• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    У Вільні выходзіла польская гаспадарчая часопісь “Tygodnik Rolniczy”. Дагэтуль ня ведаю, чаму і па чыёй ініцыятыве рэдактар гэтай часапісі запрапанаваў мне пасаду адміністратаркі ў сябе. Я падзякавала і адмовілася, матывуючы, што я ж працую і ня маю ніякіх падставаў гэтую працу кідаць. Па нейкім
    часе рэдактар асабіста прыйшоў і паўтарыў прапанову... Зразумела, я ізноў адмовілася. Думаю, ці ня Крыўка гэта прыдумаў? Ня раз абураўся, што я ў такіх дрэнных умовах працую. Холад, ужо аж ногі пачалі балець, і вады не было, няможна было мець на мейсцы гарачай гарбаты. Наогул, аб палепшаньне абставінаў ніхто ня дбаў. Гэта ня Менск, дзе ўсе былі “роўныя”. Тут былі “касты”. Людзі высока пастаўленыя — паслы, сэнатары, дырэктары і людзі шэрыя... Усе выступленьні, прамовы аб роўнасьці, брацтве і г.д. былі “на вынас”, а на мейсцы — зусім інакш. Прыкра ўсё гэта было. Мы з мужам стараліся жыць сваім жыцьцём і не зьвяртаць увагі на “вышэйшы круг”. Я да гэтакіх адносін не прывыкла, таму і займалася самастойна “Заранкай” ды іншымі справамі, а гэта ізноў не падабалася. Занадта была незалежнай.
    Усё ж стварыўся круг знаёмых: Шнаркевічы12, С. Паўловіч і яго жонка Марыя Мікалаеўна ды інш. Добра чулася ў Рак-Міхайлоўскіх ды Луцкевічаў. У рэдакцыю па-ранейшаму заглядалі студэнты М. Марцінчык13, Ермаковіч, М.Тулейка14, Якімец і др.
    Аб рэвізіях, арыштах грамадаўцаў не ўспамінаю, бо аб гэтым шмат напісана. Толькі дадам, што ў нас, яшчэ калі жылі ў Вільні, у канцы 1926 ці напачатку 1927 г. была рэвізія ўночы, але толькі ў тым пакоі, дзе я жыла з мужам. У пакоі маёй мамы нічога не чапалі. Я загадзя вынесла з дому ўсё, што тычылася маёй працы ў рэдакцыі — розную драбязу, што насіла з сабой у торбачцы: нататкі, квіты і г.д. Так што неяк абышлося.
    ТАВАРЫСТВА “ПЧАЛА” I ЧАСОГІІС “БЕЛАРУСКАЯ БОРЦЬ”
    Як жа далёка трэба вярнуцца думкамі! Ажно ў 1914 год! У гэты год, першага ліпеня, я скончыла ў Варшаве курсы садоўніцтва, агародніцтва і пчалярства і атрымала пасьведчаньне на працу аб’язнога інструктара. Курсы былі ўсяго дзесяцімесячныя, але праграма багатая, дала шмат ведаў — і тэарэтычных, і практычных. Да абеду вывучалася тэорыя: садаўніцтва, агародніцтва, пчалярства, батаніка, хімія, энтымалёгія і г.д. Другую палову дня займала практыка. Ня толькі на пчольніку, у садзе ды агародзе, але і ў шклярнях. Працавалі вельмі інтэнсіўна. Але вось і канец. Я паехала ў Сакольшчыну, дзе ў дзедавым фальварку чакала мяне маці
    Яшчэ едучы на курсы, я ўсё меркавала, як бы здабытыя веды выкарыстаць на грамадзкім грунце. Карэспандуючы ўвесь час з супрацоўнікамі “Нашай нівы” і віленскай “Беларускай кнігарні”, я ня раз успамінала аб сваіх праектах
    Але праз пару тыдняў пасьля майго звароту ў Сакольшчыну пачалася вайна! Усе праекты адкладываліся на няведама які час.
    Пакуль цягнікі хадзілі і пошта працавала, я не пакідала кантактаў з Вільняй. У лютым 1915 г. я атрымала надзвычай цікавы ліст ад В. Ластоўскага. Ліст, зьмест якога быў цесна зьвязаны з маімі думкамі і праектамі. Вось ён:
    “Шаноўная панна Людвіка! Шырэй працаваць Вы здолееце толькі на шырэйшым полі, дзеля гэтага, мне здаецца, трэба было б найперш адкрыць пчалярскае таварыства, мо найлепей у Вільні ці Гродні, праца каторага абхапіла б, прынамсі, губэрні: Гродзенскую, Віленскую, Менскую, Магілёўскую. 3 канторай і складам пчалярскіх прылад у каторым з гэтах гарадоў. Тады ў Вас знойдзецца практыка па Вашай спэцыяльнасьці, а склад можа даваць апрача практыкі сам па сабе нязгоршы даход.
