• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    I так пачалася новая работа. Я. Крыўка ахвотна згадзіўся памагаць. “Гаспадарчы дадатак” выйшаўу наступных газэтах: ’’Жыцьцё беларуса”, “Беларуская ніва”, “Беларуская справа”, “Народная справа”. Былі яшчэ два ‘Таспадарчыя дадаткі”, але не захаваліся, і пры якіх газэтах выйшлі — ня помню. Памалу і супрацоўнікі знайшліся. Зьмест ‘Таспадарчага дадатку” быў даволі
    багаты і разнастайны. Нават платныя абвесткі ўдавалася даставаць. I Зыгмунт Нагродзкі даваў абвестку. Дадатак друкаваўся асобна, і трэба было яго ўлажыць у кожны экзэмпляр газэты. Гэта займала нямала часу. Але хлопцыгімназісты не наракалі, а нават самі цікавіліся зьместам дадаткаў.
    ШЛЮБ 3 АНТОНАМ ВОЙЦІКАМ I ПЕРАЕЗД
    У ЧЫГУНАЧНУЮ КАЛЁНІЮ
    Тут прыйдзецца вярнуцца назад... Неяк летам 1924 г. захварэла мая мама, і прыйшлося ёй легчы у шпіталь. Становішча сталася складаным: што рабіць з сынком? Яму было 5,5 гадоў. Астаўляць аднаго — немагчыма. Hi гаспадары дому, ні суседзі на апекуноў не надаваліся. Прыходзілася браць малога з сабой у рэдакцыю і трымаць некалькі гадзін у халодным памяшканьні. Брала з сабой некалькі бутэрбродаў, а ў поўдзень ішла ў суседнюю кавярню выпіць гарачага малака. Сынок мой быў спакойны, разумеў, што інакш нічога не парадзім, і ўвесь час рысаваў. Давала яму паперу, чырвоны і сіні алавікі, і ён на паасобных картках рысаваў караблі, лодкі з ветразямі, мора... Мора спакойнае, мора бурлівае. Хвалі... хвалі... хвалі... Адыходзячы дамоў, я тыя “мастацкія творы” выкідала ў кошык. Але мае памочнікі-гімназісты запратэставалі! Як можна так нішчыць дзіцячую працу? Павыбіралі лепшыя малюнкі, распрасталі і павывешвалі на сьценах. Пасьмяялася я з тае выстаўкі і загадала паздымаць. На шчасьце, мае гэтыя клопаты нядоўга трывалі.
    На нашай вуліцы праз некалькі дамоў ад нас жылі дзьве старушкі. Адна — зусім сляпая, і яе сястра, што сьляпую даглядала. Вось гэтая малодшая старушка падсьцерагла нас, калі мы праходзілі міма яе дому, і запрапанавала, каб малога астаўляць у яе. Хоць мы дагэтуль не былі знаёмыя, я ахвотна згадзілася, і сынок не пратэставаў. Надаела яму бяз руху сядзець у рэдакцыі. Праз нейкі тыдзень мая мама змагла вярнуцца дахаты, і жыцьцё пайшло нармальна.
    Выходзіла “Сялянская праўда”. Канфіскаты час ад часу здараліся, але ўсё ж выйшлааж25 нумароў! Двадцаць пяты адбілі золатам — першую старонку. Апрача працы ў газэце А. Войцікувесьчас апекаваўся палітычнымі вязьнямі. Прыгатаўляў пачкі з прадуктамі, падбіраў кніжкі, газэты.У той час быўу нас экспэдытарам Закрэўскі. Мала я яго помню. Нерухавы быў, павольны. А. Войцік пытаўся яго: “Ці вам мама казала цяжка не падымаць? Што вы носіце патры пачкі газэтаўда возчыка?”. А чалавеку было гадоўЗО, высокі, добра збудаваны. Малапісьменны, так што карысьць ад яго была невялікая. Газэты і кніжкі для вязьняў трэба было адносіць у пракуратуру. Адтуль з пячаткамі і подпісам пракурора яны адсылаліся на Лукішкі. Хадзіла ў пракуратуру заўсёды я.
    Але вось меўся выйсьці 26-ы нумар “Сялянскай праўды”. Я прыгатавала адрасы, сядзім, чакаем. А газэты — німа. “Пайду,— кажа А. Войцік,— пагляджу, што там сталася?” Як пайшоў — так і сам прапаў. Чакала я, чакала ды страціла цярплівасьць. Зачыніла рэдакцыю на ключ і пайшла ў друкарню. Адчувала я, што нічога добрага не застану, але такой навіны не спадзявалася. У друкарні быў Левін і ўсе наборшчыкі. Сядзець, як на хаўтурах... Што сталася? Канфіската? “Мала таго, што газэта сканфіскаваная, рэдактар арыштаваны... Павязьлі адразу на Лукішкі!”.
