• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Як С. Новік доўга ня піша, я мейсца сабе не знаходжу. У Менску німа абсалютна нікога, хто б гэтай работай зацікавіўся, заглянуў да яго, мо ў чым памог. Ён чалавек адзінокі. I калі б што з ім — што будзе з гэтым матэр’ялам?
    Цяпер знаходзяцца працы нашых продкаў. А што будуць ведаць нашчадкі аб працы беларусаў у Вільні? Толькі тое, што зрадзілася ў хворай галаве Машары, ды што пішацца ў агідных артыкулах у “Полымі”. А ці гэта так сапраўды было?
    Так здарылася, што ў мяне завязаўся кантакт з сярэдняй школай імя Багушэвіча ў Жупранах, а менавіта з музэем Ф. Багушэвіча. Я ім паслала хрэстаматыю М. Гарэцкага і некалькі копій паштовак, выдадзеных суполкай “Загляне сонца”. Уявіце сабе маё зьдзіўленьне, калі вучні той школы прыслалі ліст, у якім пішуць: “Як гэта магло быць, што ў той час, як наша Радзіма была падняволена панскай Польшчай, у Вільні выйшла беларуская кніжка?”. I тое самае — аб паштоўках. Значыцца — быў Багушэвіч? Быў... А пасьля пуста і глуха аж да 1917 году... Так іх вучаць.
    Ну і надурыла я Вам галаву. Выбачайце. Калі жыла Надзея Маркаўна [Шнаркевіч], я ў яе бывала, хоць і ня часта, апрача таго, мы перапісываліся. Было з кім пагаварыць. 50 гадоў знаёмства — гэта нешта значыць. А цяпер і яе німа... А паміж іншым, яна не была спараліжаваная. Іншая хвароба мучыла яе сільнымі болямі і каля 30 гадоў трымала ў ложку. Выключна сьветлая была ў яе галава і вялікая мужнасьць.
    Пару гадоў таму запісала цэлае беларускае вясельле (песьні) — ад запоінаў да канца. Ноты запісаў П. Каруза. Цяжка ёй было над гэтым працаваць, але
    цешыла сябе, што мо з гэтага будзе карысьць. Літоўцы зрабілі такое “Вясельле” для тэлебачаньня... Але ня ў нас. Узяла Г. Барташэвіч, нічога не зрабіла. Узяў Р. Шырма, мае друкаваць са сваімі песьнямі... Але як? У якой форме?
    Але пара скончыць. Яшчэ раз дзякую. Прывітаньне ад сына. Усяго найлепшага. Л. Войцікава.
    37.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    17 студзеня 1975 г. Вільня Паважаны пане Мальдзіс.
    Сяньня атрымала Вашую паштоўку. Дзякую за весткі аб спадчыне Я. Л[уцкеві]ча. Добра, што хоць копія гісторыі Музэю ёсьць. Тымчасам я даведалася (не разумею, чаму мне раней аб гэтым не сказалі), што тут, у Літоўскім этнаграфічным музэі ёсьць нашы слуцкія паясы і шмат іншага. Зяць мой Лявон Луцкевіч помніць, што ў Музэі было. Зразумела, ня ўсё выстаўлена. Магчыма, у сховішчах і важных дакумэнтаў нямала.
    За Вашае спачваньне ў маіх клопатах дзякую. Але — ня вельмі... Калі я пісала, што німа каму пацікавіцца, а мо і ў чым памагчы, то мела на ўвазе толькі якую-небудзь прыватную асобу. У нас зусім іншыя крытэрыі ацэнкі пытаньня. Альбому ніякім чынам ня могуць рабіць чужыя рукі. Трэба матэр’ял ведаць, разумець яго. Гэта не мэханічная работа.
    Л.І.З[бралевіч]1, праўда, шматзрабіладля нас,заказаўшыўсваёй майстэрні альбомы, але далей — справа іншая.
    Нашы матэр’ялы не надаюцца да публікаваньня. Яны для нас — сьвятая сьвятых. А каб папаліся на вочы розным Шаўцовым2 або аўтарам артыкулу “Бел[арускія] пісьменьнікі аб буржуазных нацыяналістах”3? Ох, колькі яны крыві напсавалі...
    Ведаю, што ў Менску (паводле мяне — зусім беспадстаўна) ганьбяць С. Новіка. Я на яго гляджу інакш. Моцна яму веру і бясконца ўдзячная за яго ахвярную, безінтэрэсоўную працу. Нават для мяне асабіста. Калі “Маладосьць” зрабіла з маіх успамінаў аб Горадзенскім гуртку беларускай моладзі нейкі бессэнсоўны агрызак, С. Новік перапісаў на машынцы мой рукапіс у вялікім ліку экзэмпляраў і разаслаў усім, каго гісторыя гуртка магла цікавіць. I гэта без маёй просьбы, без майго ведама.
