• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    А гадзіне 10-11-й вечара канчалася праца, і мы з Чэрняй ішлі дамоў. Позна, цёмна. Ісьці далёка. Заўсёды хто-небудзь праводзіў: Чарвякоў, Косіч (з Гродзеншчыны) або Езавітаў. Прыйшоўшы дамоў, змучаныя, галодныя, пачыналі рабіць сабе вячэру... Сьмешна, але каб было хутчэй, варылі аднаго дня літыя клёцкі, на другі дзень — бульбяныя бліны. Ізноў Чэрня ганяла брата: “Бядуля, прынясі вады. Ён усё паслушна спаўняў, але, зрабіўшы што трэба, з кухні не выходзіў, а кухня цесная, маленькая... Тады я ўжо прасіла: “Пане Бядуля, не перашкаджайце”. А ён на гэта: “Дайце хвілінку мне каля вас натупацца!”.
    Ня ведаю, ці доўга мы з Чэрняй вытрымалі б такое жыццё з сухімі абедамі, але Рак-Міхайлоўскі неяк заўважыў: ‘Тэта несправядліва. Мы, працаўнікі Вайсковай Рады, сталуемся ўсталоўцы Саюзу гарадоў2, аяны аднымі бутэрбродамі жывуць. Трэба іх прыпісаць да Вайсковай Рады і сталоўкі”. Гэтак і зрабілі. I мы з Чэрняй ад гэтай пары хадзілі на абеды ў сталоўку, а на сьняданкі і вячэры даставалі паёк — булкі, масла, сыр.
    У нядзелю, маючы час, мы шмат гаварылі з Бядуляй. Ён тады працаваў над драмай “Плач у гарах”. Працаваў сумленна — перарабляў, шліфаваў. Шмат вымагаў ад сябе, рэдка быў здаволены з напісанага. Найбольш яго тады цікавілі тэмы біблейскія.
    Нядоўга я жыла бяз мамы. Ёй не спадабаліся адносіны пані да сялян, і яна праз пару месяцаў вярнулася ў Менск. Пакой, дзе жыў раней М. Багдановіч, стаяў пусты. Дагаварыўшыся пра цану, нанялі мы яго і загаспадарыліся. У суседнім пакоі, праходным, жылі У. Чаржынскі і Г. Матук, бо інтэрнат над сталоўкай ужо быў зьліквідаваны. Цяжка жылося... Крамы пустыя, хлеб добра калі ўдавалася купіць у салдатаў, на рынку — пуста... Прабавалі спажываць муку з сухіх абаранкаў. Толькі бульбы яшчэ купіць можна было. Былі дні, калі на сьнеданьне заместа хлеба ды гарбаты мама смажыла бульбяныя блінкі. He толькі для нас, але і для Матука і Чаржынскага.
    3 якой удзячнасьцю ўспамінаецца спагадлівасьць А. Уласава! Неяк раніцай пачулі мы стук у дзьверы ад ганку. Я пайшла адчыніць. Увайшоў Уласаў, якога некалькі дзён не было у Менску, езьдзіў да сябе ў Мігаўку (каля Радашкавічаў). Прывітаўся і паклаў на стол агромны бохан хлеба... “Можа, ня лішні?” — кажа. Ох, як усе цешыліся! Цешыў ня толькі смачны хлеб, але яшчэ ў большай меры памяць і спагадлівасьць. Гэты ўвесь пэрыяд неяк не ўспамінаецца як ланцуг падзеяў, а паасобныя мамэнты-абразкі, што адбіліся ў памяці.
    Часоваў горадзе — немцы. Я ўтой час мела шмат работы з уцекачамі. Немцы пачалі даваць пропускі на паварот у родныя куткі. Дзеля гэтага вымагалі пасьведчаньняў, дзе ўцекачы былі зарэгістраваныя. Каб інтэрэсантам лягчэй
    было знайсці Камітэт помачы ахвярам вайны, мяне перавялі ў былы кабінэт губэрнатара, бо ён быў пры самым уваходзе. Я там прыгатаўляла сьпіскі ўцекачоў і інш. Аднойчы ўвайшоў немец-салдат і папрасіў пакінуць пакой. Я адразу падумала: блянкі маю ў хаце, каб толькі пячатку схапіць... I — руку ў шуфляду, а немец — мяне за руку! Што ж, не было рады, прыйшлося пакінуць.
    У гэты самы дзень увечары да нас позна-позна пастукалі ў акно. Капітан Ярашэвіч, рэдактар вайсковай газэты, прывёз пад маю апеку ўсю сваю рэдакцыю. “Схавайце ў сябе,— кажа,— у вас шукаць ня будуць”.
    Яшчэ перад тым былі зьезды — Беларускай сацыялістычнай грамады і Усебеларускі3-5 сьнежня 1917 г. Была я і на адным, і на другім, але нічога ня помню. 3 Усебеларускага маю білет. Відаць, не помню таму, што была дэлегатам, актыўнага ўдзелу не прымала, вось і выветрылася з памяці.
