• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Алеякіяёсьцькантрасты!Чытаешутворыбелоруског<7пісьменьнікасказ:“Масква! Родная да болю...”. Але я трымаю перад вачыма кніжку, якую мне прыслалі з Менска,— “3 думай пра Беларусь”. Тэмы дзьве: Кастусь Каліноўскі5 і Францішак Багушэвіч. Праца гісторыка Г. Кісялёва6 — расейца'. Па-беларуску, мова добрая. Напісана надзвычайна! 3 якім замілаваньнем сабраныя гістарычныя матэр’ялы! 3 якой цеплынёй адносіцца аўтар да герояў сваёй працы!
    Ці Вы чытаеце “Полымя”? У 7-м нумары два цікавыя артыкулы: Р. Семашкевіча7 — “Я. Купала і прафэсар Эпімах-Шыпіла” і Янкі Саламевіча — “Зьбіральнік залатых скарбаў” (аб Міхале Федароўскім).
    Янка Саламевіч і Алег Лойка8 (паэт і пісьменьнік) прыяжджалі да мяне. Абодва вельмі сымпатычныя, шчырыя беларусы, нашы заходнікі з-пад Слоніма. Каб такіх больш. Што ж, яны пішуць, добра пішуць, друкуюць, але ўплыву на агульны стан абставінаў ня маюць.
    Яшчэ я мела мілую хвілінку. Атрымала ад аўтара С. Шушкевіча9 яго кніжачку дзіцячую — “Будзільнік”. Прыгожыя, мастацкія рысункі і вельмі добрыя вершы для наймалодшых. Але тыраж, пэўна, невялікі, бо дзясяткамі тысяч выдаюцца толькі кніжкі ў мове расейскай і пераклады беларускіх аўтараў на расейскую — імі запаўняюцца беларускія бібліятэкі. Зрэшты, аб усім гэтым Вы ведаеце ня горш, чым я.
    Спадзяюся, што напішаце мне. Буду радая і ўдзячная. У мае такія вялікія гады (хутка 75!) кожная сьвежая думка, спрыяючае слова маюць ажыўляючае значэньне.
    Усяго найлепшага! Шчыра цалую. Л. Войцік.
    4. ЛАРЫСЕГЕНІЮШ
    77 верасьня 1967 г. Вільня
    Дарагая мая.
    Дзякую за цікавы і шчыры ліст. Ведаеце, маю такое ўражаньне, што я з Вамі даўна-даўна знаёмая. Што нас нічога ня дзеліць, а шмат што зьвязывае. Я радая, што ў канцы жыцьця маю некага, з кім магу шчыра падзяліцца думкамі.
    Бо нават са старымі знаёмымі ня ўсім магу падзяліцца.
    Маю ў Менску знаёмую, можа, Вы чулі — Юлія Бібіла1. Мы з ёю спатыкаліся ў 1917 г. 50 гадоў ня бачыліся і ня чулі адна аб другой. Цяпер яна была ў мяне пару дзён, часта піша. Прысылае мне кніжкі, наагул, адносіцца добра, а ўсё ж я з ёю шчырай быць не магу! Яна так захопленая “вялікімі маштабамі работы”! А на ўсе мінусы вочы мае зачыненыя, проста мінусаў ня бачыць і ня
    хоча бачыць. Я раз-другі адазвалася крытычна, то яна тлумачыць тым, што я “не разумею духу часу” і г.д.
    3 іншымі старымі і добрымі знаёмымі — тое самае. Дачка Ядвігіна Ш.2, з якой мы 3 гады (1915-18) былі амаль неразлучныя, напісала мне нядаўна: “Чаго ты хочаш? Маем рэспубліку, маем усё, што дзяржава мець павінна, чаго больш табе трэба? Няхай працуюць так, як вымагаюць час і абставіны”. На мае тлумачэньні недахопаў зусім перастала пісаць.
    А яны там у Менску так залгаліся, што проста не разумеюць, мусі, што робяць, не разьдзяляюць праўды ад маны. Мела я цяпер хвіліны абурэньня і прыкрасьці. У прошлым тыдні атрымала я ад Ю. Бібіла новую кніжку “Пяцьдзесят чатыры дарогі” — збор біяграфіяў і аўтабіяграфіяў беларускіх пісьменьнікаў. Паміж імі аўтабіяграфія Міхася Машары. Можа, Вы яго ведаеце? Чытаю і вачам сваім ня веру! У той час, як я працавала адміністратаркай беларускай радыкальнай прэсы, ён быў адказным рэдактарам.
