• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Чакаю весткі і сардэчна вітаю. Усяго добрага. Л. Войцікава.
    29.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    14 сьнежня 1971 г. Вільня
    Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    Паміма добрай волі зацягнула з адказам. Хварэў мой сын, ды і сама чуюся блага. Усё ж неяк пастараюся адказаць на ўсё, што Вас цікавіць.
    Перадусім падзялюся падзеямі сучаснымі. Я, здаецца, казала Вам, што аўтар успамінаў (у “Полымі”) аб I. Буйніцкім — Зыгмунт Абрамовіч — гэта сябра Горадзенскага гуртка бел[арускай] моладзі. Першы гуртковы сакратар, рэжысёр і адзіны, які дагэтуль жыве, апрача мяне. I вось Менскае беларускае тэатральнае таварыства запрасіла яго на свой зьезд. Прыехаў ён 26/11 і цяпер у Менску. (Магчыма, прыедзе да мяне.)
    3 прыемнасьцю чытаю ў лістах Арсеня Сярг[еевіча] Л [іса] і Зянона Пазьняка, як хваляць выступленьні 3. Абрамовіча. Ужо каля 30 гадоў жыве ён у Польшчы, а на зьезьдзе, у акадэміі і г.д,— выступае ўсюды па-беларуску! Нашым бы ў яго павучыцца — я такая рада і гордая з яго. Пачатак яго беларускай сьцежкі быў у гуртку. Значыцца, гурток патрапіў улажыць у душы сяброў нейкі агеньчык. На жаль, ня ўсім.
    Вы пытаецеся пра Ст. Більміна, чым ён кіраваўся. Сапраўды, цяжка мне адказаць. Магчыма, уплыў мала разьвітых бацькоў. Яны мелі вялікі фальварак. Вось ім, панам, не падабалася сувязь сына з “мужыцкай” мовай і г.д. Так думаю. Усё ж мог адысьці (ніхто сілай не трымаў), але не рабіць гуртку такую шкоду. Проста не зусім чыстая натура.
    Што да П.Алексюка, то хоць не люблю такіх вострых слоў, як Паўлінка М[ядзёлка], але добрага нічога аб ім сказаць не магу. У гуртку ён быў вельмі коратка. 3 самага пачатку прыходзіў на г.зв. лекцыі, чытаў вершы (маю запісы), раз, здаецца, рэфэрат — і гэта ўсё. Hi ў спэктаклях, ні ў далейшай рабоце ўдзелу
    не прыймаў, хоць быўу Горадні. Нават пры спатканьні з сябрамі гуртка паводзіў сябе, як чужы.
    3 А. Бычкоўскім — вадзіліся, часта не згаджаліся ў паглядах. Аб вартасьці яго характару гаворыць такі факт: калі малодшыя сябры А. Зянюк, Я.Лявіцкі прыехалі ў Пецярбург, П. Аляксюк, спаткаўшы іх, сказаў (словы з ліста А. Зенюка): “Да Бычкоўскага можаце не ісьці. V яго ўжо ўсе ідэі-ідэйкі выветрыліся...”. А гэта была няпраўда, бо А.Б. толькі на кароткі час свайго студэнцкага жыцьця адыйшоў ад працы ў бел[арускіх] арганізацыях, і то дзеля сямейных абставінаў.
    Пасьля П. Аляксюк у 1916-17 г. быў у Менску. Прыймаў удзел у зьездах, але яго тоны,заразумеласьцьнездабывалісымпатыяў.Абдалейшай“здрадніцкай” рабоце папрашу сябру 3. Абрамовічу напісаць падрабязна (як вернецца з Менска дахаты), бо гэты час яму добра вядомы. П. Аляксюк паходзіў з Воўпы.
    Пішаце, што мае ўспаміны аб сябрах — ляканічныя? Я пісала, маючы надзею “Успаміны аб ГГБМ” надрукаваць — гэта раз, а па-другое, у мяне столькі рознай пісаніны, што цяжка вельмі займацца падрабязнасьцямі, ды я проста ня ўмею гэтага рабіць. Ужо мне Арсень Сярг[еевіч Ліс]ня раз казаў: пішыце болыіі аб людзях. He выходзіць. Трэба было б прастудыяваць лісты сяброў і тады з іх вывесьці характары і г.д. Гэта работа для пісьменьніка.
    Пасылаю сваю аўтабіяграфію. Сягодня больш не пішу, бо ўсё ж нядобра чуюся — мушу легчы. Рада буду, калі знойдзеце час пад’ехаць да нас. Усе лісты зможаце прачытаць. Толькі як дабярэцеся? Цяпер таксі не паедзе. Трэба ехаць аўтобусам (з вакзалу тралейбусам № 15 да тэлевузлоў), а тады — пехатой да нас, але ці патрапіце? I сьнегу шмат. Мо лепш было б спаткаць?
    3 сардэчным апывітаньнем — Л. Войцікава.
