Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
гэты наш каапэратыў будзе даўгавечнейшы за іншыя. Для яго існаваньня патрэбны грунт ёсьць, і ён будзе жыць, трэба толькі быць цярплівым і перамагчы нашу беларускую інэртнасьць. Знаю, як цяжка працаваць Вам над гэтай справай у Вільні, і я прашу Вас не паддавацца, верыць, бо пчалярства ідзе наперад, і яно будзе пашырацца, бо і саматугам расшыраецца, а гэта паказьнік таго, што яно не заглохне. Будзьце ласкавы, калі можаце бачыць з майго ліста, што я магу быць карысным для справы, то пакіруйце мною, а я, у чым толькі магу, пастараюся палегчыць працу Управы Таварыства”.
Такія лісты сапраўды падбадзёрывалі. Мы бачылі, што працуем недарэмна і наша праца дае вынікі. Але ў большасьці лістоў былі пытаньні, просьбы аб парадах. Часам два-тры лісты былі амаль аднолькавага зьместу: пыталіся пра тое ж самае. I кожнаму асобна трэба было адказываць! Толькі трата часу, паперы і — паштовых марак.
Выхад быў адзін: выдаваць свой пчалярскі часопіс! Так і пастанавілі. I было гэта ў 1934 годзе. Але яшчэ перад выхадам першага нумару часопіса “Пчала” правяла вялікую работу: арганізавалі завочныя курсы па збору і прадажы лекарскіх зёлак. Беручы пад увагу, што шмат якія лекарскія зёлкі адначасова зьяўляюцца меданоснымі расьлінамі, нават невялікія плянтацыі гэтых расьлін маглі даць пчалярам падвойную карысьць. А збор дзікарастучых лекарскіх зёлак могдаць немалы заробак.
Атрымаўшы з Варшавы, ад зялярскай арганізацыі сьпіскі зёлак, на якія было найбольшае запатрабаваньне ў краі і за граніцай, ды цэны на іх, мы ўзяліся за работу. Працавалі шчыра і сумленна. Тэксты пісала я супольна са студэнтаммэдыкам В. Тумашам, малюнкі абяцаў зрабіць Янка Хвораст2, a М. Манцэвіч узяў на сябе ўсю тэхнічную работу — перадрук на машынцы і адбіваньне на шапірографе.
Беручы пад увагу, што назвы аднаго ж і таго зельля ня ўсюды аднолькавыя, трэба было кожнае вельмі падрабязна апісываць. Каб добра апісаць, мала было ведаць расьліну па малюнку ў батаніцы, трэба было яшчэ пазнаёміцца з ёю “асабіста”. Вось мы і хадзілі па лясах, палях, сенажацях над рэчкай Віленкай і вышуківалі патрэбныя нам расьліны... Аднае расліны, дробнай, маленькай, аніяк не ўдавалася знайсьці. I назва яе беларуская, арыгінальная — буслава пасьцель, і запатрабаваньне на яе было вялікае, і цана высокая, а як яе ўнесьці ў лекцыю, калі мы яе і ў вочы ня бачыліі? Так і прыйшлося буславу пасьцель са сьпіскаў выкінуць.
Яшчэ адно трэба было спраўдзіць: як расьліна найлепей сохне? У якіх варунках? На сонцы ці ў цяньку, ці ў штучным цяпле, напрыклад, у печцы ці духоўцы? Дзеля гэтага мы кожны ў сябе рабілі пробы, а пасьля дзяліліся вынікамі.
3 адной расьлінкай — заячымі агурочкамі — быў і сьмех, і плач. Аніякім спосабам яна не давалася высушыць. Дзе ні прабавалі яе класьці ці вешаць — нічога не выходзіла: ня толькі ня сохла, але проста — расла... Да таго нас давяла, што мы перасталі пры спатканьні з сабой нармальна вітацца: замест звычайнага добрага дня адразу пыталіся: “А што — сохне?” — “Дзе там сохне — расьце! А ў вас?” — “Таксама расьце”. Ня даўшы рады яе высушыць, таксама выкінулі са сьпіскаў.
Нягледзячы на такія дробныя перашкоды, работа хутка пасоўвалася наперад. Тым часам і курсантаў набралася чалавек з дваццаць, і першыя лекцыі пачалі мы высылаць. Як і было запраектавана, затры тыдні мы выслаліўседзе-
вяць лекцый. Заставалася шмат запасных экзэмпляраў, але і на іх знайшліся аматары. Усяго курсы мелі 54 падпісчыкаў. Нашымі курсамі вельмі зацікавіліся ўкраінцы. У іх былі добрыя фахоўцы: інжынер Гаўрыленка і аўтар кніжкі “Лікарскі ростіні” Т. Паныч. Пастанавілі яны наладзіць такія ж курсы ў сябе і пыталіся аб тэхнічным баку работы.
