• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    У канцы зімы 1935 г. рэдакцыя “Беларускай борці” абяцала сваім акуратным падпісчыкам прэміі — насеньне меданосных расьлін. Той, хто прышле падпіску на цэлы год, дастане дзьве порцыі насеньня, хто на паўгода — адну порцыю. Пчаляроў гэта зацікавіла. Падпіска пабольшала, і мы акуратна высылалі абяцаныя прэміі, а пчаляры дакладна паведамлялі аб іх атрыманьні.
    Тым часам зьмест “Беларускай борці” штораз усё больш пашыраўся. Па жаданьню чытачоў мы ўвялі аддзелы: садаўніцтва і агародніцтва, шаўкоўніцтва, дробнай жывёлагадоўлі (трусы, куры і г.д.), мэдыцынскі, вэтэрынарны. Па выразнаму жаданьню жанчын — жаночую старонку. Зьявіліся аддзелы рыбалоўства, грыбазнаўства, куток наймалодшых. Прыбывала тэмаў, матэрыялаў, а разам з тым — і пытаньняў, лістоў ад чытачоў. Пчаляры прысылалі справаздачы са сваіх пасек, з пробных палеткаў меданосаў, з пачатай гадоўлі лекарскіх расьлін.
    Сувязь з чытачамі была штораз мацнейшая. Але, хаця некаторыя пчаляры, прысылаючы падпіску, давалі па пару залатовак у фонд часопіса, матэрыяльнае становішча “Беларускай борці” зусім не палепшылася. У маі 1939 году мы выдалі апошні нумар. 3 вялікім сумам расставаліся з нашым выпеставаным часопісам, бо на далейшае ўжо не хапала сілы.
    Сёньня, пераглядаючы лісты пчаляроў ды захаваныя нумары “Беларускай борці” думаю, чаму так выйшла. Чаму нашай маленькай жменьцы ніхто з віленскага беларускага грамадзянства не дапамог? А яшчэ ж раней трэба было спыніць дзейнасьць Таварыства “Пчала”. Як каапэратыў Таварыства падлягала агульнаму Саюзу каапэратываў і павінна было час ад часу падлягаць рэвізіі. Прыяжджаў рэвізор з Брэста. Рэвізор аднёсься да нашай працы вельмі прыхільна, раіў толькі, каб шырэй павесьці работу, бо лічыў, што як на каапэратыў наша Таварыства мала дзейснае. Мы гэта і самі бачылі, але ўсе намаганьні нічога не далі.
    На наступны раз, праз пару гадоў, рэвізор параіў: калі ня можаце шырэй разгарнуцца, лепш дабравольна ліквідуйце Таварыства. Ня варта чакаць, каб ліквідацыя за бязьдзейнасьць была прымусовай. Мы так і зрабілі. Але ўсё ж дзейнасьць “Пчалы”, разам з выданьнем “Беларускай борці”, працягнулася дзесяць гадоў!
    Трэба дадаць, што ўсе працаўнікі як “Пчалы”, так і “Беларускай борці”, усе дзесяць гадоў працавалі ганарова. Апошняй падзеяй у “Пчалы” было арганізаваньне ў Вільні лекцыі-вечарыны дзеля прапаганды пчалярства і спажыцьця мёду. Вось праграма гэтай вечарыны, што адбылася 3 сакавіка 1935 году:
    1.	Кароткі нарыс гісторыі пчалярства: рэфэратЛ. Войцікавай;
    2.	Спажыўныя і лекарскія вартасьці мёду: рэфэрат М.Якімца (студэнта-мэдыка);
    3.	Пчала ў літаратуры, казках і песьнях народаў славянскіх: уступнае слова Р. Шырмы4.
    Былі прачытаны: урывак з твора М. Родзевіч5 “Лета лясных людзей”
    (на польскай мове), “Багатая пчэльня” — апавяданьне М. Гарэцкага, урывак з паэмы “Новая зямля” Я. Коласа, верш “Пчолы” Я.Журбы6, “Як я вучыўся пчаляраваць” А. Вішні7(наўкраінскай мове), украінская казка “Харобрая пчала”, урыўкі з “Ганны Карэнінай” і з “Раніцы памешчыка” Л.Талстога8 (на рускай мове).
    Хор пад кіраўніцтвам Р. Шырмы выканаў згарманізаваную Грэчанінавым9 беларускую народную песьню “Ішоў раёк”, згарманізаваную Равенскім10 беларускую народную песьню “Ня стой, каліна”, “Сьняжыначкі” Уладамірскага, згарманізаваную Галкоўскім11 беларускую народную песьню “Зялёны гай”.
