• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Арганізацыйная: да яе апроч увайшоўшых у першую прылучыліся з сакратаром Алексюком Смоліч, Лянкоўскі, Багдановіч, Будзька.
    Этнаграфічная: сакратар — Тарашкевіч, сябры — Краскоўскі, Будзька, Зямкевіч, Сівіцкая, Жывіца, Лявіцкая, Мядзёлка15, Лянкоўскі, Смоліч, Кодзіс, Парэчын, Станкевіч, Кастравіцкі.
    Фінансавая: сакратар — Будзька, сябры — Фальскі, Скірмунт, Буйніцкі.
    Друку: сакратар — Жылуновіч, сябры — Зямкевіч, Парэчын, Станкевіч, Мядзёлка, Купала, Галубок, Лявіцкая, Лявіцкі.
    Земская: сакратар — Стаўпольскі, сябры — Заяц, Кастравіцкі, Лявіцкі, Шарэйка і Будзька.
    ПРАТАКОЛ ДРУГОГА ДНЯ ЗЬЕЗДУ
    У прэзыдыюм былі выбраныя Р. Скірмунт, П.Аляксюк і А. Смоліч. Ад петраградзкіх народнікаў прывітаў зьезд Дубейкаўскі, жадаючы яму карысьці ў гэтай вялікай працы. К. Душэўскі ад імя моладзі петраградзкіх вышэйшых школ таксама шчыра вітаў зьезд.
    Далей зьезд перайшоў да дакладаў камісій.
    Дакладагітацыйнай камісіізрабіўА. Смоліч, каторы выказаў галоўныя мэты агітацыі на вёсцы: прасьвета сялянства аб значэньні сучаснага палітычнага моманту і арганізацыя сялянства, бо толькі сіла арганізаваная і разумная можа сама здабыць лепшы парадак. Элемэнт, каторы можа зрабіць вялікую працу,— гэта сельскія вучыцелі, яны самая блізкая народу інтэлігентная сіла, народ ёй верыць. У гэтым кірунку і былі прынятыя рэзалюцыі:
    — Белнацкам павінен адразу прыступіць да арганізацыі сялянства і шырэньня палітычнай прасьветы паміж ім, ідучы побач з другімі арганізацыямі, як Менскі камітэт прапаганды новага парадку ў вёсцы, і другімі.
    Дзеля гэтага БНК сазывае зьезды — сялянскі і вучыцельскі — і адкрывае хаўрусы сялянскія і вучыцельскія; арганізуе аддзел разьездных лектараў, арганізуе пераклад палітычнай літаратуры і пашырае яе сярод шырокіх мас, арганізуе каапэратывы, стварае фонд прапаганды дэмакратычнага парадку.
    Ад сэкцыі друку і выдавецтва даклад зрабіў Жылуновіч (Цішка Гартны). Камісія ўважае, што ўсімі сіламі трэба ўзяцца за выдавецтва беларускай літаратуры, каторая пасьля заняцьця Вільні, дзе друкавалася большая частка кніжак і выходзілі газэты, зусім блізка разышлася. Па дакладзе гэтай камісіі прынялі такія рэзалюцыі: выдаваць найхутчэй газэту беларускага нацыянальнага камітэту; рэдагаваць гэту газэту мае камісія з 5 чалавек, прадстаўнікоў партый, выбранных Камітэтам (супрацоўнікаў рэдакцыі і іх ганарар назначае сам Камітэт, які аблічыў прыкладную сьмету на 2,135 руб. у месяц на тыднёвую газэту); поруч з газэтай павінны выдавацца папулярныя агітацыйныя брашуры; палавіну скарбоначнага збору, каторы быў зроблены ў Менску і Бабруйску, аддаць на літаратуру Беларускай сацыялістычнай грамады; выдаваць бібліяграфічны справачнік усіх беларускіх кніжак і прац аб Беларусі ў другіх мовах.