    Ну, адна, другая, трэцяя канфіската — арышт — Лукішкі. Сядзеў 2 гады і 4 месяцы (у аўтабіяграфіі піша, што 4 гады!). Я, як і ўсімі арыштаванымі рэдактарамі, апекавалася ім, пасылала пачкі з ядой, насіла кніжкі праз пракуратуру. У той час ён пачаў пісаць вершы па-беларуску. Кожны верш перасылаў у лістах мне, у рэдакцыю “Заранкі”, дзе некаторыя я зьмяшчала. Наагул, дзетрэба было, вершы папраўляла, увагі перасылала яму. Лістоў яго з вершамі набралася ў мяне шмат. Ды на бяду яны, як і ўся папка з лістамі дзяцей да “Заранкі”, загінулі.
    Машара нядаўна прыслаў мне першую кніжку сваёй трылёгіі “Крэсы змагаюцца” з цёплай дэдыкацыяй. Пры аказіях перасылае мне прывітаньні і г.д. Аў аўтабіяграфіі піша: “У пачатку 1928 г. турэмны камітэт (арганізацыя палітвязьняў) пераслаў на волю нізку маіх вершаў. На сродкі МОПРа3 неўзабаве выйшаў маленькі зборнічак маіх вершаў “Малюнкі” і г.д. Якая мана! “Малюнкі” выдала я асабіста, памаглі наборшчыкі бясплатнай працай. Ніякі МОПР нічога супольнага з гэтым ня меў. Як Машара выйшаў з астрогу, я яму дала аўтарскія экзэмпляры і невялічкі ганарар, сабраны з прададзеных кнігарняй кніжачак.
    Ніяк не разумею, нашто, дзеля чаго такая мана? Скрыць сувязь з “Заранкай”, пахваліцца, што МОПР яму памог? Мне ня трэба ды я і не хачу, каб ён называў мяне як выдаўца — не для пахвалы я гэта рабіла, але чаму лгаць і то ў жывыя вочы? Як гэта назваць? Ды ня варта псаваць сабе нэрваў, толькі што я гэтага так не пакіну — гэта ясна.
    Пішаце, што маем супольных знаёмых? Адчасьці, гэта так. А. Ліса ведаю, хоць бачу яго рэдка, а аб ім чую ад знаёмай п. Шнаркевіч, да якой ён піша. Караткевіча4, на жаль, дагэтуль асабіста ня знаю. Хоць вельмі мне ён падабаецца — як у сваіх творах, так і ў тых пару лістах, якія ад яго маю. Асабіста з менскіх знаю I. Саламевіча і А. Лойку, якія ў жніўні да мяне прыяжджалі.
    Шышэі, як кажа мой сын, Вас часта і добра ўспамінаюць. У іх вельмі мілая і прыгожая дачушка Ліля. Лёдзя здавала экзаміны за 10 кл. і вучыцца ў вячэрнім тэхнікуме, Косьця працуе на фабрыцы токарам. Ачаму Клімовічы аба мне Вам не казалі? Гэта ж вельмі проста! У Вас уражаньне было праўдзівае: беларускія дзеячы — гэта быў Клімовіч і кампанія, ці інакш — хадэкі! У іх быў прынцып — хто ня з намі, той проціў нас! Калі я рэдагавала “Беларускую борць”, то яны гаварылі: “Борць” выдаецца на тое, каб зрабіць
    падрыў “Самапомачы”5, якую выдаваў А. Клімовіч. I шмат-шмат падобнага.
    Цяпер, калі Клімовічу патрэбныя былі пэўныя зацемкі, ён прасіў аб іх мяне — праз супольную знаёмую п. Шнаркевічыху, а да яе пасылаў Шутавічанку6. Тады Шнаркевічава кажа: “Чаму Клімовіч ня зробіць гэтага асабіста, паехаў бы і атрымаў адказы на ўсё, што яму трэба?”. На гэта Шутавічанка: “Ён баіцца.” Усё ж адважыўся. Я старога, ясна, не ўспамінала, і так пакрысе супрацоўнічаем. Хоць ён у шмат чым хадэкам астаўся.
    Што тычыцца М. Марцінчыка, то ў Вас, напэўна, падставы важныя, каб яго не любіць. Я з ім ні ў працы, ні ў якой паважнай бядзе справы ня мела. Прыходзіў у рэдакцыю, пералівалі з пустога ў парожняе. Цяпер ад часу да часу заскочыць даведацца, як маюся, і ўсё. Так што судзіць аб ім не магу.
    Ці Вашаму мужу не прыйшлося пазнаёміцца ў Празе з др. Марыяй Голуб-Бучынскай? Вось гэта сапраўды было б супольнае знаёмства! Гэта мая добрая, сардэчная знаёмая.
    Цікава, што за Муха, аб якім Вы пішаце? Клімовіча я аб ім не пыталася, а сама ведала Муху7 (без дадаткаў) — матроса, дэлегата ад Балтыйскага флёту на Вайсковы зьезд у Менску ў 1917 г.
