• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зоська Верас. Я помню ўсё Успаміны, лісты  Міхась Скобла

    Зоська Верас. Я помню ўсё

    Успаміны, лісты
    Міхась Скобла

    Памер: 498с.
    2013
    152.73 МБ
    Ёсьць праект ставіць мэмарыялычыя дошкі ў былых дамах, вёсках, скуль паходзілі і дзе жылі старыя пісьменьнікі, напрыклад, Ядвігін Ш.2, К. Каганец3 і г.д. Добра, што ёсьць людзі, асабліва адзін чалавек, які поўны добрых думак і праектаў, і нястомна ўводзіць іх у жыцьцё.
    Ёсьць і сьвежыя страты ў нашым грамадзянстве. 29 мая памёр стары беларус-аграном Янка Пачопка. Шмат карыснага зрабіў у сваім жыцьці. Яму было 87 гадоў. Маю яго аўтабіяграфію, некалькі лістоў і пару кніжак — “Пчолы” і “Агародніцтва”.
    Слаўка мае час ад часу па некалькі дзён вельмі напружанай працы па 2 зьмены без перарыву. За гэта дастае пару вольных дзён. Выкарыстоўвае іх на працу на агародзе.
    На сяньня хопіць. Дачка ідзе ў горад, хачу, каб ліст выслала. У мяне сабралася цэлых 10 лістоў, якія ляжаць без адказу.
    Усяго найлепшага. Зычу плённай працы. Л. Войцікава. Ад Слаўкі — прывітаньне.
    53.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    22 ліпеня 1977 г. Вільня
    Паважаны Адам Язэпавіч.
    Бандэроль атрымала — шчыра дзякую. Яшчэ ўважліва не прачытала. Што прыйдзецца Вам папраўляць правапіс, я, безумоўна, ведала, хоць, праўду кажучы, ня ўсё мне ў сучасным правапісе падабаецца.
    Што да “Б[еларускай] борці”, я ведаю і згаджаюся, што трэба было б аб ёй сказаць больш. Але гэта рэч, таксказаць, далікатная. Бачыце, справаўтым, што я яе рабіла адна. А хто цяпер пры цяперашніх рэдкалегіях у гэта паверыць? Скажуць — маніць і хваліцца.
    М. Манцэвіч’ пісаў артыкулы-заклікі і час ад часу стараўся аб грошы. Дзе і як — я не цікавілася, бо тады чым менш ведаць, тым было бясызечней. Але фаховы бок — адміністрацыя, карэспандэнцыя, карэкта — усё гэта я рабіла сама. Зрэшты, паглядзіце самі архівы “Пчалы” і “Б[еларускай] борці”. Пасьля была створаная рэдкалегія, але яна існавала толькі на паперы. А дзеля таго, што туды ўвайшлі людзі, аб якіх “не ўспамінаецца”, я аб гэтым змаўчала. Хоць у сваіх успамінах для сябе — дадам. Прыедзеце — пагаворым, парадзімся.
    А шукайце мяне ў маёй старой хаце. Я заўсёды, усё сваё жыцьцё цярпець не магла гораду. Асабліва цяпер, калі я па 8-10 гадзін у дзень астаюся адна — пакуль унук ня вернецца з працы, або ня прыйдзе дачка, то толькі тут магу вытрымаць.
    Маю работу на гародзе, катоў, сабаку, ды і птушкі лётаюць. А што я магла б рабіць у гарадзкой клетцы?
    Усяго Вам найлепшага — Л. Войцікава.
    54.	УЛАДЗІМІРУЯГОЎДЗІКУ
    [12 жніўня 1977 г.]
    Дарагі Валодзя.
    Спаўняю Вашую просьбу — пасылаю адказ на анкету. Ня вельмі добра напісала, але самапачуцьцё благое, цяжка думаць.
    Што да ўспамінаў, то яны ў рукапісах. Усё перадрукаваць немагчыма, бо была б цэлая кніжка... Толькі апошняя частка[ўспамінаў] “Беларускае каапэратыўнае пчалярскае таварыства “Пчала” і яго орган “Беларуская борць” перадрукавана на машынцы, бо, можа, гэта яшчэ вялікае пытаньне, будзе надрукавана. Калі не надрукуюць, то, магчыма, Сяргей Міхайлавіч [Новік-Пяюн] аформіць так, як гэта рабіў з іншымі маімі працамі. Тады прачытаеце.
    Дзякую за ліст і за весткі аб сваім “вайсковым жыцьці”. Слаўка сьмяецца, што ў Вас шмат лягчэй, чым было ў іх. Бо і адпачынак быў, і ў лес свабодна ходзіце... А яны сядзелі за дратамі, а калі ішлі ў лес, то нелегальна.
    Усяго добрагаі/7. Войцікава.
    1.	Улюбёны пісьменьнік — Янка Брыль. Люблю асабліва яго лірычныя запісы. Гэты жанр пазбаўлены штучнай апрацоўкі — шліфаваньня. Думкі плывуць проста з сэрца.