    [P.S.] Ці чыталі ўжо кніжку Р. Семашкевіча1 “Літаратурны... рух у Пецярбурзе”2? Там у яго шмат наблытана — у частцы, дзе гаворыцца аб студэнцкіх арганізацыях.
    Стар. 47. Хрэстаматыя адкрываецца старым уніяцкім гімнам “0 мой Божа, веру Табе”. Аўтар у спасылцы кажа: “Мяркую, што гімн зьяўляецца перакладам польскага каталіцкага гімна “Wierz^ w Boga Ojca”. I вось: “Wierz^ w Boga Ojca” — налаціне “Credo” — гэтаня гімн.амалітва. Гімн “0 мой Божа, веруТабе” напісаны нейкім віцебскім ці магілёўскім Уладыкаю — вестка ад А. Клімовіча. Казаў мне год і імя Уладыкі — не запісала і ня помню. Магчыма, знайду ў лістах А. Клімовіча.
    Cm. 57. Пасылаю арыгінал верша Сыракомлі “Ро nocnej rosie”. Відаць, што пераклад вельмі благі. Некаторыя словы па значэньні зусім не адпавядаюць польскім. Адна строфка прапушчана. Ці трэба гэта падаваць? Нават праф[эсар] Б. Э[пімах] Шыпіла мог зрабіць памылку, запісываючы такі бязвартасны пераклад. Добра, што аўтар хоць на гэты раз падаў, што верш У. Сыракомлі.
    Cm. 61. Паміж пералічанымі прозьвішчамі арганізатараў студэнцкага гуртка (з іх Пушкарэвіч, А. Бычкоўскі, П. Аляксюк — сябры Горадзенскага гуртка беларускай моладзі) ёсьць Дзядовіч. Ці не памылка? У Горадзенскім гуртку быў Дзядзевіч, які разам з Пушкарэвічам і А. Бычкоўскім паехаўу Пецярбург.
    Cm. 65. А. Бычкоўскі піша мне (даты на лісьце німа): “Ва ўнівэрсытэце Беларускі гурток ужо зарганізаваны, цяпер будзе другі, нелегальны, мэта каторага будзе памагаць бяднейшым кампанам і злучаць усіх беларусаў” і г.д. Значыцца, гурткоў было два.
    Cm. 66. 11 радок ад нізу: “У гэты вечар рэфэрат “Стасунак беларусаў да іх
    суседзяў” крэсьля (?) дзяленьня чытаў...”. Павінна быць: “V гэты вечар рэфэрат чытаў А. Зянюк -“Стасунак беларусаў да іх суседзяў (квэстыя дзяленьня)” і г.д.
    Cm. 131. Спасылка 2: “Акрамя прамых (ох!) і ўскосных сьведчаньняў... аб сувязях Гродзенскага гуртка студэнтаў-беларусаў з пецярбургскімі...”. Які мог быць у Горадні гурток студэнтаў? Быў Горадзенскі гурток беларускай моладзі (ГГБМ).
    Далей: “Некаторыя зьвесткі такога характару ёсьць у яе рукапісным артыкуле “Пяць месяцаў у Варшаве”... He разумею. У 1967 г. друкавалася ў “ЛІМе” “Пяць месяцаў у Менску”3, а ў агульных успамінах — рукапісе — ёсьць разьдзел “Дзесяць месяцаў у Варшаве”. Але хто яго бачыў? I там нічога аб справах пецярбургскіх німа.
    Ня ведаю, дзе віна аўтара, а дзе неахайная карэкта? Усё ж, як палякі кажуць: “Ма+а rzecz, a wstyd”4.
    Пытаецеся, хто аўтары “Варажбы цыганкі” і “Пастушкі”? Пераклады мае, а я была яшчэ такая зялёная, што сама не падумала, і ніхто мне не падказаў, што трэба запісаць аўтараў арыгіналаў. “Варажба цыганкі” — з польскага календара-кніжкі. “Пастушка” — ня помню. Рукапіс перакладу “Варажбы цыганкі” маю. Сцэнічнага абразка (вершам) “Пастушкі”, на жаль, німа. Гэта ставілі ў Менску ў 1916 г. у дзіцячым прытулку і рукапісы мне не вярнулі.
    Л. Войцікава.
    30.	АЛЯКСЕЮ ПЯТКЕВІЧУ
    16 студзеня 1972 г. Вільня Дарагі Аляксей Міхайлавіч.
    У такія маразы ня можа быць і гутаркі аб падарожы, нават каб Вы мелі вольны час. Тым больш, што Вам пасьля хваробы трэба вельмі сьцерагчыся.
    Я з прыемнасьцю буду адказываць Вам на ўсе чародныя пытаньні. Дакладна — насколькі змагу. Для мяне такі агляд дзён дзяцінства і маладосьці — гэта духовы адпачынак.