    Кангрэс... Занадта шумны назоў? Хто аб гэтым думаў? Здавалася, восьвось наступіць пара, да якой імкнуліся найлепшыя нашы людзі, працуючы горача, ахвярна... Дачакаемся вольнай, самастойнай Беларусі... He было паміж намі выпрактыкаваных палітыкаў, былі толькі гарачыя сэрцы і галовы. Усе чыталі пастанову Леніна4: “Усе народы маюць права да самавызначэньня... аж да ўтварэньня незалежнай дзяржавы”. Чыталі і былі настолькі наіўнымі, што верылі.
    Дазвол на кангрэс атрымалі. Зьбіраліся адкрыта, уваход — свабодны для ўсіх. Першы, другі дзень дэбатаў... Знаёмыя твары, свае людзі. Тады я першы і адзіны раз бачыла Янку Купалу! Прыйшоў, пасядзеў каля дзьвярэй на парапэце і пайшоў. На трэці дзень пачалі зьяўляцца чужыя людзі. Пераважна жанчыны ў скураных куртках: садзіліся паміж нашымі то тут, то там. Гэта насьцярожывала. Але дэбатаў не спынялі. Увечары меліся скончыць дэбаты і падпісаць акт-рэзалюцыю. Абвешчаньне незалежнасьці Беларусі. Як жа біліся сэрцы... Як перад вачамі ўжо зьяўляліся школы, выдавецтвы, кніжкі, прэса...
    Прэзыдыюм на сцэне (кангрэс праводзіў сваю работу ў Дваранскім сабраньні, у рагавой камяніцы). Чакаем. Рэзалюцыя напісана, астаецца падпісаць. У гэты момант з грукатам урываецца ў залю аддзел узброеных салдатаў з латышом Рэзаўскім5 наперадзе... Рэзаўскі з рэвальвэрам у руцэ, цэліцца ў безабаронных сяброў прэзыдыюму. Загадвае прэзыдыюму сысьці са сцэны. Салдаты яго акружаюць, выводзяць праз чорны ход. Пазасталыя ня трацяць прытомнасьці. Мамэнтальна выбраны новы прэзыдыюм сьпяшыць выканаць задуманае. Усё паўтараецца ад пачатку: салдаты, Рэзаўскі, і — новы прэзыдыюм за дзьвярамі. Нехта з выведзеных здолеў вырвацца, адчыніў дзьверы і крыкнуў: “Усе на сцэну! Ня стойце перад вокнамі. У вокны накіраваныя кулямёты!”
    Параду выпаўнілі:жменьканас пазасталыхзапоўніланевялікуюсцэну. Прэзыдыюму новага ўжо не выбіралі, рэзалюцыю падпісалі, выйшлі, не чакаючы на прымусовы вывад. На вуліцы — кулямёты, коньнікі... Разыходзіліся групамі, куды каму выпадала дарога. Коньнікі праводзілі кожную групу, пакуль апошні чалавек не ўвайшоў у свой дом. Пачалася работа падпольная. Зьбіраліся ў розных мышыных норках... зьмянялі ў апошнюю мінуту мейсца нарадаў...
    Урэшці быў выбраны 1-шы Урад Беларускай Народнай Рэспублікі. У яго ўвайшлі: Смоліч, Серада6, Варонка, Крэчаўскі7, Аўсянік8, Захарка9, Заяц. Мо яшчэ хто — ня помню. Але гэта ня цешыла. Відаць было, што гэта ўжо нічога ня дасьць. Што ж, Беларускай Рэспублікі10 дачакаліся... Толькі ня мы яе
    будавалі. Тварыла яе Масква — рукамі маскалёў і жыдоў. Увялі ва Урад і нашых: Жылуновіча, Чарвякова, Фальскага, Шантыра, Дылу11. Але гэта часова — “на время, пока не прйшлём свойх".
    Горка, сумна, балюча... I сягодня, як некалісь, г.зв. Беларуская Рэспубліка падпарадкуецца дырэктывам Масквы... Знаходзяцца беларусы, для якіх “Масква родная да болю”. I не саромяцца гэтага аб’яўляць публічна! А ўсё ж добрых, чыстых беларусаў штораз больш. Няхай жа ім шанцуе ў працы, у задумах, у жыцьці. Факт абвешчаньня незалежнасьці Беларусі не астаўся без значэньня. У 20-х гадах у Вільні ў гэты дзень беларусы розных партыяў, якія грызьліся безупынна паміж сабой, забываліся аб тым, што іх дзеліць, а помнілі аб Бацькаўшчыне, якая іх узгадавала, і зьбіраліся на супольную ўрачыстую акадэмію.
