Зоська Верас. Я помню ўсё
Успаміны, лісты
Міхась Скобла
Памер: 498с.
2013
3 галавы мне не выходзіць справа тых студэнтаў8. Але што ім парадзіць? Пакінуць унівэрсытэт? Ісьці ў другі? А якія пасьведчаньні яны атрымаюць? Можа, воўчы білет? Усё магчыма.
Як чуецца Ваш муж? Шчырае яму прывітаньне ад нас усіх і Вам таксама. Цалую моцна. ВашаЛ.б.
P.S. He падумайце, што я маю што проціў Лявона Л[уцкевіча]. Ён жаў нас як свой, і таму мне прыкра, што ён абыякавы да нашых спраў. А, можа, такі ўжо характар? Гэтакі і ў маёй дачкі. А мы з сынам калі што — кіпім... Пішаце, што Прашковіч9 міла гаварыў аб 3. Верас? Ён жа мяне ня ведае. А можа, якраз пры асабістым знаёмстве ўражаньне было б нэгатыўнае.
10. ЛАРЫСЕГЕНІЮШ
26 сакавіка 1969 г. Вільня Даражэнькая.
Дзякую за даўгі і цікавы ліст. Добра, што Вам удалося сьвяткаваньне, і прыгатавалі столькі смачных страваў. Мы 8-га сьвяткавалі ўчатырох, бо Славу ніяк ня можам угаварыць, каб на свае ўрадзіны запрасіў калегаў. Ня хоча,
а запрашаць дарослых німа сэнсу, хоць тут шмат хто так робіць. На ўрадзіны малых дзяцей запрашаюць дарослую кампанію. Ядуць, п’юць, гуляюць да познай ночы, а дзіця нудзіцца.
Слаўка на свае ўрадзіны сам сабе заказывае абед, гэта ўжо так заўсёды. Сёлета прасіўзрабіць плоў — матка робіць праўдзівы азэрбайджанскі, сьліўковую зупу, ну а далей — усё салодкае.
НаўрадзіныТоніка8лютагабылі госьці. Алепрыймаліскромна. Бо перадусім мы з Галяй ужо мелі пачаткі грыпы, а па-другое, Галя трымаецца загранічнай моды. Халодныя закускі: тры гатункі салятаў, грыбы салёныя са сьмятанай, ральмопсы, і адно гарачае — сасіскі з жоўтым сырам і вэнджаным бачком (закручаны сьлімаком) і засмажаныя да іх агуркі (свае запарываныя), памідоры, грыбы марынаваныя. Хруст і пунш. Я нічога не памагала, рабілі Галя1 і Слаўка.
Цяпер надходзіць Вялікдзень. Мне вельмі хочацца што-небудзь прыгатаваць, але ці ўдасца — ня ведаю. Перадусім цяжка з прадуктамі, ніколі няведама, што ўдасца дастаць. Аб цяляціне і марыць німа што. Ніякіх вандлінаў, каўбасы і г.д. А яшчэ бяда, што духоўка не пячэ ў кухні, а толькі маленькая, што ў пакаёвай печцы. А ў яе ўлазіць толькі маленькая брытванка. Усё ж нейкую пячэнь сьпячэм — або я, або Слаўка, ён гэта добра ўмее. Ну і хочацца зрабіць крохкі мазурак, абліваны чакалядай. Атак што гатовае купім.
Як прыпомню (расказываю Славе), якія сталы ставілі на Вялікдзень у часы майго дзяцінства! Бабы, мазуркі самыя розныя, баўмкухэны — торты тады ня ў модзе былі. Як пачнуць пячы ў чацьвер або ў сераду, то толькі ў суботу пасьпеюць скончыць. Нават сьмешна. Але што ж — традыцыя. А мая Галя абураецца — ці ў ядзе сьвята? 3 аднаго боку — так, а з другога? Гаспадыня мае пару дзён, a то і больш, спакой — кожны есьць, што хоча і сколькі хоча, ня трэба абедаў варыць. Але хіба аб справах кулінарных хопіць — нэрвы адпачылі.
Цяпер тое, што строга паміж намі: ад П. М[ядзёлкі] я мела два лісты. На першы адказала, на другі — таксама. У другім лісьце яна мне прыслала копію рэцэнзіі, якую на яе ўспаміны прыслаў С. Александровіч2. Ён хваліць, лічыць кніжку патрэбнай і карыснай. А я гэтай кніжкі баюся. Баюся, што там будзе выліта шмат “памыяў” на людзей, якія гэтага не заслужылі.
Тое, штоВы пішаце(абАляхновічу3) — няпраўда! — абяеадносінахдаУладкі Луцэвіч4 ужо нешта нядобрае гаворыць. У адным з лістоў с.п. Ванда Лёсікава (Лявіцкая) пісала мне: “П. М[ядзёлка] піша ўспаміны, баюся, ізноў трэба будзе перажываць, душа перавернецца ад яе характарыстык”. Яна піша, што Тамаша Г[рыба] (свайго пазьнейшага мужа) яна пазнала ў 1918 г., а сапраўды абое былі на зьездзе 25-27 сакавіка 1917 г. Ужо няпраўда. Хоча абмежавацца ад некаторых падзеяў — “і я не я”? Мой сын кажа: “Раз друкуюць, то ўжо там ня ўсё чыста”. Можа, і так.