    He разумею, за што яму жыць не даюць? Прыслалі яму ліст (хто — ня ведаю), у якім, як ён мне піша, “зрабілі з мяне нейкага чорта”. А яшчэ горш, што копію гэтага ліста паслалі яго хворай на сэрца сястры. Гэта ж подласьць! Ён дрэнны, а Шаўцоў — добры? — апрацоўвае, карэктуе працы пісьменьнікаў? Бедная наша Беларусь — да чаго дажылі...
    Ліст ад С.М. [Новіка-] Пеюна — мела. Прайшоў новую апэрацыю носа. Вонкавая рана не дае надзяваць акуляраў, таму з цяжкасьцю і марудна працуе. Усё ж піша: альбомы зраблю! Трэба набрацца цярплівасьці і чакаць.
    Вось ізноў расьпісалася. Гэта, мусі, мая старасьць сьпяшаецца выліць усё, што на душы. Мо, часам, і завостра што напішу, але такая нестрыманая натура. Ня ўмею быць абыякавай. Так што, калі што якое ня так,— выбачайце. Ад маіх — прывітаньне.
    Усяго найлепшага. Л. Войцікава.
    38.	ЛАРЫСЕГЕНІЮШ
    8 красавіка 1975 г. Вільня Дарагая Ларыса Антонаўна.
    Толькі выслала да Вас ліст і гэтага самага дня ўвечары атрымала ад Вас ліст і ўспаміны. Шчыра дзякую за адно і другое. Якраз, ня ведаю чаму, у 1930 г. перарвалася мая карэспандэнцыя з Гальяшом Леўчыкам. А мо былі ад яго лісты, а я ня помню? Бо я, здаецца, Вам некалісь пісала, што ў мяне прапаў цэлы архіў “Заранкі”, а там маглі быць і лісты Леўчыка.
    Калі гутарка аб Леўчыку, то мушу зазначыць, што ў Вільні былі выданыя па-беларуску “Песьні духоўныя” для мэтадыстаў у перакладзе Леўчыка. Ён прыехаў на пару дзён, прывёз рукапісы і грошы. Усё гэта аставіў мне, просячы, каб я аддала ў друк, што я і зрабіла. У сваіх успамінах аб Г. Леўчыку я аб гэтым не пішу, таму што тыя ўспаміны меліся друкавацца ў “Полымі”, і мяне папярэдзілі, каб я аб гэтых “грахах” Леўчыка не ўспамінала. Пэўне ж — “Песьні духоўныя” — страшна падумаць! Эх, людзі! Лепш бы баяліся сваіх грахоў проці роднай мовы. Здаецца, я маю “Песьні” ў 2 экзэмплярах. Калі так, то адзін прышлю Вам.
    Справа дакумэнтаў, якія П.Ластаўка меўся паслаць у Гродзенскі музэй, вельмі незразумелая. Ён мне дакладна пісаў, што і куды меў паслаць. Паміж іншым, я яму пасылаць у Гродзенскі музэй ня радзіла. У яго былі прыгатаваныя такія матэр’ялы: “Успаміны аб адвакаце Адаме Бычкоўскім” на 30-я ўгодкі яго сьмерці, сцэнічны твор А. Бычкоўскага“У сваты”, напісаны ў Гродне ў 1910 г., калі аўтар быў у 8-й клясе Гродзенскай мужчынскай гімназіі і ў той жа час старшынёй нашага Гродзенскага гуртка беларускай моладзі. Гэта мела быць адаслана ў Беласток у рэд[акцыю] “Нівы”, каб надрукавалі. Ужо было дагаворана і выясьнілася, што надрукуюць ня ў “Ніве”, а ў альманаху “Белавежа”, з чаго П. Ластаўка быў рады.
    У Беласток меўся паслаць машынапіс “У сваты” і свае ўспаміны аб А. Бычкоўскім. А рукапіс, здымкі А. Бычкоўскага (адзін незадоўга перад сьмерцю, а другі — што я паслала П. Л[астаў]ку з вучнёўскіх часоў) і клепсыдру меўся паслаць у Гродна, як пісаў, “каб былі гэтыя памяткі там, дзе А. Б[ычкоўскі] пачынаў працаваць у беларускім руху.” А ўспаміны аб Г. Леўчыку меўся прыслаць проста мне. Пасьля сьмерці П.Ластаўкі ніякіх вестак аб усім гэтым не было. Я таксама даведывалася ў Гродне і Дзятлаве. Hi ў “Ніве”, ні ў альманаху нічога не надрукавалі.
    У міжчасе да мяне напісаў журналіст са Слоніма М.І. Рылко, даведаўшыся, што я была знаёмая з Леўчыкам. Першы раз напісаў па-расейску. Я яму адказала, што я аб справах беларускіху чужой мове пісаць ня буду, няхай сабезнойдзе перакладчыка, а тады да мяне зварочваецца. Адказаў, што ён і сам сваю мову ведае. Паміж іншым, ён вядзе перадачы ў Слонімскім радыё. А ў якой мове — ня ведаю. Пачаў пісаць часта, прысылаць раённую газэту. Аж раз піша, што я, напэўна, уцешуся, даведаўшыся, што яму прывязьлі матэр’ялы, прыгатаваныя П. Ластаўкай! Прывёз нейкі Уладзімір Станкевіч (з Вялікай Бераставіцы, як я пасьля даведалася).