    2.	Самы памятны дзень? Цяжка сказаць... Мо дзень выхаду “Батанічнага слоўніка”? Мо 1-га нумару “Заранкі” або “Беларускай борці”?
    3.	Што можна дадаць да слоў Фр. Багушэвіча: “He пакідайце мовы роднай,
    каб ня ўмерлі...”? Ці не да гэткага канца даходзім? Скажуць: столькі друкуецца часапісаў, столькі выходзіць кніжак... Аўтары атрымліваюць плату “ад радка”, аўдома, у сям’і сваёй мовы неўжываюць. Зразумела, ня ўсе... Але шмат, шмат...
    Было так. У Вільні праходзілі Беларускія дні. Прыехала дэлегацыя з Менска (прозьвішчы не падаю...). Яе спаткаў літоўскі пісьменызік прамовай па-літоўску і па-беларуску. Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі адказалі па-расейску! Ці ж не зганьбілі сябе? Горка і сорамна пры адной думцы аб такой падзеі...
    Яшчэ. Стары беларускі культурны дзеяч прыехаў у Вільню. Па-беларуску гаварыў, аякжа, алетолькіўпамяшканьні пры зачыненых дзьвярах! На вуліцы, у аўтобусе, у таксі гаварыў па-расейску. Саромеўся сваёй мовы? Ці гэта не вядзе да сьмерці мовы і народу?
    Надзея на моладзь! Можа, моладзь пакажа сябе больш адважнай, больш прынцыповай, ахвяруе ўсе свае сілы на захаваньне Роднай Мовы, культуры, а тым самым — Жыцьця Народу.
    Л. Войцікава (Зоська Верас).
    55.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    26 лістапада 1977 г. Вільня Паважаны Адам Язэпавіч.
    У маіх успамінах аб “Пчале” і “Бел[арускай] борці” німа рэцэнзіі на “Борць”, зьмешчанай у польскай пчалярскай часопісі “Bortnik post^powy”. А німа таму, што той нумар у мяне прапаў. Сяньня я атрымала тую рэцэнзію ад Алякс. Бэргман, якая яе для мяне перапісала ў бібліятэцы Narodowej. Упісываю рэцэнзію ў сябе, пасылаю і Вам. Няхай будзе.
    Гэта ня толькі добрыя думкі аб “Бел[арускай] борці”, але і доказ, што былі дарогі, па каторых можна было ісьці разам з палякамі — у згодзе і ва ўзаемным зразуменьні.
    Што ў Вас чуваць? Усяго найлепшага — Л. Войцікава.
    56.	УЛАДЗІМІРУЯГОЎДЗІКУ
    9 сьнежня 1977 г. Вільня.
    Дарагі Валодзя.
    Ужо дватыдні, якя Ваш лістатрымала, аадказацьусё небыло як. Найбольш перашкаджаюць розныя хваробы і болі. I нідзе ад іх ня дзенешся. Да таго яшчэ ізноў пасыпаліся лісты з усіх бакоў з рознымі сьпешнымі справамі. На іх то трэба адказываць у першую чаргу. Гэта абавязак старога чалавека, які мае абавязак дзяліцца з людзьмі ўсім, што ведае і што помніць. Трэба прызнацца, што і мне людзі памагаюць.
    Я Вам, здаецца, пісала, што скончыла ўспаміны аб Беларускім пчалярскім Таварыстве і г.д. He хапала мне да іх адной цікавай рэчы. Як пачала выходзіць часопісь “Беларуская борць”, мы яе пасылалі на абмен у розныя пчалярскія часапісі: украінскія, чэшскія, польскія...
    3 вялікім здаволеньнем пабачылі ва ўкраінскай і адной польскай вельмі прыхільныя рэцэнзіі. Украінскі часапіс маю і магла гэтую рэцэнзію
    ў свае ўспаміны ўставіць, а вось польскі, якраз гэты нумар, недзе згубіўся. Я напісала ў Варшаву да гр. Аляксандры Бэргман, з якой знаёмая асабіста. Вы яе, напэўна, па артыкулах у “Ніве” ведаеце. I вось яна не пашкадавала часу, пашукала ў варшаўскіх бібліятэках, знайшла той нумар, рэцэнзію на “Беларускую борць” перапісала і мне прыслала. Я ёй вельмі ўдзячная. Магла свае ўспаміны папоўніць цікавым фрагмэнтам. Вось так і пляцецца маё жыцьцё.
    А Вам ужо нядоўга астаецца працаваць у школе. А што тады? Праца над дыплёмнай? Ці ня ведаеце, што там чуваць у Сяргея Міхайлавіча [НовікаПеюна]? Вельмі даўно ня маю ад яго весткі. Дзе ён? Маўчыць таксама і М. Забэйда. На мой апошні ліст не адказаў... Аж неспакой за яго.
    Пішыце. Усяго Вам найлепшага.Л. Войцікава.
    57.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    12 сьнежня 1977 г.
    Паважаны Адам Язэпавіч.