Арсень Л[іс] быў у нас. Як заўсёды — сардэчны. На другі дзень сабраліся ў Лёні Л[уцкевіча] (ён мае ўжо сваё добрае памешканьне) учатырох: Лёня, Арсень, Гена Кісялёў і Тонік і назвалі сябе Клюбам старых кавалераў.
БылаянарэшціўШнаркевічаў. Пісаладаіхці,лепш,даяеЮлія Б[ібіла](пісала і да мяне, але коратка), што зьбіраецца стварыць мастацкую арганізацыю, якая б занялася паяскамі, краваткамі і г.д. Думае шукаць падтрымкі ў П. Глебкі5. Можа, што з гэтага і выйдзе. Яна дзівіцца, што С. Панізьнік да яе “не дастукаўся”. Яна цэлы люты дрэнна чулася і нікуды не выходзіла, а “падзяліцца сваімі дасягненьнямі заўсёды рада”. Піша, што, можа, ня там шукаў, бо на другім баку
ёсьць той самы нумар дома, толькі з літарай А. Можа, напішаце яму?
Ніяк ня можам дачакацца вясны. А мне яна так патрэбная! Чуюся дрэнна. Пачала ізноў балець галава, коле ў сэрцы. Стараюся сябе перамагчы, але трудна, вельмі трудна. Проста арганізм перастае функцыянаваць. Арсень [Ліс] кажа: “Каб Вам цяпер пратрымацца, а як зямля разьмерзьнецца, зрабіць наліўку на карэньнях ялаўцу — яна вельмі памагае”. А калі зямля разьмерзьнецца? Чакай гэтага. Днём цёпла — да +6°, а ўночы марозы. Толькі пралескі ня маюць цярплівасьці і паказаліся — пупышкі на тых узгорках, дзе сьнег сыйшоў.
Чытаю строфку песьні, якую Вы выпісаліз кніжкі Cat-Mackiewicza6, і думаю, ці гэта з песьні:
Пайду я гарою,
А ты даліною,
А Бог сам знае, а Бог ведае,
Ці мне быць за табою.
Ці гэта два вар’янты?
На жаль, працягу песьні не магу прыпомніць, ведаю толькі, што канчаецца:
Ды ня даў мне Бог,
He судзіў мне Бог,
Каго верна любіла.
Нядаўна знайшла стары-стары сшытак, а ў ім некалькі песьняў з Сакольскага павету Навадворскай парафіі. Калі крыху папраўлюся, то зьбяруся да П. Сергіевіча7. Ужо столькі разоў запрашалі, а я ўсё не магу сабрацца. А я яго знаю з часоў, як яшчэ студэнтам быў.
Заўтрадумаюсеяцьпамідорыўскрыначках,апасьляперанясуццаўінспэкты, калі мае мужчыны зробяць новыя вокны, бо старыя паламаліся. Дастала я насеньне памідораў, якіх 3 штукі ідзе на кіляграм. Можа, яшчэ і выгадую.
Трэба канчаць, бо вельмі позна, і мой апякун Тонік злуецца, што не лажуся. Мусі, трэба слухацца. Пішыце. Цалую Вас моцна. Мужу Вашаму прывітаньне. Mae вітаюць Вас абаіх сардэчна. ВашаЛ.В.
P.S. П. М[ядзёлка]на другі мой ліст не адказала яшчэ. Што тычыцца Вашага грамадзянства, то мы тут з Арсенем [Лісам] дайшлі да вываду: усе, хто Вас намаўляе, робяць гэта, маючы на ўвазе Вашае дабро (можна так сказаць?), бо тады Вас прынялі 6 у Саюз пісьменьнікаў, і Вы мелі б запэўненую пэнсію — 100 руб. у месяц. Я разумею, што ў цяперашніх абставінах Вам ня хочацца рабіць сябе залежнай, але хто ведае, можа, гэта і добра. Толькі што ніхто ня мае права рабіць на Вас націску. Л.В.
11. ЛАРЫСЕГЕНІЮШ
[1969 г.]
Даражэнькія.
Учора напіса гэтае адно слова, а далей — ні-ні. Позна было, і сын ня даў сядзець. Ён бы мяне, мусі, з прыемнасьцю закутаў у вату і на цьвічок павесіў. Рана ляжу, як якая пані, да гадзіны 12-й, а ён накорміць нашую жывёлу: сабак,
катоў, кролікаў, гарбату прыгатуе, печку напаліць. Слаўка ўстае а 7-й, робіць сабе сьняданьне і ідзе ў школу. Дачка кожны дзень іншай парой выходзіць, часам рана, а часам позна. Мне астаецца паспратываць, абед зварыць. Абед у нас позна — а 7-й, а як Слаўка са школы прыйдзе — то другое сьняданьне, а 2-й. Яго накарміць нялёгка, бо апэтыт роўны яго ўзросту і сіле.