Вядома, вялікіх вынікаў курсы не далі. Мо таму, што якраз скончыўся сэзон. Але ўсё ж людзі з гэтай працай пазнаёміліся і ў будучым маглі за яе ўзяцца.
3 1934 году тут мушу вярнуцца ў год 1930-ы, бо неяк я прапусьціла пару падзеяў. Ня трэба гаварыць, што праз увесь гэты час нармальная работа ў Таварыстве “Пчала” амаль не перапынялася: мы атрымлівалі многа лістоў, адказывалі на іх, куплялі воск і мёд, высылалі воск і розныя выпісаныя прылады... У верасьні 1930 г. выйшаў першы нумар “Сахі” — беларускага месячніка сельскай гаспадаркі і вэтэрынарыі. Кіраваў выданьнем інжынер-аграном С. Бусел3. Пагаварыўшыся з ім, “Пчала” пачала для “Сахі” рабіць пчалярскі аддзел пад маёй рэдакцыяй. Часткова гэта замяняла неабходны для ўсіх пчаляроўуласны часопіс. На старонках “Сахі” “Пчала” таксама зьмяшчала ўсе свае абвесткі.
Пераглядаючы цяпер першы нумар “Сахі”, знайшла я ў хроніцы зацемку, якая мяне незвычайна зьдзівіла, бо я чамусці гэтага факту абсалютна ня помню. Вось яе тэкст: “Беларуская медасытня ў Вільні. Беларускае каапэратыўнае Т[аварыст]ва “Пчала” пачало энэргічную працу над утварэньнем у Вільні беларускай медасытні. У медасытні будуць прадавацца ўсякія вырабы з мёду, таксама і мёд. Апрача таго, пры медасытні будзе існаваць і сталоўка. ІІІмат працыў гэтым кірунку паклала гр[амадзянка] Л. Войцікава”. Восьтак гісторыя: як жа я гэтага ня помню?
Далей у зацемцы гаварылася, што справа беларускай медасытні, бясспрэчна, залежыць у першую чаргу ад нашага грамадзтва. Дзеля гэтага, каб праект медасытні сапраўды быў зрэалізаваны, патрэбна помач і супрацоўніцтва ня тольні сяброў “Пчалы”, але і іншых беларускіх арганізацый. Праект такіх сталовак і медасытняў, якімі кіравалі б каапэратыўныя арганізацыі, трэба было б пашыраць і на іншыя гарады. Гэта аблягчыла б і працу самога Таварыства “Пчала”, даючы магчымасьць пчалярам прадаваць мёд у бліжэйшых гарадах і мястэчках... Што ж, думка добрая, але, мусіць, усё разьбілася аб нашу сталую перашкоду — безграшоўе.
Другі факт з жыцьця “Пчалы” ў той час то я добра помню. 14 верасьня 1930 г. распачаўся ў Вільні другі Паўночны кірмаш, які працягнуўся аж да 28 верасьня. У кірмашы прымалі ўдзел ня толькі прамысловыя і гандлёвыя фірмы нашага краю і Польшчы, але таксама прыватныя фірмы Швайцарыі, Аўстрыі, Фінляндыі і інш. На кірмашы было шмат аддзелаў, між якіх быў і сельскагаспадарчы аддзел. Кірмаш адбываўся ў Бэрнардынскім садзе.
Наша Таварыства “Пчала” атрымала там невялікі пляц і на ім, пад прыгожа зробленым плякатам, наладзіла выстаўку самаробных пчалярскік прылад. Сябра “Пчалы” М.Тулейка са Стаўбцоўшчыны прывёз саламяны вулей (з прасаванай саломы) сваёй работы, сеткі, куродым і інш. Прыслалі нашы пчаляры таксама т.зв. ліпаўкі — выдаўбленыя з ліповых калодак бочачкі на мёд. Я дала калекцыю насеньня меданосных расьлін. Шмат што з выстаўленага было прададзена.
А цяпер з 1930 году зноў вярнуся да перапыненых успамінаў аб курсах. Скончыўшы з імі, мы адразу пачалі рыхтавацьчасапіс. На друк не было сродкаў,
таму пяць першых нумароў адбілі на шапірографе. Назвалі часопіс “Беларуская борць: месячнік пчалярства і мядова-лекарскіх расьлін”. Падпісная цана ўстанаўлівалася: на год — 5 злотых, на тры месяцы — паўтара злотых, за граніцу — удвая даражэй.