    Мой бацька Антон Міхайлавіч Сівіцкі нарадзіўся ў Гродне ў 1864 г. Тут правёў дзяцінства, скончыў гімназію. Далей вучыўся ў Маскве ў Юнкерскім вучылішчы. Падпаручнікам выехаў у полк на Украіну — у Мяджыбаж. Яго бацькі (мае дзяды) далей жылі ў Гродне (да сьмерці). Бацька ніколі не пакідаў кантакту з Гроднам. Любіў горад, ваколіцы, Нёман. Калі мне было 5-6 гадоў, вадзіў мяне на Каложу, плавалі мы лодкай па Нёмане.
    Пасьля сьмерці бацькі я і маці вярнуліся на Бацькаўшчыну. Адзін год — 1908 — пражылі ў Сакольшчыне, у фальварку матчынага бацькі, а ў 1909 г. я паступіла адразу ў 6-ю клясу гімназіі ў Гродне. Пэнсія па бацьку была невялікая (памёр капітанам), таму маці пастаралася аб згоду дырэкцыі дзяржаўнай мужчынскай гімназіі трымаць на кватэры гімназістаў. Дазвол далі. I вось у 1910 г. нанялі кватэру — 5 пакояў — на Гараднічанскай вул[іцы], дом Будрыка (пакуль што нумару ня помню, здаецца, 4). Гэта і была наша кватэра.
    Вучні былі розных клясаў — і старэйшых, і малодшых. Са старэйшых жылі па 2-3 гады беларусы: Калышка (нейкі час і яго сястра) ды Кунды: Эдмунд і яго сястра Стася. Гэта першастрэчныя Адама Бычкоўскага. 3 малодшых — мой далёкі сваяк і сястра ксяндза Ф. Грынкевіча. (3 ёю і цяпер карэспандую, хоць, на жаль, рана выйшла замуж за паляка і ўсё жыцьцё жыве ў Варшаве, дзеці
    яе — палякі. Але помніць гурток і рада ўспамінаць тыя часы.) Былі і яшчэ дзеці з 1-2 клясаў — не беларусы.
    Калі кс. Грынкевіч адыйшоў ад гуртка, мы зьбіраліся выключна ў нас. Тут праводзіліся рэпэтыцыі, сходы і г.д. Да сябе забрала я і бібліятэку гуртка... He было дня, каб апрача сваіх жыхароў (што жылі ў нас) не прыйшло яшчэ 2-3 сяброў. Маці мая ўсіх паіла гарбатай і прыймала як сваіх.
    V нас адбівалася і аднаднёўка “Колас беларускай нівы”. I дзіўнае нам спрыяла шчасьце! Нармальна такія зарэгістраваныя вучнёўскія кватэры час ад часу наведывалі г.зв. пэдалі, а ў нас ні разу ніхто ня быў! Так, відаць, верылі ў ляяльнасьць удавы капітана... Праўда, мы ўсё ж асьцерагаліся, і калі было асабліва мнагалюднае сабраньне, ставілі варту. Тады ўсялякія сходы, арганізацыі вучнёўскія былі строга забароненыя.
    Я скончыла гімназію ў 1912 г., але яшчэ адну зіму да вясны 1913 г., пражылі ў Гродне. Я мела карэпэтыцыі, крыху зарабляла. Тады і гурток яшчэ трымаўся.
    Гімназія Баркоўскай, дзея вучылася,быланарагу (пачатку) вул. Брыгіцкай — проціў кас[ьцёла] Фары — такі мураваны будынак з чырвонай цэглы. Падобна, гэта была камяніца, у каторай жыў кароль Стэф[ан] Баторы. Над вуліцай быў зроблены крыты пераходда касьцёла.
    У1953 г. там была нейкая школа чыгуначнікаў ці нешта падобнае. V1968 г. гэты будынак стаяў на мейсцы. Вось назоваў вуліцаў па-цяперашняму я Вам ніяк падаць не магу — ня ведаю. Трэба Вам распытацца ў старых жыхароў.
    У мяне такая думка: калі я дачакаю-дажыву да лета — прыехаць на дзеньдва ў Гродна. Хачу паказаць горад свайму ўнуку, а тады паказала б Вам усе мейсцы, зьвязаныя з гуртком. Як думаеце?
    Я памаленьку зьбіраю весткі аб некаторых сябрах гуртка. Пытаюся ў пляменьніка кс[яндза] Грынкевіча. Гэты пляменьнік — Казімір Грынкевіч — добры беларус, жыве ў Новым Двары. Я з ім перапісываюся і аб некаторых гурткоўцах у яго магу даведацца. Аб Марысі Бобрык не пішу, бо маю шмат яе лістоў. Пазнаёміцеся з ёю “асабіста”. Аб Калышцы, хоць жыў у нас пару гадоў, нічога ня помню, нават скуль ён. Мала цікавы чалавек, мала дзейны, беспрынцыповы. Лабенец Хвэлька — з Новага Двара, аб ім распытаюся К. Грынкевіча. Ведаю адно, што ў 1918 г. выехаў у Савецкі Саюз. Спаткала я яго ў Менску на вакзале...