Дзякую за памяць аб маім здароўі. Крыху кашляю, але гэта драбніца. Прошлай вясной др. Глеб [Багдановіч] аж дзівіўся, што ў мяне лёгкія — як у маладой. Горш з жыватом — такія “абструкцыі”, што рады даць не магу. I крушыну п’ю, і сьліўкі мочаныя нанач ем — і ўсё без рэзультату. Проста замучылася.
3 прыемнасьцю падаю Вам рэцэпты на крапіву. Што да смаку, то ў кожнага свой густ. У нас усе зялёныя зупы любяць. А я вару ня толькі крапіву, але і сьнітку, і пазьней — лебяду. Падаю Вам таксама рэцэпт крохкіх цястак з Тэркулесу” (аўсянкі) — недарагія і смачныя.
Ведаеце, каб утрымаць нейкую духовую раўнавагу, трэба хоць часам заняцца гаспадарчымі-кулінарнымі праблемамі, дзеля адпачынку, бо сапраўды можна заламацца псыхічна, ня вытрымаць усяго, што робіцца.
Атрымала пасьля доўгага маўчаньня некалькі слоў ад Аляксандра Мікалаевіча Б[елакоза]. Проста роспач, што там робіцца. I да чаго гэта ўсё давядзе? Куды мы ідзем?
А за свайго сына я спакойная. Перадусім яму ўжо 50 стукнула, ніхто галавы яму не закруціць. Па-другое, ён столькі перажыў, столькі выцерпеў, што яго пагляды для яго даражэй жыцьця. Па бацьку пайшоў. Учора ён быў у П. Сергіевіча, там спаткаўся з Антановічам1, бачыў яго працу аб АйКітабе. Антановіч казаў, што Ай-Кітабу ёсьць ня толькі адзін экзэмпляр, што ў Літ[оўскай] акадэміі (з нашага музэю). Але ёсьць яшчэ ў Казані і Нямеччыне. Антановіч усё гэта дасьледаваў падрабязна. Ён адзіны спэцыяліст па Ай-Кітабу. I гэта тэма яго доктарскай дысэртацыі, якую будзе бараніць у Менску. Мая Галя Антановіча ведае, бо яны адначасна Віленскі ўнівэрсытэт канчалі.
“Мой Дагестан”2 я чытала. Ён друкаваўся ў часапісі “Новый мнр”, якую Тонік кожны месяц купляе. “Полымя” маем — Галя выпісала. I “Дуб Крывашапкі” Караткевіча ў “Маладосьці” чытала і аж засьмяялася з радасьці, што нідзе не напісаў ні разу касьцёр, a — вогнішча. Гэты касьцёр мне шмат крыві напсаваў. Затое не магу яму дараваць, што расьліну, якую сам так прыгожа называў малінавы скрыпень (у нас яе называюць залётнік), назваў па-расейску кіпрэй. Трэба ж так зрабіць! А “Каласоў” я так і ня маю.
Учора мела ліст ад П. Мядзёлкі. Прыемна мне. Гэта — як голас з маладых гадоў. Абяцае летам прыехаць. А я нідзе не змагу парухацца, бо Галя на цэлы ліпень едзе ў Эрфурт, а ў жніўні сваяк наш запрашае яе і Слаўку ў Варшаву. Хацеў запрасіць мяне з сынам, але мы з розных прычын прыняць запросінаў не маглі. Хутка 8-га. Помню, што Вы сьвяткуеце ўрадзіны Вашага мужа. Прыйміце і перадайце мужу мае сардэчныя павіншаваньні і пажаданьні як найлепшага здароўя і як найлепшых жыцьцёвых клопатаў. А Вам асабіста ў наш жаночы дзень — хоць крыху спакою духу.
Цалую Вас шчыра. Ваша Л. Войцікава.
P.S. Штозабядаз Юл. Бібіла?Чаму янатакупарта не прыймае С. Панізьніка? Мне яна ня піша. Наагул, адносіны да мяне зьмяніліся. Чаму — ня ведаю. У кожным выпадку, сумленьне ў мяне чыстае.
12. АЛЕСЮ БЕЛАКОЗУ
26 студзеня 1970 г. Вільня Паважаны Аляксандр Мікалаевіч1.
Доўга я Вам не пісала, усё чакала, каб пераслаць Вам канкрэтныя весткі. Толькі ўчора сын мой дабраўся да Я. Багдановіча2. Усё ня мог сабрацца, а віна мая, ці лепш, майго дрэннага здароўя. Ён можа выйсьці з хаты толькі тады, як дачка вернецца з працы, а Слаўка са школы. А гэта ўжо амаль вечар, і шукаць Я. Б[агданові]ча ўжо цяжка. Ён жыве ў зусім новым раёне за ракой, дамы параскіданыя. Адзін раз сын паехаў, але ўжо быў вечар, і не знайшоў. Учора ўдалося.