    Вось так справы. А. Войцік нікога блізка знаёмага ня меў. Забралі, як стаяў... Якраз прыйшоўда яго ліст ад маткі і братоў. Да ўсяго, нядаўнаўзяўён на выпла-
    ту зімовае пальто (прыехаў у салдацкай шынэлі), трэба плаціць кожны месяц. Усё гэта трэба абгаварыць. Німа рады, трэба ісьці ў пракуратуру, дастаць пропуск на пабачаньне. Мне і ў галаву не прыйшло, што перад канцом пабачаньняў не даюць... Але я дастала! Сказала, што ня ведаю, што рабіць з наборшчыкамі, экспэдытарам і г.д. Ці іх зволіць, ці трымаць? Відаць, усё было праўдападобна, бо пабачаньне далі ў той самы дзень... Пасьля паслы надзівіцца не маглі, як гэта мне ўдалося. Далі новага рэдактара, пачала выходзіць новая газэта.
    Vcix рэдактараў я ня помню. БыліУ. Варава, Германовіч (спачатку быў экспэдытарам), Серафім Татарын1, Міхась Машара2. Быў яшчэ адзін, недзе з Беласточыны, інтэлігентны чалавек, прозьвішча ня помню.
    Далей работа ішла, як заўсёды. Толькі што прыбыло падапечных вязьняў, бо менш-больш у той час трапіў на Лукішкі сэнатар Сабалеўскі3, і Рак-Міхайлоўскі прасіў мяне і яго ўзяць пад апеку. Трэба ўспомніць яшчэ адну падапечную. Сядзеў у астрозе Макар Косьцевіч4(Краўцоў). За што — ня ведаю, і ніхто ня помніць. Асталася яго жонка — без ніякіх сродкаў для жыцьця. Паслы пастанавілі ёй даваць кожны месяц грашовую дапамогу. Даручылі гэта мне. Рак-Міхайлоўскі ведаў, дзе Косьцевічыха жыве, але ня ведаў нумару дому. Таму першы раз пайшлі мы з ім разам. Паказаў мне здалёк дом. Ідучы, казаў: “Памагчы трэба, але гэта проста амаральна, каб маладая здаровая жанчына не шукала сабе працы, а чакала ласкавай дапамогі”. На другі месяц ізноў паўтарыў тыя ж словы. Тады я яму кажу: “Нашто вы мне гэта кажаце? Я ж ёй не паўтару”.
    Але сапраўды Косьцевічы былі людзі нейкія нежыцьцёвыя. Ён рэдка калі меў сталую працу. Найчасьцей быў зарэгістраваны як безработны і даставаў невялікую дапамогу. Як ён сядзеў, то жонка жыла ў некага на куце — мела ложак, пастаўлены ў кухні. Як Макар Косьцевіч выйшаў з астрогу, то ня мелі дзе дзецца, не было за што наняць кватэру. Але тут ім пашанцавала. На даўнейшай Папоўскай вуліцы нейкі стары расеец меў драўляны дом на 7 кватэраў, а пры ім садок, у панадворку — гаспадарскія будынкі. Быў ён адзін як палец. Сам сабе варыў, спратываў, мыў бялізну, даглядаў гарод і садок. Пры гаспадарчым будынку ён агарадзіў пакойчык, паставіў печку і пліту і аддаў кватэру Косьцевічам зусім бясплатна. Паміж іншым, у гэтым доме ў мэзаніне жыў і дырэктар Беларускай гімназіі С.К. Паўловіч5 з жонкай (удава, і цяпер там жыве).
    Калі Косьцевіча вывезьлі, а пасьля яго жонка апынулася у нямецкім канцлягеры, гаспадар дому аб іх не забыўся. Калі Косьцевічыха вярнулася і прыйшла да яго, ён запрапанаваў: “Апякуйцеся мной да маёй сьмерці, пахавайце, а я вам запішу свой дом”. Так і было. Я ў яе даволі часта бывала. 3 платаў за кватэры жыла яна нядрэнна. Пляменьніца прасіла яе прыехаць у Варшаву, але Косьцевічыха не хацела. Яна — сама варшавянка — навучылася добра гаварыць па-беларуску і да самай сьмерці гэтай мовай гаварыла. Пасьля вайны ў яе дом адабралі. Далі пакойчык з кухняй і невялікую пэнсію. Памерла адзінокай, нават праз пару дзён ніхто ня ведаў, што яна не жыве. Вось гісторыя адной нашай сам’і.
    Але вярнуся да А. Войціка. Газэту канфіскавалі за карэспандэнцыю аб зьдзеках паліцыі над сялянамі. У карэспандэнцыі аўтары абяцалі паставіць, калі трэба будзе, сьведкаў. Падалі нават іх прозьвішчы і адрасы. Паслы прасілі мяне пайсьці да адваката Урублеўскага дагаварыцца аб абароне і выясьніць, якія дакумэнты яму патрэбныя. Аказалася, што адвакат Урублеўскі хворы, за абарону не бярэцца, і параіў пагаварыць з яго сынам, адвакатам Садкоўскім, які жыў на Вялікай Пагулянцы (сёньня вул. Басановіча).