    Ліст Ваш атрымала. Дзякую за прапанову. 3 усіх маіх успамінаў найбольш бясьпечны матэр’ял — гэта “Беларускае пчалярскае каапэратыўнае т[аварыст]ва “Пчала” і яго орган “Беларуская борць”. Усё абапёртае на фактах, на існуючых архівах, лістах пчаляроў і г.д.
    Усё разам абымае час ад сакавіка 1928 г., калі быў зацьверджаны статут, да мая 1938 г., калі выйшаў апошні нумар “Бел[арускай] борці”.
    Гэтая частка ўспамінаў абдуманая, але яшчэ не напісаная. Калі Вам такі зьмест адпавядае, калі ласка, напішыце. Тады вазьмуся пісаць.
    Цяпер канчаю біяграфіі (11) тых людзей, якіх ніхто не ўспамінае і ня ўспомніць, а якія нямала рабілі для нашай справы. Няхай біяграфіі ляжаць. Мо каму з дасьледчыкаў спатрэбяцца.
    Мо бываеце ў Вільні? Калі ласка, загляніце да мяне. Прыемна было б спаткацца з тым, хто ведаў і добра ўспамінаў майго с.п. сына.
    Усяго найлепшага. Чакаю весткі — Л.В.
    58.	ЯНКУ САЛАМЕВІЧУ
    14 студзеня 1978 г.
    Дарагі Іван Уладзіміравіч.
    Шчыра дзякую за кніжку. Віншую з такой удалай і так добра выданай працай. Вельмі эстэтычна аформленая. 3 прыемнасьцю прыпамінаю прачытаныя раней баляды і знаёмлюся з новымі для мяне.
    Ці паслалі Вы кніжку ў Гудзевіцкі музэй? Яны былі б вельмі ўдзячныя. Гудзевіцкая школа — адна з нявельмі шматлікіх, дзе пануе родная мова.
    У нас так бела, як даўна не было, і ўсё падае сьнег, густы і дробны. Цёпла. Як Вы і сям’я перажылі маразы? Ці цёпла было ўдома? Мы іх ня вельмі адчулі — Слаўка добра паліў печы.
    Усяго найлепшага Вам і сям’і. Л.В.
    59.	АДАМУ МАЛЬДЗІСУ
    25лютага 1978 г. Вільня
    Паважаны Адам Язэпавіч.
    Дзякую за ліст і за кніжку. Прачытала яе адным духам. Знайшла знаёмае прозьвішча — Козіч. Быў такі ў Менску на Вайсковым зьездзе, а пасьля ў Вайсковай Радзе. Ён з Гродзеншчыны, таму мы зь ім як землякі сябравалі.
    Зацікавілі мяне анкеты ў школах. Пішаце, што дзеці ведалі “Дудку”, “Смык”, а нават “Скрыпку”. А цікава, ці мелі ўяўленьне аб выдавецтвах 20-30 гадоў у Вільні? Бо я спаткалася з такім зьявішчам, што моладзь з Жупранскай школы імя Багушэвіча вельмі была зьдзіўленая, што ў Вільні падчас польскай “акупацыі” ў 1923 г. выйшла “Хрэстаматыя беларускай літаратуры” М. Гарэцкага! “Як гэта магло быць?” — пісалі мне. Дадавалі: мы ад сваіх бацькоў і дзядоў крыху чулі, што ў Вільні выходзілі беларускія газэты, але ў школе аб гэтым не гавораць... Цікава, ці гэта загад, ці “добрая воля” школьных мясцовых уладаў?
    Рада буду, калі Вам удасца асабіста вярнуць мне рукапіс. Хацела б зацікавіць Вас працай менскага аддзелу Т[аварыст]ва помачы ахвярам вайны.
    Ці можна ведаць, хто ўвайшоў у рэдкалегію задуманай кніжкі?
    Усяго добрага! Л. Войцікава.
    60.	ЯНКУ САЛАМЕВІЧУ
    29 лютага 1978 г. Вільня
    Дарагі Іван Уладзіміравіч.
    Дзякую за прывітаньне з Друскенікаў. Роўна 65 гадоў таму і я была там. Тыдняў шэсьць жыла са сваёй мамай у кутку Друскенікаў, які называўся Паганка. Ванны мне не памагалі, а аслабілі, і мой гродзенскі доктар, які таксама прыехаў у Друскенікі, адправіў мяне дахаты, у дзедавыя Альхоўнікі, і загадаў прыняць 10 ваннаў kwaso-WQgielowych’. Вось гэта было лячэньне! Ніколі нічога мне так добра не памагло, як тыя ванны...
    Але ўспаміны нецікавыя ні для Вас, ні для мяне. А цяпер асабліва німа чаго імі займацца — пры неспадзявана пагоршыўшымся здароўі. Тыдзень таму прыйшлося выклікаць хуткую дапамогу — быў вельмі высокі ціск — 230 на 110. Зьбілі яго ўколамі ненадоўга. Сяньня быў доктар — 210 на 90. Лекі, лекі... Мо што паможа.