    Даклад школьнай кам ісіі зрабіў Б. Тарашкевіч. Дакладчык казаў, што справа школы беларускай — адна з самых важных і балючых спраў беларускіх. Камісія добра зразумела ўсю труднасьць пытаньня і дзеля гэтага шчыра бралася да работы. Камісія ўся стаяла на тым становішчы, што прынцыпова проціў беларускай мовы ў школе ніякай супярэчкі быць ня можа. Але дзеля таго, што пакуль яшчэ альбо зусім німа добрых падручнікаў, альбо тыя, што ёсьць, не зусім добрыя для навучаньня, камісія выпрацавала паступенны пераход на беларускую мову. Апроч падручнікаў ня менш важнай перашкодай для ўвядзеньня беларускай мовы ў школе тое, што ў ёй мала вучыцеляў-беларусаў. Як паказаў гр[амадзянін] Кахановіч, былы інспэктар народных вучылішчаў, у Магілёўскай губэрні блізка што скрозь вучыцелі і вучыцелькі — велікарусы, каторыя ня ведаюць мовы беларускай. Дзеля ўсяго гэтага камісія стаяла на тым, каб перш ва ўсе школы, а найбольш у народныя, увесьці дух беларускі, значыцца, сколькі магчымасьці старацца, каб у нас вучылі тутэйшыя беларусы, а не велікарусы з глыбокай Расеі, каторыя хоць і родныя нам і блізкія, але мовы і культуры на-
    шай ня знаюць. Камісія стаяла на тым, каб заняцца справай падручнікаў і неадкладна наладзіць беларускія курсы для вучыцеляў.
    Школьная справа вызвала вельмі жывую супярэчку. Хоць і ўсе згаджаліся на тое, што беларуская мова, літаратура і гісторыя мусяць быць уведзеныя ў школах, але моцная спрэчка былаўтым, якім парадкам і калі павінна быць гэта зроблена. Пасьля доўгіх і гарачых прамоваў былі даволі згодна прыняты такія пажаданні і пастановы: 1) арганізаваць таварыства “Прасьвета” і для гэтага выбрацьтымчасовыўрад (Парэчына, Станкевіча, Лявіцкую, Смоліча і Тарашкевіча); 2) запрасіць да помачы ў справе арганізацыі таварыства вядомых дзеячоў: Краскоўскага, Ігнатоўскага, Мігая, Бр. Эпімах-Шыпілу, Іваноўскага, Фальковіча, Максіма Багдановіча; 3) даручыць дэлегацыі да Часовага ўраду, каб яна прадставіла ўраду, што справа кіраваньня прасьветай у Беларусі павінна быць аддадзена ў беларускія рукі; 4) дамагацца, каб у ніжэйшых школах уводзілася беларуская мова, літаратура і гісторыя па меры магчымасьці і вучыцельскіх сілаў. Якім парадкам гэта мае быць праведзена ў жыцьцё, павінны судзіць зьезды беларускіх народных вучыцеляў; 4) хутчэй выдаць патрэбныя падручнікі; 5) арганізаваць на лета беларускія курсы для вучыцеляў; 6) каб у вучыцельскіх сэмінарыях, а таксама у духоўных — праваслаўных і каталіцкіх — былі ўведзеныя беларуская мова, літаратура, шырэйшае пазнаньне краю і яго гісторыі; 7) дапусьціць у сярэднія школы, там дзе знойдуцца патрэбныя вучыцелі, беларускую мову і літаратуру як асобны прадмет (факультатыўна); 8) шырока разьвіць пазашкольную прасьвету і пашырэньне ўсялякай навукі пры помачы арганізацыі на мейсцах курсаў, чытаньняў, народных дамоў і іншых прасьветных ўстаноў.
    Этнаграфічная камісія, разгледзеўшы пытаньні аб этнаграфічных граніцах Беларусі, прыйшла да вываду, што такімі граніцамі ёсьць межы расьсяленьня беларускага народу. Значыцца, у склад яе ўваходзяць губэрні: Менская, Горадзенская, Магілёўская, часьць Смаленскай і Чарнігаўскай. Дзеля точнага абмежаваньня граніцаў пастанавілі стварыць асобую камісію прафэсараў: Любаўскі16 (рэктар Маскоўскага ўнівэрсытэту), ДоўнарЗапольскі17 (Кіеўскі ўнівэрсытэт), акадэмік Карскі18 (Петраград) і акадэмік Шахматаў19 (Петраград).
    Дзеля таго, што дэпутацыя ад Літоўскага камітэту зьвярнулася да Часовага ўраду з заявай, што Віленская губэрня — літоўская (як Ковенская і Сувальская), таму ў незанятай часьці Віленскай губэрні павінна быць уведзена літоўская адміністрацыя, этнаграфічная камісія прапанавала зьезду выразіць перад Часовым урадам пратэст супраць уключэньня літвінамі ў склад Літвы усёй Віленскай губэрні, заселенай блізка на % беларусамі, а ў той часьці, каторая не занята немцамі, заселенай беларусамі скрозь. Такім парадкам аб назначэньні ў ёй літоўскай адміністрацыі ня можа быць ніякай гутаркі. Зьезд згадзіўся з дакладам этнаграфічнай камісіі (дакладчыкам быў рэдактар “Магілёўскага весьніка” М. Кахановіч).