    Такое пчалярскае таварыства можна зрабіць як аддзел Расейскага Імпэратарскага Обіцества пчеловодства. Яны даюць фірму, даюць падмогу грашамі і крэдыт на тавары, а што найважнейшае, не ўтыкаюць у гэтую справу палітыкі, а дзеля гэтага можна арганізаваць курсы і ў сваёй мясцовай мове, выдаваць брашуры, адозвы, мець лекцыі, рабіць выстаўкі і ўсё іншае.
    Калісь, гады два таму, я насіўся з гэткім праектам, г.зн. каб адкрыць такое таварыства, але тады не было сваіх людзей. Таварыства можна было адкрыць, але яно не было б беларускае, і вось дзеля таго закінуў гэтую думку да лепшых часоў, да тых часоў, калі ў нас будуць свае людзі.
    Мо ўжо цяпер і можна было б узяцца за гэтую працу? V садзе Вашага дзеда можна было б арганізаваць паказную пасеку для Гродзешчыны, у Віленшчыне знойдзецца таксама чалавек, каторы будзе ўтрымліваць такую пасеку, у Меншчыне таксама, цяжка толькі з Магілёўшчынай. Але не безнадзейна і там.
    Панна Людвіка, абдумайце мой праект і напішыце свае думкі. Я веру, што праект добры, бо дае поле і да працы ідэйнай, і да падняцьця эканамічнага нашай старонкі”.
    Якія ж шырокія гарызонты, якія пэрспэктывы... Здаецца, на крыльлях паляцела б пачынаць працу! Але — на перашкодзе стаяла вайна. Трэба чакаць. Пакуль што практыкавала ў дзеда: памагала даглядаць пчолаў, выбіраць мёд.
    Немцы надыходзілі. Мы з мамай пастанавілі ехаць у Менск, ці лепш пад Менск, куды нас запрашаў мамін швагра. Выехалі 15 жніўня 1915 году. Аб трох гадах, праведзеных у Менску, працы там, пішу ў іншым месцы. Тут толькі прыпамінаю сабе працу ў сваім фаху.
    У1916 годзе Таварыства помачы ахвярам вайны пастанавіла наладзіць кароткія курсы садаўніцтва і агародніцтва з дадаткам пчалярства для бежанцаў, зарэгістраваных у нашым Камітэце. Мы лічылі, што нядрэнна будзе гаспадарам, якія вернуцца на свае зьнішчаныя гаспадаркі, умела ўзяцца за іх аднаўленьне. Пайшла я да губэрнатара па дазвол на арганізацыю такіх курсаў. Але ён адказаў, што гэта не ў яго кампэтэнцыі, і параіў дадаць заяву, прашэньне ў Міністэрства земляробства. Мы падалі і надзіва хутка атрымалі дазвол. Гэта былі першыя афіцыяльныя курсы, якія вяліся на беларускай мове. Вялі мы іх удваіх: Янка Крыўка і я.
    Захавалісяпраграмы курсаў. Навукатрывала45дзён.3аняткі кожны дзень:ад 9 раніцы да 11, і ад 2 да 6. Практычыя заняткі — у садах, агародах, інспэктах. Практыку вялі ў Русецкіх на Старажоўцы. Пры 315 гадзінах на садаўніцтва адводзілася 100 гадзін, на агародніцтва — 150 гадзін, на пчалярства і прыкладныя навукі — 65 гадзін. Чыталіся розныя рэфэраты, напрыклад, “Карысныя і шкодныя птушкі ў нашых садах” і г.д. Гэтакія тэмы апрацоўвала найчасьцей я. Было цяжка. Ані адпаведных кніжак на беларускай мове, ані знаёмства з назвамі птушак, расьлін, казюлек і г.д. у нас не было. Толькі “Саха”, якая дагэтуль выйшла, крыху памагала. У большасьці трэба было ўсё вышуківаць, перакладаць, a то і проста ствараць.
    Усё ж неяк ішло. Слухачоў было няшмат і ўсе рознага ўзросту: старыя, сівюсенькія дзядулькі і маладыя. Аднаго добра помню: Эдзік Падгайскі з Ашмяншчыны. Найбольш быў рупны, цікаўны, працавіты. Усё гаварыў аб тым, як гэта ён вернецца на сваю гаспадарку, як будзе праводзіць у жыцьцё здабытыя веды.