Першы нумар “Беларускай борці” выйшаў у жніўні 1934 г., другі-трэці (падвойны) — у верасьні-кастрычніку, чацьвёрты і пяты — адпаведна ў лістападзе і сьнежні. Пачынаючы ад першага нумару, мы высылалі свой часопіс на абмен розным краёвым і загранічным пчалярскім часопісам. У хуткім часе ў абмен атрымалі польскія, украінскія, чэшскія, нямецкія, рускія.
Разаслалі мы пробныя нумары на ўсе адрасы пчаляроў, якія дагэтуль “Пчала” здабыла. I амаль адваротнай поштай пасыпаліся скаргі: “Невыразна, цяжка чытаць, чаму не друкуеце?” Адразу ж, у наступным нумары, быў агульны адказ — артыкул ад рэдакцыі. Стараліся мы вытлумачыць пчалярам, што работу мы пачалі без ніякіх капіталаў і цяпер чакаем падтрымкі з боку пчаляроўпадпісчыкаў. Таму просім прыслаць падпіску і старацца прыдбаць новых падпісчыкаў у сваёй ваколіцы.
Відаць, першыя нумары “Беларускай борці” пчалярам спадабаліся, бо яны паслухалі нас і пачалі прысылаць падпіску. I ўжо ў студзені-лютым 1935 г. мы выпусьцілі 1-2 (6-7) нумары “Беларускай борці” друкарскім спосабам. Цяпер ужо ўсе адказы пчалярам даваліся ў паштовай скрынцы, а “Пчала” мела дзе зьмяшчаць свае камунікаты.
На старонках “Беларускай борці” зьмяшчаліся таксама цэньнікі на лекарскія зёлкі, на насеньне, а таксама на медадайныя расьліны і адрасы, дзе гэтае насеньне або флянсы купіць. Шмат што можна было дастаць у Вільні, ва ўнівэрсытэцкім батанічным садзе. Агароднік батанічнага саду сам прадаваць флянсаў ня меў права, трэба было мець на гэта дазвол ад загадчыка саду прафэсара Мушынскага. Але ён заўсёды ахвотна падпісываў загад прадаць патрэбную нам колькасьць, а калі чаго не было, даваў адрасы, дзе можна купіць. “Беларуская борць” разыходзілася ўсе шырэй і шырэй, мела падпісчыкаў на Украіне, у Румыніі і г.д.
Шмат задавальненьня далі нам вельмі прыхільныя рэцэнзіі ў польскім часопісе “Бортнік Велькопольскі” і часопісе “Украінскі пасічнік”. У дзесятым нумары за 1934 год “Украінскі пасічнік” падаў вестку аб выхадзе ў сьвет першага нумару “Беларускай борці”. Пасьля пералічэньня зьмешчаных у ім артыкулаў гаварылася: “Зьмест часопіса паважны. Артыкулы цікавыя, што абяцае беларускім пчалярам пэўнасьць разьвіцьця іх часопіса дзеля дабра народнага пчалярства. Абдуманае злучэньне пчалярства з лекарскімі зёлкамі — ідэальнае. Беларусь — гэта край, дзе земляробчая культура яшчэ не папсавала, як у нас, прыроднай цэльнасьці, дзе яшчэ рай для жывёлагадоўлі, пчалярства, дзе можна вагонамі зьбіраць лекарскія зёлкі, ягады, грыбы, толькі трэба, каб народ зразумеў, якія скарбы кругом сябе мае. Дзеля выкарыстоўваньня гэтага прыроднага багацьця ў першую чаргу патрэбна фаховая асьвета. Думаем, што ініцыятыва “Пчалы” шчасьлівая і шчыра народная, таму маем надзею, што затрыманьня ў пашырэньні фаховай асьветы сярод пчаляроў ня будзе. Слава беларускім пчалярам! Нашым пчалярам з Палесься, Холмшчыны і Падляшша радзім часопісам “Беларуская борць” зацікавіцца дзеля сваёй карысьці”.
Украінцы наогул вельмі прыхільна адносіліся да “Беларускай борці”. Інжынер М. Гаўрыленка прыслаў нам у “Беларускую борць” свой артыкул “Ці
аплачываецца гадаваць лекарска-прамысловыя расьліны?”, і мы зьмясцілі яго ў чацьвёртым нумары за 1934 год. Пасьля ён жа ня раз адказываў на пытаньні нашых чытачоў. Апрача таго, для 1-2 нумару за 1935 г. ён прыслаў яшчэ адзін артыкул — “Збор дзікіх і культываваных лекарскіх расьлін”. У сваю чаргу мы давалі ў “Беларускай борці” аб’явы аб ладжаных украінцамі пчалярскіх курсах і інш.