бо спаць не было дзе. Школа беларускіх дзяцей зьмяшчалася ў летнім драўляным дамку — дачы. Вучыцелькі мелі там маленькі пакойчык з жалезнай печкай, а клясы не апальваліся. Мы сабраліся ў маленькім пакоі — Ванда Лявіцкая, Ядзя Раткевіч, Бядулянкі (гэтак мы называлі сёстраў Зьм[ітрака] Бядулі) і я. A М. Багдановіч астаўся сядзець у халоднай клясе. Як мы ні прасілі, нічога не памагала. “Там і так цесна”,— кажа. На працягу ночы я разы тры хадзіла намаўляць яго, каб не рызыкаваў, надумаўся... “Мы не зьбіраемся спаць, сядзім, гаворым — ідзём!” — “Не,— кажа Максім,— я рызыкую сваім здароўем,
    але ня буду рызыкаваць вашым, мая хвароба заразьлівая. Вы ж гэта ведаеце”.
    Прыйшла зіма. Сьнег, марозы. Калі пасьля марозу прыходзіла адліга, чырвоныя цэглы новага касьцёла пакрываліся срабрыстай шэраньню, і гэта было цудоўна, як у казцы. На работу пасьля сьнеданьня мы з Багдановічам выходзілі разам і адразу пераходзілі на другі бок вуліцы, каб ісьці каля касьцёла (ён знаходзіўся амаль супраць Беларускай хаткі, крыху наўскос) і нацешыцца яго выглядам. Багдановіча няможна было адарваць, да таго быў захоплены. А стаяць на холадзе і вільгаці для яго было забойствам. Сказаць, што гэта для яго шкодна, нельга, вось і прыходзілася нешта прыдумваць або сьпяшацца на работу, або — што мне зімна...