    АПОШНІ ГОД У МЕНСКУ
    Ужо 1918 год. Цяжкае матэрыяльнае становішча (Камітэту амаль не было, мама эмэрытуру не атрымлівала) прымусіла шукаць працы. Хто ж мог памагчы? Толькі Фальскі... He пасьпела я папрасіць, як ён сам запрапанаваў знойдзеную для нас абедзьвюх работу ў Земскім саюзе — у так званым распределйтельном прйюте. Дзяцей там было мала, і то ня сталых, бо іх або забіралі ў іншыя прытулкі, або знаходзіліся бацькі і забіралі дзяцей да сябе. Але затое былі аграмадныя склады адзежы, абутку ды прадуктаў: масла, саланіны, кансэрваў, макаронаў, сушанай бульбы ды іншай агародніны. Апрача таго, былі дзьве пары коней з фурманамі і г.д. 3 гэтай базы выдаваліся прадукты і ўсё іншае для сталых дзіцячых прытулкаў і дзіцячай бальнічкі, якая знаходзілася недалёка ад базы. Вось там мы з мамай пачалі працаваць. Мама загадывала цэлай гаспадаркай, я займалася дзяцьмі. Ніхто не сумняваўся, як я дзяцей вучыла па-беларуску, хоць такіх, што гаварылі чыста па-беларуску, было вельмі мала. Абруселі, бадзяючыся па прытулках, але вучыліся па-беларуску ахвотна, а найбольш любілі беларускія песьні. Нярэдка, бывала, задумаецца дзяўчынка, а пасьля ціхенька кажа: “А гэтую песьню мая мама пела...”.
    Надышла вясна. Я са старшымі дзецьмі пайшла парадкаваць агарод каля бальніцы. I ў гэты час мяне абакралі. I хто? Антук Ждановіч! Прыйшоў на агарод, у руках нейкі пакунак ды белая хустка на галаву. Кажа мне: “Завяжыце на галаву гэтую хустку, а тую, што ў вас, дайце мне”. (Я мела пазасталую ад беларускай нацыянальнай вопраткі рэшту: пацяркі, хвартушок, загруднік, спадніцу). “Ваша мама мне дала: сягодня спэктакль, нам не хапіла касьцюмаў”. Ну што ж, дала я і шаляноўку... I больш свайго касьцюма ня бачыла...
    Тады ўжо група Ф. Ждановіча загаспадарвалася ў бараку на Камароўцы. Была я там толькі раз — на Купалаўскім “Раскіданым гнязьдзе”. У гэтым самым бараку была беларуская бібліятэка — пад загадам П. Мядзёлкі і яе брата Казіміра.
    У хуткім часе захварэла мая мама, трэба было палажыць ў шпіталь, а тут ні на хвіліну адысьці няможна. Адказнасць за склады, іх цэласнасьць яшчэ большая, чым за дзяцей. Ня ведаю, што я рабіла б, каб ня Фальскі і яго жонка Ксеня Сьцяпанаўна (украінка). I маму маю адведывалі, і мяне зьмянялі, каб я магла да мамы пайсьці... Мала таго, як я першы раз да мамы пайшла, каб адведаць і што-небудзь ёй занясьці, у яе ўжо былі віно і памаранчы ад Фаль-
    скага. I цяпер, праз 50 гадоў, удзячнасьць мая да гэтых сардэчных, праўдзівых людзей ня гасьне.
    Грамадзкая праца ў той час разьвівалася. Выходзіла “Вольная Беларусь” (рэдакцыя — на Захараўскай, 18 у ранейшай Беларускай хатцы, і рэдактар Я. Лёсік жыў там таксама), ладзіліся вучыцельскія курсы. А. Смоліч пісаў сваю геаграфію, адбываліся сходы, нарады... Стараліся наладзіць нейкі зьезд у Бабруйску, але нічога ня выйшла (з майго запісу таго часу: немцы пропускі ў Бабруйск даюць, але палякі не пускаюць). Вайсковых расейскіх шпіталяў ужо даўно ў Бабруйску не было, але яшчэ ня ўсё было зьліквідавана, і Ф. Шантыр яшчэ быў там, меў скончыць ліквідацыю.
    Аднойчы спатыкаю на вуліцы Смоліча. Ён пытаецца: “Чулі? Палякі Ф. Шантыра арыштавалі. Паедзеце? Мо там нікога німа, хто б заняўся гэтай справай”.— “Паеду,— кажу,— сягодня”. Пропуск дастаць ня так лёгка было. Я махнула рукой — паехала бяз пропуску. Цягнік выйшаў з Менска позна ўвечары. Еду і думаю: прыйдзе кантроль і або мяне арыштуе, або на першым прыпынку выкіне... Што рабіць? Побач мяне сядзеў польскі палкоўнік. Відаць, маё хваляваньне было відочнае... Увайшоў кантроль, ну, думаю, прапала. Палкоўнік падае кантралёру свой пропуск і, паказваючы на мяне, кажа: “Мая жонка”. Я была выратаваная. Шчыра майму ратаўніку падзякавала...