    Дзейнічаў буфэт, у якім усё было з мёду: мядовы торт, макаўнікі, пернікі, мёд у рамках, мёд скрышталізаваны, мёд сьвежы, гарбата. Прыгожыя праграмы — усе з пчалярскімі матывамі — нарысаваў для гэтай вечарыны Янка Хвораст. Запрашэньняў разаслалі шмат. Але і тут нас спаткала расчараваньне: публікі было мала, а з нашых “вялікіх дзеячаў” — нікога! Відаць, занізкія былі для іх парогі...
    [1975-1983]
    ЛІСТЫ
    1.	ЛАРЫСЕ ГЕНІЮШ
    28 мая 1967 г. Вільня
    Паважаная грамадзянка’.
    Зьдзівіць Вас, магчыма, ліст ад незнаёмай, але я думаю, што нас з Вамі злучае супольны клопат аб здароўі і жыцьці грамадзяніна П. Ластаўкі2. А. Клімовіч3 пераслаў мне выпіску з Вашага ліста, у каторым пішаце, што ня верыце ў палепшаньне здароўя П. Л-кі і яго шчасьце. Аб шчасьці гаварыць ня будзем — тэма даўгая, а што да здароўя, то пару дзён таму я мела ад яго вестку. Ізноў піша, што “чуецца добра” і больш працуе, чым раней. Вы пішаце, што ён хоча быць здаровым і вельмі хоча жыць! Гэта галоўнае. Псыхічны настрой мае вялікае значэньне для паправы здароўя. Толькі трэба яму дапамагчы гэты настрой утрымаць! Шчыра спагадлівыя адносіны знаёмых, прыяцеляў, безумоўна, падтрымаюць сілу яго духа. Каб толькі мясцовыя знаёмыя, якія маюць з ім кантакт асабісты, патрафілі быць яму карыснымі ў гэтым сэнсе.
    Я асабіста з гр. Ластаўкай незнаёмая, а толькі лістоўна. Шукала я кантактаў з кім-небудзь, хто ў міжваенны час жыў у Варшаве і знаў аднаго з арганізатараў і першага старшыню нашага Горадзенскага гуртка беларускай моладзі. Мой ліст пераслалі П. Ластаўцы. Ён мне прыслаў дэтальныя дадзеныя, якія мне былі патрэбныя. I так завязалася карэспандэнцыя.
    Безумоўна, сэрцавая хвароба, на жаль, любіць варочацца да сваіх ахвяраў, і таму трэба безупынна сьлядзіць, як у П. Ластаўкі справы маюцца, каб у разе чаго не дапусьціць да прапажы яго цэннай бібіліятэкі і рукапісаў працы, якой цяпер займаецца. Хто гэтым мог бы заняцца — ня ведаю. Тут патрэбны чалавек высокакультурны і практычыны.
    Пры гэтай аказіі пазвольце мне, паважаная грамадзянка, падзякаваць Вам за мілыя хвіліны, якія перажыла я, чытаючы Ваш “Куфар”4. Якім жа блізкім, родным павеяла на мяне духам! Толькі хіба наша Горадзеншчына (для мяне — Саколынчына) магла даць Вам натхненьне да такога твору? Бо дзе больш так разьвітае было, можна сказаць, артыстычнае замілаваньне ткацтвам, як ня ў нас?
    Калі б захацелі кінуць мне пару слоў, буду рада і ўдзячная. 3 прывітаньнем — Л. Войцікава.
    Адрас: г. Вйльнюс-15, просп. Красной Армйй, 180-2, ВойцйкЛюдвйка Антоновна.
    2. ЛАРЫСЕ ГЕНІЮШ
    12 чэрвеня 1967 г. Вільня Паважаная грамадзянка.
    Шчыра дзякую за ліст. He адразу адказала, бо з дня на дзень чакала весткі ад гр. Ластаўкі. На жаль, ужо амаль месяц прайшоў ад часу, калі мела ад яго ліст. Ня ведаю, як гэта вытлумачыць?У чым справа? Вы ў лепшым становішчы, бо можаце даведацца аб ім ад знаёмых, сяброў з Варшавы. Дзеля гэтага вельмі Вас прашу, калі будзеце што-небудзь ведаць аб П. Л[астаўцы], кіньце мне пару слоў.
    Аб сямейным сумным жыцьці П. Л[астаў] кі я дагадывалася. У сваіх лістах ён неаднаразова варочаўся да справы неадпаведнага жанімства. Бо фактычна ад гэтага і пачалася наша з ім карэспандэнцыя. На маю просьбу ён мне прыслаў свае ўспаміны аб адвакаце Адаме Бычкоўскім. Гэта быў адзін з арганізатараў і першы старшыня Горадзенскага гуртка беларускай моладзі, заснаванагаў1909 г.