    Якім цудам у рукі гэтагаУ. Ст[анкеві]чаўсётрапіла? Аўягоаказалася ўсёчыста: і тое, што мелася друкавацца ў “Ніве”, і тое, што назначалася ў Гродзенскі музэй, і тое, што для мяне. Мушу зазначыць, што М. Рылко і У. Станкевіч людзі свае, партыйныя, і мне радзілі іх не чапаць. Але я напісала Рылко, што памят-
    кам па А. Бычкоўскім, хутчэй, мейсца ў мяне, бо мы разам працавалі.
    Пасьля даўгой перапіскі Рылко прыслаў мне машынапіс “У сваты”, а рукапіс прывёз паказаць. Успаміны аб Леўчыку аселі ўяго. Калі прыслаўмне навагоднія пажаданьні, я яму напісала: “За пажаданьні і памяць дзякую, але прашу падумаць, як можна назваць затрыманьне чужой уласнасьці, як гэта зрабілі Вы з успамінамі П. Ластаўкі аб Г. Леўчыку, пісанымі спэцыяльна для мяне на маю просьбу. Што гэта так, маю доказ — ліст П. Ластаўкі”.
    На гэтым і скончылася. Вось дакладна ўсё, як было. I што можна зрабіць? I такая злосьць! Гэта ж Ластаўка апісаў апошнія гады жыцьця Г. Леўчыка! Якраз тое, чаго ня ведаем. А той М. Рылко яшчэ хваліцца, што цяпер ён больш за ўсіх аб Г. Леўчыку ведае...
    Вы чыталі апошнюю кніжку А. Мальдзіса і тое, як ён нарэшці раскрыў “слаўнага бібліёграфа Р. Зямкевіча”? Я аж Мальдзісу падзякавала, што хоць ён напісаў праўду! Вось М. Рылко — гэта такі самы тып. А чапаць яго сапраўды боязна, бо ён мае плечы.
    Дажджы, вільгаць, і мы ўсе — як паламаныя. Пачалі работу ў гародзе. Я ўжо пасадзіла гарох — шпараговы і цукровы, буракі, дробныя цыбулькі глядыёлюсаў. Вялікія ў кветніку пасадзіць дачка, хоць ёй таксама рука баліць. Пакрысе падсыпаю штучнымі навозамі трускаўкі. Так у рабоце дні хутка праходзяць. Аж захутка.
    Маю надзею, што ўдасца заўтра выслаць Вам маленькую пачку: форсыцію і пару трывалых ружовых румянкаў. Яны прыгожыя, доўга цьвітуць і зрэзаныя доўга ў вадзе стаяць. А Вашая цыбуля, што памаранчавым цьвіце, ні разу не цьвіла, толькі разрастаецца. Мы яе і выймалі на зіму, і ў грунце астаўлялі — нічога не памагае. Што з ёю рабіць? У нас ізноў выгінулі амаль усе геаргіні. Як я іх ні гляджу, усё не ўдаецца, а такія ўжо былі прыгожыя.
    Ня ведаю, як Вы маю мазаніну будзеце чытаць. Баляць рукі, асабліва правая ў локці. He магу сагнуць, не магу пачасацца. Мужу — сардэчнае прывітаньне і падзяка за ўспаміны.
    Шчыра дзякую за арыгінальны здымак. Цалую Вас сардэчна і шчыра. Л. Войцікава.
    39.	ЯНКУ САЛАМЕВІЧУ
    19 кастрычніка 1975 г. Вільня
    Дарагі Іван Уладзіміравіч1.
    Учора атрымала Ваш ліст і кнігу Альбэрта Паўловіча2. Гэта 2-гі экзэмпляр, адзін ужо мела. Але гэта нічога, прыдасца для каго-небудзь, каго ў беларускую атмасфэру трэба цягнуць за вушы. За адно і другое шчыра дзякую.
    Аб А. Паўловічу — далей. А насамперад справа “Снатворнага маку”3. 3 Гудзевіч, з музэю, копію “С[натворнага] маку”, якую я ім ахвяравала, адразу мне прыслалі з просьбай вярнуць. Я ўжо зьбіралася выслаць яе Вам, аж тут нечаканаатрымалазфундамэнтальнай Бібл[іятэкі] АН БССРпрыгожаапраўленую адбітку гэтай п’ескі. Хто выслаў, з якой мэтай — ня ведаю. Ці гэта мне, ці толькі для перагляду? Ніякага выясьненьня. I цяпер пытаньне — ці Вам высылаць маю рукапісную копію, ці ня трэба? Чакаю хуткага адказу.