    Але паважных спраў — хопіць. Цяпер аб мілым і ясным: аб кветках і грыбах. У нас таксама цьвітуць геаргіні. Глядыёлюсы (дзеткі), флёксы ды з летніх — залаты мак (этольцыя), нэмэзія, алісум, лябэлія. Астры растуць добра, а прыгожых ня маем. Куплялі і флянсы, і насеньне, ды ўсё нічога ня вартае. Ужо маем пасаджаныя двухгадовыя кампанулі і 250 штук браткаў. У нас ёсыдь сякія-такія інспэкты, так што ўсе флянсы кветак і памідораў я сама гадую.
    Шкада, што ў Вас німа як выгадаваць флянсаў. У мяне вельмі цікавыя памідоры. Ёсьць жоўтыя вялікія, жоўтыя дробненькія — як чарэшні. Падоўжаныя, як сьліўкі, чырвоныя, вельмі плодныя — кусты ломяцца! I бразылійскія высокія. Унук мой выгадаваў куст больш 2 мэтраў вышыні! Праўда, сёлета ўсе вельмі гніюць. Але і так шмат маем. Цікава, як Вы кансэрвуеце памідоры? Напішыце мне, добра? У мяне цяпер самы збор.
    А я Вам пасылаю рэцэпт на марынаваныя грыбы. Вельмі добры спосаб, не псуюцца, могуцьстаяць гады тры і смачныя.У нас таксама было баравікоў шмат, але гэта пад горадам. Людзей больш, чым грыбоў! Усё ж я замарынавала 10 паўлітровых слоікаў (а 6 маю прашлагодніх) і насушыла. Дачка мая добра зьбірае, а я каля дому знаходжу, маю свае мейсцы.
    Унук прыпамінае, каб запытацца, які ў Вас вінаград і скуль маеце, можа, можна адтуль выпісаць? У нас таксама ёсьць, але мой Слаўка8 любіць садзіць новыя гатункі. Бедны ён у нас! Mae ляганэўроз — трудна яму гаварыць. Цяпер ходзіць да лягапэда на розныя працэдуры. Доктар дае надзею, што вылечыцца, а тым часам мучыцца, і нам цяжка на яго глядзець. А такі здольны да кожнай работы, так добра вучыцца! Фізычна здаровы, мае 13 Н гадоў і 170 росту! Сільны, а тут такая бяда.
    Вось расьпісалася! Чытаць Вам надаесьць. Моцна цалую, прыезду чакаю. Толькі ня думайце самі шукаць! Немагчыма. Спаткаем. Сардэчныя прывітаньні Вашаму мужу.
    Л. Войцікава.
    5. АРСЕНЮЛІСУ
    2 сакавіка 1968 г. Вільня Паважаны грамадзянін1.
    Сягодня атрымала Ваш ліст. У адказ паведамляю, што я ад восені 1915 г. да пачатку 1918 г. працавала ў Менску ў камітэце Таварыства помачы ахвярам вайны і маю напісаныя ўспаміны за гэты час. Апрача таго, магу напісаць гісторыю аднае вёскі ў Сакольскім павеце Гродзеншчыны — яе зьнішчэньне, выезд у бежанцы, паварот...
    Калі такі матэр’ял Вас зацікавіць, калі ласка, паведамце, перапішу і перашлю Вам. Калі, пазнаёміўшыся з маімі матэр’яламі, будзеце лічыць, што варта іх даць у друк, будзем старацца гэта зрабіць.
    Цяпер у рэд[акцыі] “Полымя” ляжаць два разьдзелы з “Маіх успамінаў”. Падобна, будуць іх друкаваць. Калі гэта зьдзейсьніцца, можна было б папрабаваць папхнуць і матэр’ялы бежанцкія. Я сама ў Менску не бываю, але ёсьць там малады кандыдат філялёгіі2, які ласкава маімі справамі займаецца. Мушу дадаць, што і я сама была ў Менску ў бежанцах, бо прыехала туды з Саколылчыны.
    Прыйшла мне ў галаву адна ідэя, а нават дзьве!
    1.	У Гродзенскай вобласьці, у Мастоўскім раёне ёсьць вёска Гудзевічы, у ёй сярэдняя школа. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры ў гэтай школе3 — чалавек вельмі рупны і вучняў сваіх заахвочывае да грамадзкай працы. Я напішу да яго, папрашу, каб пагаварыў з моладзьдзю старэйшых клясаў, мо ў каго ёсьць бабкі і дзяды, якія былі бежанцамі і змаглі б падзяліцца з унукамі сваімі ўспамінамі зтыхчасоў. Гэта былі б матэр’ялы аўтэнтычныя,з першых рук.
    2.	Ці не цікава было б сабраць творы нашых пісьменьнікаў, у якіх адлюстраваліся падзеі, перажываньні скранутых з родных хат нашых людзей? Напрыклад, у М. Гарэцкага4 ёсьць дзьве рэчы — “Уцекачы” і “Пакіненыя хаты”. Я маю маленькі абразок “Толькі сон”. Яшчэ шмат чаго можна знайсьці. Я думаю, не адмовілася б гэтым заняцца Юлія Язэпаўна Бібіла.