    Апошнія экзаміны адбыліся ў прысутнасьці Ядвігіна Ш. і гарадзкога агранома. Выдалі пятнаццаць пасьведчаньняў аб скончаных курсах. Ізноў розная штодзённая работа, а пчолы, сады, агароды — толькі ў снах...
    У ліпені 1918 г. мы з мамай, якая была паважна хворая, выехалі дамоў, у Сакольшчыну. Дзед мой памёр, гаспадарыла мая цётка. Пчолаў не было каму глядзець. Некалькі сем’яў загінула, а тыя, што засталіся, былі ў страшэнным стане. Узялася я даводзіць іх да парадку. Пару старых вульляў выменяла ў старога пчаляра-селяніна на раі. Паехаўшы да яго ў вёску Куляўцы, я апынулася ў сівой мінуўшчыне. Невялікі садок, а ў ім пчолы ў калодах! Ды ня толькі ў калодах-стаяках, але і ў лежаках, якія я ўпершыню ў жыцьці пабачыла. Калоды мэтры па два ляжалі на траве на нізенькіх казлах, крапіва, лебяда... Вылет амаль каля самай зямлі... Пчолы скрозь траву прабіваюцца. Зьверху, каб дожджык не заліваў, калода пакрыта пластамі яловай кары, прыціснутай каменьнямі. Але, відаць, і пчаляру надаела так гаспадарыць, бо ахвотна згадзіўся выменяць 3-4 раі на рамовыя вульлі.
    У той час у нас гасьцяваў украінец, студэнт-аграном Міхайла Бароўскі — замілаваны пчаляр. Я вельмі шмат скарыстала з гутарак з ім аб пчолах. Апрача таго, мы з ім разам узяліся пісаць кніжку “Медадайныя расьліны”. Ён пісаў па-украінску, я — па-беларуску. Так мінуў час аж да 1923 году, у якім я з сям’ёй выехала ў Вільню на сталае жыцьцё. Да сьнежня 1923 г. я ўжо працавала адміністратаркай грамадаўскіх газэт. Паміма таго, што работа займала шмат часу, была магчымасьць знаёміцца з віленскімі і прыяжджаючымі ў Вільню беларусамі, паміж якімі спатыкаліся і замілаваныя пчаляры. 3 імі заўсёды было аб чым пагаварыць. Віленскія пчаляры, як Язэп Шнаркевіч, Ігнат Біндзюк, А. Коўш1 і я, мелі па некалькі сем’яў пчол у сваіх садочках; пчаляры-сяляне мелі і немалыя пасекі. Спатыкаючыся, мы гаварылі аб сваіх посьпехах і клопатах, дзяліліся сваёй практыкай.
    Сабраўшыся неяк большай групай, да якой далучылася пару студэнтаў, пчаляроў-энтузіястаў, мы пачалі разважаць магчымасьці стварэньня сваёй арганізацыі. Тады я прачытала прысутным ліст В. Ластоўскага. Гэта быў апошні штуршок, які прымусіў узяцца за канкрэтную работу. У такіх маштабах яна не разьвернецца, але хоць мінімальна няхай зьдзейсьніццатое, аб чым марылі ў Вільні 10 гадоў таму. Але з чаго пачынаць, з якімі капіталамі? Адзіны выхад: браць прыклад з украінскіх пчаляроў. У Львове ўжо існавала каапэратыўнае пчалярскае таварыства “Рій”. Яно мела ні мала-ні многа 4000 сяброў. Сіла! Мела часопіс “Украіньске пасічніцтво”, краму з прыладамі, майстэрню, дзе гэтыя прылады выраблялі. Чаму ж нам не пайсці гэткай жа дарогай?
    Найперш трэба было апрацаваць праект статуту, а тады склікаць арганізацыйны сход. Са статутам клопату небыло.У Беларускім каапэратыўным банку, які паўстаўу Вільні ў1925 годзе, працаваў старшым бугальтарам Мікалай Манцэвіч. Ён быў спрактываным каапэратарам, да таго ж чалавекам вялікай энэргіі і працавітасьці. Ён моцна зацікавіўся нашым праектам і абяцаў апрацаваць статут. He адкладываючы, узяўся за работу. Яму памагаў другі бугальтар з Беларускага каапэратыўнага банку — пчаляр Ігнат Біндзюк. Я напісала як уступ да статуту “Дзесяць запаведзяў пчаляра-каапэратара”.
    I вось статут гатовы, і можна склікаць арганізацыйны сход. Наша ініцыятыўная група пачала паведамляць усіх знаёмых — і асабіста, і пісулькамі. Трэба было, каб мінімум дзесяць чалавек падпісала статут, а тады ўжо можна было б старацца аб яго рэгістрацыі.