    А. Бычкоўскі1 жаніўся (гэта былатрагічная памылка) з грузінкай, але па духу рускай шавіністкай, якая не дапускала ў хату нікога з беларусаў, прычым і дачку гэтак навучыла. Бычкоўскі ў міжваенны час жыў і працаваў у Варшаве, увесь свой вольны час аддаваў беларускай справе, але спатыкаўся з беларусамі толькі ў горадзе або ў сваім бюро. Нават свае рукапісы аддаў на перахаваньне П. Ластаўцы. Памёр на сэрцовы атак у бюро! 3 беларусаў ніхто ня ведаў і ніхто ня быў на хаўтурах. Як бачыце — сытуацыя яшчэ горшая, як у П. Ластаўкі.
    Гора яшчэ ў тым, што ў такіх мешаных сем’ях церпяць толькі выняткова цэнныя адзінкі: патрыёты, людзі, усёй душой адданыя Бацькаўшчыне. I гэта са старэйшага пакаленьня. А цяперашнія, маладыя лёгка ды бяз бою паддаюцца ўплывам. Прадаюць сваю мову, душу за сямейнае шчасьце. Я тут на мейсцы маю шмат гэтакіх сумных прыкладаў.
    Справа бібліятэкі П. Л[астаўкі] вельмі важная ды паважная. Трэба, каб Hex­Ta сумленны, грамадзка настроены гэтым заняўся. Каб самыя зычлівыя сябры не расьцягнулі яе, як у прыкладзе Бурша2. Мяне яшчэ непакоіць лёс яго рукапісаў, бо ведаю, над чым працуе.
    Галоўная думка Вашага твору (“Куфар”) для мяне ясная. Хоць нашая вёска нацыянальна маласьведамай была, але інстынктыўна захоўвала і звычаі, і народныя традыцыі, і яе творчы дух узбагачаў нашую культуру. Гэта было. А сягодня? Сягодня нашыя дзеячы цешацца, што хутка паміж горадам і вёскай ня будзе ніякай розьніцы. Вёска робіцца культурнай! Як гэта разумець? Мэблі, нэйлёны і г.д.? I вясковую моладзь ужо не задавольвае народная песьня, народны танец, народны дыван, як піша Вера Леўчык3 у “Ніве”. А што гэтая песьня, танец, дыван — наша спадчына, наша нацыянальная сіла, наша самабытнасьць — гэта няважна...
    Сумна. Куфраў са скарбамі, хіба, ужо німа. Музэяў вартасных — таксама. Нацыянальнай вопраткі, такой праўдзівай, старадаўнай — не пабачыш, поўны заняпад. А другія народы яе маюць, шануюць. I гэтага неяк ніхто ня бачыць і не перажывае. А можа, я мылюся? Хацела б, каб так было.
    Прыміце словы пашаны.Л. Войцікава.
    3. ЛАРЫСЕ ГЕНІЮШ
    25 жніўня 1967 г. Вільня Дарагая сяброўка.
    Сягодня ў гутарцы з сынам даведалася, што маем тут супольных з Вамі знаёмых, гэта Канстанты Шышэя і яго жонка Лёдзя1. Я, праўда, спатыкаюся з імі рэдка (абое мне вельмі падабаюцца), але сын мой з імі ў прыязьні. Гэтажяго таварышы па няшчасьці, бо ён таксама правёў дзесяць гадоўна Варкуце і ў Сібіры. Вось і захацелася мне напісаць крыху да Вас і падзяліцца як добрымі, так і благімі весткамі, хоць ад Вас адказу ня маю.
    Адно благое, што даўна ня маю весткі ад П.Ластаўкі, ня ведаю, што там у яго чуваць. Да В. Швэда2, паводле Вашай рады, пісаць не хачу, каб не пады-
    маць алярму, бо, можа, маўчаньне П. Л[астаўкі] — проста нехват часу.
    Націск вярхоў Бел[арускай] Рэспублікі на сьведамых беларусаў, якія хочуць захаваць сваю мову, не спыняецца. Сягодня быў у нас прыяцель майго сына, доктар Глеб Багдановіч3 (сын быўшага беларускага сэнатара Польскага Сойму В. Багдановіча4) — шчыры і нязломны беларус, працуе ў м. Рудзенску, 50 кілямэтраў ад Менска. Ён расказываў, як там у іх у дзіцячым садочку ўся праца з дзяцьмі вядзецца ў расейскай мове, а калі адна з вучыцелек прабавала гаварыць з дзяцьмі па-беларуску, яе чуць ня выкінулі з пасады. I німа сілы, німа магчымасьці скінуць гэтую няволю. Відаць, больш ёсьць баязьлівых і пакорных, чым мужных і цьвёрдых. Але ці мужнасьць памагла б? Ці не завяла б толькі ў далёкія краі?..