    Я пайшла. Але абарона нічога не дала, бо з выкліканых сьведкаў ніхто не прыехаў. Адсядзеў рэдактар 9 месяцаў. Тады звольнілі ўмоўна да апэляцыйнага суду. Апэляцыйны суд адбыўся ў кастрычніку 1927 г., далі яшчэ 2 месяцы... А падчас умоўнай свабоды ў кастрычніку 1926 г. мы з А. Войцікам пажаніліся. Сьведкамі на шлюбе былі гр[амадзянін] П. Каруза6 і Альбін Стэповіч7. Калі ішоў адсядзець 2 месяцы, у нас ужо была двухмесячная дачка...
    Ужніўні1927 г. мая мамаатрымалагрошы саспадчыны пасваім бацьку, і мы пастанавілі купіць домік з агародам. Доўга шукалі, аглядалі у розных мейсцах, нарэшці знайшлі адпаведны аб’екту Калёніі Каляёвай (Чыгуначнай калёніі, цяпер — Павільнюс). Мы ўсё аформілі, але перабірацца туды з Вільні прыйшлося ўжо бяз мужа. Добра, што прыехаў яго малодшы брат Вацюк і ва ўсім дапамог. Калёнія Каляёвая — гэта было каапэратыўнае таварыства, да якога належалі пераважна чыгуначнікі, але былі і прыватныя асобы. Трэба было заплаціць пай. Дзеля гэтага трэба было мне пайсьці на чарговы агульны сход таварыства. Дом быў куплены на маё імя. Я пайшла, падала адпаведную заяву. Управа таварыства, а з ёй і цэлы агульны сход, моцна задумаліся. Як можна прыняць у сябры работніка беларускай радыкальнай газэты? Пастанавілі адмовіць. Але на пасяджэньні быў пасол Ф. Ярэміч8. Ён бачыў, да чаго сход імкнецца, хуценька напісаў нейкую паперку, устаў і кажа: “Бачу, што ня хочаце прыняць у сябры беларуску. Тады прыміце маю заўвагу аб выхадзе з сяброў таварыства Калёніі. Я ж таксама беларус, а значыцца, і мне тут німа мейсца”. Управе не было выхаду. Выкінуць пасла — вялікі скандал. Хацелі ці не, але мусілі прыняць і мяне.
    Пражылі мы там 10 гадоў. Нядрэнны мелі драўляны дом: 4 пакоі, кухня, сені, перадпакойчык, вэранда, лазьня, гаспадарчая прыбудова і % гэктару агароду, на якім былі і яблыкі, і маліны, і вішні. Прывязьлі свае пчолы, і вясной узялася я за агарод. Нялёгка было, бо ў рэдакцыі працавала я адна. Рэдактары, як заўсёды, толькі паказваліся. Рак-Міхайлоўскі і А. Луцкевіч прапанавалі мне ўзяць сабе каго ў памочнікі, але я не хацела. Узяць чалавека незнаёмага — трэба яго пільнаваць, наказываць. To ўжо лепш зрабіць самой. Работы было шмат, бо ўжо з сакавіка 1927 г. выходзіла “Заранка”9. Аб “Заранцы” ўжо напісана, паўтараць ня буду. Толькі мушу дадаць, што цяпер, у 50-я ўгодкі “Заранкі”, спаткала мяне вельмі непрыемная неспадзянка. Аказалася, што ў архівах партыйных знайшліся запісы, быццам Таварыства беларускай школы19 са свайго беднага бюджэту аплачывала кожны месяц 250 злотых — на дапамогу “Сасе”11 (“Саха”ўтой час не выходзіла) і “Заранцы”, якая была далёкай ад радыкальных напрамкаў. А папраўдзе, “Заранка” нічога супольнага з ТБШ ня мела і ніколі ні аднаго злотага адтуль не атрымала. Мо ў ТБШ былі якія недахопы ў разрахунках і спосабам нейкай хлусьні іх выраўнівалі?
    Аб выхадзе ў 1925-26 гадах “Беларускага адрыўнога календара” я пісала асобна. Далей сядзела ў рэдакцыі, ня раз дапазна. Мерзла... С. Рак-Міхайлоўскі часам прыходзіў з жонкай і выцягіваў мяне на сьвет божы: “Хопіць мерзнуць, ідзем, усё роўна ўсяго не пераробіце”. To прайсьціся забіралі, то на абед у “Эўрапейскі гатэль”. Бывалі ў нас дома, і я часта з малым ці з мамай у іх гасьцявала. Дачка Міхайлоўскіх Рагнеда была равесьніцай майго сына.