    Даклад фінансавай камісіі рабіў Э. Будзька. Каб можна было сапраўды рабіць нейкую работу, трэба залажыць нацыянальны фонд. Для добрага пачатку дакладчык даў на гэты фонд 2000 руб,—ад імені петраградзкіх беларусаў. Дакладчык раіў шмат спосабаў, як можна мець грошы для нацыянальнага фонду, а паміж іншымі: 1) стварыць аддзел для арганізацыі беларускага нацыянальнага банку; 2) разаслаць падпісныя лісты ўсім беларускім арганізацыям; 3) старацца дастаць уклады на некаторыя рэчы, як напрыклад, на арганізацыю сялянства і прапаганду паміж імі новага парадку; 4) каб ня толькі зьберагчы
    грошы, але яшчэ і зарабіць, камітэт павінен залажыць друкарню, а таксама тэатр. Зьезд з довадамі дакладчыка згадзіўся.
    Даклад земскай камісіі зрабіў Стаўпольскі. Камісія прапанавала адразу прыступіць да рэарганізыцыі земскага самаўпраўленьня на такіх падставах: 1) арганізаваць валасныя камітэты на аснове агульнага выбарчага права — бяз розьніцы мужчын і жанок; 2) устанавіць меншы лік членаў валаснога камітэту, чым было выбарных валаснога сходу; 3) на чале валаснога камітэту павінен стаяць урад у складзе: старшыні, 2 членаў і пісара; валасны камітэт выбірае валаснога камісара; 4) арганізаваць павятовыя земскія камітэты на аснове прапарцыянальных выбараў ад усіх валасных камітэтаў павету, лічачы па 1 прадстаўніку ад кожных 40 членаў валасных камітэтаў з тым, каб лік членаў павятовага камітэту быў ня меншы, як адзін на воласьць з павелічэньнем ліку членаў павятовага камітэту на 10% ад ліку валасьцей павету; 5) на чале павятовага земскага камітэту павінна стаяць павятовая земская управа ў складзе аднаго старшыні і 5 членаў; павятовы земскі камітэт выбірае павятовага камісара; 6) арганізаваць губэрнскі земскі камітэт на асновах прапарцыянальных выбараў ад усіх членаў павятовых земскіх камітэтаў;
    Даклад арганізацыйнай камісіі зрабіў П.Аляксюк. Пасьля гэтага дакладу зьезд прыняў такія рэзалюцыі: 1) Беларускі нацыянальны зьезд лічыць патрэбным стварэньне ў як найбліжэйшым часе Беларускай Краёвай Рады ў Менску; 2) да выбараўу Беларускую Краёвую раду зьезд пры патрэбе бярэ насябе ролю вышэйшай краёвай інстытуцыі; 3) Беларускі нацыянальны зьезд выбірае з сябе камітэт з 18 асоб, каторы мае называцца Беларускі Нацыянальны Камітэт.
    Беларускі Нацыянальны Камітэт мае: 1) арганізаваць Беларусь у кантакце з Часовым расейскім урадам; 2) падгатовіць выбары ў беларускую Краёвую Раду; 3) весьці прапаганду выбараў у Расейскае Учредйтельное собранйе напрынцыпах Расейскай фэдэратыўна-дэмакратычнай рэспубл ікі; 4) цяпержа прыступіць да апрацаваньня канстытуцыі і Беларускага краёвага ўраду ў кантакце з усімі нацыямі Беларусі і з прапарцыянальным ад іх прадстаўніцтвам; 5) дзеля выканаўчых функцый з складу Нацыянальнага камітэту выбіраецца прэзыдыюм з пяці асоб.
    У канцы засяданьня П. Аляксюк прапанаваў прыняць дэклярацыю зьезду, каторую павінны злажыць перад Часовым урадам выбраныя зьездам дэлегаты. Зьезд прыняў такую дэклярацыю:
    Зьезд прадстаўнікоў беларускіх палітычных партый і клясаў, сабраўшыхся у Менску 25-27 сакавіка 1917 году, вітаючы вялікую расейскую рэвалюцыю, прынёсшую нам свабоду і блізкасьць аўтаноміі для Беларусі, выражаючы сваю гатоўнасьць падтрымаць Часовы Урад у яго барацьбе са зьнешнімі ворагамі за свабоду Расеі і яе народаў і з прыслужнікамі старога ўраду, перадае спаўніцелызую ўладу Беларускаму Нацыянальнаму Камітэту, каторы павінен у кантакце з Часовым расейскім Урадам арганізаваць Беларусь.